Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. №709 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах матэрыяльнага забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 30 снежня 1995 г. N 709                          г.Минск

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ
 МАТЭРЫЯЛЬНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ СЛУХАЧОЎ
 СIСТЭМЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I
 ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         26 ноября  1998 г.  N 1824   (Собрание   декретов,   указов
         Президента   и   постановлений   Правительства   Республики
         Беларусь, 1998 г., N 33, ст.849)]


     У  мэтах  забеспячэння  эфектыўнай  дзейнасцi сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, сацыяльнай абароны слухачоў у
перыяд навучання Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  прыкладзенае Палажэнне аб  умовах матэрыяльнага
забеспячэння    слухачоў    сiстэмы    павышэння    квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кадраў.

     2. Даручыць мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання
забяспечыць   перагляд  i   прывядзенне  iх   нарматыўных  актаў   у
адпаведнасць  з  Палажэннем  аб  умовах  матэрыяльнага  забеспячэння
слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

     3. Лiчыць страцiўшымi сiлу:
     пункт 17.9  пастановы ЦК Кампартыi Беларусi  i Савета Мiнiстраў
БССР  ад 11  мая 1988  г.  N  131 "Аб  перабудове сiстэмы  павышэння
квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi  кiруючых работнiкаў  i спецыялiстаў
народнай гаспадаркi рэспублiкi" (ЗЗ БССР, 1988 г., N 16, арт. 269);
     пункт  5  змяненняў,  якiя  ўносяцца  ў  пастановы ЦК Кампартыi
Беларусi  i  Савета  Мiнiстраў   БССР,  зацверджаных  пастановай  ЦК
Кампартыi Беларусi i  Савета Мiнiстраў БССР ад 15  верасня 1989 г. N
259;
     пункт 1.3  пастановы ЦК Кампартыi  Беларусi i Савета  Мiнiстраў
БССР  ад  25  чэрвеня  1990  г.  N  153  "Аб  змяненнi  i  прызнаннi
страцiўшымi сiлу  пастаноў ЦК Кампартыi Беларусi  i Савета Мiнiстраў
БССР па  пытаннях павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi".

     4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                            М.Чыгiр


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 30 снежня 1995 г. N 709

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб умовах матэрыяльнага забеспячэння
 слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi
 i перападрыхтоўкi кадраў

     1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы матэрыяльнага забеспячэння
работнiкаў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
дзяржаўнай формы ўласнасцi ў перыяд прафесiйнага навучання.

     2.  За  работнiкамi,  якiя  накiраваны  на  вучобу, захоўваецца
сярэдняя заработная  плата па асноўным  месцы працы на  ўвесь тэрмiн
навучання. Пры першапачатковым  прафесiйным навучаннi асоб, прынятых
на прадпрыемствы, у арганiзацыi i  ва ўстановы па рабочых прафесiях,
выплата iм заработнай платы  ажыццяўляецца ў памерах, прадугледжаных
для  рабочых  першага  тарыфнага  разраду,  разлiчанага  па  Адзiнай
тарыфнай сетцы.

     3.  Iншагароднiм слухачам,  якiя накiраваны  на першапачатковае
прафесiйнае навучанне  з адрывам ад працы,  выплачваюцца сутачныя па
ўстаноўленых  нормах  камандзiровачных  расходаў  на  працягу  ўсяго
тэрмiну навучання.
     Iншагароднiм    слухачам,   якiя    накiраваны   на   павышэнне
квалiфiкацыi, перападрыхтоўку або стажыроўку  з адрывам ад працы, на
працягу   першага   месяца   навучання   выплачваюцца   сутачныя  па
ўстаноўленых   нормах  камандзiровачных   расходаў,  а   на  працягу
астатняго часу навучання - стыпендыя  ў памеры 0,5 службовага акладу
(тарыфнай стаўкi) у месяц. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 3  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 26 ноября 1998 г. N 1824

            3. Iншагароднiм  слухачам, якiя накiраваны  на павышэнне
         квалiфiкацыi  або першапачатковае  прафесiйнае навучанне  з
         адрывам  ад  працы,  выплачваюцца  сутачныя па ўстаноўленых
         нормах камандзiровачных  расходаў на працягу  ўсяго тэрмiну
         навучання.
            Iншагароднiм     слухачам,     якiя     накiраваны    на
         перападрыхтоўку   або  стажыроўку   з  адрывам   ад  працы,
         выплачваецца  стыпендыя  ў  памеры  0,3  службовага  акладу
         (тарыфнай  стаўкi)   у  месяц  на   працягу  ўсяго  тэрмiну
         навучання.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     4.   Iншагароднiм  слухачам,   якiя  накiраваны   на  павышэнне
квалiфiкацыi   без  адрыву   ад  працы,   выплачваюцца  сутачныя  па
ўстаноўленых  нормах   камандзiровачных  расходаў  тэрмiнам   да  30
каляндарных дзён прапарцыянальна працягласцi навучання.
     Аплата праезду слухачоў да месца  вучобы i назад праводзiцца на
падставе выклiку з навучальнай установы, але не больш як два разы.
     Пры перападрыхтоўцы  без адрыву ад  працы iншагароднiм слухачам
выплачваюцца   сутачныя  па   ўстаноўленых  нормах  камандзiровачных
расходаў  тэрмiнам  да  60  каляндарных  дзён штогод прапарцыянальна
працягласцi навучання,  пачынаючы з даты залiку  на вучобу, а аплата
праезду ажыццяўляецца на падставе  выклiку з навучальнай установы не
больш як два разы ў год. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац   третий  пункта   4  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета  Министров Республики Беларусь  от 26
         ноября 1998 г. N 1824

            Пры  перападрыхтоўцы  без  адрыву  ад працы iншагароднiм
         слухачам  выплачваецца  стыпендыя  ў  памеры 0,3 службовага
         акладу  (тарыфнай стаўкi)  тэрмiнам да  60 каляндарных дзён
         штогод  прапарцыянальна працягласцi  навучання, пачынаючы з
         даты залiку  на вучобу, а  аплата праезду ажыццяўляецца  на
         падставе  выклiку з  навучальнай установы  не больш  як два
         разы ў год.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     5.  Пры павышэннi  квалiфiкацыi з  частковым адрывам  ад працы,
агульны тэрмiн  якога павiнен складаць  не больш чым  60 каляндарных
дзён,  iншагароднiм слухачам  выплачваюцца сутачныя  па ўстаноўленых
нормах камандзiровачных расходаў.

     6.  Навучальная ўстанова  забяспечвае iншагароднiх  слухачоў на
перыяд  навучання   iнтэрнатам.  Пры  адсутнасцi   iнтэрната  аплата
расходаў  за пражыванне  ў гасцiнiцы  ажыццяўляецца па ўстаноўленных
нормах камандзiровачных расходаў.

     7.  Iншагароднiм  слухачам  аплата  праезду  да  месца вучобы i
назад,  пражывання  ў  iнтэрнатах  i  гасцiнiцах,  а таксама выплата
сутачных  i   стыпендый  ажыццяўляюцца  ў   адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам   за   кошт   дзяржаўных   органаў,   прадпрыемстваў,
арганiзацый  i   ўстаноў,  якiя  накiроўваюць  iх   на  вучобу.  Пры
бясплатным  забеспячэннi слухачоў  iнтэрнатам аплата  iм расходаў за
пражыванне не ажыццяўляецца.




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы