Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Республики Кипр от 14 апреля 1997 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб доўгатэрмiновым эканамiчным, навукова-тэхнiчным i прамысловым супрацоўнiцтве"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI КIПР АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ ЭКАНАМIЧНЫМ,
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I ПРАМЫСЛОВЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 8 снежня 1997 г.

     Урад    Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Кiпр,   якiя
называюцца ў далейшым Дагаворныя Бакi,
     жадаючы  ўмацоўваць сяброўскiя адносiны памiж народамi абедзвюх
дзяржаў  на  аснове  ўзаемнай  павагi да суверэнiтэту, незалежнасцi,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы,
     iмкнуючыся да ўзаемавыгаднага эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага
i прамысловага супрацоўнiцтва,
     прызнаючы  неабходнасць  прыняцця  мер у  рамках  заканадаўства
абедзвюх  дзяржаў для дасягнення пазiтыўных вынiкаў у супрацоўнiцтве
памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Кiпр,
     беручы  пад увагу неабходнасць прытрымлiвацца ўсiх палажэнняў i
прынцыпаў  Нарады  па  бяспецы  i  супрацоўнiцтве  ў  Еўропе (НБСЕ),
змешчаных у Заключным Акце НБСЕ, Дакументах Бонскай канферэнцыi НБСЕ
па  эканамiчным супрацоўнiцтве ў Еўропе i Парыжскай Хартыi для новай
Еўропы,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя  Бакi будуць працягваць рабiць усе неабходныя захады
для  садзейнiчання ўзаемавыгаднаму эканамiчнаму, навукова-тэхнiчнаму
i прамысловаму супрацоўнiцтву.

                             Артыкул 2

     У  рамках  дзеючага  заканадаўства ў сваiх дзяржавах Дагаворныя
Бакi будуць падтрымлiваць развiццё беларуска-кiпрскага эканамiчнага,
навукова-тэхнiчнага  i  прамысловага  супрацоўнiцтва i з гэтай мэтай
будуць  спрыяць  удзелу  адпаведных  арганiзацый  i прадпрыемстваў у
ажыццяўленнi планаў i праграм развiцця абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул З

     Супрацоўнiцтва ў рамках гэтага Пагаднення будзе ўключаць:
     (а)   стварэнне  прамысловых  комплексаў,  якiя   задавальняюць
узаемным эканамiчным iнтэрэсам, пашырэнне i мадэрнiзацыя прамысловых
прадпрыемстваў;
     (б) фiнансаванне   планаў   i   праектаў   развiцця  на  аснове
доўгатэрмiновых пагадненняў;
     (в)    абмен    патэнтамi,    лiцэнзiямi,    ноу-хау  i   iншай
навукова-тэхнiчнай  iнфармацыяй,  доўгатэрмiновае  супрацоўнiцтва  ў
прамысловай вытворчасцi i развiццё сумесных прадпрыемстваў;
     (г) абмен   тэхнiчнымi    экспертамi    i    навукова-даследчым
абсталяваннем;
     (д)   супрацоўнiцтва  ў  галiне  канверсii   ваенна-прамысловых
прадпрыемстваў;
     (е)    супрацоўнiцтва    ў   галiне  будаўнiцтва,   прамысловай
iнфраструктуры    i    iнвестыцыйных    праектаў,    эканамiчнае   i
навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва  ў  адпаведнасцi з патрабаваннямi
абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 4

     У  адпаведнасцi  з  дзейнiчаючым  заканадаўствам  сваiх дзяржаў
Дагаворныя   Бакi  будуць  стымуляваць  развiццё  супрацоўнiцтва   i
заключэнне  пагадненняў  i  кантрактаў памiж беларускiмi i кiпрскiмi
фiзiчнымi  i юрыдычнымi асобамi, а таксама ствараць спрыяльныя ўмовы
для гэтага.

                             Артыкул 5

     Па  ўзаемнай  згодзе  Дагаворныя  Бакi  могуць  вызначаць iншыя
галiны,  у  якiх,  беручы пад увагу асабiстыя патрабаваннi ў рабочай
сiле,  сыравiне,  абсталяваннi  i  тэхналогiях,  пажадана   пашырыць
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 6

     У  адпаведнасцi  з  гэтым  Пагадненнем  Дагаворныя  Бакi будуць
спрыяць  супрацоўнiцтву  памiж  iх арганiзацыямi i прадпрыемствамi ў
трэцiх краiнах.

                             Артыкул 7

     У  мэтах  iнтэнсiфiкацыi  эканамiчных  сувязей  i садзейнiчання
iнвестыцыям Дагаворныя Бакi даручаць адпаведным органам падрыхтаваць
пагадненне  аб  заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый, пагадненне
аб  пазбяганнi  двайнога падаткаабкладання, папярэджаннi ўхiлення ад
уплаты    падаткаў  на  даходы  i капiтал, а таксама  пагадненнi  аб
мiжнародных аўтамабiльных зносiнах.

                             Артыкул 8

     На    аснове   гэтага  Пагаднення  будзе  створана   пастаянная
мiжурадавая Беларуска-Кiпрская камiсiя для  назiрання  за  развiццём
супрацоўнiцтва ва ўзгодненых галiнах,  а таксама для рэкамендацый па
выкананню  гэтага  Пагаднення,  асаблiва  ў  той  яго  частцы,  якая
датычыць   прыняцця   мер  для  падрыхтоўкi  i  заахвочвання  такога
супрацоўнiцтва,   а   таксама    перыядычнага    аналiзу    развiцця
ўзаемаадносiн.

                             Артыкул 9

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  даты абмену нотамi, якiя
пацвярджаюць выкананне   прадугледжаных   заканадаўствам    абедзвюх
дзяржаў  працэдур,  неабходных  для  ўступлення  гэтага Пагаднення ў
сiлу.

                             Артыкул 10

     Гэта Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам на 10 гадоў.  У далейшым
яно будзе дзейнiчаць да заканчэння шасцi месяцаў з дня, калi адзiн з
Дагаворных  Бакоў  пiсьмова  паведамiць  iншаму  Дагаворнаму Боку аб
сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.

     Здзейснена  ў  г.Мiнску 14 красавiка 1997 г. у двух экзэмплярах
на  беларускай,  грэчаскай  i  англiйскай  мовах.  Усе  тэксты маюць
аднолькавую  сiлу.  У  выпадку  разыходжання ў тлумачэннi палажэнняў
гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

За Урад                                              За Урад
Рэспублiкi Беларусь                                  Рэспублiкi Кiпр
Подпiс                                               Подпiс

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы