Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 9 августа 1996 г. №525 "Об утверждении Положения о Министерстве культуры Республики Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                      9 жнiўня 1996 г. N 525

                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь от  10 июня  1997 г.  N 673  (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 19, ст.660) 

  
     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь.

     2. Прызнаць страцiўшымi силу:

     пастанову Савета Мiнiстраў  БССР ад 12 лютага 1970  г. N 37 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве  культуры Беларускай ССР" (ЗЗ
БССР, 1970 г., N 7, арт.88);
     пункт 5  пастановы  Савета Мiнiстраў БССР  ад 29 лiпеня 1980 г.
N 281  "Аб мерах  па  прадухiленню   незаконнага  вывазу  культурных
каштоўнасцей за межы СССР";
     пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка
1992 г. N  602 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб  Галоўным упраўленнi па
рэстаўрацыi i  кансервацыi помнiкаў гiсторыi  i культуры пры  Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь"  (ЗП  Рэспублiкi Беларусь,  1992 г.,
N 28, арт.519).


 Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                С.Лiнг


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА

                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 9 жнiўня 1996 г. N 525

 ПАЛАЖЭННЕ

 аб Мiнiстэрстве культуры
 Рэспублiкi Беларусь


     1.   Мiнiстэрства   культуры   Рэспублiкi   Беларусь  (далей  -
Мiнiстэрства)    з'яўляецца     цэнтарльным    органам    кiравання,
падпарадкоўваецца Кабiнету  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  i ў сваёй
дзейнасцi  кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь i дадзеным
Палажэннем.

     2.   Мiнiстэрства   ажыццяўляе   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам  каардынацыю дзейнасцi  прадпрыемстваў, арганiзацый i
ўстаноў  сферы  культуры,  падтрымлiвае  дзейнасць  творчых саюзаў i
iншых  грамадскiх  аб'яднанняў,  якiя  спрыяюць  развiццю культуры ў
Рэспублiцы Беларусь.

     3. Галоўнымi задачамi Мiнiстэрства з'яўляюцца:

     3.1. удзел  у фармiраваннi i  рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi  ў
галiне      культуры,      мастацтва,      кiнематаграфii,     аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

     3.2. распрацоўка  дзяржаўных праграм i  забеспячэнне дзяржаўных
гарантый развiцця культуры i  мастацтва, арганiзацыя выканання актаў
заканадаўства па пытаннях культуры;

     3.3.  забеспячэнне захавання  нацыянальнай культурнай спадчыны,
якая мае  значэнне для народа  Беларусi, яго духоўнага  i маральнага
ўдасканалення, фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi;

     3.4. развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi
ў галiне   культуры,   мастацтва,   захавання   гiсторыка-культурнай
спадчыны;

     3.5. вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага    развiцця    галiны,    аптымальнай   палiтыкi
iнвестыцый;

     3.6.     ажыццяўленне    комплексу     навуковых,    праектных,
рэстаўрацыйных   i   кансервацыйных   работ   у   мэтах   зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;

     3.7.  садзейнiчанне  развiццю  культур  нацыянальных  меншасцей
Беларусi;

     3.8. падрыхтоўка i перападрыхтоўка кадраў для ўстаноў культуры,
распрацоўка   i   рэалiзацыя   мер   па  сацыяльна-прававой  абароне
работнiкаў галiны.

     4. Мiнiстэрства ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:

     4.1.   распрацоўвае   i    ажжыцяўленне   дзяржаўныя   праграмы
комплекснага  развiцця культуры,  далучэння насельнiцтва  Рэспублiкi
Беларусь да нацыянальных i сусветных культурных здабыткаў;

     4.2.  вызначае  агульную   стратэгiю  сацыяльна-эканамiчнага  i
навукова-тэхнiчнага развiцця галiны;

     4.3.   арганiзуе  правядзенне   рэспублiканскiх  i  мiжнародных
канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, аглядаў прафесiйнага мастацтва i
народнай   творчасцi,    святаў,   мастацкiх   выставак    i   iншых
мерапрыемстваў,  звязаных   з  паказам  i   прапагандай  дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных краiн;

     4.4. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi ўстаноў i прадпрыемстваў,
непасрэдна    падпарадкаваных   Мiнiстэрству,    праз   зацвярджэнне
палажэнняў   (статутаў),   заключэнне   кантрактаў   з  кiраўнiкамi,
кiраванне   маёмасцю,  выпрацоўку   рэкамендацыйных  нарматываў   па
адмiнiстрацыйна-кiраўнiцкаму персаналу;

     4.5.  садзейнiчае  выкананню  падведамнымi   прадпрыемствамi  i
арганiзацыямi  заказаў   на  работы  i   паслугi,  пастаўку  тавараў
народнага спажывання i iншай прадукцыi для дзяржаўных патрэб;

     4.6.  ажыццяўляе каардынацыю  дзейнасцi суб'ектаў  гаспадарання
ўсiх  формаў  уласнасцi  ў  сферы  прафесiйнага  мастацтва, народнай
творчасцi  шляхам выкарыстання  сваiх правоў,  эканамiчных рычагоў i
стымулаў, праз дзяржаўны сацыяльна-творчы заказ;

     4.7.  фiнансуе ва  ўстаноўленым парадку  падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;

     4.8. распрацоўвае  i ажыццяўляе мерапрыемствы па  ахове працы i
выкананню правiлаў тэхнiкi бяспекi  на прадпрыемствах i ва ўстановах
галiны;

     4.9.  ва  ўстаноўленым  парадку  прадстаўляе  лепшых работнiкаў
культуры  i   мастацтва  да  ўзнагароджання,   прысваення  ганаровых
званняў, прысуджэння прэмiй;

     4.10. ва  ўстаноўленым парадку прысвойвае  калектывам мастацкай
самадзейнасцi найменне "народны", "узорны";

     4.11. распрацоўвае i ва  ўстаноўленым парадку ўносiць у Кабiнет
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь   прапановы  аб  стаўках  аўтарскага
ўзнгароджання  за  творы   выяўленчага  мастацтва  i  кiнамастацтва,
лiтаратурныя, драматычныя i музычныя творы для публiчнага выканання;

     4.12. распараджаецца дзяржаўнай  маёмасцю ў межах, устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;

     4.13.   сумесна  з   аблвыканкомамi  i   Мiнскiм  гарвыканкомам
распрацоўвае   навукова   абгрунтаваныя   паказчыкi   забяспечанасцi
насельнiцтва паслугамi ўстаноў культуры i мастацтва;

     4.14.  распрацоўвае  навукова   абгрунтаваныя  рэкамендацыi  па
ўдасканаленню зместу, формаў i метадаў культурна-асветнай дзейнасцi,
адраджэнню   народных   традыцый,   абрадаў,   святаў,   арганiзацыi
змястоўнага  адпачынку  насельнiцтва  i  забяспечвае  iх рэалiзацыю,
аказвае метадычную дапамогу ўстановам культуры рэспублiкi, незалежна
ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi;

     4.15. падтрымлiвае творчыя iнiцыятывы насельнiцтва, садзейнiчае
стварэнню i дзейнасцi культурна-асветных аб'яднанняў, таварыстваў, у
тым лiку аб'яднанняў нацыянальных меншасцей рэспублiкi;

     4.16.  вядзе  работу,  накiраваную  на  стварэнне  i прапаганду
высокамастацкiх  твораў  драматычнага,  музычнага,  харэаграфiчнага,
выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i лiтаратуры;

     4.17.  ажыццяўляе  дзяржаўны  заказ  на  гастрольную  дзейнасць
тэатраў  i канцэртных  арганiзацый, на  пастаноўку твораў беларускай
драматургii i музычнага мастацтва;

     4.18. ажыццяўляе закуп лепшых  твораў драматычнага, музычнага i
выяўленчага мастацтва;

     4.19.   аналiзуе   стан    i   прагназуе   тэндэнцыi   развiцця
кiнематаграфiчнай галiны, рыхтуе прапановы аб прыярытэтных напрамках
дзяржаўнай падтрымкi кiна-, вiдэавытворчасцi i кiна-, вiдэапракату;

     4.20.  каардынуе  дзейнасць  прадпрыемстваў  i  ўстаноў  кiна-,
вiдэапракату  i кiн-,  вiдэасеткi, незалежна  ад формаў  уласнасцi i
падпарадкаванасцi, з мэтай  фармiрвання кiна-, вiдэарынку рэспублiкi
i задавальнення патрэб насельнiцтва ў кiна-, вiдэапрадукцыi;

     4.21. выдае лiцэнзii на  вытворчасць кiна- i вiдэапрадукцыi, яе
тыражаванне i дэманстрацыю;

     4.22.      распрацоўвае      i      ажыццяўляе      правядзенне
арганiзацыйна-тэхнiчных  мерапрыемстваў, накiраваных  на захаванасць
пракатных i  эталонных кiна-, вiдэакопiй,  iх зыходных матэрыялаў  i
вяртанне матэрыялаў фiльмаў беларускай вытворчасцi з замежных краiн;

     4.23. удзельнiчае ў вызначэннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi
ў галiне  вырашэння  комплексу  пытанняў,  звязаных  з рэстаўрацыяй,
кансервацыяй,    рамонтам    i    зберажэннем   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;

     4.24.  ажыццяўляе  кантроль  за  мэтанакiраваным  i  эфектыўным
выкарыстаннем бюджэтных  асiгнаванняў i паступленняў  з iншых крынiц
на патрэбы  зберажэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей,  а таксама
за  выкананнем патрабаванняў  заканадаўства Рэспублiкi  Беларусь пры
правядзеннi    комплексу    работ,     звязаных    са    зберажэннем
гiсторыка-культурнай спадчыны;

     4.25.   арганiзуе   пошук   i   вывучэнне  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей народа Беларусi, якiя  знаходзяцца за межамi Рэспублiкi
Беларусь, садзейнiчае iх вяртанню ў рэспублiку;

     4.26.   ажыццяўляе   рэгуляванне    дзейнасцi   навучальных   i
навукова-даследчых устаноў  сферы культуры па  пытаннях падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў, навукова-даследчай i
навукова-метадчынай работы;

     4.27. аналiзуе стан i распрацоўвае прагнозы i праграмы развiцця
прафесiйнай падрыхтоўкi  ў галiне культуры,  арганiзуе работу па  яе
ўдасканаленню;

     4.28.  вызначае бягучую  i перспектыўную  патрэбнасць галiны  ў
спецыялiстах   з   вышэйшай   i   сярэдняй  адукацыяй,  распрацоўвае
кантрольныя лiчбы прыёмаў ў навучальныя ўстановы;

     4.29.    забяспечвае   эфектыўнае    выкарыстанне   капiтальных
укладанняў,  выдзяляемых з  бюджэту, рацыянальнае  размяшчэнне новых
аб'ектаў будаўнiцтва;

     4.30. распрацоўвае перспектыўныя  i бягучыя планы праектавання,
капiтальнага   будаўнiцтва  i   рамонту  аб'ектаў   рэспублiканскага
падпарадкавання;

     4.31. удзельнiчае ў правядзеннi экспертызы праектаў будаўнiцтва
i рэстаўрацыi аб'ектаў культуры;

     4.32.   забяспечвае   падпарадкаваныя   Мiнiстэрству   ўстановы
нарматыўнымi паказчыкамi ў  галiне будаўнiцтва, рэстаўрацыi, рамонту
i тэхнiчнага забеспячэння;

     4.33.  арганiзуе закуп  i заключэнне  дагавораў на  пастаўку па
прамых    сувязях    з    заводамi-вытворцамi    неабходных   галiне
матэрыяльна-тэхнiчных    сродкаў,    матэрыялаў,    абсталявання   i
камплектуючых;

     4.34.  аказвае садзейнiчанне  развiццю мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва ўстаноў i прадпрыемстваў галiны;

     4.35.  наладжвае  i  развiвае  культурныя  сувязi з беларускiмi
арганiзацыямi   культуры   за   межамi   рэспублiкi,   а  таксама  з
арганiзацыямi замежных краiн у рэспублiцы;

     4.36.  спрыяе  папулярызацыi  здабыткаў  беларускай культуры за
межамi рэспублiкi;

     4.37. Мiнiстэрства можа выконваць  iншыя функцыi ў адпаведнасцi
з дзеючым заканадаўствам.

     5. Мiнiстэрства ўзначальвае Мiнiстр,  якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
     Мiнiстр   мае  намеснiкаў,   якiя  назначаюцца   на  пасаду   i
вызваляюцца  ад пасады  ў адпаведнасцi  з заканадаўствам.  Колькасць
намеснiкаў Мiнiстра  вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi  Беларусь па
прадстаўленню Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     6. Мiнiстр культуры:

     6.1.   кiруе   дзейнасцю   Мiнiстэрства   i  нясе  персанальную
адказнасць  за   выкананне  ўскладзеных  на   Мiнiстэрства  задач  i
ажыццяўленне iм сваiх функцый;

     6.2.  размяркоўвае  абавязкi  памiж  намеснiкамi,  устанаўлiвае
ступень    адказнасцi    намеснiкаў    i    кiраўнiкоў   структурных
падраздзяленняў  цэнтральнага  апарату  Мiнiстэрства  за кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;

     6.3. зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату
Мiнiстэрства ў межах колькасцi, фонду  аплаты працы i сродкаў на яго
ўтрыманне;

     6.4.  зацвярджае  палажэнне  аб  структурных  падраздзяленнях i
службовыя  абавязкi  работнiкаў  цэнтральнага  апарату Мiнiстэрства,
палажэннi   i   статуты   прадпрыемстваў,   арганiзацый  i  ўстаноў,
падведамных Мiнiстэрству;

     6.5. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Мiнiстэрства, прадстаўляе
яго  iнтарэсы,  ва  ўстаноўленым  парадку  распараджаецца сродкамi i
маёмасцю Мiнiстэрства, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;

     6.6. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам прымае на работу i
звальняе работнiкаў  цэнтральнага апарату Мiнiстэрства  i кiраўнiкоў
падведамных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.

     7.  Мiнiстэрства ў  межах сваёй  кампетэнцыi i  ва ўстаноўленым
заканадаўствам  парадку выдае  загады i  iнструкцыi i  дае ўказаннi,
абавязковыя для выканання  ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi
органамi  кiравання,  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i ўстановамi,
незалежна  ад  iх  ведамаснай   прыналежнасцi  i  формы уласнасцi, а
таксама фiзiчнымi асобамi.
     У  неабходных  выпадках  загады  i  iнструкцыi могуць выдавацца
сумесна або па ўзгадннню з iншымi цэнтральнымi органамi кiравання.

     8.  У  Мiнiстэрстве  ўтвараецца   калегiя  ў  складзе  Мiнiстра
(старшыня калегii),  намеснiкаў Мiнiстра па  пасадзе, iншых кiруючых
работнiкаў i вядучых спецыялiстаў галiны, а таксама выдатных дзеячаў
культуры i мастацтва.
     Колькасны i  персанальны склад калегii  зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Калегiя  на  сваiх   пасяджэннях  разглядае  асноўныя  праблемы
развiцця культуры i iншых  напрамкаў дзейнасцi Мiнiстэрства, пытаннi
ўзаемадзеяння падведамных структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства.
     Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў  жыццё,  як  правiла, загадамi
Мiнiстра.
     У  выпадку ўзнiкнення  рознагалоссяў памiж  Мiнiстрам i членамi
калегii  пры  абмеркаваннi  пытанняў  i  прыняццi  рашэнняў  Мiнiстр
праводзiць у жыццё сваё рашэнне, iнфармуе аб гэтым Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.  Члены калегii таксама  маюць права iнфармаваць
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.

     9.   Пры  Мiнiстэрстве   могуць  стварацца   саветы  ў  складзе
работнiкаў  цэнтральнага апарату  Мiнiстэрства, прадстаўнiкоў  iншых
цэнтральных   органаў    кiравання,   прадпрыемстваў,   арганiзацый,
навуковых   i  навучальных   устаноў,  грамадскiх   аб'яднанняў  для
выпрацоўкi i ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў адпаведных напрамках
дзейнасцi.

     10.  У   структуру  Мiнiстэрства  з   правамi  юрыдычнай  асобы
ўваходзiць Камiтэт па рэстаўрацыi  i кансервацыi помнiкаў, палажэнне
аб  якiм   зацвярджаецца  Мiнiстрам.  Названы   Камiтэт  узначальвае
старшыня,  якi  назначаецца  на  пасаду  i  вызваляецца  ад пасады ў
адпаведнасцi   з   дзеючым    заканадаўствам,   намеснiкi   старшынi
назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады Мiнiстрам.
     Старшыня  Камiтэта   зацвярджае  структуру  i   штатны  расклад
Камiтэта ў  межах устаноўленых колькасцi  работнiкаў i фонду  аплаты
працы, назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў Камiтэта.
     Пры  Мiнiстэрстве  дзейнiчае  Дзяржаўная  iнспекцыя  Рэспублiкi
Беларусь па  ахове гiсторыка-культурнай спадчыны,  палажэнне аб якой
зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     11.  Колькасць  работнiкаў  цэнтральнага  апарату  Мiнiстэрства
ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а фонд аплаты працы
зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Цэнтральны  апарат Мiнiстэрства  ўтрымлiваецца за  кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     12.  Мiнiстэрства з'яўляецца  юрыдычнай асобай,  мае пячатку  з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем на
дзяржаўнай мове.  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы