Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 14 апреля 1995 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па ахове навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ПА АХОВЕ
НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ*

______________________________
     *Уступiла ў сiлу 14 красавiка 1995 г.

     Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага  асяроддзя
Рэспублiкi  Беларусь  i Мiнiстэрства па ахове навакольнага асяроддзя
Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
     зыходзячы з   дружалюбных   i   добрасуседскiх   адносiн  памiж
абедзвюмя дзяржавамi;
     кiруючыся мiжнароднымi  канвенцыямi ў галiне аховы навакольнага
асяроддзя;
     прымаючы пад  увагу Дэкларацыю Канферэнцыi ААН у Рыа-дэ-Жанейра
1992  года  i  неабходнасць  падтрымкi  рэгiянальнага   ажыццяўлення
Павесткi дня на XXI стагоддзе;
     падкрэслiваючы важнасць актыўнай дзейнасцi  згодна  з  працэсам
"Навакольнае  асяроддзе  для  Еўропы"  у адпаведнасцi з дэкларацыяй,
прынятай на Люцэрнскай Канферэнцыi Мiнiстраў 1993 года;
     выказваючы гатоўнасць  да  двухбаковага  супрацоўнiцтва ў гэтай
галiне,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць  па  пытаннях  аховы  навакольнага
асяроддзя ў рамках iх кампетэнцыi i сумеснай зацiкаўленасцi.
     Супрацоўнiцтва будзе   ажыццяўляцца   па   наступных   асноўных
напрамках:
     ахова басейнаў трансгранiчных вадатокаў i мiжнародных азёраў;
     ахова лясоў;
     ахова атмасфернага паветра ад забруджвання;
     ахова флоры   i   фауны,    развiццё    нацыянальных    паркаў,
запаведнiкаў i iншых асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый;
     перавозка небяспечных рэчываў;
     нармiраванне антрапагеннай нагрузкi;
     прававыя i  эканамiчныя  аспекты  палiтыкi  аховы  навакольнага
асяроддзя;
     ахова ландшафта, глебаў i нетраў;
     манiторынг навакольнага асяроддзя;
     перапрацоўка, утылiзацыя i выкарыстанне прамысловых  i  бытавых
адходаў;
     экалагiчная адукацыя;
     абмен iнфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя.
     Дадзены    пералiк   асноўных  напрамкаў  супрацоўнiцтва   можа
ўдакладняцца i змяняцца са згоды Бакоў.

                             Артыкул 2

     Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца ў наступных формах:
     распрацоўка i рэалiзацыя сумесных праграм i праектаў;
     правядзенне нарад i кансультацый экспертаў, пасяджэнняў рабочых
груп i падгруп;
     правядзенне семiнараў i сiмпозiумаў;
     падрыхтоўка i абмен спецыялiстамi;
     абмен навукова-тэхнiчнай,    нарматыўна-метадычнай    i   iншай
iнфармацыяй.

                             Артыкул 3

     Бакi, зыходзячы з мэтаў сапраўднага  Пагаднення,  садзейнiчаюць
устанаўленню  i  развiццю  прамых  сувязей i непасрэдных кантактаў у
галiне аховы навакольнага асяроддзя памiж зацiкаўленымi юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi.

                             Артыкул 4

     У мэтах   рэалiзацыi   сапраўднага  Пагаднення  Бакi  ўтвараюць
Пастаянную рабочую групу i  пры  неабходнасцi  рабочыя  падгрупы  па
асобных пытаннях.
     Пасяджэннi Пастаяннай   рабочай   групы   i   рабочых   падгруп
праводзяцца па чарзе на тэрыторыях Беларусi i Лiтвы не радзей аднаго
раза ў год.

                             Артыкул 5

     Прыём дэлегацый  Бакоў,  звязаных  з   выкананнем   сапраўднага
Пагаднення, ажыццяўляецца на эквiвалентнай аснове.
     Праезд дэлегацыi  да  месца,   узгодненага   прымаючым   Бокам,
аплочвае Бок, якi камандзiруе.
     Расходы дэлегацыi,  звязаныя з аплатай пражывання i харчавання,
нясе прымаючы Бок.

                             Артыкул 6

     Бакi неадкладна  прадастаўляюць  адзiн аднаму поўную iнфармацыю
аб прамысловых аварыях i iншых  надзвычайных  сiтуацыях,  ствараючых
пагрозу   забруджвання  навакольнага  асяроддзя  iншай  дзяржавы,  а
таксама аб прымаемых мерах па iх лiквiдацыi.

                             Артыкул 7

     Сапраўднае Пагадненне не  закранае  правоў  i  абавязацельстваў
Бакоў, вынiкаючых з заключаных iмi iншых пагадненняў.

                             Артыкул 8

     Сапраўднае Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам  на  пяць  гадоў i
аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя пяць гадоў,  калi нi адзiн  з
Бакоў за  трохмесячны  тэрмiн  да  сканчэння  дзеяння  Пагаднення не
заявiць шляхам пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры  спынiць  яго
дзеянне.
     Сапраўднае Пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня яго падпiсання.

     Аформлена ў г.Мiнску 14 красавiка 1995 г.  у двух  экзэмплярах,
кожны  на  беларускай  i  лiтоўскай  мовах,  прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства прыродных                   За Мiнiстэрства па ахове
рэсурсаў i аховы                            навакольнага асяроддзя
навакольнага асяроддзя                      Лiтоўскай Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь                                 Б.Брадаўскас
         М.Русы

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы