Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Договор от 17 июля 1995 г. "Дагавор аб дружбе, добрасуседстве i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ДАГАВОР
АБ ДРУЖБЕ, ДОБРАСУСЕДСТВЕ I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I УКРАIНАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 6 жнiўня 1997 г.

Ратифицирован:  постановление    Верховного    Совета     Республики
Беларусь от 25 апреля 1996 г.  N 225-ХIII "О ратификации Договора  о
дружбе, добрососедстве и сотрудничестве между Республикой Беларусь и
Украиной" (Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1996 г.,
N 27, ст.500).


     Рэспублiка  Беларусь  i Украiна, якiя далей называюцца Высокiмi
Дагаворнымi Бакамi,
     абапiраючыся  на  цесныя  сувязi  памiж  дзвюма  дзяржавамi, iх
народамi, якiя склалiся гiстарычна,
     упэўненыя  ў  тым,  што  далейшае  развiццё  i ўмацаванне гэтых
адносiн  адпавядае  карэнным  iнтарэсам  народаў  абедзвюх дзяржаў i
служыць справе мiру, бяспекi i прагрэсу,
     прасякнутыя    рашучасцю   працягваць  будаўнiцтва   незалежных
дэмакратычных, прававых дзяржаў,
     адзначаючы,    што    Дагавор    памiж    Беларускай   Савецкай
Сацыялiстычнай  Рэспублiкай  i  Украiнскай  Савецкай  Сацыялiстычнай
Рэспублiкай  ад  29 снежня 1990 года адыграў значную ролю ў развiццi
добрасуседскiх адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi,
     iмкнучыся  надаць  новую  якасць  сваiм  адносiнам  i ўмацаваць
прававую    базу    супрацоўнiцтва  памiж  абедзвюма  дзяржавамi   ў
адпаведнасцi з рэальнасцямi мiжнароднага жыцця,
     пацвярджаючы  сваю  прыхiльнасць  да  агульнапрызнаных   нормаў
мiжнароднага права, мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый,  палажэнняў  Хельсiнкскага  Заключнага Акта, Парыжскай Хартыi
для  новай  Еўропы  i  iншых  дакументаў  Арганiзацыi  па  бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi засноўваюць свае адносiны на ўзаемнай
павазе,  даверы  i  згодзе, кiруючыся пры гэтым прынцыпамi павагi да
дзяржаўнага  суверэнiтэту,  раўнапраўя  i  неўмяшання  ва  ўнутраныя
справы  адзiн аднаго, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай, уключаючы
эканамiчныя  i  iншыя  спосабы  цiску, мiрнага ўрэгулявання спрэчак,
павагi  да  правоў  чалавека  i  асноўных  свабод,   добрасумленнага
выканання  абавязацельстваў  па мiжнароднаму праву, а таксама iншымi
агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi прызнаюць непарушнасць iснуючых памiж
iмi    дзяржаўных  гранiц  i  пацвярджаюць,  што  не  маюць   нiякiх
тэрытарыяльных  прэтэнзiй  адзiн  да  аднаго  i не будуць выстаўляць
такiх прэтэнзiй у будучым.

                             Артыкул 2

     Высокiя    Дагаворныя    Бакi   спрыяюць  працягванню   працэсу
абмежавання  ўзбраенняў  i  раззбраення, узмацненню ролi Арганiзацыi
Аб'яднаных  Нацый  у справе падтрымання мiжнароднага мiру i бяспекi,
стварэнню  сiстэмы  калектыўнай бяспекi ў Еўропе. Высокiя Дагаворныя
Бакi   таксама  прыкладаюць  намаганнi  для  садзейнiчання   мiрнаму
ўрэгуляванню  канфлiктаў  i  iншых  сiтуацый,  якiя  закранаюць   iх
iнтарэсы.

                             Артыкул 3

     Кожны  з Высокiх Дагаворных Бакоў абавязваецца ўстрымлiвацца ад
удзелу  або  падтрымкi  якiх  бы  то  нi  было дзеянняў, накiраваных
супраць  другога  Высокага Дагаворнага Боку, i не дапускаць, каб яго
тэрыторыя  была  выкарыстана  на  шкоду  iнтарэсам  бяспекi  другога
Высокага Дагаворнага Боку.
     У  выпадку ўзнiкнення сiтуацыi, якая стварае, на думку аднаго з
Высокiх  Дагаворных  Бакоў,  пагрозу мiру, якая парушае або закранае
iнтарэсы  яе  бяспекi,  тэрытарыяльнай цэласнасцi i суверэнiтэту, ён
можа  звярнуцца  да  другога  Высокага Дагаворнага Боку з прапановай
безадкладна  правесцi  кансультацыi.  Высокiя Дагаворныя Бакi будуць
абменьвацца    адпаведнай  iнфармацыяй  i  iмкнуцца  да   ўзгаднення
неабходных мер для пераадольвання такой сiтуацыi.

                             Артыкул 4

     Высокiя  Дагаворныя Бакi будуюць свае адносiны ў сферы ваеннага
супрацоўнiцтва,  забеспячэння  дзяржаўнай  бяспекi, аховы дзяржаўнай
гранiцы,  мытнай  справы,  экспартнага  i  мiграцыйнага  кантролю на
падставе асобных пагадненняў.

                             Артыкул 5

     Кожны  з  Высокiх  Дагаворных Бакоў гарантуе сваiм грамадзянам,
незалежна ад iх нацыянальнасцi, полу, мовы, веравызнання, палiтычных
або  iншых  перакананняў,  грамадзянскiя,  палiтычныя,   сацыяльныя,
эканамiчныя    i  культурныя  правы  i  свабоды  ў  адпаведнасцi   з
агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права.
     Кожны   з  Высокiх  Дагаворных  Бакоў  у  адпаведнасцi  з   яго
заканадаўствам  дае  грамадзянам  другога Высокага Дагаворнага Боку,
якiя  пражываюць  на  яго  тэрыторыi,  роўныя са сваiмi грамадзянамi
правы i свабоды i ажыццяўляе iх роўную прававую абарону.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi супрацоўнiчаюць у ажыццяўленнi правоў
iх  грамадзян,  якiя пражываюць на тэрыторыi адзiн аднаго, аказваюць
iм  падтрымку  ў адпаведнасцi з нормамi заканадаўства дзяржавы месца
жыхарства,    агульнапрызнанымi    нормамi   мiжнароднага  права   i
дамоўленасцямi  ў  рамках  Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў
Еўропе.
     Высокiя  Дагаворныя Бакi робяць неабходныя захады для стварэння
найбольш спрыяльнага рэжыму ўзаемных паездак iх грамадзян i асоб без
грамадзянства, якiя пражываюць на iх тэрыторыях.
     Высокiя Дагаворныя  Бакi   заключаць   консульскую   канвенцыю,
дагавор   аб   прававой   дапамозе   па  грамадзянскiх,  сямейных  i
крымiнальных справах i iншыя пагадненнi ў гэтых галiнах.

                             Артыкул 6

     Кожны    з    Высокiх    Дагаворных  Бакоў  у  адпаведнасцi   з
агульнапрызнанымi  нормамi  мiжнароднага  права, а таксама Парыжскай
Хартыяй для новай Еўропы i iншымi дакументамi Арганiзацыi па бяспецы
i  супрацоўнiцтву  ў  Еўропе  пацвярджае, што павага да правоў асоб,
якiя адносяцца да нацыянальных меншасцей i якiя пастаянна пражываюць
на  яго  тэрыторыi,  з'яўляецца iстотным фактарам мiру, стабiльнасцi
i дэмакратыi.
     Кожны   з  Высокiх  Дагаворных  Бакоў  гарантуе  асобам,   якiя
адносяцца  да беларускай меншасцi на Украiне i ўкраiнскай меншасцi ў
Рэспублiцы  Беларусь,  права  iндывiдуальна  або калектыўна свабодна
выказваць,  захоўваць  i развiваць сваю этнiчную, культурную, моўную
або  рэлiгiйную  самабытнасць, не падвяргаючыся якiм-небудзь спробам
асiмiляцыi супраць iх волi.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  заключаць асобнае пагадненне ў гэтай
галiне.

                             Артыкул 7

     Кожны з Высокiх Дагаворных Бакоў абавязваецца прымаць на  сваёй
тэрыторыi   неабходныя   захады,   у   тым  лiку  заканадаўчыя,  для
прадухiлення i спынення любых дзеянняў,  заснаваных на нацыянальнай,
расавай,   этнiчнай   або  рэлiгiйнай  нецярпiмасцi,  варожасцi  або
нянавiсцi.

                             Артыкул 8

     Высокiя Дагаворныя  Бакi  садзейнiчаюць   развiццю   ўсебаковых
кантактаў  памiж  iх  грамадзянамi,  палiтычнымi  партыямi i рухамi,
прафсаюзамi,  рэлiгiйнымi,  жаночымi,   маладзёжнымi,   спартыўнымi,
турыстычнымi  i  iншымi  аб'яднаннямi  i саюзамi,  органамi  друку i
iнфармацыi.

                             Артыкул 9

     Высокiя Дагаворныя  Бакi  надаюць  асаблiвую   ўвагу   развiццю
супрацоўнiцтва   памiж   парламентамi   i  парламентарыямi  абедзвюх
дзяржаў,  актывiзуюць узаемадзеянне  камiсiй  Вярхоўных  Саветаў,  у
прыватнасцi, у галiне заканатворчай дзейнасцi.

                             Артыкул 10

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  забяспечваюць  спрыяльныя  ўмовы для
развiцця  ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж
iмi.
     Высокiя Дагаворныя  Бакi  ствараюць   спрыяльныя   эканамiчныя,
фiнансавыя   i   прававыя   ўмовы  для  прадпрыймальнiцкай  i  iншай
гаспадарчай  дзейнасцi,  уключаючы  заахвочванне  i  ўзаемную  ахову
капiталаўкладанняў.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  надаюць  асаблiвую  ўвагу   развiццю
эканамiчных  сувязей памiж прыгранiчнымi раёнамi абедзвюх дзяржаў, а
таксама забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва на ўзроўнi
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак у межах iх кампетэнцыi.
     Кожны  з  Высокiх  Дагаворных Бакоў устрымлiваецца ад дзеянняў,
якiя  могуць  нанесцi  другому Высокаму Дагаворнаму Боку эканамiчную
або экалагiчную шкоду.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi рэгулююць узаемаадносiны па памянёных
пытаннях на падставе асобных пагадненняў.

                             Артыкул 11

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  развiваюць  цеснае  супрацоўнiцтва ў
галiне  сельскай  гаспадаркi  i перапрацоўчай прамысловасцi. У гэтых
мэтах яны заключаць асобныя пагадненнi.

                             Артыкул 12

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  развiваюць  супрацоўнiцтва  ў галiне
энергетыкi,  прымянення  рэсурсазберагаючых  тэхналогiй, транспарту,
iнфарматыкi  i  сувязi,  уключаючы  спадарожнiкавую сувязь, спрыяюць
захоўванню,  рацыянальнаму  выкарыстанню  i  развiццю  комплексаў  i
ўзаемазвязаных  сiстэм,  якiя  склалiся  ў  гэтых  галiнах. Па гэтых
пытаннях будуць заключаны асобныя пагадненнi.

                             Артыкул 13

     Кожны з Высокiх Дагаворных Бакоў на ўмовах, вызначаных асобнымi
пагадненнямi,  забяспечвае  транспартныя  аперацыi  другога Высокага
Дагаворнага  Боку  праз  рачныя  i  паветраныя  порты,  чыгуначную i
аўтамабiльную  сеткi  i магiстральныя трубаправоды, якiя знаходзяцца
на  яе  тэрыторыi.  Гэта  палажэнне дзейнiчае таксама ў дачыненнi да
марскiх портаў Украiны.
     Умовы  i  парадак  ажыццяўлення  транзiту  асоб  i  грузаў праз
тэрыторыi Высокiх Дагаворных Бакоў вызначаюцца асобнымi пагадненнямi
ў    адпаведнасцi  з  iх  нацыянальным  заканадаўствам,  а   таксама
мiжнароднымi нормамi i правiламi.

                             Артыкул 14

     Прававы  рэжым  дзяржаўнай  маёмасцi, маёмасцi юрыдычных асоб i
грамадзян  аднаго  Высокага  Дагаворнага  Боку,  якая знаходзiцца на
тэрыторыi    другога    Высокага    Дагаворнага   Боку,   рэгулюецца
заканадаўствам  дзяржавы  месцазнаходжання  маёмасцi,  калi iншае не
прадугледжана пагадненнем памiж iмi. Калi адзiн з Высокiх Дагаворных
Бакоў  заяўляе  аб  прыналежнасцi  яму маёмасцi, якая знаходзiцца на
тэрыторыi  другога  Высокага Дагаворнага Боку i на якую прад'яўляюць
прэтэнзii  трэцiя  асобы або дзяржавы, то другi Высокi Дагаворны Бок
абавязаны  зрабiць усе неабходныя захады па ахове i захоўванню такой
маёмасцi i  не  будзе перадаваць яе каму-небудзь без пэўна выказанай
згоды на гэта першага  Высокага  Дагаворнага  Боку  да  канчатковага
вырашэння пытання аб яе прыналежнасцi.
     3  гэтай  мэтай  Высокiя  Дагаворныя  Бакi  заключаць   асобныя
пагадненнi.

                             Артыкул 15

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  развiваюць  супрацоўнiцтва  ў галiне
адукацыi,  навукi  i  тэхнiкi,  заахвочваючы  прамыя  сувязi   памiж
навучальнымi ўстановамi i навукова-даследчымi цэнтрамi, ажыццяўленне
сумесных   праграм  i  распрацовак,  асаблiва  ў  галiне   перадавых
тэхналогiй. Высокiя Дагаворныя Бакi будуць узаемадзейнiчаць у галiне
падрыхтоўкi  навуковых  i педагагiчных кадраў, а таксама заахвочваць
абмены    навукоўцамi,    выкладчыкамi,  стажорамi,  аспiрантамi   i
студэнтамi.
     Высокiя  Дагаворныя Бакi ўзаемна прызнаюць дыпломы аб адукацыi,
вучоных  ступенях  i  званнях  i заключаць па гэтаму пытанню асобнае
пагадненне.
     Высокiя   Дагаворныя  Бакi  будуць  ажыццяўляць  шырокi   абмен
навукова-тэхнiчнай  iнфармацыяй,  а  таксама супрацоўнiцтва ў галiне
аховы    правоў   на  iнтэлектуальную  i  прамысловую  ўласнасць   у
адпаведнасцi з iх мiжнароднымi абавязацельствамi.

                             Артыкул 16

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  будуць  развiваць  супрацоўнiцтва  ў
галiне  культуры,  iнфармацыi,  лiтаратуры  i  мастацтва,   аказваць
дзяржаўную  падтрымку  захоўванню  i развiццю нацыянальна-культурнай
самабытнасцi беларусаў на Украiне i ўкраiнцаў у Рэспублiцы Беларусь,
у  прыватнасцi,  грамадскiм  нацыянальна-культурным  аб'яднанням   у
культурна-асветнiцкай,  выдавецкай  дзейнасцi,  адукацыi  на  роднай
мове,   узаемнаму  абмену  студэнтамi,  выкладчыкамi  i   мастацкiмi
калектывамi.  Высокiя Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне
тэле- i    радыёвяшчання,   надаючы  асаблiвую  ўвагу   забеспячэнню
культурных  i  духоўных патрэб нацыянальных меншасцей - беларусаў на
Украiне i ўкраiнцаў у Рэспублiцы Беларусь.
     Кожны  з  Высокiх  Дагаворных  Бакоў  заахвочвае вывучэнне мовы
другога  Высокага  Дагаворнага  Боку,  у  тым  лiку  ў   навучальных
установах  усiх  узроўней.  Высокiя  Дагаворныя  Бакi  садзейнiчаюць
ажыццяўленню  сумесных  культурных акцый, пашырэнню прамых кантактаў
памiж    творчымi    калектывамi,    дзеячамi  навукi  i   культуры,
спецыялiстамi на дзяржаўным, рэгiянальным i мясцовым узроўнях.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi заключаць асобныя пагадненнi па гэтых
пытаннях,  уключаючы пагадненне аб адкрыццi культурных цэнтраў дзвюх
дзяржаў на тэрыторыi адзiн аднаго.

                             Артыкул 17

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  ажыццяўляюць цеснае супрацоўнiцтва ў
галiне аховы i паляпшэння стану навакольнага асяроддзя, прадухiлення
трансгранiчных    забруджванняў,  рацыянальнага   прыродакарыстання,
пашырэння    сферы  экалагiчна  чыстых  вытворчасцей,   ажыццяўлення
высокаэфектыўных        прыродаахоўных    i       прыродааднаўленчых
мерапрыемстваў.
     Высокiя Дагаворныя  Бакi   супрацоўнiчаюць   з   улiкам   сваiх
магчымасцей у гэтай галiне на рэгiянальным i глабальным,  у тым лiку
на дзяржаўным i грамадскiм узроўнях,  з мэтай стварэння  ўсеабдымнай
мiжнароднай сiстэмы экалагiчнай бяспекi i экалагiчнага iнфармавання.
     Высокiя Дагаворныя   Бакi  заахвочваюць  прамое  супрацоўнiцтва
мясцовых органаў дзяржаўнай улады i кiравання,  юрыдычных i фiзiчных
асоб у прыгранiчных раёнах у мэтах аховы i аздараўлення навакольнага
асяроддзя i забеспячэння збалансаванага  прыродакарыстання  ў  гэтых
раёнах  з улiкам прынцыпаў адзiнства прыродных экасiстэм i прававога
рэжыму падзяляльных прыродных рэсурсаў.
     Высокiя  Дагаворныя  Бакi рэгулююць узаемаадносiны па памянёных
пытаннях на падставе асобных пагадненняў.

                             Артыкул 18

     Высокiя   Дагаворныя  Бакi,  усведамляючы  глабальны   характар
Чарнобыльскай  катастрофы,  абавязваюцца  аб'яднаць  i  каардынаваць
намаганнi  па  вывучэнню,  аслабленню  i мiнiмiзацыi яе наступстваў,
пашырэнню  i  ўзмацненню мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтай галiне,
абменьвацца    iнфармацыяй  у  дачыненнi  да  ўсiх  аспектаў   гэтай
дзейнасцi.

                             Артыкул 19

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  развiваюць  супрацоўнiцтва  ў галiне
аховы  здароўя,  сацыяльнай  абароны  i  сацыяльнага забеспячэння, а
таксама працы i занятасцi грамадзян аднаго Высокага Дагаворнага Боку
на  тэрыторыi  другога  Высокага  Дагаворнага  Боку ў адпаведнасцi з
асобнымi пагадненнямi.

                             Артыкул 20

     Высокiя   Дагаворныя  Бакi  на  падставе  асобных   пагадненняў
супрацоўнiчаюць  у  барацьбе з рознымi вiдамi правапарушэнняў, у тым
лiку з арганiзаванай злачыннасцю, карупцыяй, мiжнародным тэрарызмам,
незаконнымi    фiнансавымi    аперацыямi,   нелегальнай   мiграцыяй,
незаконным    абаротам    наркатычных    сродкаў,      псiхатропных,
радыеактыўных,    выбуховых    рэчываў,  ядахiмiкатаў,   узбраенняў,
дзеяннямi,    накiраванымi  супраць  бяспекi  руху  на  ўсiх   вiдах
транспарту,    кантрабандай,    незаконным    вывазам     культурных
каштоўнасцей.  Высокiя  Дагаворныя Бакi ажыццяўляюць абмен вопытам i
аператыўнай  iнфармацыяй  у  гэтых  галiнах,  праводзяць  у   рамках
мiжнароднага супрацоўнiцтва сумесныя мерапрыемствы.

                             Артыкул 21

     Высокiя  Дагаворныя  Бакi  праводзяць рэгулярныя кансультацыi з
мэтай  абмену  думкамi  як па пытаннях двухбаковых адносiн, так i па
шматбаковых   праблемах,  якiя  ўяўляюць  узаемны  iнтарэс.  Яны   ў
неабходных  выпадках  каардынуюць  свае  пазiцыi  для   ажыццяўлення
ўзгодненых дзеянняў.
     Па  ўзгадненню  памiж  Высокiмi  Дагаворнымi Бакамi праводзяцца
рэгулярныя  сустрэчы  на  вышэйшым  узроўнi. Мiнiстры замежных спраў
сустракаюцца па меры неабходнасцi i мэтазгоднасцi.
     Рабочыя  сустрэчы  памiж  прадстаўнiкамi другiх мiнiстэрстваў i
ведамстваў для абмеркавання пытанняў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
праводзяцца па меры неабходнасцi.
     Высокiмi  Дагаворнымi  Бакамi могуць стварацца змешаныя камiсii
для разгляду асобных пытанняў у разнастайных галiнах адносiн.

                             Артыкул 22

     Высокiя    Дагаворныя   Бакi  заключаць  памiж  сабой   асобныя
пагадненнi  аб  супрацоўнiцтве  ў  галiнах,  якiя  ўяўляюць  узаемны
iнтарэс.

                             Артыкул 23

     Палажэннi    гэтага    Дагавора    не    закранаюць  правоў   i
абавязацельстваў  Высокiх  Дагаворных  Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых
мiжнародных дагавораў, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.

                             Артыкул 24

     Спрэчкi   адносна  тлумачэння  i  прымянення  гэтага   Дагавора
падлягаюць   вырашэнню  шляхам  кансультацый  i  перагавораў   памiж
Высокiмi Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 25

     3  мэтай  рэалiзацыi  палажэнняў гэтага Дагавора будзе створана
змешаная мiждзяржаўная камiсiя.

                             Артыкул 26

     Гэты  Дагавор  падлягае  ратыфiкацыi  i  ўступае ў сiлу ў дзень
абмену ратыфiкацыйнымi граматамi, якi адбудзецца ў г.Кiеве.

                             Артыкул 27

     Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць год.  Яго  дзеянне
затым аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды,
калi  нi  адзiн  з  Высокiх  Дагаворных  Бакоў  не  заявiць   шляхам
пiсьмовага  паведамлення  другому  Высокаму Дагаворнаму Боку не менш
чым за шэсць месяцаў да сканчэння бягучага  дзесяцiгадовага  перыяду
аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.

                             Артыкул 28

     Гэты Дагавор пасля ўступлення яго ў сiлу будзе зарэгiстраваны ў
Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з артыкулам
102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.

                             Артыкул 29

     3  даты  ўступлення  ў  сiлу  гэтага  Дагавора  Дагавор   памiж
Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай i Украiнскай Савецкай
Сацыялiстычнай  Рэспублiкай  ад  29  снежня  1990  года  спыняе сваё
дзеянне.

     Здзейснена ў  г.Мiнске  17 лiпеня 1995 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь                                    За Украiну
Подпiс                                                    Подпiс

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы