Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Итальянской Республики от 25 июля 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЕСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IТАЛЬЯНСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 12 жнiўня 1997 г.

Ратыфiкавана:  пастанова   Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi  Беларусь
ад 17 кастрычнiка 1996 г.  N  692-XIII  "Аб  ратыфiкацыi  Пагаднення
памiж  Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб
садзейнiчаннi   ажыццяўленню   i   ахове   iнвестыцый"    (Ведамасцi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 11, арт.228).


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iтальянскай Рэспублiкi,  якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

     жадаючы    стварыць   спрыяльныя    ўмовы   для   ўдасканалення
эканамiчнага  супрацоўнiцтва памiж  дзвюма краiнамi   i  асабiста  ў
адносiнах да iнвесцiравання  капiтала iнвестарамi аднаго Дагаворнага
Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку; i

     прызнаючы, што  аказанне  садзейнiчання  i ўзаемная ахова такiх
iнвестыцый на   аснове   мiжнародных   Пагадненняў   будзе   спрыяць
стымуляванню дзелавых  iнiцыятыў,  якiя  спрыяюць  росквiту абедзвюх
Дзяржаў;

     ГЭТЫМ ДАМАЎЛЯЮЦЦА АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

                             Азначэннi

     Для мэт гэтага Пагаднення:

     1.   Тэрмiн    "iнвестыцыi"   азначае   любы    вiд   маёмасцi,
iнвесцiраванай  да або  пасля  ўступлення  ў сiлу  гэтага Пагаднення
фiзiчнай або  юрыдычнай асобай аднаго Дагаворнага  Боку на тэрыторыi
iншага  Дагаворнага  Боку  пры  ўмове,  што  гэтыя  iнвестыцыi  былi
ажыццёўлены   ў  адпаведнасцi   з  законамi   i  правiламi  апошняга
Дагаворнага Боку  незалежна як ад  абранай юрыдычнай формы, так i ад
прававых рамак.
     Без абмежавання  агульнага  характару  вышэйзазначанага  тэрмiн
"iнвестыцыi" прадугледжвае, у прыватнасцi, але не выключна:

     а) рухомую  i  нерухомую  маёмасць i любыя рэчавыя правы,  якiя
ўключаюць рэальную гарантыю правоў на ўласнасць трэцяга боку  у  той
меры, у якой яна можа быць iнвесцiравана;

     б) акцыi,  аблiгацыi,  уклады ў  выглядзе   долi   ў   капiтале
прадпрыемства або  любыя   iншыя   абавязацельствы  па  крэдытам,  а
таксама дзяржаўныя   каштоўныя    паперы    i    каштоўныя    паперы
грамадска-прававых арганiзацый;

     в) правы патрабавання  ў  адносiнах  да  грашовых  сродкаў  або
любога выканання  абавязацельстваў  па дагаворы,  якi мае фiнансавую
каштоўнасць, звязаныя з iнвестыцыямi,  а таксама прыбыткi, якiя былi
iнвесцiраваны паўторна, i прыросты капiтала;

     г) аўтарскiя  правы,  камерцыйныя  таварныя   знакi,   патэнты,
прамысловыя ўзоры     i     iншыя    правы    iнтэлектуальнай    або
прамысловай уласнасцi,  "ноў-хаў",  камерцыйныя  сакрэты,  гандлёвыя
найменнi i "гудвiл";

     д)  любыя  эканамiчныя  правы,   атрыманыя  по  закону  або  па
кантракту  i  любой  лiцэнзii  i  прывiлеi,  якiя  прадстаўляюцца  ў
адпаведнасцi  з  дзеючымi   палажэннямi  аб  эканамiчнай  дзейнасцi,
уключаючы  правы  на  разведку,  здабычу  або эксплуатацыю прыродных
рэсурсаў;

     е) любыя павелiчэннi каштоўнасцi першапачатковых iнвестыцый.

     Любая  змена формы  iнвестыцый  не  азначае змены  iх характару
самiх па сабе.*
         ___________________________________________________________
         Дополнительное соглашение о толковании термина "Инвестиции"
         содержится в Протоколе к Соглашению.
         ___________________________________________________________

     2. Тэрмiн "iнвестар" азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу
аднаго  Дагаворнага  Боку,  якая ажыццяўляе  iнвестыцыi на тэрыторыi
iншага  Дагаворнага  Боку,  а  таксама  такiх,  як замежныя даччыныя
кампанii, якiя  маюць органы свайго кiравання  на тэрыторыi аднаго з
Дагаворных Бакоў.

     3. Тэрмiн  "фiзiчная асоба" у адносiнах  да любога з Дагаворных
Бакоў  азначае любую  фiзiчную асобу,  якая мае  грамадзянства гэтай
Дзяржавы ў адпаведнасцi з яе законамi.

     4. Тэрмiн "юрыдычная асоба" у  адносiнах да любога з Дагаворных
Бакоў  азначае любы  суб'ект гаспадарання,  якi заснаваны  або iншым
адпаведным чынам  створаны ў адпаведнасцi з  заканадаўствам аднаго з
Дагаворных  Бакоў, орган  кiравання якога  знаходзiцца на  тэрыторыi
аднаго з  Дагаворных Бакоў i прызнаны  гэтым Дагаворным Бокам: такiя
як  дзяржаўныя   прадпрыемствы,  карпарацыi,  таварыствы,   фонды  i
асацыяцыi  незалежна  ад таго, з'яўляецца  iх адказнасць абмежаванай
або не.

     5.  Тэрмiн  "даходы"  азначае  сумы,  атрыманыя ад якiх-небудзь
iнвестыцый  i, у  прыватнасцi,  але  не выключна,  уключае прыбытак,
працэнты,  даходы  ад   прыросту  капiтальнай  вартасцi,  дывiдэнты,
плацяжы ў лiк раялцi, узнагароджаннi i любыя iншыя формы плацяжоў як
у грашовай, так i ў натуральнай форме.

                             Артыкул 2

           Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый

     1.  Дагаворныя   Бакi  будуць  заахвочваць   iнвестараў  iншага
Дагаворнага Боку для iнвесцiравання капiталу на iх тэрыторыях згодна
з iх законамi i правiламi.

     2. Iнвестары  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў  будуць  мець  права
доступу да iнвестыцыйнай дзейнасцi на тэрыторыi  iншага  Дагаворнага
Боку не менш спрыяльнае за тое,  якое прадастаўляецца ў адпаведнасцi
з Артыкулам 3 (1).

     3.   Абодва   Дагаворныя   Бакi   будуць   заўсёды  гарантаваць
справядлiвы  i  раўнапраўны   рэжым  iнвестыцыям  iнвестараў  iншага
Дагаворнага   Боку.  Абодва   Дагаворныя  Бакi   забяспечваюць,  каб
кiраванне,  падтрымка,  выкарыстанне,  пераўтварэнне,  валоданне або
перадача  правоў  на  iнвестыцыi,   якiя  былi  ажыццёўлены  на  яго
тэрыторыi iнвестарамi  iншага Дагаворнага Боку,  а таксама юрыдычныя
асобы,  такiя,  як,  у  праватнасцi,  але  не  выключна,  кампанii i
прадпрыемствы, у якiя гэтыя iнвестыцыi  ўкладзены, нi ў якiм разе не
падвяргалiся неапраўданым або дыскрымiнацыйным мерам.

     4. Кожны з Дагаворных Бакоў на сваёй тэрыторыi будзе ствараць i
падтрымлiваць  адпаведныя   прававыя  рамкi  з   мэтай  забеспячэння
гарантый  iнвестарам нязменнасцi  прававога рэжыма,  уключаючы згоду
выконваць  належным чынам  усе  прынятыя  на сябе  абавязацельствы ў
адносiнах да кожнага пэўнага iнвестара. *
         ___________________________________________________________
         Дополнительная   договоренность   относительно   применения
         статьи 2 содержится в Протоколе к Соглашению.
         ___________________________________________________________

                             Артыкул 3

      Нацыянальны рэжым i палажэннi аб рэжыме найбольшага спрыяння

     1.  Кожны з  Дагаворных Бакоў  у межах  сваёй уласнай тэрыторыi
будзе прадастаўляць  iнвестыцыям, якiя былi  ажыццёўлены iнвестарамi
iншага Дагаворнага Боку, i  даходам, звязаных з гэтымi iнвестыцыямi,
рэжым,  не   менш  спрыяльны  за  той,   якi  ў  аналагiчных  умовах
прадастаўляецца  iнвестыцыям,  якiя  былi  ажыццёўлены  яго ўласнымi
iнвестарамi або iнвестарамi Трэцiх Дзяржаў.

     2. Калi палажэннi ўнутранага заканадаўства кожнага з Дагаворных
Бакоў або  мiжнародныя абавязацельствы, або, якiя  iснуюць цi могуць
уступiць у сiлу  ў будучым для аднаго з  Дагаворных Бакоў, змяшчаюць
агульныя  або   спецыяльныя  правiлы,  згодна   з  якiмi  iнвестыцыi
iнвестараў  iншага   Дагаворнага  Боку  карыстаюцца   рэжымам  больш
спрыяльным  за  той,  якi  ўстанаўлiваецца  гэтым Пагадненнем, гэтыя
правiлы маюць перавагу ў адносiнах да гэтага Пагаднення ў той частцы
i пастолькi, у якой i паколькi яны больш спрыяльныя.

     3.  Палажэннi пунктаў  1 i  2 гэтага  Артыкула не  адносяцца да
пераваг i прывiлей, якiя адзiн  Дагаворны Бок можа распаўсюджваць на
iнвестараў  Трэцiх  Дзяржаў  на  падставе  iх  удзела  ў  мытным або
эканамiчным   саюзе,   агульным   рынку,   зоне   вольнага   гандлю,
якiм-небудзь  рэгiянальным  або  субрэгiянальным  пагадненнi,  любым
мiжнародным шматбаковым эканамiчным пагадненнi  або ў адпаведнасцi з
дагаворам, падпiсаным у  мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання
або палягчэння прыгранiчнага гандлю. *
         ___________________________________________________________
         В Протоколе к Соглашению содержаться положения, дополняющие
         статью 3.
         ___________________________________________________________

                             Артыкул 4

                           Пакрыццё страт

     У тым  выпадку, калi iнвестары аднаго  Дагаворнага Боку панеслi
страты  сваiх  iнвестыцый  на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага Боку ў
вынiку  вайны,   iншых  формаў  узброенага   канфлiкту,  дзяржаўнага
надзвычайнага   становiшча,  грамадзянскага   бязладдзя  або   iншых
аналагiчных  падзей,   Дагаворны  Бок,  на   тэрыторыi  якога  такiя
iнвестыцыi былi  ажыццёўлены, прадаставiць адэкватную  кампенсацыю ў
адпаведнасцi з такiмi стратамi незалежна  ад таго, былi гэтыя страты
панесены  ў  вынiку  дзеянняў   урадавых  сiл  або  iншых  дзеянняў.
Неабходныя   ў  гэтай   сувязi  плацяжы   будуць  пераводзiцца   без
абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
     Гэтым iнвестарам  будзе прадастаўлены такi ж самы рэжым,  як  i
грамадзянам iншага Дагаворнага Боку i,  у  любым  выпадку,  не  менш
спрыяльны, чым iнвестарам Трэцiх Дзяржаў.

                             Артыкул 5

            Нацыяналiзацыя або iншыя эквiвалентныя меры

     1. Iнвестыцыi,  якiя з'яўляюцца прадметам дадзенага Пагаднення,
не падлягаюць   нiякiм   мерам,   пастаянным   або   часовым,   якiя
абмяжоўваюць правы ўласнасцi, валодання, кiравання або  выкарыстання
ў адносiнах  да iнвестыцый,  за выключэннем тых выпадкаў,  калi гэта
спецыяльна прадугледжана   дзеючым   нацыянальным    або    мясцовым
заканадаўствам i/або   нарматыўнымi  актамi,  якiя  выкарыстоўваюцца
судамi згодна з iх юрысдыкцыяй.

     2.  Iнвестыцыi iнвестараў  аднаго Дагаворнага  Боку не  будуць,
"дэ-юрэ"   або  "дэ-факта",   прама  або   ўскосна  нацыяналiзаваны,
экспрапрыiраваны,  рэквiзаваны  або  падвергнуты  якiм-небудзь iншым
мерам,  маючым  аналагiчны  эфект,  на  тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку,  за выключэннем  грамадскiх або  нацыянальных iнтарэсаў  i пры
забеспячэннi сваечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi, i пры
ўмовах, што гэтыя меры  ажыццяўляюцца на недэскрымiнацыйнай аснове i
згодна з усiмi прававымi палажэннямi i працэдурамi.

     3. Справядлiвая кампенсацыя будзе вызначацца на аснове рэальных
рынкавых вартасцей на момант, якi непасрэдна папярэднiчаў аб'яўленню
цi абнародаванню рашэння аб прымяненнi адной з зазначаных у пункце 2
гэтага Артыкула мер.
     Абменны курс, якi выкарыстоўваецца пры любой такой кампенсацыi,
будзе такiм,  якi прэвалiруе на дзень,  якi непасрэдна  папярэднiчаў
моманту аб'яўлення  або  абнародавання адной з зазначаных у пункце 2
гэтага  Артыкула мер.
     Пры  адсутнасцi разумення  памiж прымаючым  Дагаворным Бокам  i
канкрэтным  iнвестарам  ў  адносiнах  вызначэння  сумы  кампенсацыi,
апошняя  будзе грунтавацца  на тых  жа самых  выходных параметрах  i
абменных  курсах,  якiя  прадугледжаны  ў  устаноўчых  дакументах па
ажыццяўленню iнвестыцый.

     4. Без абмежаванняў для вышэйзгаданага пункта,  у выпадку, калi
аб'ектам адной  з  зазначаных  у  пункце  2  гэтага   Артыкула   мер
з'яўляецца юрыдычная   асоба,   створаная   сумесна   беларускiмi  i
iтальянскiмi iнвестарамi,  ацэнка долi iнвестара  будзе  выканана  ў
валюце iнвестыцый    не    нiжэй    за   першапачатковую   вартасць,
прапарцыянальна павялiчаную   на  велiчыню  прыроста  i   пераацэнку
капiталу, неразмеркаваны    прыбытак    i    рэзервовыя   фонды,   i
прапарцыянальна паменшаную на велiчыню страт.

     5. Кампенсацыя будзе лiчыцца  фактычнай, калi яна ажыццёўлена ў
той валюце, у якой былi ажыццёўлены iнвестыцыi замежным iнвестарам у
тым   памеры,  у   якiм   гэта   валюта  з'яўляецца   або  застаецца
канверсуемай,  або, у  адваротным выпадку,  у любой  iншай валюце са
згоды iнвестара. Кампенсацыя будзе пераводзiцца без абмежаванняў.

     6.   Кампенсацыя   будзе    лiчыцца   сваечасовай,   калi   яна
ажыццяўляецца без  неабгрунтаванай затрымкi i,  у любым выпадку,  на
працягу трох месяцаў.

     7.   Кампенсацыя   будзе   ўключаць   працэнты,  разлiчаныя  на
шасцiмесячнай LIBOR аснове, калi лiчыць  з даты ажыццяўлення адной з
зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер i да даты плацяжу.

     8. Любы iнвестар кожнага з Дагаворных Бакоў,  якi заяўляе,  што
ўсе  або  частка  яго  iнвестыцый  падверглiся  адной з зазначаных у
пункце 2 гэтага Артыкула мер,  будзе мець права на  зварот  i  хуткi
разгляд   яго  справы  адпаведнымi  судовымi  або  адмiнiстратыўнымi
органамi iншага Дагаворнага Боку для таго,  каб устанавiць  цi  мела
месца такая мера i, калi яна мела месца, то адпавядае такая мера або
кампенсацыя палажэнням гэтага Пагаднення  i  прынцыпам  мiжнароднага
права,  а  таксама  з  мэтай  вырашэння  ўсiх iншых звязаных з гэтым
пытанняў.

     9. Палажэннi пункта 2 гэтага Артыкула будуць таксама прымяняцца
да даходаў ад iнвестыцый i, у выпадку лiквiдацыi iнвестыцый - да сум
паступленняў ад iх лiквiдацыi як гэтакiх.

     10. Калi пасля пазбаўлення права валодання  ў  вынiку  прыняцця
адной з  зазначаных  у  пункце  2  гэтага  Артыкула  мер  адпаведная
маёмасць не была поўнасцю або часткова  выкарыстана  ў  мэтах  такой
меры, то  ў гэтым выпадку уладальнiк або яго ўпаўнаважаная асоба мае
права выкупiць гэтую маёмасць па рынкаваму кошту. *
         ___________________________________________________________
         Разъяснение  о порядке  применения статьи  5 содержиться  в
         Протоколе к Соглашению.
         ___________________________________________________________

                             Артыкул 6

             Рэпатрыяцыя капiтала, прыбыткаў i даходаў

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  будзе  гарантаваць  iнвестарам iншага
Дагаворнага Боку  перавод  за  мяжу  ўсяго   нiжэйпералiчанага   без
неабгрунтаванай затрымкi ў любой канверсуемай валюце:

     а) капiтал   i  прыбавачны  капiтал,  уключаючы  рэiнвесцiруемы
даход, якi выкарыстоўваецца для падтрымкi i павелiчэння iнвестыцый;

     б) чысты  прыбытак,  дывiдэнды,  раялцi,  аплату  за дапамогу i
тэхнiчныя паслугi, працэнты i iншыя даходы;

     в) даход,  якi  быў атрыманы ад поўнай або частковай лiквiдацыi
iнвестыцый;

     г)  узнагарожданнi   i  грашовыя  выплаты,   якiя  выплочваюцца
грамадзянам  iншага Дагаворнага  Боку  за  працу i  аказанне паслуг,
выкананыя ў сувязi з iнвестыцыямi, ажыццёўленымi на тэрыторыi iншага
Дагаворнага  Боку   у  памеры  i   парадку,  прадугледжаным  дзеючым
нацыянальным заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

     2. Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  будзе  ствараць  для iнвестараў
iншага Дагаворнага   Боку   ўмовы   для   перавода   за   мяжу   без
неабгрунтаванай затрымкi  ў  любой  канверсуемай  валюце  сродкаў на
пагашэнне пазык i адпаведных працэнтаў, звязаных з iнвестыцыямi.

     3. Без  абмежавання сферы дзеяння Артыкула  3 гэтага Пагаднення
Дагаворныя Бакi ў адносiнах да ажыццяўлення пераводаў, пералiчаных у
пункце 1 гэтага Артыкула, прадастаўляюць  рэжым не менш спрыяльны за
той,  якi прадастаўляецца  ў адносiнах  да iнвестыцый,  ажыццёўленых
iнвестарамi Трэцiх Дзяржаў у выпадку, калi гэтакi больш спрыяльны.

                             Артыкул 7

                             Субрагацыя

     У  выпадку,  калi  адзiн  Дагаворны  Бок  або яго ўпаўнаважаная
Арганiзацыя   аддала  гарантыю   супраць  некамерцыйных   рызык  для
iнвестыцый, ажыццёўленых адным з  яго iнвестараў на тэрыторыi iншага
Дагаворнага  Боку,   i  выканала  плацёж   па  гарантыi  зазначанаму
iнвестару,  iншы  Дагаворны  Бок  будзе  прызнаваць  перадачу правоў
iнвестара першаму са згаданых Дагаворных Бакоў або яго ўпаўнаважанай
Арганiзацыi. У адносiнах да перавода такiх плацяжоў Дагаворнаму Боку
або яго ўпаўнаважанай Арганiзацыi  ў смысле гэтага Пагаднення будуць
прымяняцца палажэннi Артыкулаў 4, 5 i 6 гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 8

                         Працэдуры перавода

     1. Пераводы,  зазначаныя ў  Артыкулах  4,  5,  6  i  7,  будуць
выкананы без  неабгрунтаванай затрымкi i ва ўсiх выпадках на працягу
шасцi месяцаў пасля выканання  ўсiх  фiнансавых  абавязацельстваў  i
будуць праводзiцца   ў  канверсуемай  валюце.  Усе  пераводы  будуць
здзяйсняцца з улiкам прэвалiруючага  абменнага  курсу,  дзеючага  на
дзень, калi   iнвестар   здзяйсняе   такi  перавод,  за  выключэннем
палажэнняў пункта 3 Артыкула 5 у адносiнах да абменных курсаў,  якiя
выкарыстоўваюцца ў  выпадку  выканання адной з зазначаных у пункце 2
Артыкула 5 мер.

     2. Фiнансавыя абавязацельствы,  згаданыя ў  папярэднiм  пункце,
лiчацца выкананымi,  калi  iнвестар  выканаў  адпаведныя  працэдуры,
прадугледжаныя заканадаўствам Дагаворнага Боку,  на тэрыторыi  якога
былi ажыццёўлены iнвестыцыi.

                             Артыкул 9

     Урэгуляванне спрэчак памiж iнвестарамi i Дагаворнымi Бакамi

     1. Любыя  спрэчкi,  якiя  могуць  узнiкнуць   памiж   адным   з
Дагаворных Бакоў  i  iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку ў адносiнах
да iнвестыцый, уключаючы спрэчкi,  звязаныя  з  сумай   кампенсацыi,
будуць рэгулявацца дружалюбным спосабам.

     2. У   выпадку,  калi  iнвестар  i  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў
абумовiлi працэдуру рэгулявання спрэчак у  iнвестыцыйным  пагадненнi
памiж сабой,   то  будзе  прымяняцца  парадак,  прадугледжаны  гэтым
пагадненнем.

     3. У выпадку,  калi гэта спрэчка не можа  быць  урэгулявана  на
працягу шасцi  месяцаў  з  даты пiсьмовага паведамлення аб вырашэннi
спрэчкi, тады гэты iнвестар па свайму выбару можа  перадаць  спрэчку
на разгляд у:

     а) суд Дагаворнага Боку, якi мае тэрытарыяльную юрысдыкцыю;

     б) арбiтражны суд "ad hoc",  створаны ў адпаведнасцi з  нормамi
арбiтражнага рэгламента  Камiсii  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  па
мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL);  i прымаючы Дагаворны  Бок
прымае гэтым спасылку на зазначаны арбiтраж;

     в) Мiжнародны  цэнтр  па  ўрэгуляванню  iнвестыцыйных   спрэчак
(ICSID), створаны  Канвенцыяй  аб урэгуляваннi iнвестыцыйных спрэчак
памiж дзяржавамi i грамадзянамi  iншых  дзяржаў,  якая  адкрыта  для
падпiсання 18  сакавiка  1965 года ў Вашынгтоне,  калi або як толькi
абодва Дагаворныя Бакi далучылiся да яе.

     4. Абодва  Дагаворныя Бакi будуць  устрымлiвацца ад правядзення
перамоў  па   дыпламатычным  каналам  у   выпадку  ўзнiкнення  любых
пытанняў,  якiя  датычацца  да  праходзячых  арбiтражных або судовых
працэдур да таго моманту, пакуль гэтыя працэдуры не будуць завершаны
або  да таго  моманту, пакуль  адзiн з  Дагаворных Бакоў не парушыць
правiлаў   Арбiтражнага   Суда   або   суда   на   працягу  перыяду,
прадугледжанага  правiламi, або  перыяду, якi можа быць  азначаны на
аснаваннi палажэнняў мiжнародных або  ўнутраных законаў, якiя могуць
быць выкарыстаны ў дадзеным выпадку. *
         ___________________________________________________________
         В  Протоколе  к  Соглашению  приводятся  правила проведения
         арбитража.
         ___________________________________________________________

                             Артыкул 10

           Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi

     1. Любыя  спрэчкi,  якiя  могуць  узнiкнуць  памiж  Дагаворнымi
Бакамi на падставе тлумачэння або прымянення  гэтага  Пагаднення  па
магчымасцi  будуць рэгулявацца дружалюбным спосабам па дапламатычных
каналах.

     2.  У выпадку,  калi вырашэнне  якой-небудзь спрэчкi зазначаным
вышэй  чынам немагчыма  на працягу  шасцi месяцаў  з даты  атрымання
адным   з  Дагаворных   Бакоў  пiсьмовага   хадайнiцтва  ад   iншага
Дагаворнага Боку, спрэчка выносiцца на разгляд арбiтражнага суда "ad
hoc", як зазначана ў гэтым Артыкуле.

     3. Такi арбiтражны суд  будзе  заснаваны  наступным  чынам.  На
працягу двух месяцаў з моманту атрымання арбiтражнага хадайнiцтва на
разгляд спрэчкi кожны з двух Дагаворных Бакоў павiнен прызначыць  па
адным члене  суда.  Гэтыя  два  члены  вызначаць  затым грамадзянiна
Трэцяй Дзяржавы,  якi i  будзе  прызнаны  Старшынёй  суда.  Старшыня
павiнен быць  вызначаны  на  працягу трох месяцаў з даты прызначэння
астатн