Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Договор от 26 октября 1994 г. "Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

ДАГАВОР
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ПОЛЬШЧА АБ ПРАВАВОЙ
ДАПАМОЗЕ I ПРАВАВЫХ АДНОСIНАХ ПА ГРАМАДЗЯНСКIХ, СЯМЕЙНЫХ,
ПРАЦОЎНЫХ I КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 30 лiпеня 1995 г.

     Рэспублiка  Беларусь  i Рэспублiка Польшча, названыя ў далейшым
"Дагаворныя  Бакi", кiруючыся жаданнем далейшага развiцця сяброўскiх
адносiн  памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама ў мэтах паглыблення i
ўдасканалення  ўзаемнага супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi ў
галiне    прававых  адносiн,  вырашылi  заключыць  гэты  Дагавор   i
дамовiлiся аб нiжэйвыкладзеным:

                 ЧАСТКА ПЕРШАЯ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Артыкул 1. Прававая ахова

     1. Грамадзяне  аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыi
другога  Дагаворнага  Боку  такой  жа  прававой  аховай  маёмасных i
немаёмасных    правоў,    якая  прадастаўлена  грамадзянам   другога
Дагаворнага Боку.
     2. Грамадзяне  аднаго  Дагаворнага  Боку  маюць  права свабодна
звяртацца  ў  органы  другога  Дагаворнага Боку, якiя кампетэнтныя ў
грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, выступаць
у  iх,  прад'яўляць  iскi, рабiць заявы, а таксама ажыццяўляць iншыя
працэсуальныя  дзеяннi  на  тых  жа ўмовах, што i грамадзяне другога
Дагаворнага Боку.
     3. Палажэннi    гэтага   Дагавора,  якiя  датычацца   грамадзян
Дагаворных Бакоў, прымяняюцца адпаведна да юрыдычных асоб, утвораных
у  адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi
якога яны знаходзяцца.

     Артыкул 2. Аказанне прававой дапамогi

     Суд i  пракуратура,  а  таксама  iншыя органы Дагаворных Бакоў,
кампетэнтныя ў грамадзянскiх,  сямейных,  працоўных  i  крымiнальных
справах, аказваюць у гэтых справах узаемную прававую дапамогу.

     Артыкул 3. Парадак зносiн

     1. У  справах, прадугледжаных гэтым Дагаворам, суд, пракуратура
i  органы  натарыята  Дагаворных  Бакоў  зносяцца  праз  цэнтральныя
органы, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае.
     2. Iншыя органы Дагаворных Бакоў, кампетэнтныя ў грамадзянскiх,
сямейных, працоўных  i  крымiнальных  справах,  зносяцца  праз суд i
пракуратуру, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае.
     3. Цэнтральныя  органы  могуць дагаварыцца, што ў справах, якiя
ўваходзяць  у  iх  кампетэнцыю,  суд  i пракуратура Дагаворных Бакоў
зносяцца памiж сабой непасрэдна.
     4. У  гэтым  Дагаворы  цэнтральнымi органамi з'яўляюцца: з боку
Рэспублiкi  Беларусь - Мiнiстэрства юстыцыi, Пракуратура рэспублiкi,
Вярхоўны Суд,  Вышэйшы Гаспадарчы Суд,  з боку Рэспублiкi Польшча  -
Мiнiстэрства юстыцыi.

     Артыкул 4. Мова зносiн

     1. Пры  выкананнi  гэтага  Дагавора  кожны з Дагаворных Бакоў у
зносiнах    адзiн  з  адным  карыстаецца  сваёй  дзяржаўнай   мовай,
прыкладаючы пераклад на дзяржаўную мову другога Дагаворнага Боку або
на рускую цi англiйскую мову.
     2. Пераклад    просьбы,  а  таксама,  калi  гэта  неабходна   ў
адпаведнасцi  з  палажэннямi  гэтага дагавора, пераклад прыкладаемых
пiсем  i  дакументаў  павiнны быць выкананы i завераны прысяжным або
афiцыйным перакладчыкам.

     Артыкул 5. Аб'ём прававой дапамогi

     Дагаворныя  Бакi  аказваюць  адзiн  аднаму  прававую дапамогу ў
выкананнi  працэсуальных дзеянняў, у складаннi, перасылцы i ўручэннi
дакументаў,    у  перасылцы  грамадзянскiх,  крымiнальных  i   iншых
катэгорый  спраў,  прадастаўленнi  звестак  аб  судовай практыцы, аб
дзеючым  заканадаўстве,  а  таксама  аказваюць адзiн аднаму прававую
дапамогу ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам.

     Артыкул 6. Змест i форма просьбы аб аказаннi прававой дапамогi

     1. У  просьбе  аб  аказаннi  прававой  дапамогi  павiнны   быць
указаны:
     1) назва выклiкаючага органа;
     2) назва выклiкаемага органа;
     3) назва  справы,  па  якой  звяртаюцца  з просьбай аб аказаннi
прававой дапамогi;
     4) iмёны   i   прозвiшчы   прадстаўнiкоў   бакоў,   падазроных,
абвiнавачваных або асуджаных,  iх  месца  пастаяннага  або  часовага
знаходжання,  грамадзянства, род заняткаў, а ў крымiнальных справах,
па меры магчымасцi,  таксама месца i дата нараджэння, iмёны бацькоў,
а ў дачыненнi да юрыдычных асоб - iх назва i месцазнаходжанне;
     5) iмёны,  прозвiшчы i адрасы прадстаўнiкоў асоб, пералiчаных у
падпункце 4 гэтага артыкула;
     6) змест  просьбы  i  звесткi,  неабходныя  для  яе  выканання,
асаблiва iмёны, прозвiшчы i адрасы сведкаў, калi яны вядомыя;
     7) у  крымiнальных  справах  дадаткова  апiсанне  i   юрыдычная
квалiфiкацыя ўчыненага злачынства.
     2. Просьба    аб   аказаннi  прававой  дапамогi  павiнна   быць
забяспечана    подпiсам   правамоцнай  асобы  i  гербавай   пячаткай
выклiкаючага органа.
     3. Пры  звароце  з  просьбай  аб  аказаннi  прававой   дапамогi
Дагаворныя  Бакi  карыстаюцца фармулярамi на мовах Дагаворных Бакоў,
якiя будуць узаемаўзгоднены.

     Артыкул 7. Парадак выканання просьбы аб аказаннi прававой
                дапамогi

     1. Пры    выкананнi  просьбы  аб  аказаннi  прававой   дапамогi
выклiкаемы  орган  прымяняе  заканадаўства  сваёй дзяржавы. Аднак ён
можа  прымянiць  па просьбе выклiкаючага органа нормы працэсуальнага
заканадаўства Дагаворнага Боку, ад якога зыходзiць просьба, калi яны
не супярэчаць заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку.
     2. Калi  выклiкаемы орган некампетэнтны ў выкананнi просьбы, то
ён перадае  просьбу  кампетэнтнаму  органу,  паведамляючы  аб  гэтым
выклiкаючаму органу.
     3. Калi дакладны адрас асобы, якой датычыцца просьба, невядомы,
то выклiкаемы орган прыме адпаведныя меры для яго ўстанаўлення.
     4. Па  просьбе  выклiкаючага  органа выклiкаемы орган у належны
тэрмiн  паведамляе  выклiкаючаму  органу  i  бакам  аб  даце i месцы
выканання просьбы.
     5. Пасля выканання просьбы выклiкаемы орган перасылае матэрыялы
выклiкаючаму  органу; у выпадку, калi просьба не можа быць выканана,
выклiкаемы орган вяртае просьбу выклiкаючаму органу, паведамляючы аб
прычыне невыканання просьбы.

     Артыкул 8. Парадак уручэння дакументаў

     Выклiкаемы    орган    уручае    дакументы  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам,  якое  дзейнiчае  ў  яго  дзяржаве,  калi  ўручаемыя
дакументы складзены на дзяржаўнай мове выклiкаемага Дагаворнага Боку
або  прыкладаецца завераны пераклад на мову гэтага Дагаворнага Боку.
У адваротным выпадку дакументы ўручаюцца адрасату пры ўмове,  што ён
згодны добраахвотна iх прыняць.

     Артыкул 9. Доказ уручэння дакументаў

     Доказам    уручэння   дакументаў  з'яўляецца  пацвярджэнне   аб
уручэннi,  якое  змяшчае  подпiсы  атрымальнiка i асобы, якая ўручае
дакумент,  спосаб,  месца  i  дату  ўручэння  дакумента,  або  iншае
пасведчанне  ўручаючага  органа, якое пацвярджае факт, спосаб i дату
ўручэння. Такое  пацвярджэнне  або  iншае  пасведчанне павiнны  быць
змацаваны гербавай  пячаткай  выклiкаемага  органа.  Калi   дакумент
атрыманы  ў  двух  экзэмплярах,  то пацвярджэнне аб уручэннi магчыма
размясцiць на адным з iх.

     Артыкул 10. Уручэнне дакументаў i апытанне грамадзян праз
                 дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя
                 ўстановы

     Дагаворныя Бакi маюць права ўручаць дакументы сваiм грамадзянам
i  праводзiць iх апытанне праз свае дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або
консульскiя ўстановы. Прымяненне мер прымушэння не дазваляецца.

     Артыкул 11. Прызнанне дакументаў

     1. Дакументы,  якiя складзены i засведчаны кампетэнтным органам
аднаго  з  Дагаворных  Бакоў  у  адпаведнасцi з устаноўленай формай,
падпiсаны  правамоцнай  асобай  гэтага  органа  i змацаваны гербавай
пячаткай,  маюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку доказную сiлу
без  неабходнасцi  iх  легалiзацыi.  Гэта  ж  правiла  дзейнiчае   ў
адносiнах    да  копiй  i  перакладаў  дакументаў,  якiя   засведчыў
кампетэнтны орган.
     2. Дакументы,  якiя  на  тэрыторыi  аднаго  з  Дагаворных Бакоў
лiчацца  афiцыйнымi,  прызнаюцца  такiмi  ж  на  тэрыторыi   другога
Дагаворнага Боку.

     Артыкул 12. Ахова сведкаў, экспертаў i пацярпеўшых

     1. Калi  ў ходзе папярэдняга або судовага следства па справе на
тэрыторыi  аднаго  Дагаворнага Боку ўзнiкне неабходнасць у асабiстай
яўцы  сведкi  або  эксперта,  якi  знаходзiцца  на тэрыторыi другога
Дагаворнага  Боку,  то  неабходна  звярнуцца ў адпаведны кампетэнтны
орган гэтага Дагаворнага Боку з просьбай аб уручэннi павесткi.
     2. Выклiк не павiнен змяшчаць пагрозы прымянення мер прымушэння
ў выпадку няяўкi.
     3. Сведка  або  эксперт,  якi  з'явiўся  па  выклiку  ў   орган
выклiкаючага  Дагаворнага  Боку,  не  можа  быць на тэрыторыi гэтага
Дагаворнага   Боку,  нягледзячы  на  грамадзянства,  прыцягнуты   да
адказнасцi  за злачынства або правапарушэнне, арыштаваны, пазбаўлены
волi,  не  можа  адбываць  пакаранне  за дзеяннi, якiя ўчынены iм да
перасячэння дзяржаўнай гранiцы выклiкаючага Дагаворнага Боку.
     4. Сведка або эксперт страчвае ахову,  аб якой iдзе  гаворка  ў
пункце  3  гэтага  артыкула,  калi  не пакiне тэрыторыю выклiкаючага
Дагаворнага  Боку  ў  сямiдзённы  тэрмiн  з  дня  паведамлення   яму
выклiкаючым органам аб тым,  што яго прысутнасць ужо не патрабуецца.
У гэты тэрмiн не ўключаецца час, на працягу якога сведка або эксперт
не  мог  пакiнуць  тэрыторыю  выклiкаючага  Дагаворнага  Боку  не па
ўласнай вiне.
     5. Сведка  або эксперт мае права на пакрыццё дарожных расходаў,
кошту  знаходжання  i  страчанага заработку, а эксперт, акрамя таго,
права  на атрыманне ўзнагароджання за экспертныя паслугi. У павестцы
ўказваецца iнфармацыя аб вiдзе i размеры расходаў, якiя кампенсуюцца
сведку  або  эксперту.  Па  заяве  сведкi  або  эксперта  выклiкаючы
Дагаворны Бок выдае аванс на пакрыццё расходаў.
     6. Палажэннi  пунктаў  1-5  гэтага артыкула распаўсюджваюцца на
пацярпеўшага,  якi  павiнен  даць  паказаннi, а таксама на законнага
прадстаўнiка  пацярпеўшага  або  сведкi, якiя не здольныя самастойна
ажыццяўляць свае правы, калi iх прысутнасць неабходная.

   ПЕРАСЫЛКА ДАКУМЕНТАЎ АБ РЭГIСТРАЦЫI АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ
                         I IНШЫХ ДАКУМЕНТАЎ

                             Артыкул 13

     1. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Бакоў  перасылаюць   адзiн
аднаму  па  просьбе  дакументы  аб  рэгiстрацыi актаў грамадзянскага
стану.
     2. Грамадзяне  аднаго  Дагаворнага Боку могуць накiроўваць свае
заявы з   просьбай   прыслаць   дакументы   аб   рэгiстрацыi   актаў
грамадзянскага стану непасрэдна  адпаведнаму  аддзелу  запiсу  актаў
грамадзянскага  стану  другога  Дагаворнага  Боку.  Гэтыя  дакументы
высылаюцца   заяўнiку   праз   дыпламатычнае   прадстаўнiцтва    або
консульскую ўстанову таго Дагаворнага Боку,  орган якога выдаў гэтыя
дакументы, са спагнаннем належнай платы.

                             Артыкул 14

     Грамадзяне  аднаго  Дагаворнага Боку могуць накiроўваць заявы з
просьбай  выдаць i прыслаць дакументы аб адукацыi, працоўным стажы i
iншыя дакументы, што датычацца iх маёмасных або немаёмасных правоў i
iнтарэсаў,   непасрэдна  адпаведным  кампетэнтным  органам   другога
Дагаворнага    Боку.    Дакументы    высылаюцца   грамадзянам   праз
дыпламатычнае    прадстаўнiцтва    або  консульскую  ўстанову   таго
Дагаворнага  Боку,  орган якога выдаў гэтыя дакументы. Дыпламатычнае
прадстаўнiцтва  або  консульская  ўстанова  пры  перадачы   заяўнiку
дакументаў спаганяе з яго належную плату.

     Артыкул 15. Iнфармацыя аб заканадаўстве

     1. Цэнтральныя  органы  Дагаворных Бакоў перадаюць адзiн аднаму
важнейшыя  заканадаўчыя  акты  ў  галiне  грамадзянскага, сямейнага,
працоўнага i крымiнальнага права.
     2. Цэнтральныя    органы    Дагаворных    Бакоў    па   просьбе
прадастаўляюць  адзiн  аднаму  iнфармацыю  аб  дзеючым  раней  або ў
цяперашнi час заканадаўстве, а таксама аб практыцы суда, натарыята i
пракуратуры.

     Артыкул 16. Перадача прадметаў i валютных каштоўнасцей

     Калi ў ходзе  выканання  гэтага  Дагавора  адбываецца  перадача
прадметаў  або  валютных каштоўнасцей з тэрыторыi аднаго Дагаворнага
Боку  на  тэрыторыю  другога  Дагаворнага  Боку  або  дыпламатычнаму
прадстаўнiцтву цi консульскай установе другога Дагаворнага Боку,  то
яна адбываецца з выкананнем адпаведных  прававых норм  заканадаўства
таго Дагаворнага Боку, орган якога ажыццяўляе перадачу.

     Артыкул 17. Устанаўленне адрасоў i iншых даных

     1. Суд i пракуратура кожнага з Дагаворных Бакоў аказваюць адзiн
аднаму па просьбе ўзаемную дапамогу пры ўстанаўленнi  адрасоў  асоб,
якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi.
     2. Калi  ў судзе аднаго з Дагаворных Бакоў разглядаюцца справы,
якiя вынiкаюць з грамадзянскiх, сямейных, працоўных адносiн да асоб,
якiя  знаходзяцца  на  тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку, то суд
другога  Дагаворнага  Боку пры наяўнасцi просьбы аказвае дапамогу па
ўстанаўленню месца працы i размеру даходаў гэтых асоб.

     Артыкул 18. Расходы па аказанню прававой дапамогi

     1. Кожны  з Дагаворных Бакоў сам аплачвае расходы, панесеныя на
ўласнай тэрыторыi ў сувязi з аказаннем iм прававой дапамогi.
     2. Выклiкаемы    орган   аднаго  Дагаворнага  Боку   паведамляе
выклiкаючаму  органу  другога Дагаворнага Боку аб размерах панесеных
расходаў. Калi выклiкаючы орган спаганяе належную  суму  расходаў  з
асобы,  абавязанай  да  ўплаты расходаў,  то гэтая сума прысуджаецца
таму Дагаворнаму Боку, орган якога яе спаганяе.

     Артыкул 19. Адмова ў аказаннi прававой дапамогi

     Прававая   дапамога  не  аказваецца,  калi  яе  аказанне   можа
пагражаць  суверэнiтэту або бяспецы дзяржавы або супярэчыць асноўным
прынцыпам дзеючага заканадаўства выклiкаемага Дагаворнага Боку.

    ЧАСТКА ДРУГАЯ. ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА ГРАМАДЗЯНСКIХ, СЯМЕЙНЫХ
                        I ПРАЦОЎНЫХ СПРАВАХ

     Артыкул 20. Агульныя палажэннi

     Калi,    згодна  з  палажэннямi  гэтага  Дагавора,   узбуджэнне
вядзення справы ўваходзiць у кампетэнцыю органаў абодвух  Дагаворных
Бакоў,  але  вядзенне справы ўзбуджана кампетэнтным органам аднаго з
iх,  то   выключаецца   кампетэнцыя   адпаведнага   органа   другога
Дагаворнага Боку па гэтай жа справе.

     Раздзел першы. ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ Ў ГАЛIНЕ АСАБIСТАГА ПРАВА

     Артыкул 21. Праваздольнасць i дзеяздольнасць

     1. Праваздольнасць  i дзеяздольнасць фiзiчнай асобы вызначаюцца
заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба
з'яўляецца.
     2. Праваздольнасць  юрыдычнай  асобы вызначаецца заканадаўствам
таго Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з якiм яна ўтворана.

     Артыкул 22. Прызнанне недзеяздольным

     Пры  прызнаннi асобы недзеяздольнай прымяняецца заканадаўства i
з'яўляецца  кампетэнтным,  за  выключэннем  выпадкаў, прадугледжаных
артыкулам  23  гэтага  Дагавора, суд Дагаворнага Боку, грамадзянiнам
якога з'яўляецца асоба, якая павiнна быць прызнана недзеяздольнай.

                             Артыкул 23

     1. Калi  суд  аднаго  Дагаворнага  Боку  вызначыць,  што   ёсць
падставы    для    прызнання  недзеяздольным  грамадзянiна   другога
Дагаворнага  Боку,  якi мае месца жыхарства або месца знаходжання на
тэрыторыi  аднаго  Дагаворнага  Боку,  то  ён  паведамляе  аб  гэтым
адпаведнаму суду другога Дагаворнага Боку.
     2. У  выпадках,  якiя  не церпяць адкладу, суд таго Дагаворнага
Боку,  на  тэрыторыi  якога  асоба  мае  месца  жыхарства  або месца
знаходжання,  можа  прыняць  у  адпаведнасцi  з заканадаўствам сваёй
дзяржавы  меры, неабходныя для аховы гэтай асобы або яе маёмасцi, аб
чым  неадкладна  паведамiць  кампетэнтнаму  суду  Дагаворнага  Боку,
грамадзянiнам  якога  гэта  асоба  з'яўляецца. Гэтыя меры захоўваюць
сваю  сiлу  да  прыняцця  мер  судом Дагаворнага Боку, грамадзянiнам
якога гэта асоба з'яўляецца.
     3. Калi  суд  другога  Дагаворнага  Боку,  якому  паведамлена ў
адпаведнасцi    з  пунктам  1  гэтага  артыкула,  заявiць,  што   ён
прадастаўляе  далейшае  вядзенне  справы суду па месцы жыхарства або
месцы знаходжання  гэтай  асобы,  або  не  выкажацца  ў  трохмесячны
тэрмiн,  то суд па месцы жыхарства або месцы знаходжання гэтай асобы
можа  разгледзець  справу   аб   прызнаннi   яе   недзеяздольнай   у
адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы,  калi такiя ж падставы
для прызнання недзеяздольным прадугледжвае заканадаўства Дагаворнага
Боку,   грамадзянiнам   якога  гэта  асоба  з'яўляецца.  Рашэнне  аб
прызнаннi  асобы  недзеяздольнай  перасылаецца  кампетэнтнаму   суду
другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 24

     Палажэннi  артыкулаў  22  i  23  гэтага  Дагавора   прымяняюцца
адпаведна пры адмене рашэння аб прызнаннi асобы недзеяздольнай.

     Артыкул 25. Прызнанне адсутным без вестак, прызнанне памёршым i
                 ўстанаўленне факта смерцi

     1. Для  прызнання  асобы  адсутнай  без  вестак,  прызнання  яе
памёршай i ўстанаўлення факта яе смерцi дзейнiчае заканадаўства таго
Дагаворнага  Боку,  грамадзянiнам  якога  гэта асоба была ў той час,
калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых.
     2. Для  прызнання  асобы  адсутнай  без  вестак,  прызнання  яе
памёршай  i ўстанаўлення факта яе смерцi кампетэнтным з'яўляецца суд
таго  Дагаворнага  Боку,  грамадзянiнам  якога гэта асоба была ў той
час, калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых.
     3. Суд  аднаго  Дагаворнага  Боку  можа  прызнаць  грамадзянiна
другога Дагаворнага Боку адсутным без вестак, прызнаць яго памёршым,
а таксама ўстанавiць факт яго смерцi:
     1) па просьбе асобы,  якая намерваецца ажыццявiць  свае  правы,
што вынiкаюць з права наследавання або маёмасных адносiн памiж мужам
i жонкай, адносна нерухомай маёмасцi асобы, якая прызнаецца адсутнай
без  вестак,  прызнаецца  памёршай,  а  таксама  ў дачыненнi да якой
устанаўлiваецца факт смерцi,  i калi гэта  маёмасць  знаходзiцца  на
тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне;
     2) па просьбе мужа (жонкi) асобы,  якая прызнаецца адсутнай без
вестак,  прызнаецца  памёршай,  а  таксама  ў  дачыненнi   да   якой
устанаўлiваецца факт  смерцi,  што  пражывае ў час падачы просьбы на
тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне.
     4. Рашэнне, вынесенае на падставе пункта 3 гэтага артыкула, мае
юрыдычныя  вынiкi  выключна  на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд
якога вынес гэта рашэнне.

        Раздзел другi. ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА СЯМЕЙНЫХ СПРАВАХ

     Артыкул 26. Заключэнне шлюбу

     1. Умовы  заключэння  шлюбу вызначаюцца для кожнай з асоб, якiя
заключаюць    шлюб,    па   заканадаўству  таго  Дагаворнага   Боку,
грамадзянiнам якога кожная з гэтых асоб з'яўляецца.
     2. Форма  заключэння  шлюбу  вызначаецца  па заканадаўству таго
Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога заключаецца шлюб.
     3. Форма  заключэння  шлюбу,  якi рэгiструецца ўпаўнаважаным на
гэта  дыпламатычным  прадстаўнiком або консульскай службовай асобай,
вызначаецца  па  заканадаўству  таго  Дагаворнага Боку, якi назначыў
дыпламатычнага прадстаўнiка або консульскую службовую асобу.

     Артыкул 27. Асабiстыя i маёмасныя адносiны памiж мужам i жонкай

     1. Асабiстыя   i  маёмасныя  адносiны  памiж  мужам  i   жонкай
рэгулююцца  заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога
яны з'яўляюцца.
     2. Калi муж (жонка) з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага
Боку,  а жонка (муж) - грамадзянiнам другога Дагаворнага Боку,  то ў
справах,  якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i
жонкай,  прымяняецца  заканадаўства  таго   Дагаворнага   Боку,   на
тэрыторыi якога яны сумесна пражываюць.  Калi адзiн з iх пражывае на
тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку,  а другi - на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага  Боку,  то  прымяняецца  заканадаўства  таго Дагаворнага
Боку, суд якога вядзе справу.
     3. У  справах,  якiя  датычацца  асабiстых  i маёмасных адносiн
памiж  мужам  i  жонкай,  у  выпадках,  прадугледжаных  пунктам   1,
кампетэнтным  з'яўляецца  суд  таго  Дагаворнага Боку,  грамадзянамi
якога з'яўляюцца муж  i  жонка.  Калi  муж  i  жонка  пражываюць  на
тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку,  то з'яўляецца кампетэнтным у
вырашэннi справы таксама суд гэтага Дагаворнага Боку.
     4. У  справах,  якiя  датычацца  асабiстых  i маёмасных адносi