Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Турецкой Республики от 24 июля 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ*
______________________________
     *Уступiла ў сiлу 11 студзеня 1997 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Турэцкай  Рэспублiкi,  якiя
надалей  называюцца  Бакамi,
     прымаючы да  ўвагi  iснуючыя  сяброўскiя  адносiны   памiж   iх
краiнамi,
     адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамiчнага  развiцця,
так i сродку для далейшага развiцця сувязей памiж iх народамi,
     прымаючы пад   увагу   рэкамендацыi   Мiжнароднай   канферэнцыi
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па турызму i падарожжах,  якая адбылася
ў Рыме ў 1963 годзе i Хельсiнскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы
i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi ў мэтах развiцця адносiн у  галiне  турызму,  заахвочвання
супрацоўнiцтва ў сферы турызму i прыцягнення турыстаў з трэцiх краiн
садзейнiчаць   i   заахвочваць   дзейнасць   турысцкiх   арганiзацый
дзяржаўнага i прыватнага сектараў у абедзвюх краiнах.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць  заахвочваць неабходныя кантакты памiж установамi i
арганiзацыямi,  якiя займаюцца турызмам,  у абедзвюх краiнах у мэтах
стварэння  сумесных прадпрыемстваў i iнфраструктур у галiне турызму,
а таксама садзейнiчаць развiццю дзейнасцi i абменам у гэтай галiне.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць  аказваць  садзейнiчанне   зацiкаўленым   турысцкiм
арганiзацыям  у галiне стварэння iнфраструктуры турызму,  дагаворных
паслуг,   сумесных   прадпрыемстваў   i   iнвестыцый,   а    таксама
ўдасканальваннi турысцкага сектара ўвогуле.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць  заахвочваць  абмен  экспертамi  i кансультантамi ў
галiне турызму,  ажыццяўляць абмен вопытам i ведамi ва  ўсiх  сферах
турызму,  а  таксама  вывучаць  прапановы,  якiя датычацца ўзаемнага
прадастаўлення стыпендый,  арганiзацыi семiнараў  i  стажыровак  для
персаналу, якi заняты ў галiне турызму.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць    садзейнiчаць    узаемнаму   абмену   друкаванымi
рэкламнымi  матэрыяламi  ў  галiне   турызму.   Парадак   iх   увозу
вызначаецца заканадаўствам краiн абодвух Бакоў.

                             Артыкул 6

     Бакi могуць   адкрываць   Нацыянальныя   iнфармацыйныя   цэнтры
(Прадстаўнiцтвы) дзяржаўных турысцкiх органаў.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць  iмкнуцца  да  спрашчэння  адпаведных   пагранiчных
фармальнасцей для прыцягнення патоку турыстаў памiж дзвюма краiнамi.

                             Артыкул 8

     Бакi ў мэтах:
     а) рэалiзацыi гэтага Пагаднення,
     б) вывучэння пытанняў, якiя патрабуюць сумеснага вырашэння,
     в) ацэнкi  змяненняў,  якiя  звязаны   з   рэалiзацыяй   гэтага
супрацоўнiцтва,
     дамовiлiся стварыць  Змешаную  камiсiю,   якая   складаецца   з
прадстаўнiкоў  упаўнаважаных  турысцкiх устаноў абедзвюх краiн,  што
назначаюцца Бакамi.
     Бакi захоўваюць   права  запрасiць  прадстаўнiкоў  i  экспертаў
грамадскага  i  прыватнага  сектараў  прысутнiчаць  на   пасяджэннях
Змешанай камiсii.
     Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць склiкацца кожныя два гады па
чарзе ў кожнай з краiн.
     Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць праходзiць пад  старшынствам
кiраўнiка дэлегацыi прымаючага Боку.
     Рашэннi, якiя  прыняты  Змешанай  камiсiяй,  будуць   выносiцца
абодвума Бакамi для адабрэння i выканання.

                             Артыкул 9

     Гэта Пагадненне  ўступае ў сiлу з даты апошняга паведамлення аб
выкананнi  неабходных  працэдур  у  адпаведнасцi  з   заканадаўствам
дзяржаў.
     Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi  гадоў,
аўтаматычна  прадаўжацца  на наступныя пяцiгадовыя перыяды,  калi нi
адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку за  шэсць  месяцаў
да  сканчэння  адпаведнага  перыяду  аб  сваiм  намеры  спынiць  яго
дзеянне.

     Здзейснена ў Анкары 24 лiпеня 1996 года на беларускай, турэцкай
i  англiйскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   з'яўляюцца   аднолькава
аўтэнтычнымi.  У  выпадку  разыходжанняў  у  тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi Беларусь                                М.Марынiч

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы