Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Договор Правительства Республики Беларусь и Правительства Республики Польша от 18 ноября 1992 г. "Дагавор памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

 ДАГАВОР
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
 ГАЛIНЕ НАВУКI I ТЭХНАЛОГIЙ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 18 лiстапада 1992 г.


     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi Польшча  (якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi"),
     улiчваючы iснуючыя памiж дзвюма дзяржавамi дружалюбныя сувязi
     прызнаючы важную ролю навукi i тэхналогiй у развiццi эканомiкi,
     жадаючы   ўмацаваць   i   развiць   эканамiчнае,   навуковае  i
навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва на  аснове раўнапраўя  i ўзаемнай
выгады
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi будуць умацоўваць  i развiваць супрацоўнiцтва ў
галiне  навукi  i  тэхналогiй  памiж  дзвюма  дзяржавамi  на  аснове
раўнапраўя  i  ўзаемнай  выгады  ў  адпаведнасцi  з  умовамi  гэтага
Дагавора i дзеючым заканадаўствам кожнага Дагаворнага Бока.

                             Артыкул 2

     Супрацоўнiцтва будзе ўключаць наступныя формы:
     выкананне      сумесных      праектаў      даследаванняў      i
вопытна-канструктарскiх  распрацовак, абмен  iх вынiкамi,  а таксама
вучонымi  i iншымi  спецыялiстамi, якiя  ўдзельнiчаюць у  рэалiзацыi
гэтых праектаў;
     правядзенне   сумесных   навуковых   канферэнцый,  сiмпозiўмаў,
курсаў, семiнараў, выстаў i iншых мерапрыемстваў;
     абмен     навуковай,    навукова-тэхнiчнай     iнфармацыяй    i
дакументацыяй;
     сумеснае выкарыстанне навукова-даследчых  прыбораў i навуковаго
абсталявання;
     стварэнне   сумесных  навукова-тэхнiчных   цэнтраў  i   творчых
калектываў.
     У адпаведнасцi  з гэтым Дагаворам  могуць выкарыстоўвацца iншыя
формы  навуковага  i  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  на аснове
ўзаемнай дамоўленасцi.

                             Артыкул 3

     1. У  мэтах выканання дадзенага дагавора  павiнна быць створана
Мiжурадавая  Беларуска-Польская Камiсiя  па супрацоўнiцтву  ў галiне
навукi i тэхналогiй. Членамi гэтай Камiсii з'яўляюцца сустаршынi, iх
намеснiкi,  сакратары  i  члены  яе  беларускай  i  польскай секцыi,
назаначаемыя ў парадку, устаноўленым кожным з Дагаворных Бакоў.

     2. Асноўнымi задачамi Камiсii з'яўляюцца:
     стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi гэтага Дагавора;
     садзейнiчанне выкананню сумесных праграм i праектаў;
     абмен    меркаваннямi    аб     перспектывах    навуковага    i
навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  i  вывучэнне  прапаноў  па  яго
развiццю.

     3. Пасяджэннi Камiсii будуць  праводзiцца па прапанове аднаго з
Дагаворных  Бакоў  не  радзей  чым  адзiн  раз  у  год  пачаргова  ў
Рэспублiцы Беларусь i Рэспублiцы Польшча.

     4. Старшынствуе на пасяджэннi  прадстаўнiк Дагаворнага Боку, на
тэрыторыi якога праходзiць пасяджэнне Камiсii.

     5.  Для  арганiзацыi  сваёй  дзейнасцi  Камiсiя  распрацоўвае i
зацвярджае рэгламент  работы.

                             Артыкул 4

     Тэматыка   супрацоўнiцтва  ўзгадняецца   Камiсiяй  у   выглядзе
Выканаўчых  Праграм. Дагаворныя  Бакi будуць  заахвочваць заключэнне
доўгатэрмiновых  пагадненняў,  накiраваных  на  развiццё  працяглага
супрацоўнiцтва  памiж дзяржаўнымi  органамi, даследчымi iнстытутамi,
навуковымi таварыствамi, вышэйшымi  навучальнымi ўстановамi i iншымi
навукова-тэхнiчнымi    арганiзацыямi    (якiя    далей    называюцца
"супрацоўнiчаючымi арганiзацыямi").
     Указаныя пагадненнi павiнны  змяшчаць:
     мэту i змест супрацоўнiцтва, а таксама арганiзацыi, адказныя за
рэалiзацыю сумесных праектаў i мерапрыемстваў;
     крынiцы фiнансавання супрацоўнiцтва;
     парадак   выкарыстання   вынiкаў   сумесных   даследаванняў   i
распрацовак.

                             Артыкул 5

     Расходы па абмену экспертамi, вучонымi i iншымi спецыялiстамi ў
рамках Дагавора будуць пакрывацца на наступнай аснове:
     Дагаворны  Бок, якi  накiроўвае спецыялiстаў,  аплачвае прамы i
зваротны бiлет на праезд памiж пунктамi назначэння дзвюх дзяржаў,
     Дагаворны  Бок,  якi  прымае  спецыялiстаў,  поўнасцю  аплачвае
расходы на  пражыванне, харчаванне, праезд i  iншыя расходы на сваёй
тэрыторыi,  калi  гэта  не   супярэчыць  пагадненням,  упамянутым  у
артыкуле 4, i калi не будзе iншай дамоўленасцi.

                             Артыкул 6

     1. Навукова-тэхнiчная  iнфармацыя, атрыманая ў  вынiку сумеснай
дзейнасцi  ў рамках  гэтага Дагавора,  за выключэннем  звестак, якiя
з'яўляюцца камерцыйнай тайнай, павiнна  перадавацца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Дагаворных  Бакоў, а таксама правiламi  i практыкай ў
супрацоўнiчаючых арганiзацыях.

     2. Вучоныя,  тэхнiчныя эксперты i арганiзацыi  трэцiх краiн або
мiжнародныя  арганiзацыi па  згодзе абодвух  Дагаворных Бакоў могуць
запрашацца  для  ўдзелу  ў  распрацоўках  праектаў  i праграмм, якiя
ажыццяўляюцца ў  рамках гэтага Дагавора.  Расходы, звязаныя з  такiм
удзелам,  як  правiла,  павiнны   аплачвацца  трэцiмi  бакамi,  калi
абодвума   Дагаворнымi  Бакамi   не  прадугледжаны   i  пiсьмова  не
зафiксаваны iншы парадак.

                             Артыкул 7

     З  мэтай  рэалiзацыi  супрацоўнiцтва  ў  рамках гэтага Дагавора
кожны з Дагаворных  Бакоў у адпаведнасцi з дзеючым  на яго тэрыторыi
заканадаўствам будзе садзейнiчаць:
     паскарэнню i спрашчэнню  ўвозу i вывазу на сваю  тэрыторыю i са
сваёй тэрыторыi на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку абсталявання i
прыбораў;
     паскарэнню i спрашчэнню  ўезду на яго тэрыторыю i  выезду з яго
тэрыторыi, а  таксама перамяшчэнню i  рабоце на яго  тэрыторыi асоб,
якiя  ўдзельнiчаюць  у   рэалiзацыi  дадзенага  Дагавора,  уключаючы
забеспячэнне  iм   доступу  ў  неабходныя   геаграфiчныя  раёны,  да
патрабуемых   iнфармацыйных  матэрыялаў,   архiўных  i  бiблiятэчных
фондаў,   iншых  крынiц   iнфармацыi,  а   таксама  ва   ўстановы  i
арганiзацыi, што ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Дагавора.

                             Артыкул 8

     Грамадзяне  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў,  якiя ўдзельнiчаюць у
ралiзацыi  гэтага  Дагавора  i  знаходзяцца  пры  гэтым на тэрыторыi
другога  Дагаворнага Боку,  забяспечваюцца медыцынскай  дапамогай ва
ўсiх  надзвычайных сiтуацыях  i  пры  раптоўным захворваннi  за кошт
Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны знаходзяцца.

                             Артыкул 9

     Дагаварныя  Бакi  не  нясуць  адказнасцi  за  якi-небудзь урон,
нанесены юрыдычнымi  i фiзiчнымi асобамi, якiя  дзейнiчаюць ў рамках
рэалiзацыi гэтага Дагавора.

                            Артыкул 10

     Палажэннi дадзенага Дагавора не  супярэчаць iншым пагадненням i
дагаворам,  падпiсаным  памiж  Дагаворнымi  Бакамi,  а таксама iншым
заключаным iмi мiжнародным пагадненням.

                            Артыкул 11

     Пытаннi,  звязаныя  з   тлумачэннем  або  выкананнем  дадзенага
Дагавора павiнны  вырашацца  шляхам  правядзення  кансультацый памiж
Дагаворнымi Бакамi.

                            Артыкул 12

     Гэты  Дагавор  уступае  ў  сiлу  з  дня  падпiсання i дзейнiчае
бестэрмiнова.
     Дагавор можа  быць зменены i/або  дапоўнены па ўзаемнай  згодзе
Дагаворных Бакоў.
     Кожны  з Дагаворных  Бакоў можа  скасаваць гэты  Дагавор шляхам
пiсьмовага паведамлення  другога Дагаворнага Боку.  Дагавор страчвае
сiлу па сканчэннi года з дня атрымання такога паведамлення.
     Унясенне  змяненняў або  скасаванне гэтага  Дагавора не павiнна
ўплываць на поўнае завяршэнне  праектаў або праграм, ажыццяўляемых у
рамках дадзенага Дагавора.

     Учынена ў г.Мiнску  18 лiстапада 1992 г. ў  двух экземплярах на
беларускай i польскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Польша                   ______________ подпiс

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы