Интернет-портал юридической библиотеки Беларуси
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа




Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Государства Кувейт от 25 мая 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Дзяржавы Кувейт i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным супрацоўнiцтве"

Текст документа по состоянию на 30 августа 2006 года (архив)

<< Навигатор

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ КУВЕЙТ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, ГАНДЛЁВЫМ I ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 15 лiпеня 1994 г.


     Урад   Дзяржавы  Кувейт   i  Урад   Рэспублiкi  Беларусь,  якiя
называюцца ў далейшым "Дагаворныя Бакi",
     усведамляючы,  што ўсеабдымнае эканамiчнае i навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва  з'яўляецца  важным  i  неабходным элементам развiцця
двухбаковых  адносiн  на  стабiльнай   i  доўгатэрмiновай  аснове  i
ўстанаўлення   трывалага  даверу,   сапраўднага  партнёрства   памiж
абедзвюма дзяржавамi i iх народамi,
     кiруючыся  мэтамi забеспячэння  няўхiльнага эканамiчнага росту,
паляпшэння  якасцi жыцця  сваiх грамадзян,  эфектыўнага выкарыстання
матэрыяльных i людскiх рэсурсаў,
     жадаючы грунтоўна развiць i паглыбiць двухбаковае эканамiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ў iнтарэсах сваiх народаў,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя   Бакi   шляхам   прыняцця   належных   мер   будуць
садзейнiчаць эфектыўнаму развiццю гандлёва-эканамiчных адносiн памiж
Дзяржавай Кувейт i Рэспублiкай Беларусь на аснове рэжыму найбольшага
спрыяння. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, развiцця навукова-тэхнiчнай
вытворчай кааперацыi, гандлёвага абмену i аказання паслуг.

                             Артыкул 2

     Адзначаныя   ў   гэтым   Пагадненнi  галiны  супрацоўнiцтва  не
абмяжаваны дадзенымi ў якасцi прыкладу наступнымi сферамi:

     (I)   Садзейнiчанне  стварэнню   праектаў  развiцця  эканомiкi,
фiнансаў,  камерцыi, прамысловасцi,  паслуг i  тэхнiкi памiж  дзвюма
дзяржавамi.

     (II) Садзейнiчанне абмену iнфармацыяй,  звязанай з навуковымi i
тэхнiчнымi даследаваннямi.

     (III) Садзейнiчанне  абмену рознымi вырабамi i прадуктамi памiж
iмi.

     (IV) Садзейнiчанне  абмену i падрыхтоўцы  тэхнiчнага персаналу,
неабходнага для спецыяльных праграм супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць эканамiчнаму  i тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву памiж адпаведнымi  арганiзацыямi i юрыдычнымi асобамi
i ўсталяванню сумесных прадпрыемстваў i кампанiй у розных галiнах.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi будуць  садзейнiчаць iнвестыцыям i перамяшчэнню
капiталаў памiж iх дзяржавамi.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя    Бакi   будуць    садзейнiчаць   абмену   вiзiтамi
эканамiчных, гандлёвых  i тэхнiчных прадстаўнiкоў  i дэлегацый памiж
iмi,   а  таксама   арганiзацыi  выстаў   дзеля  кансалiдавання   iх
эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 6

     У  выпадку  неабходнасцi   Дагаворныя  Бакi  заключаць  асобныя
пагадненнi аб напрамках супрацоўнiцтва  на аснове гэтага Пагаднення,
а таксама iншыя  праекты, па якiх  можа быць дасягнута  дамоўленасць
памiж дзяржавамi.

                             Артыкул 7

     1. Для забеспячэння выканання  гэтага Пагаднення будзе створана
сумесная  Камiсiя, у  якую ўвойдуць  прадстаўнiкi Дагаворных  Бакоў.
Паседжаннi Камiсii  будуць праходзiць па запыту  аднаго з Дагаворных
Бакоў па чарзе ў адной са сталiц дзвюх дзяржаў.

     2. Асноўнымi мэтамi Камiсii з'яўляюцца:

     (I)  Садзейнiчанне i  каардынацыя  эканамiчнага  i прамысловага
супрацоўнiцтва памiж Дагаворнымi Бакамi;

     (II)   Разгляд   прапаноў,   якiя   накiраваны   на  эфектыўнае
ажыццяўленне гэтага Пагаднення;

     (III)  Распрацоўка  прапаноў,  якiя  накiраваны на пераадоленне
перашкод, што могуць узнiкнуць у час рэалiзацыi любога з праектаў па
гэтаму Пагадненню.

                             Артыкул 8

     (1)  Дадзенае  Пагадненне  ўвойдзе  ў  сiлу   з  моманту,  калi
Дагаворныя Бакi  пацвердзяць, што iх  канстытуцыйныя патрабаваннi па
ўступленню ў сiлу гэтага Пагаднення выкананы.

     (2) Дадзенае Пагадненне будзе дзейнiчаць  на працягу пяцi год i
будзе аўтаматычна прадоўжана на такi  ж тэрмiн альбо тэрмiны, пакуль
адзiн  з Дагаворных  Бакоў не   пазней чым  за 6  месяцаў паведамiць
iншаму Дагаворнаму Боку аб сваiх намерах спынiць дзеянне Пагаднення.

     Падпiсана  ў  горадзе  Эль-Кувейце  23  зу-ль-ка'да  1412Х, што
адпавядае  25 мая  1992, у  двух аўтэнтычных  экзэмплярах, кожны  на
беларускай,  арабскай i  англiйскай мовах,  прычым усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

     У выпадку разыходжання прэвалiруе англiйскi тэкст.


 За Урад Дзяржавы Кувейт                     ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс

 


Назад | Вперед

<<< Содержание >>>

Навигатор

Законодательство СССР (архив)

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы