Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Меморандум Правительства Республики Беларусь и Правительства Исламской Республики Иран от 14 марта 1995 г. "Мемарандум памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб бязвiзавых паездках па дыпламатычных i службовых пашпартах"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

МЕМАРАНДУМ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН АБ БЯЗВIЗАВЫХ
ПАЕЗДКАХ ПА ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ I СЛУЖБОВЫХ ПАШПАРТАХ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 14 красавiка 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя
надалей называюцца Бакамi,

     iмкнучыся да пашырэння двухбаковых адносiн,

     жадаючы    ўмацаваць   палiтычныя,    эканамiчныя,   гандлёвыя,
навукова-тэхнiчныя i культурныя сувязi памiж дзвюма дзяржавамi,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Грамадзяне Рэспублiкi   Беларусь,   якiя    маюць    сапраўдныя
дыпламатычныя i службовыя пашпарты Рэспублiкi Беларусь, i грамадзяне
Iсламскай Рэспублiкi Iран,  якiя маюць  сапраўдныя  дыпламатычныя  i
службовыя пашпарты Iсламскай Рэспублiкi Iран,  уязджаюць, выязджаюць
або праязджаюць транзiтам праз тэрыторыю адпаведна  другой  дзяржавы
без  вiз.  Яны таксама могуць знаходзiцца без вiз на тэрыторыi гэтай
дзяржавы тэрмiнам да трыццацi дзён з даты iх уезду.

                             Артыкул 2

     Супрацоўнiкi дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў
або  прадстаўнiцтваў  пры  мiжнародных  арганiзацыях,  размешчаных у
кожнай з дзяржаў, якiя  маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя
пашпарты, а  таксама члены iх  сем'яў маюць права  на ўезд, выезд  i
знаходжанне  на  тэрыторыi  другой  дзяржавы  без  вiз.  Яны загадзя
афiцыйна прадстаўляюцца другому Боку i iм выдаюцца дыпламатычныя або
службовыя  карткi,  якiя  ўзаконьваюць  iх  знаходжанне на тэрыторыi
дадзенай дзяржавы.

                             Артыкул 3

     Грамадзяне кожнай з дзяржаў, якiя падпадаюць пад дзеянне гэтага
Мемарандума i  маюць намер знаходзiцца на  тэрыторыi другой дзяржавы
тэрмiнам  больш  за  трыццаць  дзён,  павiнны  афiцыйна звярнуцца да
кампетэнтных органаў дзяржавы, якая  прымае, для прадаўжэння тэрмiну
свайго знаходжання.

                             Артыкул 4

     Гэты Мемарандум  не абмяжоўвае права абодвух  Бакоў адмовiць ва
ўездзе, скарацiць або спынiць знаходжанне на сваёй тэрыторыi асобам,
якiя з'яўляюцца непрымальнымi або аб'яўленыя "persona non grata" без
тлумачэння прычын.

                             Артыкул 5

     Да  набыцця  сiлы  гэтага   Мемарандума  Бакi  абменьваюцца  па
дыпламатычных  каналах  узорамi  пашпартоў,  указаных  у  артыкуле 1
гэтага Мемарандума.
     У выпадку  ўвядзення новых пашпартоў  або ўнясення змяненняў  у
iснуючыя пашпарты  Бакi не пазней чым  за трыццаць дзён паведамляюць
пра гэта  адзiн другому i  абменьваюцца ўзорамi новых  пашпартоў або
iнфармацыяй аб змяненнях у iснуючых пашпартах.

                             Артыкул 6

     Кожны  з  Бакоў  мае  права  прыпынiць  у  любы  час цалкам або
часткова дзеянне гэтага Мемарандума.
     У  гэтым   выпадку  другому  Боку   паведамляецца  пiсьмова  па
дыпламатычных  каналах пра  поўнае або  частковае прыпыненне дзеяння
гэтага  Мемарандума не  пазней чым  за трыццаць  дзён, а  ў выпадках
крайняй неабходнасцi - у найкарацейшы час.

                             Артыкул 7

     Пытаннi,  якiя ўзнiкаюць  падчас выканання  гэтага Мемарандума,
вырашаюцца Бакамi па дыпламатычных  каналах або шляхам кансультацый,
якiя праводзяцца ў Мiнску або Тэгеране.

                             Артыкул 8

     Гэты  Мемарандум набывае  сiлу праз  трыццаць дзён  з даты  яго
падпiсання.

     Гэты Мемарандум заключаны на неакрэслены тэрмiн i захоўвае сiлу
да  тых пор,  пакуль адзiн  з Бакоў  не паведамiць  па дыпламатычных
каналах  другому  Боку  пра  сваё  рашэнне  дэнансаваць яго. У гэтым
выпадку  дзеянне  гэтага  Мемарандума  спыняецца  праз трыццаць дзён
пасля атрымання другiм Бокам памянёнага паведамлення.

     Учынена  ў Тэгеране  14 сакавiка  1995 года,  што адпавядае  23
эсфанда  1373 года,  у трох  экзэмплярах, кожны  на беларускай мове,
мове фарсi  i англiйскай мове,  прычым усе тэксты  маюць аднолькавую
сiлу. У выпадку розначытання перавагу мае тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран           ______________ подпiс

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы