Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Королевства Бельгия от 26 марта 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Бельгiя аб паветраных зносiнах"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА
БЕЛЬГIЯ АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу  1 студзеня 2003 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Каралеўства Бельгiя,
     з'яўляючыся бакамi  Канвенцыi  аб   мiжнароднай   грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года;
     жадаючы заключыць пагадненне з  мэтай  устанаўлення  паветраных
зносiн памiж iх адпаведнымi тэрыторыямi i за iх межамi;
     жадаючы забяспечыць вышэйшую ступень бяспекi i  надзейнасцi  на
мiжнародным паветраным транспарце;
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1
                             Азначэннi

     У мэтах  гэтага  Пагаднення,  калi  кантэкст не патрабуе iншага
тлумачэння:
     а) тэрмiн  "Канвенцыя"   азначае   Канвенцыю   аб   мiжнароднай
грамадзянскай  авiяцыi,  адкрытую  для  падпiсання ў Чыкага 7 снежня
1944 года,  i ўключае любы Дадатак,  прыняты згодна з  Артыкулам  90
дадзенай  Канвенцыi,  i  любую  папраўку  да  Дадаткаў або Канвенцыi
згодна з Артыкуламi 90 i 94 гэтай Канвенцыi ў той  ступенi,  у  якой
такiя  Дадаткi  i  папраўкi  былi  прыняты або ратыфiкаваны абодвума
Дагаворнымi Бакамi;
     б) тэрмiн "Пагадненне" азначае дадзенае Пагадненне,  Дадатак да
яго i любыя змяненнi да гэтага Пагаднення або Дадатку;
     в) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" азначае:  у  адносiнах  Рэспублiкi
Беларусь -  Дзяржаўны  Камiтэт  па  авiяцыi  i ў адносiнах Бельгii -
Мiнiстэрства камунiкацый або   ў адносiнах  абодвух  Бакоў  -  любую
iншую  кампетэнтную арганiзацыю цi асобу,  упаўнаважаную ажыццяўляць
функцыi, якiя выконваюцца ў цяперашнi час гэтымi ўладамi;
     г) тэрмiны   "тэрыторыя",  "паветраныя  зносiны",  "мiжнародныя
паветраныя   зносiны",    "авiяпрадпрыемства"    i    "прыпынак    з
некамерцыйнымi   мэтамi"   маюць   значэннi,  названыя  адпаведна  ў
Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi;
     д) тэрмiн      "назначанае      авiяпрадпрыемства"      азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi
з Артыкуламi 3 i 4 дадзенага Пагаднення;
     е) тэрмiн "дагаворныя авiялiнii" азначае рэгулярныя  паветраныя
зносiны па маршрутах,  вызначаных у Дадатку да дадзенага Пагаднення,
для перавозкi пасажыраў, грузу i пошты, паасобку або разам;
     ж) тэрмiн "тарыфы" азначае цэны,  па якiх  неабходна  аплачваць
перавозку пасажыраў,  багажу i грузу,  i ўмовы, на аснове якiх гэтыя
цэны прымяняюцца,  уключаючы цэны  i  ўмовы  для  агенцкiх  i  iншых
дадатковых паслуг, за выключэннем ставак i ўмоў для перавозкi пошты;
     з) тэрмiн  "перагрузка на паветранае судна iншай умяшчальнасцi"
азначае  эксплуатацыю  палётаў  на  адной  з  дагаворных   авiялiнiй
назначаным  авiяпрадпрыемствам  такiм  чынам,  што  на адным участку
маршруту палёт выконваецца паветраным  суднам,  умяшчальнасць  якога
адрознiваецца  ад  умяшчальнасцi  паветранага  судна,  якое выконвае
палёт на iншым участку;
     i) тэрмiны "бартавое  абсталяванне",  "наземнае  абсталяванне",
"бартавыя запасы", "запасныя часткi" маюць значэннi ў адпаведнасцi з
Дадаткам 9 да Канвенцыi;
     к) тэрмiн  "эксплуатант"   азначае   асобу,   арганiзацыю   або
прадпрыемства,  якiя  займаюцца  эксплуатацыяй паветраных суднаў або
прапануюць паслугi ў гэтай галiне.

                             Артыкул 2
                           Даванне правоў

     1. Кожны Дагаворны Бок дае другому Дагаворнаму Боку, калi iншае
не вызначана ў Дадатку,  наступныя правы на эксплуатацыю мiжнародных
паветраных  зносiн авiяпрадпрыемствам,  назначаным другiм Дагаворным
Бокам:
     а) выконваць пралёт  тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку  без
пасадкi;
     б) выконваць  пасадкi  на  названай  тэрыторыi з некамерцыйнымi
мэтамi;
     в) выконваць пасадкi на названай тэрыторыi з мэтай  пагрузкi  i
выгрузкi   пасажыраў,  грузу  i  пошты, паасобку  або  разам, у  час
эксплуатацыi мiжнародных паветраных зносiн па маршрутах,  вызначаных
у Дадатку.
     2. Нiшто  ў  параграфе 1 гэтага Артыкула не павiнна разглядацца
як даванне правоў назначанаму авiяпрадпрыемству  аднаго  Дагаворнага
Боку загружаць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў, груз
i пошту,  якiя перавозяцца за ўзнагароджанне або  на  ўмовах  арэнды
памiж пунктамi на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3
               Назначэнне для эксплуатацыi авiялiнiй

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  мае права назначыць авiяпрадпрыемства
для эксплуатацыi дагаворных авiялiнiй  па  маршрутах,  вызначаных  у
Дадатку  для  гэтага Дагаворнага Боку,  накiраваўшы па дыпламатычных
каналах паведамленне аб гэтым другому Дагаворнаму Боку.
     2. Кожны  Дагаворны  Бок  мае права адклiкаць назначэнне любога
авiяпрадпрыемства i назначыць iншае  авiяпрадпрыемства,  накiраваўшы
па  дыпламатычных  каналах паведамленне аб гэтым другому Дагаворнаму
Боку.

                             Артыкул 4
             Даванне дазволу на эксплуатацыю авiялiнiй

     1. Адразу  пасля  атрымання  паведамлення  аб  назначэннi адным
Дагаворным Бокам у адпаведнасцi з Артыкулам 3  дадзенага  Пагаднення
авiяцыйныя  ўлады  другога  Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi са сваiм
заканадаўствам   павiнны    неадкладна    даць    авiяпрадпрыемству,
назначанаму  такiм чынам,  належны дазвол на эксплуатацыю дагаворных
авiялiнiй, дзеля чаго дадзенае авiяпрадпрыемства было назначана.
     2. Пасля атрымання такога дазволу авiяпрадпрыемства можа пачаць
у  любы момант эксплуатацыю дагаворных авiялiнiй у поўным аб'ёме або
часткова пры ўмове,  што авiяпрадпрыемства пагаджаецца з палажэннямi
дадзенага  Пагаднення  i  што  тарыфы  ўстаноўлены  ў адпаведнасцi з
Артыкулам 13 дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул  5
    Ануляванне або прыпыненне дазволу на эксплуатацыю авiялiнiй

     1. Авiяцыйныя   ўлады  кожнага  Дагаворнага  Боку  маюць  права
адмовiць, часова або пастаянна, у дазволе,  аб  якiм  узгадваецца  ў
Артыкуле  4,  у  адносiнах да авiяпрадпрыемства,  назначанага другiм
Дагаворным Бокам,  у мэтах анулявання або прыпынення такога дазволу,
або патрабаваць выканання ўмоў:
     а) у   выпадку,   калi  такое  авiяпрадпрыемства  не  адпавядае
патрабаванням i не з'яўляецца  квалiфiкаваным  для  выканання  ўмоў,
прадугледжаных   заканадаўствам,  якое  прымяняецца  гэтымi  ўладамi
адносна эксплуатацыi мiжнародных паветраных авiялiнiй у адпаведнасцi
з Канвенцыяй;
     б) у выпадку,  калi такое авiяпрадпрыемства пры эксплуатацыi не
выконвае ўмоў, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем;
     в) у выпадку,  калi такое авiяпрадпрыемства пры эксплуатацыi не
выконвае заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку;
     г) у выпадку,  калi яны не перакананы  ў  тым,  што  пераважнае
ўладанне   i   эфектыўны  кантроль  за  авiяпрадпрыемствам  належаць
Дагаворнаму  Боку,   якi   назначыў   авiяпрадпрыемства,   або   яго
грамадзянам.
     2. Калi  неадкладныя  дзеяннi  не  з'яўляюцца  неабходнымi  для
папярэджання  далейшых парушэнняў заканадаўства,  аб чым узгадвалася
вышэй,  то правы,  пералiчаныя ў параграфе 1 гэтага Артыкула, будуць
выкарыстоўвацца  толькi  пасля  кансультацый  з  авiяцыйнымi ўладамi
другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi  з  Артыкулам  17  дадзенага
Пагаднення.

                             Артыкул 6
                      Прымяненне заканадаўства

     1. Заканадаўства аднаго Дагаворнага Боку,  якое рэгулюе прылёт,
знаходжанне  або  вылет  з  яго  тэрыторыi  паветраных суднаў,  якiя
выконваюць мiжнародныя палёты або  эксплуатацыю  i  навiгацыю  гэтых
паветраных суднаў,  павiнна выконвацца назначаным авiяпрадпрыемствам
другога Дагаворнага Боку ў выпадку прылёту, вылету або знаходжання ў
межах узгодненай тэрыторыi.
     2. Заканадаўства  аднаго  Дагаворнага  Боку,   якое   датычыцца
прыбыцця, транзiту, iмiграцыйнага, пашпартнага, мытнага, валютнага i
санiтарнага кантролю,  а таксама каранцiнных мерапрыемстваў, павiнна
выконвацца  назначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку ў
дачыненнi  або  ад  iмя  экiпажаў,  пасажыраў,  грузу  i  пошты  пры
транзiце,   прылёце,   вылеце  i  знаходжаннi  на  тэрыторыi  гэтага
Дагаворнага Боку.
     3. Нi  адзiн з Дагаворных Бакоў не дае прывiлеяў нi свайму,  нi
любому iншаму авiяпрадпрыемству перад авiяпрадпрыемствам, назначаным
для эксплуатацыi аналагiчных паветраных мiжнародных авiялiнiй другiм
Дагаворным  Бокам,  у  адносiнах  прымянення  да   яго   палажэнняў,
пералiчаных  у  параграфах  1 i 2 гэтага Артыкула,  або ў карыстаннi
аэрапортамi,  паветранымi  лiнiямi,  службамi  паветранага  руху   i
адпаведным абсталяваннем пад яго кантролем.

                             Артыкул 7
                       Пасведчаннi i лiцэнзii

     1. Пасведчаннi   аб   лётнай    прыгоднасцi,    квалiфiкацыйныя
пасведчаннi  i лiцэнзii,  выдадзеныя або прызнаныя сапраўднымi адным
Дагаворным Бокам,  тэрмiн дзеяння якiх не скончыўся, будуць прызнаны
сапраўднымi  другiм Дагаворным Бокам у мэтах эксплуатацыi дагаворных
авiялiнiй па маршрутах,  вызначаных у Дадатку,  пры ўмове, што гэтыя
пасведчаннi  i  лiцэнзii  былi  выдадзены  або  прызнаны сапраўднымi
згодна i ў адпаведнасцi сa стандартамi, зацверджанымi Канвенцыяй.
     Пры  палётах  у  межах  сваёй тэрыторыi кожны Дагаворны Бок мае
права адмовiць у прызнаннi сапраўднасцi квалiфiкацыйных пасведчанняў
i лiцэнзiй, выдадзеных другiм Дагаворным Бокам сваiм грамадзянам.
     2. Калi пасведчаннi або лiцэнзii згодна з параграфам  1  гэтага
Артыкула  былi  выдадзены  або прызнаны сапраўднымi ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi,  якiя  адрознiваюцца  ад  стандартаў,   устаноўленых
Канвенцыяй,   i   калi   гэтыя   адрозненнi  былi  зарэгiстраваны  ў
Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай  авiяцыi,  авiяцыйныя  ўлады
другога Дагаворнага Боку могуць патрабаваць правядзення кансультацый
згодна з Артыкулам 17 дадзенага Пагаднення з мэтай упэўнiцца ў  тым,
што  мяркуемыя патрабаваннi па гэтаму пытанню з'яўляюцца прымальнымi
для iх.
     Калi  нельга  прыйсцi да здавальняючага пагаднення па пытаннях,
якiя  датычацца  бяспекi палётаў, то ствараюцца ўмовы для прымянення
Артыкула 5 дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 8
                         Авiяцыйная бяспека

     1. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што ўзятыя iмi абавязацельствы
адносна  адзiн  аднаго  абараняць  праз  сумесную  дзейнасць бяспеку
грамадзянскай   авiяцыi  ад  актаў  незаконнага  ўмяшання  складаюць
неад'емную частку дадзенага Пагаднення.
     2. Дагаворныя Бакi будуць аказваць па  просьбе  ўсю  неабходную
дапамогу  адзiн аднаму па прадухiленнi незаконнага захопу паветраных
суднаў  i  iншых  незаконных  актаў,  накiраваных  супраць   бяспекi
пасажыраў, экiпажу, паветранага судна, аэрапортаў i аэранавiгацыйных
сродкаў, а таксама любой iншай пагрозы авiяцыйнай бяспецы.
     3. Дагаворныя   Бакi   будуць   дзейнiчаць   у  адпаведнасцi  з
палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых  актах,  якiя
ўчыняюцца на борце паветраных суднаў,  падпiсанай у Токiо 14 верасня
1963 года,  Канвенцыi аб барацьбе з  незаконным  захопам  паветраных
суднаў,  падпiсанай  у  Гаазе  16  снежня 1970 года,  i Канвенцыi па
барацьбе  з  незаконнымi  актамi,   накiраванымi   супраць   бяспекi
грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года.
     4. Дагаворныя Бакi ў сваiх узаемаадносiнах будуць дзейнiчаць  у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  па  авiяцыйнай бяспецы,  устаноўленымi
Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi i прадугледжанымi  як
Дадаткi  да  Канвеныiц  аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi,  у той
ступенi,  у якой такiя палажэннi па бяспецы прыдатны  да  Дагаворных
Бакоў;  яны будуць патрабаваць,  каб эксплуатанты паветраных суднаў,
прыпiсаных да iх,  або эксплуатанты,  асноўнае месца  дзейнасцi  або
пастаяннае  месца  знаходжання  якiх  размешчана на iх тэрыторыi,  i
эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi  з
гэтымi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.
     5. Кожны  Дагаворны  Бок  пагаджаецца  выконваць  палажэннi  па
бяспецы  згодна  з патрабаваннямi другога Дагаворнага Боку для ўезду
на яго тэрыторыю i прымаць неабходныя меры для  праверкi  пасажыраў,
экiпажу,  iх  ручной  паклажы  i грузу перад пасадкай або пагрузкай.
Кожны Дагаворны Бок  будзе  таксама  добразычлiва  разглядаць  любую
просьбу другога Дагаворнага Боку аб прыняццi спецыяльных мер бяспекi
ў адносiнах да  iх  паветраных  суднаў  або  пасажыраў  у  сувязi  з
канкрэтнай пагрозай.
     6. Калi мае месца iнцыдэнт або пагроза iнцыдэнту,  звязанага  з
незаконным  захопам паветранага судна або iншымi незаконнымi актамi,
накiраванымi супраць бяспекi пасажыраў,  экiпажу, паветранага судна,
аэрапортаў   i  аэранавiгацыйных  сродкаў,  Дагаворныя  Бакi  будуць
аказваць адзiн аднаму дапамогу праз  аблягчэнне  сувязi  i  прыняцце
адпаведных   мер  з  мэтай  хуткага  i  бяспечнага  спынення  такога
iнцыдэнту або яго пагрозы.
     7. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў ухiляецца ад палажэнняў гэтага
Артыкула па авiяцыйнай бяспецы, авiяцыйныя ўлады другога Дагаворнага
Боку  могуць  патрабаваць  правядзення  неадкладных  кансультацый  з
авiяцыйнымi    ўладамi    гэтага    Боку.   Немагчымасць   дасягнуць
дамоўленасцi,  якая задаволiць абодва Бакi, на працягу трыццацi (30)
дзён будзе з'яўляцца падставай для выкарыстання Артыкула 5 дадзенага
Пагаднення.

                             Артыкул 9
                        Зборы за карыстанне

     1. Зборы,  устаноўленыя на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку за
карыстанне  аэрапортамi i iншым авiяцыйным абсталяваннем паветранымi
суднамi назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага  Боку,  не
павiнны  перавышаць  памераў  аналагiчных  збораў,  устаноўленых для
ўласнага авiяпрадпрыемства першага Дагаворнага Боку,  якое вызначана
для выканання мiжнародных паветраных зносiн.
     2. Кожны   Дагаворны   Бок   будзе   садзейнiчаць   правядзенню
кансультацый памiж сваiмi ўладамi,  кампетэнтнымi ў пытаннях збораў,
i  назначаным  авiяпрадпрыемствам,  якое  карыстаецца   сродкамi   i
паслугамi,  i,  дзе мэтазгодна,  з арганiзацыямi, якiя прадстаўляюць
авiяпрадпрыемствы.  Неабходная   ўвага   павiнна   надавацца   любым
прапановам  па  змяненню  збораў за карыстанне,  каб выкарыстальнiкi
мелi магчымасць выказаць свае заўвагi да  таго,  як  будуць  прыняты
гэтыя змяненнi.

                             Артыкул 10
                       Мытныя пошлiны i зборы

     1. Кожны    Дагаворны    Бок   павiнен   вызвалiць   назначанае
авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага  Боку  ад  абмежаванняў   на
iмпарт, мытных пошлiн, збораў, падаткаў i iншых падобных плацяжоў на
паветранае судна,  палiва,  змазачныя  матэрыялы,  бартавыя  запасы,
запчасткi,  уключаючы  рухавiкi,  табельнае  бартавое  абсталяванне,
наземнае абсталяванне, бартавыя запасы i iншую маёмасць, прызначаную
для   выкарыстання   або   выкарыстаную   iм  выключна  ў  сувязi  з
эксплуатацыяй дагаворных авiялiнiй  або  абслугоўваннем  паветранага
судна  назначанага  авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага Боку,  а
таксама  авiябiлеты,  авiягрузавыя  накладныя  i  любыя   друкаваныя
матэрыялы з эмблемай кампанii,  а таксама рэкламныя матэрыялы,  якiя
звычайна распаўсюджваюцца бясплатна гэтым авiяпрадпрыемствам.
     2. Вызваленнi ад мытных пошлiн i збораў,  якiя  прадстаўлены  ў
гэтым  Артыкуле,  будуць  прымяняцца  да сродкаў,  што ўзгадваюцца ў
параграфе 1 гэтага Артыкула,  незалежна ад таго, цi выкарыстоўваюцца
гэтыя  сродкi  поўнасцю  або часткова на тэрыторыi Дагаворнага Боку,
якi дазволiў падобнае выключэнне, пры ўмове, што гэтыя рэчы:
     а) былi ўвезены на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку назначаным
авiяпрадпрыемствам  другога  Дагаворнага Боку або ад яго iмя, але не
адчужаюцца на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку;
     б) захоўваюцца   на   борце   паветранага   судна   назначанага
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага Боку пры прылёце або вылеце з
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку;
     в) прымаюцца    на    борт    паветранага   судна   назначанага
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага  Боку  i  вызначаны  для  выкарыстання  пры эксплуатацыi
дагаворных авiялiнiй.
     3. Табельнае бартавое абсталяванне,  наземнае  абсталяванне,  а
таксама  матэрыялы  i запасы,  якiя захоўваюцца на борце паветранага
судна назначанага авiяпрадпрыемства любога Дагаворнага Боку,  могуць
быць  выгружаны  на  тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку  толькi з
дазволу мытных органаў гэтага Дагаворнага Боку.  У такiм выпадку яны
могуць  быць  пастаўлены  пад  нагляд гэтых органаў да таго моманту,
калi яны будуць вывезены назад або  атрымаюць  iншае  прызначэнне  ў
адпаведнасцi з мытным заканадаўствам.
     4. Багаж  i груз,  якiя накiроўваюцца прамым транзiтам,  будуць
вызвалены ад  мытных  пошлiн,  збораў,  падаткаў  i  iншых  падобных
плацяжоў.
     5. Вызваленнi ад мытных пошлiн i збораў,  якiя  прадстаўлены  ў
гэтым Артыкуле, будуць таксама дзейнiчаць у выпадку, калi назначанае
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку заключыла дагавор з другiм
авiяпрадпрыемствам,    што   карыстаецца   такiм   жа   вызваленнем,
прадастаўленым другiм Дагаворным Бокам, аб прадастаўленнi ў заём або
перадачы  права  ўладання  на  тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку
матэрыялаў, азначаных у параграфе 1 гэтага Артыкула.

                             Артыкул 11
                             Ёмiстасцi

     1. Назначанае  авiяпрадпрыемства   кожнага   Дагаворнага   Боку
павiнна   мець   справядлiвыя   i  роўныя  магчымасцi  эксплуатаваць
дагаворныя авiялiнii памiж iх адпаведнымi тэрыторыямi  i  за  межамi
гэтых  тэрыторый  па  маршрутах,  вызначаных  у Дадатку да дадзенага
Пагаднення.
     2. Пры    эксплуатацыi    дагаворных    авiялiнiй    назначанае
авiяпрадпрыемства  кожнага Дагаворнага Боку павiнна прымаць да увагi
iнтарэсы назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, каб
не    аказаць    неналежнага    ўплыву    на    перавозкi   апошняга
авiяпрадпрыемства, якое эксплуатуе тую ж авiялiнiю па ўсяму маршруту
або па яго частцы.
     3. Дагаворныя   авiялiнii,   якiя   абслугоўваюцца  назначанымi
авiяпрадпрыемствамi  Дагаворных  Бакоў,  павiнны  як   мага   паўней
адпавядаць  патрабаванням  грамадства  ў  перавозках  па  вызначаных
маршрутах,  i кожнае  авiяпрадпрыемства павiнна мець галоўнай  мэтай
прадастаўленне  такой  ёмiстасцi,  якая  пры  прымальным каэфiцыенце
загрузкi  адпавядала  б  iснуючым  i   мяркуемым   патрабаванням   у
перавозках  пасажыраў,  грузу  i  пошты памiж тэрыторыямi Дагаворных
Бакоў.
     4. Назначаныя авiяпрадпрыемствы павiнны не  пазней  чым  за  30
дзён  да  даты  пачатку  эксплуатацыi  любой  з дагаворных авiялiнiй
прадставiць  свой  план  палётаў  на  зацвярджэнне  авiяцыйных  улад
абодвух  Дагаворных  Бакоў.  Гэтыя  планы  палётаў  павiнны ўключаць
наступныя  пункты:  тып  палёту,  тып  паветранага  судна,  на  якiм
выконваецца рэйс, частату i расклад палётаў.
     Гэта распаўсюджваецца таксама на далейшыя змяненнi.
     У  асобных  выпадках  гэты  перыяд можа быць скарочаны са згоды
гэтых улад.

                             Артыкул 12
         Перагрузка на паветранае судна iншай умяшчальнасцi

     Назначанае   авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  можа
выконваць  перагрузку  на  паветранае  судна  iншай умяшчальнасцi на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку на наступных умовах:
     а) што  замена  паветранага  судна  абгрунтавана   эканамiчнымi
ўмовамi эксплуатацыi;
     б) што  паветранае  судна  будзе  эксплуатаваць  участак,   якi
знаходзiцца на вялiкай адлегласцi ад тэрыторыi Дагаворнага Боку, што
прызначыў  авiяпрадпрыемства,  толькi  пры  наяўнасцi   стыкоўкi   з
паветраным суднам, якое эксплуатуе блiжэйшы ўчастак, i гэта стыкоўка
будзе ўнесена ў расклад;  першае паветранае судна будзе прыбываць  у
пункт  змены  з  мэтай  перагрузкi  на  борт  або  з  борта  другога
паветранага судна камерцыйнай загрузкi,  i памеры  ёмiстасцi  будуць
вызначаны адпаведна з гэтымi мэтамi;
     в) што  авiяпрадпрыемства,  якое  выконвае  палёты,  пачатковым
пунктам  якiх  з'яўляецца  пункт  змены паветранага судна,  не будзе
самастойна прапаноўваць свае паслугi пасажырам  шляхам  рэкламы  або
iншым  чынам,  калi  толькi  iншае  не будзе абумоўлена ў Дадатку да
дадзенага Пагаднення;
     г) што,  паколькi  на  тэрыторыю  таго  Дагаворнага  Боку,  дзе
адбываецца змена паветранага судна,  выконваецца толькi адзiн  рэйс,
то  i  з  гэтай  тэрыторыi  можа выконвацца толькi адзiн рэйс,  калi
авiяцыйныя  ўлады  другога  Дагаворнага  Боку  не  далi  дазволу  на
выкананне больш аднаго рэйса.

                             Артыкул 13
                               Тарыфы

     1. Дагаворныя Бакi павiнны  прызнаць,  што  тарыф  на  адным  з
маршрутаў, вызначаным у Дадатку, устанаўлiваецца кожным з назначаных
авiяпрадпрыемстваў пры магчымасцi пасля кансультацый памiж iмi.
     2. Тарыфы на перавозку па дагаворных  авiялiнiях  на  тэрыторыю
другога   Дагаворнага   Боку   або  з  азначанай  тэрыторыi  павiнны
ўстанаўлiвацца на абгрунтаваным узроўнi,  з улiкам  усiх  адпаведных
фактараў,     уключаючы     эксплуатацыйныя    выдаткi,    прыбытак,
характарыстыку асаблiвасцей авiялiнii,  iнтарэсы выкарыстальнiкаў i,
у  выпадках,  дзе гэта мэтазгодна,  тарыфы iншых  авiяпрадпрыемстваў
для ўсяго азначанага маршруту або яго часткi.
     3. Тарыфы павiнны быць прадстаўлены на зацвярджэнне i  атрыманы
авiяцыйнымi  ўладамi  Дагаворных  Бакоў  не пазней чым за сорак пяць
(45) дзён да прапанаванай даты  iх  увядзення.  У  асобных  выпадках
карацейшы тэрмiн можа быць прыняты авiяцыйнымi ўладамi.
     Калi  на  працягу  трыццацi  (30)  дзён пасля атрымання тарыфаў
авiяцыйныя  ўлады аднаго Дагаворнага Боку не паведамляюць авiяцыйным
уладам  другога  Дагаворнага Боку аб сваёй нязгодзе з прадстаўленымi
тарыфамi,  такiя  тарыфы   лiчацца  прынятымi  i  ўступаюць у сiлу з
вызначанай даты.
     У  выпадку,  калi  авiяцыйнымi  ўладамi  прыняты  больш кароткi
тэрмiн  для  прадастаўлення  тарыфу, яны могуць таксама дамовiцца аб
тым,   каб  паведамленне  аб  нязгодзе  было  накiравана  ў  тэрмiн,
карацейшы за трыццаць (30) дзён.
     4. Калi  паведамленне аб нязгодзе было прынята ў адпаведнасцi з
параграфам 3 гэтага  Артыкула,  авiяцыйныя  ўлады  Дагаворных  Бакоў
праводзяць  кансультацыi  ў  адпаведнасцi  з  Артыкулам 17 дадзенага
Пагаднення i паспрабуюць устанавiць тарыф па ўзгадненнi памiж iмi.
     5. Калi  авiяцыйныя ўлады не змогуць дасягнуць згоды па пытаннi
зацвярджэння тарыфу,  якi  быў  прадстаўлены  iм  у  адпаведнасцi  з
параграфам  3  гэтага  Артыкула,  або  па  пытаннi вызначэння любога
тарыфу згодна  з  параграфам  4  гэтага  Артыкула,  спрэчка  павiнна
разглядацца  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  Артыкула  18 дадзенага
Пагаднення.
     6. Калi  авiяцыйныя  ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў выказваюць
сваю нязгоду з устаноўленым тарыфам, яны павiнны паведамiць аб гэтым
авiяцыйным   уладам   другога   Дагаворнага   Боку,   а   назначаныя
авiяпрадпрыемствы  павiнны  паспрабаваць,  калi  гэта   спатрэбiцца,
дасягнуць згоды.
     Калi   на   працягу  дзевяноста  (90)  дзён  з  даты  атрымання
паведамлення  аб  нязгодзе  новы тарыф немагчыма ўстанавiць, у гэтым
выпадку  павiнны  быць выкарыстаны палажэннi параграфаў 4 i 5 гэтага
Артыкула.
     7. Тарыфы,  устаноўленыя ў адпаведнасцi  з  палажэннямi  гэтага
Артыкула,  павiнны заставацца ў сiле да таго часу,  пакуль не будуць
устаноўлены новыя тарыфы згодна з палажэннямi  гэтага  Артыкула  або
Артыкула 18 дадзенага Пагаднення.
     8. Нiякi тарыф не ўступiць у сiлу, калi авiяцыйныя ўлады любога
з  Дагаворных  Бакоў выказваюць нязгоду з iм,  за выключэннем умоў у
параграфе 4 Артыкула 18 дадзенага Пагаднення.
     9. Авiяцыйныя  ўлады абодвух Дагаворных Бакоў будуць рабiць усё
магчымае,  каб устаноўленыя тарыфы  адпавядалi  зацверджаным  i  каб
гэтыя тарыфы не падлягалi вяртанню.

                             Артыкул 14
                      Патрэбнасць у персанале

     1. У сувязi з эксплуатацыяй  дагаворных  авiялiнiй  назначанаму
авiяпрадпрыемству  аднаго  Дагаворнага Боку прадастаўляецца права на
падставах узаемнай дамоўленасцi  ўтрымлiваць  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага  Боку  свае  прадстаўнiцтвы  з  неабходным  камерцыйным,
адмiнiстрацыйным i тэхнiчным персаналам.
     2. Патрэбнасць    у    персанале    па    выбару    назначанага
авiяпрадпрыемства можа быць  задаволена  з  лiку  грамадзян  дзяржаў
Дагаворных   Бакоў   або  шляхам  выкарыстання  паслуг  любой  iншай
арганiзацыi,  кампанii або авiяпрадпрыемства, якiя выконваюць палёты
на  тэрыторыi  другога  Дагаворнага Боку i маюць дазвол на выкананне
такiх паслуг на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку.
     3. Прадстаўнiцтвы  i  персанал павiнны выконваць заканадаўства,
якое дзейнiчае на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. У адпаведнасцi
з гэтым заканадаўствам кожны Дагаворны Бок на падставах узаемнасцi i
ў найкарацейшы тэрмiн павiнен  прадаставiць  неабходныя  дазволы  на
работу,  службовыя  вiзы або iншыя падобныя дакументы ў адносiнах да
прадстаўнiцтваў  i  персаналу,  вызначаных  у  параграфе  1   гэтага
Артыкула.
     4. У  межах сваiх нацыянальных заканадаўстваў абодва Дагаворныя
Бакi  могуць  абыйсцiся  без  прадастаўлення  дазволаў  на   работу,
службовых  вiзаў  або  iншых падобных дакументаў для персаналу,  якi
выконвае пэўныя часовыя паслугi i абавязкi.

