Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Конвенция Правительства Республики Беларусь и Правительства Итальянской Республики от 11 августа 2005 г. "Канвенцыя памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

КАНВЕНЦЫЯ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
ІТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ ПАЗБЯГАННІ ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ І
КАПІТАЛ І ПАПЯРЭДЖАННІ ЎХІЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ*

     
__________________________
     *Ратыфiкавана Законам  Рэспублікі  Беларусь ад  16 мая 2006  г.  
№ 107-З «Аб ратыфiкацыi Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам     Iтальянскай    Рэспублiкi    аб    пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання  ў дачыненнi да падаткаў на  даходы  i  капiтал  i
папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты падаткаў»  (Национальный  реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 87, 2/1204).
     
     Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Італьянскай Рэспублікі,
     жадаючы    заключыць    Канвенцыю   аб   пазбяганні    двайнога
падаткаабкладання  ў дачыненні да падаткаў на  даходы  і  капітал  і
папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў,
     пагадзіліся аб наступным:
                                  
                              РАЗДЗЕЛ I
                     СФЕРА ПРЫМЯНЕННЯ КАНВЕНЦЬП
                                  
                              Артыкул 1
                Асобы, да якіх прымяняецца Канвенцыя
                                  
     Дадзеная   Канвенцыя  прымяняецца  да  асоб,  якія   з'яўляюцца
рэзідэнтамі адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
                                  
                              Артыкул 2
             Падаткі, на якія распаўсюджваецца Канвенцыя
                                  
     1.  Дадзеная  Канвенцыя прымяняецца да  падаткаў  на  даходы  і
капітал, якія спаганяюцца ад імя кожнай Дагаворнай Дзяржавы, або  яе
палітыка-адміністрацыйных  падраздзяленняў,  або  мясцовых   органаў
улады, незалежна ад спосабу іх спагнання.
     2.  Падаткамі  на  даходы і капітал лічацца  ўсе  падаткі,  што
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, з агульнай сумы капіталу або  з
элементаў  даходу  або  капіталу, уключаючы  падаткі  на  даходы  ад
адчужэння  маёмасці любога віду, падаткі на агульную суму заработнай
платы,  якая  выплачваецца прадпрыемствамі,  а  таксама  падаткі  на
прырост кошту капіталу.
     3.  Існуючымі  падаткамі,  на якія распаўсюджваецца  Канвенцыя,
з'яўляюцца ў прыватнасці:
     а) у выпадку Беларусі:
     падатак на даходы і прыбытак;
     падаходны падатак з фізічных асоб;
     падатак на нерухомасць;
     зямельны падатак;
незалежна  ад  таго, ці спаганяюцца яны ўтрыманнем з крыніцы  ці  не
(далей - «беларускі падатак»);
     b) у выпадку Італіі:
     (і)  -  асабісты падаходны падатак (I’imposta sul reddito delle
persone fisiche);
     (іі)  -  карпаратыўны падаходны падатак (I’imposta sul  reddito
delle persone giuridiche),
     (ііі)  -  рэгіянальны падатак на вытворчую дзейнасць (I’imposta
regionale sulle attivita produttive);
незалежна  ад  таго, ці спаганяюцца яны ўтрыманнем з крыніцы  ці  не
(далей - «італьянскі падатак»).
     4.  Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя ідэнтычныя  або
па   сутнасці  аналагічныя  падаткі,  якія  спаганяюцца  пасля  даты
падпісання дадзенай Канвенцыі ў дапаўненне да існуючых падаткаў  або
замест іх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзін
аднаму  аб  любых  значных змяненнях, якія ўнесены ў  іх  падатковае
заканадаўства.
                                  
                             РАЗДЗЕЛ ІІ
                              АЗНАЧЭННІ
                                  
                              Артыкул 3
                         Агульныя азначэнні
                                  
     1. У дадзенай Канвенцыі, калі з кантэксту не вынікае іншае:
     а)  тэрмін  «Беларусь»  абазначае  Рэспубліку  Беларусь  і  пры
выкарыстанні   ў   геаграфічным  сэнсе  абазначае  тэрыторыю,   якая
знаходзіцца  пад  суверэнітэтам  Рэспублікі  Беларусь   і   якая   ў
адпаведнасці   з   заканадаўствам  Беларусі  і  міжнародным   правам
знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Рэспублікі Беларусь;
     b) тэрмін «Італія» абазначае Італьянскую Рэспубліку;
     с)  тэрміны  «адна  Дагаворная Дзяржава» і  «другая  Дагаворная
Дзяржава» абазначаюць Беларусь або Італію ў залежнасці ад кантэксту;
     d)  тэрмін  «асоба» ўключае фізічную асобу,  кампанію  і  любое
іншае аб'яднанне асоб;
     е)  тэрмін «кампанія» абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганізацыю, якая разглядаецца ў якасці асобнай арганізацыі для  мэт
падаткаабкладання;
     f)   тэрміны   «прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы»   і
«прадпрыемства  другой  Дагаворнай Дзяржавы» абазначаюць  адпаведна:
прадпрыемства,  якім  кіруе рэзідэнт адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  і
прадпрыемства, якім кіруе рэзідэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
     g)  тэрмін  «міжнародная перавозка» абазначае  любую  перавозку
марскім  або  паветраным  суднам, што эксплуатуецца  прадпрыемствам,
якое з'яўляецца рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем
выпадкаў,  калі марское або паветранае судна эксплуатуецца  выключна
паміж пунктамі ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
     h) тэрмін «грамадзяне» абазначае:
     (і)  усіх  фізічных  асоб, якія маюць грамадзянства  Дагаворнай
Дзяржавы;
     (іі)  любыя  юрыдычныя  асобы,  таварыствы  і  асацыяцыі,  якія
атрымліваюць свой статус як такі па заканадаўстве, што  дзейнічае  ў
Дагаворнай Дзяржаве;
     і) тэрмін «кампетэнтны орган» абазначае:
     (і)  у выпадку Беларусі - Міністэрства па падатках і зборах або
яго паўнамоцнага прадстаўніка;
     (іі) у выпадку Італіі - Міністэрства фінансаў.
     2.  Што  датычыцца  прымянення  дадзенай  Канвенцыі  Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмін, не вызначаны ў ёй, мае, калі з  кантэксту
не  вынікае іншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўстве  гэтай
Дагаворнай   Дзяржавы   ў   адносінах   да   падаткаў,    на    якія
распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя.
                                  
                              Артыкул 4
                              Рэзідэнт
                                  
     1.   Для   мэт   дадзенай  Канвенцыі  тэрмін  «рэзідэнт   адной
Дагаворнай  Дзяржавы» абазначае любую асобу, якая  па  заканадаўстве
гэтай  Дзяржавы  падлягае падаткаабкладанню ў ёй на  падставе  месца
жыхарства,  месца  рэгістрацыі, пастаяннага месцазнаходжання,  месца
кіравання або любой іншай аналагічнай прыкметы. Аднак гэты тэрмін не
ўключае  асобу,  якая падлягае падаткаабкладанню  ў  гэтай  Дзяржаве
толькі  ў  дачыненні  да  даходаў з  крыніц  у  гэтай  Дзяржаве  або
капіталу, які ў ёй знаходзіцца.
     2.  У  выпадку,  калі  ў  адпаведнасці з палажэннямі  пункта  1
фізічная асоба з'яўляецца рэзідэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе
становішча вызначаецца наступным чынам:
     а)  яна лічыцца рэзідэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой  яна
мае  пастаяннае  жыллё;  калі яна мае пастаяннае  жыллё  ў  абедзвюх
Дагаворных   Дзяржавах,  яна  лічыцца  рэзідэнтам   той   Дагаворнай
Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабістыя і эканамічныя сувязі
(цэнтр жыццёвых інтарэсаў);
     b)  калі  Дагаворная  Дзяржава, у  якой  знаходзіцца  цэнтр  яе
жыццёвых  інтарэсаў,  не можа быць вызначана або  калі  яна  не  мае
пастаяннага  жылля  ні  ў адной з Дагаворных  Дзяржаў,  яна  лічыцца
рэзідэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
     с)  калі  яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах
або  калі  яна  звычайна не пражывае ні ў адной з  іх,  яна  лічыцца
рэзідэнтам   той   Дагаворнай  Дзяржавы,  грамадзянінам   якой   яна
з'яўляецца;
     d)  калі  яна не з'яўляецца грамадзянінам ніводнай з Дагаворных
Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па
ўзаемнай згодзе.
     3.  У  выпадку,  калі  ў  адпаведнасці з палажэннямі  пункта  1
асоба,  якая  не  з'яўляецца фізічнай асобай, з'яўляецца  рэзідэнтам
абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў
вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
                                  
                              Артыкул 5
                      Пастаяннае прадстаўніцтва
                                  
     1.    Для    мэт    дадзенай   Канвенцыі   тэрмін   «пастаяннае
прадстаўніцтва»  абазначае  пастаяннае месца  дзейнасці,  праз  якое
поўнасцю  або  часткова  ажыццяўляецца  прадпрымальніцкая  дзейнасць
прадпрыемства.
     2. Тэрмін «пастаяннае прадстаўніцтва» ўключае, у прыватнасці:
     а) месца кіравання;
     b) аддзяленне;
     c) кантору;
     d) фабрыку;
     e) майстэрню;
     f)  руднік,  кар'ер  або  любое іншае месца  здабычы  прыродных
рэсурсаў;
     g)  будаўнічую пляцоўку або будаўнічы або мантажны аб'ект, якія
існуюць больш дванаццаці месяцаў.
     3.  Тэрмін «пастаяннае прадстаўніцтва» не разглядаецца як  той,
які ўключае:
     а)   выкарыстанне  збудаванняў  выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыі  або  пастаўкі  тавараў  або  вырабаў,  якія   належаць
прадпрыемству;
     b)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якія  належаць
прадпрыемству,   выключна  ў  мэтах  захоўвання,  дэманстрацыі   або
пастаўкі;
     с)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якія  належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкі другім прадпрыемствам;
     d)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасці  выключна  для  мэт
закупкі   тавараў   або  вырабаў  або  для  збору   інфармацыі   для
прадпрыемства;
     е)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасці  выключна  для  мэт
ажыццяўлення    рэкламы,   прадастаўлення   інфармацыі,    навуковых
даследаванняў  або падобнай дзейнасці падрыхтоўчага або  дапаможнага
характару для прадпрыемства.
     4.  Асоба,  якая дзейнічае ў адной Дагаворнай Дзяржаве  ад  імя
прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  іншая,  чым  агент   з
незалежным  статусам, да якой прымяняецца пункт  5,  разглядаецца  ў
якасці  пастаяннага прадстаўніцтва ў першай названай Дзяржаве,  калі
яна  мае  і  звычайна  выкарыстоўвае ў  гэтай  Дзяржаве  паўнамоцтвы
заключаць  кантракты  ад імя прадпрыемства,  калі  яе  дзейнасць  не
абмежавана пакупкай тавараў або вырабаў для прадпрыемства.
     5.  Прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы не разглядаецца  як
тое, якое мае пастаяннае прадстаўніцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве
толькі   на  той  падставе,  што  яно  ажыццяўляе  прадпрымальніцкую
дзейнасць  у  гэтай  другой Дзяржаве праз брокера,  камісіянера  або
любога  іншага  агента з незалежным статусам пры  ўмове,  што  гэтыя
асобы   дзейнічаюць   у   рамках  сваёй  звычайнай   прафесіянальнай
дзейнасці.
     6.  Той  факт,  што кампанія, якая з'яўляецца рэзідэнтам  адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе або  кантралюецца  кампаніяй,  якая
з'яўляецца   рэзідэнтам  другой  Дагаворнай   Дзяржавы,   або   якая
ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз
пастаяннае  прадстаўніцтва  або  іншым  чынам),  сам  па   сабе   не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампаній  у  пастаяннае  прадстаўніцтва
другой.
                                  
                             РАЗДЗЕЛ III
                      ПАДАТКААБКЛАДАННЕ ДАХОДУ
                                  
                              Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасці
                                  
     1.  Даходы, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасці  (уключаючы даход  ад  сельскай  або  лясной
гаспадаркі),  што  знаходзіцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,  могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2.  Тэрмін  «нерухомая маёмасць» вызначаецца ў  адпаведнасці  з
заканадаўствам  той  Дагаворнай Дзяржавы, у  якой  знаходзіцца  гэта
маёмасць.  Марскія  і  паветраныя судны  не  разглядаюцца  ў  якасці
нерухомай маёмасці.
     3.   Палажэнні   пункта   1  прымяняюцца   да   даходаў,   якія
атрымліваюцца   ад  прамога  выкарыстання,  здачы   ў   арэнду   або
выкарыстання нерухомай маёмасці ў любой іншай форме.
     4.  Палажэнні пунктаў 1 і 3 прымяняюцца таксама да  даходаў  ад
нерухомай маёмасці прадпрыемства і да даходаў ад нерухомай маёмасці,
якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабістых паслуг.
                                  
                              Артыкул 7
               Прыбытак ад прадпрымальніцкай дзейнасці
                                  
     1.    Прыбытак   прадпрыемства   адной   Дагаворнай    Дзяржавы
абкладаецца  падаткам  толькі ў гэтай  Дзяржаве,  калі  толькі  гэта
прадпрыемства  не  ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўніцтва.
Калі   прадпрыемства  ажыццяўляе  прадпрымальніцкую  дзейнасць,   як
зазначана  вышэй, прыбытак прадпрыемства можа абкладацца падаткам  у
другой  Дзяржаве, але толькі ў той частцы, якая адносіцца да  гэтага
пастаяннага прадстаўніцтва.
     2.  З  улікам  палажэнняў  пункта 3, калі  прадпрыемства  адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве  праз  пастаяннае  прадстаўніцтва,   якое   там
знаходзіцца,  то  ў  кожнай Дагаворнай Дзяржаве  гэтаму  пастаяннаму
прадстаўніцтву  залічваецца прыбытак, які яно  магло  б  атрымаць  у
выпадку,  калі б яно было адасобленым і асобным прадпрыемствам,  што
ажыццяўляе  такую  ж  або  аналагічную  дзейнасць  у  такіх  жа  або
аналагічных  умовах і дзейнічае цалкам незалежна  ад  прадпрыемства,
пастаянным прадстаўніцтвам якога яно з'яўляецца.
     3.   Пры   вызначэнні   прыбытку   пастаяннага   прадстаўніцтва
дапускаецца вылічэнне выдаткаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўніцтва,   уключаючы  кіраўніцкія  і  агульнаадміністрацыйныя
расходы,   панесеныя  як  у  Дзяржаве,  дзе  размешчана   пастаяннае
прадстаўніцтва, так і за яе межамі.
     4.  Паколькі  вызначэнне  прыбытку ў Дагаворнай  Дзяржаве,  які
адносіцца да пастаяннага прадстаўніцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго   розным
падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай, нішто ў пункце 2  не
перашкаджае  гэтай  Дагаворнай Дзяржаве вызначаць  падаткаабкладаемы
прыбытак  з дапамогай такога размеркавання, як прынята на  практыцы.
Аднак  выбраны  метад  размеркавання  павінен  даваць  вынікі,  якія
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
     5.  Ніякі  прыбытак не адносіцца да пастаяннага  прадстаўніцтва
на  падставе толькі закупкі гэтым пастаянным прадстаўніцтвам тавараў
або вырабаў для прадпрыемства.
     6.  Для  мэт  папярэдніх  пунктаў прыбытак,  які  адносіцца  да
пастаяннага  прадстаўніцтва, вызначаецца кожны год адным  і  тым  жа
метадам, калі толькі не будзе дастатковай і важкай прычыны  для  яго
змянення.
     7.  Калі  прыбытак  уключае  віды  даходаў,  якія  разглядаюцца
асобна  ў  іншых  артыкулах  дадзенай  Канвенцыі,  палажэнні   гэтых
артыкулаў не закранаюцца палажэннямі дадзенага артыкула.
                                  
                              Артыкул 8
                    Марскі і паветраны транспарт
                                  
     1.  Прыбытак,  які  атрымлівае прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы ад эксплуатацыі марскіх або паветраных суднаў у міжнародных
перавозках, абкладаецца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве.
     2.  Палажэнні  пункта  1  прымяняюцца таксама  да  прыбытку  ад
удзелу  ў пуле, у сумеснай дзейнасці або міжнароднай арганізацыі  па
эксплуатацыі транспартных сродкаў.
                                  
                              Артыкул 9
                     Асацыіраваныя прадпрыемствы
                                  
     1. У выпадку, калі:
     а)  прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама  або  ўскосна
ўдзельнічае ў кіраванні, кантролі або капітале прадпрыемства  другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
     b)  адны  і  тыя  ж  асобы  прама або ўскосна  ўдзельнічаюць  у
кіраванні,  кантролі  або  капітале прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы і прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     і   ў   кожным  выпадку  паміж  двума  прадпрыемствамі   ў   іх
камерцыйных   або   фінансавых   узаемаадносінах   ствараюцца    або
ўстанаўліваюцца  ўмовы, адрозныя ад тых, якія  мелі  б  месца  паміж
незалежнымі  прадпрыемствамі, тады любы прыбытак, які  мог  бы  быць
налічаны аднаму з прадпрыемстваў, але з-за наяўнасці гэтых  умоў  не
быў яму налічаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства
і, адпаведна, абкладзены падаткам.
     2.  У выпадку, калі адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы і адпаведна абкладае падаткам прыбытак,
па якім прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы абкладзена падаткам
у   гэтай   другой  Дзяржаве,  і  прыбытак,  такім  чынам  уключаны,
з'яўляецца  прыбыткам,  які  быў  бы налічаны  прадпрыемству  першай
названай   Дзяржавы,   калі  б  умовы  ўзаемаадносін   паміж   двума
прадпрыемствамі  былі  б  умовамі, якія  існуюць  паміж  незалежнымі
прадпрыемствамі,   тады  гэта  другая  Дзяржава  робіць   адпаведную
карэкціроўку  ў  суме падатку, што спаганяецца  з  гэтага  прыбытку.
Любая  такая  карэкціроўка  выконваецца  толькі  ў  адпаведнасці   з
працэдурай  узаемнага  пагаднення, што  прадугледжана  артыкулам  26
дадзенай Канвенцыі і пунктам 10 дадатковага пратакола да Канвенцыі.
                                  
                             Артыкул 10
                              Дывідэнды
                                  
     1.  Дывідэнды,  што  выплачваюцца  кампаніяй,  якая  з'яўляецца
рэзідэнтам  адной  Дагаворнай Дзяржавы, рэзідэнту другой  Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамі ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак такія дывідэнды могуць таксама абкладацца падаткамі  ў
той  Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой з'яўляецца кампанія,  якая
выплачвае  дывідэнды,  і  ў  адпаведнасці  з  заканадаўствам   гэтай
Дагаворнай  Дзяржавы,  але  калі атрымальнік  з'яўляецца  сапраўдным
уладальнікам дывідэндаў, спаганяемы падатак не перавышае:
     а)   5  працэнтаў  валавой  сумы  дывідэндаў,  калі  сапраўдным
уладальнікам  з'яўляецца  кампанія  (іншая,  чым  таварыства),  якая
непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамі капіталу кампаніі, якая
выплачвае дывідэнды;
     b)   15   працэнтаў  валавой  сумы  дывідэндаў  ва  ўсіх  іншых
выпадках.
     Кампетэнтныя   органы  Дагаворных  Дзяржаў  вызначаюць   спосаб
прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.
     Гэты  пункт не закранае падаткаабкладання кампаніі ў  дачыненні
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывідэнды.
     3.   Тэрмін  «дывідэнды»  пры  выкарыстанні  ў  гэтым  артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або іншых правоў,  якія  не  з'яўляюцца
даўгавымі  патрабаваннямі, што даюць права на ўдзел  у  прыбытку,  а
таксама  даход  ад іншых правоў, які падлягае такому  ж  падатковаму
рэгуляванню,  як  даходы  ад  акцый,  у  адпаведнасці  з  падатковым
заканадаўствам  той  Дзяржавы, рэзідэнтам якой з'яўляецца  кампанія,
якая размяркоўвае прыбытак.
     4.  Палажэнні  пунктаў  1  і 2 не прымяняюцца,  калі  сапраўдны
ўладальнік   дывідэндаў  як  рэзідэнт  адной   Дагаворнай   Дзяржавы
ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзідэнтам  якой з'яўляецца кампанія, што выплачвае дывідэнды,  праз
размешчанае  пастаяннае прадстаўніцтва, што знаходзіцца  ў  ёй,  або
ажыццяўляе  ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабістыя  паслугі  з
размешчанай  пастаяннай базы, якая знаходзіцца  там,  і  холдынг,  у
дачыненні  да  якога выплачваюцца дывідэнды, сапраўды  адносіцца  да
такога  пастаяннага  прадстаўніцтва або  пастаяннай  базы.  У  такім
выпадку  дывідэнды  абкладаюцца падаткам у гэтай  другой  Дагаворнай
Дзяржаве ў адпаведнасці з яе ўласным заканадаўствам.
     5.  У  выпадку, калі кампанія, якая з'яўляецца рэзідэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлівае  прыбытак  або  даходы  з   другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая Дзяржава  не  абкладае  падаткам
дывідэнды,  якія выплачваюцца гэтай кампаніяй, за выключэннем,  калі
гэтыя  дывідэнды  выплачваюцца рэзідэнту гэтай другой  Дзяржавы  або
калі  холдынг, у дачыненні да якога выплачваюцца дывідэнды, сапраўды
звязаны  з  пастаянным  прадстаўніцтвам або  пастаяннай  базай,  што
знаходзяцца  ў  гэтай другой Дзяржаве, і не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампаніі падатку на нераз