Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П а с т а н о в а
4 лiпеня 1995 г. N 358
г.Мiнск
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI П.П.РАГАВОГА
===
У мэтах увекавечання памяцi заслужанага дзеяча навукi
Беларускай ССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii БССР, акадэмiка Акадэмii
навук БССР Рагавога Паўла Пракопавiча Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Акадэмii навук Беларусi i Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць
мемарыяльную дошку на доме N 17 па праспекту Ф.Скарыны ў г.Мiнску, у
якiм жыў П.П.Рагавой у 1960-1984 гадах.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч