ПРАТАКОЛ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ
УКРАIНЫ АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ СТВАРЭННI
МIЖУРАДАВАЙ БЕЛАРУСКА-УКРАIНСКАЙ ЗМЕШАНАЙ КАМIСII
ПА ПЫТАННЯХ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА
АД 12 КРАСАВIКА 1996 ГОДА*
______________________________
*Уступiў у сiлу 21 мая 2004 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны дамовiлiся
ўнесцi ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Украiны аб стварэннi мiжурадавай беларуска-ўкраiнскай змешанай
камiсii па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва ад 12
красавiка 1996 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненнi:
артыкул 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Расходы, звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камiсii i рабочых
груп, а таксама з утрыманнем удзельнiкаў Камiсii, нясе краiна, на
тэрыторыi якой праводзiцца пасяджэнне.
Сродкi, затрачаныя на праезд, пакрывае краiна, якая камандзiруе
сваiх прадстаўнiкоў на пасяджэнне Камiсii, падкамiсiй i рабочых
груп".
Дадзены Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення.
Тэрмiн дзеяння Пратакола адпавядае тэрмiну дзеяння Пагаднення.
Здзейснена ў г.Мiнску 21 мая 2004 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Кабiнет Мiнiстраў Украiны
Подпiс Подпiс
|