                             Артыкул 15
                          Продаж i даходы

     1. Кожнаму назначанаму авiяпрадпрыемству даецца права на продаж
авiяперавозак  на тэрыторыi  другога  Дагаворнага Боку непасрэдна i,
паводле свайго меркавання, праз сваiх агентаў.
     Кожнае   назначанае   авiяпрадпрыемства  мае  права  на  продаж
перавозак за валюту гэтай дзяржавы або, паводле свайго меркавання, у
свабодна канверсуемай валюце iншых дзяржаў.
     Любая  асоба  будзе свабодна выконваць аплату такiх перавозак у
валюце, прынятай да продажу гэтым авiяпрадпрыемствам.
     2. Кожны  Дагаворны  Бок  дае   назначанаму   авiяпрадпрыемству
другога  Дагаворнага  Боку права свабоднага пераводу сум перавышэння
даходаў над расходамi, атрыманых назначаным авiяпрадпрыемствам. Такi
перавод  павiнен  выконвацца  на  падставе афiцыйных абменных курсаў
пераводу валютных плацяжоў,  або там,  дзе не дзейнiчаюць  афiцыйныя
абменныя  курсы  пераводу,  паводле распаўсюджаных замежных рынкавых
курсаў  пералiку  валютных  плацяжоў,  якiя  дзейнiчаюць   на   дату
прадстаўлення   запыту   на  перавод  назначаным  авiяпрадпрыемствам
другога Дагаворнага Боку.  Такi перавод не будзе абкладацца  нiякiмi
зборамi, акрамя звычайных банкаўскiх збораў за паслугу.
     3. Кожны  Дагаворны  Бок  вызваляе,  на  падставе   ўзаемнасцi,
назначанае  авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага Боку ад усялякiх
падаткаў на даходы або прыбыткi,  атрыманыя гэтым авiяпрадпрыемствам
на  тэрыторыi  першага  Дагаворнага Боку ад эксплуатацыi мiжнародных
паветраных авiялiнiй,  а таксама ад усялякiх падаткаў на абарот  або
капiтал.
     Гэта  палажэнне  не  будзе  сапраўдным,  калi  будзе дзейнiчаць
Дагавор  аб  пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання  памiж абодвума
Дагаворнымi Бакамi, у якiм прадугледжана вызваленне.

                             Артыкул 16
                         Абмен iнфармацыяй

     1. Авiяцыйныя  ўлады  абодвух  Дагаворных  Бакоў   абменьваюцца
своечасовай,  наколькi  гэта  магчыма,  iнфармацыяй,  якая датычыцца
прадаўжэння  iснуючых  дазволаў   для   iх   адпаведных   назначаных
авiяпрадпрыемстваў  на  выкананне  палётаў  на,  з  i праз тэрыторыю
другога   Дагаворнага   Боку.   Сюды   ўваходзяць   копii   iснуючых
пасведчанняў   i   дазволаў   на  выкананне  палётаў  на  вызначаных
маршрутах,  а таксама ўзораў  паправак,  дазволаў  на  вызваленне  i
дазволаў на эксплуатацыю.
     2. Кожны  Дагаворны  Бок  садзейнiчае таму,  каб яго назначанае
авiяпрадпрыемства забяспечыла авiяцыйныя ўлады  другога  Дагаворнага
Боку   загадзя,  наколькi  гэта  магчыма,  iнфармацыяй  аб  тарыфах,
раскладах,  уключаючы любыя змяненнi,  вызначаныя вышэй,  а  таксама
iншай неабходнай iнфармацыяй, якая датычыцца эксплуатацыi дагаворных
лiнiй,  ёмiстасцей на кожным з вызначаных маршрутаў, а таксама любую
iншую  iнфармацыю,  якая  можа спатрэбiцца авiяцыйным уладам другога
Дагаворнага  Боку  для  задавальнення  патрабаванняў  аб  тым,   што
неабходныя ўмовы дадзенага Пагаднення выконваюцца належным чынам.
     3. Кожны   Дагаворны   Бок  спрыяе  таму,  каб  яго  назначанае
авiяпрадпрыемства забяспечвала авiяцыйныя ўлады другога  Дагаворнага
Боку статыстычнымi дадзенымi адносна аб'ёмаў перавозак на дагаворных
авiялiнiях з указаннем пунктаў загрузкi i разгрузкi.

                             Артыкул 17
                            Кансультацыi

     1. Авiяцыйныя  ўлады  Дагаворных  Бакоў  будуць  час  ад   часу
кансультаваць    адзiн   аднаго   з   мэтай   забеспячэння   цеснага
супрацоўнiцтва па ўсiх пытаннях,  звязаных  з  iх  выкананнем,  i  ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення i Дадатку да яго.
     2. Такiя кансультацыi пачынаюцца на працягу  шасцiдзесяцi  (60)
дзён  пасля  даты  атрымання такога запыту,  калi iншае не ўзгоднена
Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 18
                         Вырашэнне спрэчак

     1. Калi  ўзнiкне  спрэчка  памiж  Дагаворнымi Бакамi ў сувязi з
тлумачэннем або прымяненнем дадзенага  Пагаднення,  Дагаворныя  Бакi
будуць   у  першую  чаргу  прыкладаць  намаганнi  вырашыць  яе  праз
перагаворы.
     2. Калi  Дагаворныя  Бакi не прыйдуць да згоды праз перагаворы,
яны могуць звярнуцца за вырашэннем спрэчкi да якой-небудзь асобы або
арганiзацыi,  а  таксама  любы  Дагаворны Бок мае права прадаставiць
спрэчку на разгляд у арбiтражны суд у складзе трох арбiтраў.
     3. Арбiтражны суд ствараецца наступным чынам:
     Кожны   з   Дагаворных   Бакоў   назначае  арбiтра  на  працягу
шасцiдзесяцi (60) дзён пасля даты атрымання па дыпламатычных каналах
ад  другога  Дагаворнага  Боку запыту на арбiтраж. Гэтыя два арбiтры
павiнны па ўзгадненнi назначыць трэцяга арбiтра на працягу наступных
шасцiдзесяцi (60) дзён.
     Трэцi   арбiтр  павiнен  быць  грамадзянiнам трэцяй  дзяржавы i
дзейнiчаць  як  Старшыня  арбiтражнага  суда, i вызначыць месца, дзе
будзе праводзiцца арбiтраж.
     Калi  любы  з  Дагаворных  Бакоў не здолее назначыць арбiтра на
працягу вызначанага тэрмiну або калi трэцi арбiтр не будзе назначаны
ва   ўказаны   тэрмiн,   прэзiдэнт  Савета  Мiжнароднай  арганiзацыi
грамадзянскай   авiяцыi  можа  па  запыту  любога  Дагаворнага  Боку
назначыць арбiтра або арбiтраў, як патрабуюць абставiны.
     4. Дагаворныя  Бакi  павiнны  пагадзiцца  з  любым рашэннем або
прысудам у адпаведнасцi з параграфамi 2 i 3 дадзенага Артыкула.
     Калi  любы  з Дагаворных Бакоў не выконвае такое рашэнне, другi
Дагаворны  Бок  мае  падставу  для  прымянення палажэнняў Артыкула 5
дадзенага Пагаднення.
     5. Выдаткi на правядзенне арбiтражнага суда  размяркоўваюцца  ў
роўных долях памiж Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 19
                              Змяненнi

     1. Калi адзiн з Дагаворных  Бакоў  пажадае  ўнесцi  змяненнi  ў
любыя   палажэннi   дадзенага   Пагаднення,  ён  можа  запатрабаваць
кансультацыi з другiм Дагаворным Бокам.  Такiя  кансультацыi  могуць
праводзiцца  памiж  авiяцыйнымi ўладамi шляхам абмеркавання або праз
перапiску i павiнны пачынацца на працягу шасцiдзесяцi  (60)  дзён  з
даты атрымання запыту.
     2. Калi шматбаковая канвенцыя аб паветраных зносiнах уступае  ў
дзеянне,  палажэннi  такой  канвенцыi маюць перавагу адносна абодвух
Дагаворных Бакоў. Кансультацыi згодна з параграфам 1 гэтага Артыкула
могуць  праводзiцца  з  мэтай  вызначэння  ступенi,  у якой дадзенае
Пагадненне датычыцца палажэнняў шматбаковай канвенцыi.
     3. Любое змяненне,  узгодненае ў такiх кансультацыях, уступае ў
сiлу  пасля  таго,  як   яно   будзе   зацверджана   шляхам   абмену
дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 20
                          Спыненне дзеяння

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  можа  ў  любы   час   паведамiць   па
дыпламатычных  каналах  другому  Дагаворнаму  Боку  аб  сваiм намеры
спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.
     Такое   ж   паведамленне   павiнна  адначасова  накiроўвацца  ў
Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi.
     2. Пагадненне спыняе сваё дзеянне праз адзiн (1) год пасля даты
атрымання   паведамлення   другiм   Дагаворным  Бокам,  калi  толькi
паведамленне  аб  спыненнi  дзеяння  не  будзе адазвана  па ўзаемнай
згодзе да заканчэння гэтага тэрмiну.
     У   выпадку   адсутнасцi   пацвярджэння   аб  атрыманнi  другiм
Дагаворным Бокам  паведамлення,  яно  будзе  лiчыцца  атрыманым праз
чатырнаццаць (14)  дзён  пасля  атрымання  паведамлення  Мiжнароднай
арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi.

                             Артыкул 21
                            Рэгiстрацыя

     Дадзенае  Пагадненне  i  любыя  папраўкi  да  яго  павiнны быць
зарэгiстраваны ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.

                             Артыкул 22
                         Уступленне ў сiлу

     Кожны  Дагаворны  Бок  паведамляе  другому  Дагаворнаму Боку па
дыпламатычных  каналах  аб  заканчэннi  выканання канстытуцыйных або
ўнутрыдзяржаўных   працэдур,   неабходных   для   ўвядзення   гэтага
Пагаднення ў сiлу.
     Пагадненне ўступае ў сiлу ў першы дзень месяца, якi наступае за
датай апошняга паведамлення.
     У  засведчанне  гэтага  нiжэйпадпiсаныя  асобы,  належным чынам
упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Учынена   ў Бруселi 26 сакавiка 1996 года ў двух экземплярах на
французскай,  галандскай,  беларускай  i англiйскай мовах. У выпадку
супярэчнасцей перавага належыць тэксту на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi Беларусь                      За Урад
У.СЯНЬКО                                         Каралеўства Бельгiя
                                                 Подпiс

                                                             Дадатак

                         Расклад маршрутаў

     1. Маршруты для Рэспублiкi Беларусь
-------------------------------------------------------------------
Пункты           Прамежкавыя     Пункты ў        Пункты
адпраўлення      пункты          Бельгii         за межамi
-------------------------------------------------------------------
Пункты           любыя           Пункты ў        любыя
ў Беларусi                       Бельгii
-------------------------------------------------------------------
     2. Маршруты для Каралеўства Бельгiя
-------------------------------------------------------------------
Пункты           Прамежкавыя     Пункты ў        Пункты
адпраўлення      пункты          Беларусi        за межамi
-------------------------------------------------------------------
Пункты           любыя           Пункты ў        любыя
ў Бельгii                        Беларусi
-------------------------------------------------------------------

     Любы пункт або  пункты  на  ўзгодненых  маршрутах  могуць  быць
прапушчаны  назначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных Бакоў
або могуць эксплуатавацца ў iншым  парадку  на  любым  або  на  ўсiх
рэйсах   пры   ўмове,  што  пункт  адпраўлення  або  пункт  прыбыцця
знаходзiцца на тэрыторыi сваiх дзяржаў.

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы