Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Нота от 30 марта 2005 г. "[Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытанню пагранiчных пераходаў, якi быў падпiсаны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года]"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯ Ў АРТЫКУЛ 3
ДАГАВОРА ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА ПА ПЫТАННЮ ПАГРАНІЧНЫХ ПЕРАХОДАЎ,
ЯКІ БЫЎ ПАДПІСАНЫ Ў ВАРШАВЕ 24 КРАСАВІКА 1992 ГОДА,
ЗАКЛЮЧАНАЕ ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМІ,
АД 24 ЧЭРВЕНЯ 2005 ГОДА

   Уступіла ў сілу 30 сакавіка 2005 года
                                  
        Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
            да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве
                                  
                                            Пераклад з польскай мовы
                                           
                                       Варшава, 2 сакавіка 2005 года
                                            DPT. І-2265-9-2004/SW/78
                                           
     Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Польшча  сведчыць  сваю
павагу  да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве, дзейнічаючы  ад
імя  Урада  Рэспублікі  Польшча, мае гонар на  падставе  артыкула  5
Дагавора   паміж  Урадам  Рэспублікі  Польшча  і  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  па  пытанню  пагранічных пераходаў, які  быў  падпісаны  ў
Варшаве  24  красавіка 1992 года, прапанаваць заключэнне  Пагаднення
паміж  Урадам  Рэспублікі Польшча і Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб
унясенні  змянення  ў  артыкул 3 вышэйзгаданага Дагавора  наступнага
зместу:
     Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
                                  
                             «Артыкул 3
                                  
     1.  Для  міжнароднага  руху  асобаў,  транспартных  сродкаў   і
тавараў  праз  польска-беларускую граніцу будуць  адкрыты  наступныя
пагранічныя пераходы:
     1) Баброўнікі-Бераставіца,
     2) Славатычы-Дамачава.
     2.  Для  міжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком  альбо  з
выкарыстаннем   веласіпедаў,  якія  знаходзяцца   ў   іх   асабістым
карыстанні, будзе адкрыты пагранічны пераход Белавежа-Пярэраў.
     3.  Для  міжнароднага беставарнага руху асобаў з  выкарыстаннем
воднага транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні, будзе
адкрыты  сезонны  пагранічны пераход Рудаўка-Лясная на  Аўгустоўскім
канале.
     4.  Для  грамадзян,  транспартных сродкаў і тавараў  Рэспублікі
Польшча  і  Рэспублікі  Беларусь будзе  адкрыты  пагранічны  пераход
Полаўцы-Пяшчатка.
     5.  Дату  адкрыцця пагранічных пераходаў, пералічаных у абзацах
1,  2,  3, 4, Дагаворныя Бакі вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымі
нотамі.».
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Польшча  прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Беларусь гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Польшча
і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь аб унясенні  змянення  ў  артыкул  3
Дагавора   паміж  Урадам  Рэспублікі  Польшча  і  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  па  пытанню  пагранічных пераходаў, які  быў  падпісаны  ў
Варшаве  24  красавіка 1992 года, якое набудзе моц з даты  атрымання
ноты ў адказ.
     Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча  карыстаецца
выпадкам,  каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Беларусь запэўненні  ў
сваёй высокай павазе.
                                  
        Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
         да Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча*
                                  
______________________________
     * Зацверджана пастановай Савета Міністраў  Рэспублікі  Беларусь
ад  25  сакавіка 2005 г. № 320 «Аб заключэнні шляхам  абмену  нотамі
Пагаднення  паміж  Урадам Рэспублікі Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі
Польшча  аб  унясенні  змянення ў артыкул 3  Дагавора  паміж  Урадам
Рэспублікі   Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі  Польшча   па   пытанню
пагранічных  пераходаў, які быў падпісаны ў г. Варшаве  24  сакавіка
1992  года» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларсуь,
2005 г., № 52, 5/15761).

     
                                        Мінск, 25 сакавіка 2005 года
                                                        17-10/7003-н
                                           
     Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць  сваю
павагу   да  Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча   і,
дзейнічаючы  ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар  паведаміць
аб тым, што Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь атрымала
ноту  Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ад  2  сакавіка
2005 года № DРТ.І-2265-9-2004/SW/78 наступнага зместу:
     «Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Польшча сведчыць  сваю
павагу  да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве, дзейнічаючы  ад
імя  Урада  Рэспублікі  Польшча, мае гонар на  падставе  артыкула  5
Дагавора   паміж  Урадам  Рэспублікі  Польшча  і  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  па  пытанню  пагранічных пераходаў, які  быў  падпісаны  ў
Варшаве  24  красавіка 1992 года, прапанаваць заключэнне  Пагаднення
паміж  Урадам  Рэспублікі Польшча і Урадам  Рэспублікі  Беларусь  аб
унясенні  змянення  ў  артыкул 3 вышэйзгаданага Дагавора  наступнага
зместу:
     
                             «Артыкул 3
                                  
     1.  Для  міжнароднага  руху  асобаў,  транспартных  сродкаў   і
тавараў  праз  польска-беларускую граніцу будуць  адкрыты  наступныя
пагранічныя пераходы:
     1) Баброўнікі-Бераставіца,
     2) Славатычы-Дамачава.
     2.  Для  міжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком  альбо  з
выкарыстаннем   веласіпедаў,  якія  знаходзяцца   ў   іх   асабістым
карыстанні, будзе адкрыты пагранічны пераход Белавежа-Пярэраў.
     3.  Для  міжнароднага беставарнага руху асобаў з  выкарыстаннем
воднага транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні, будзе
адкрыты  сезонны  пагранічны пераход Рудаўка-Лясная на  Аўгустоўскім
канале.
     4.  Для  грамадзян,  транспартных сродкаў і тавараў  Рэспублікі
Польшча  і  Рэспублікі  Беларусь будзе  адкрыты  пагранічны  пераход
Полаўцы-Пяшчатка.
     5.  Дату  адкрыцця пагранічных пераходаў, пералічаных у абзацах
1,  2,  3, 4, Дагаворныя Бакі вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымі
нотамі.».
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Польшча  прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Беларусь гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Польшча
і  Урадам  Рэспублікі  Беларусь аб унясенні  змянення  ў  артыкул  3
Дагавора   паміж  Урадам  Рэспублікі  Польшча  і  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  па  пытанню  пагранічных пераходаў, які  быў  падпісаны  ў
Варшаве  24  красавіка 1992 года, якое набудзе моц з даты  атрымання
ноты ў адказ.
     Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча  карыстаецца
выпадкам,  каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Беларусь запэўненні  ў
сваёй высокай павазе.».
     Урад  Рэспублікі  Беларусь прыняў рашэнне аб заключэнні  шляхам
абмену  нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і  Урадам
Рэспублікі  Польшча аб унясенні змянення ў артыкул 3 Дагавора  паміж
Урадам  Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча  па  пытанню
пагранічных пераходаў, які быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка 1992
года,  якое  ўступіць у сілу з даты атрымання Польскім  Бокам  гэтай
Ноты.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Беларусь  карыстаецца
выпадкам,   каб  аднавіць  Міністэрству  Замежных  Спраў  Рэспублікі
Польшча запэўненні ў сваёй вельмі высокай павазе.

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы