Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Кабинета Министров Республики Беларусь от 16 декабря 1994 г. "Пагадненне памiж Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб спрошчаным парадку перасячэння дзяржаунай гранiцы работнiкамi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў зоны адчужэння Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ КАБIНЕТАМ  МIНIСТРАЎ  РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ СПРОШЧАНЫМ  ПАРАДКУ ПЕРАСЯЧЭННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНIЦЫ РАБОТНIКАМI
 ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНIЗАЦЫЙ I ЎСТАНОЎ ЗОНЫ АДЧУЖЭННЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ
 АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫI *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 5 верасня 1995 г.

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Украiны,  якiя
далей называюцца "Бакi",

     зыходзячы  з  неабходнасцi  забеспячэння  бяспекi  эксплуатацыi
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi (ЧАЭС) i аператыўнага вырашэння
задач па лiквiдацыi вынiкаў аварыi на ЧАЭС,

     з  мэтай  спрошчанага   перамяшчэння  грамадзян  Украiны,  якiя
працуюць  на  прадпрыемствах,  у   арганiзацыях  i  ўстановах,  якiя
знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Работнiкi   прадпрыемстваў,   арганiзацый   i   ўстаноў,   якiя
знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС пры руху транзiтам у зону (з зоны)
адчужэння праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у якасцi дакумента, якi
сведчыць  аб  асобе  i   месцы  працы,  выкарыстоўваюць  пропускi  ў
адпаведнасцi  з парадкам,  узгодненым кампетэнтнымi  органамi Бакоў.
Узоры прапускоў будуць накiраваны Беларускаму Боку.

                             Артыкул 2

     Для вырашэння пытанняў, якiя тычацца суправаджэння па тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь  транзiтнага  транспарту  са спецыяльным грузам
(ядзернае   палiва,   спецпошта,   грошы   i   г.д.)  i  арганiзацыi
мерапрыемстваў  у   выпадку  ўзнiкнення  надзвычайных   здарэнняў  i
пазаштатных сiтуацый на ЧАЭС, Бакi заключаць асобны Пратакол.

                             Артыкул 3

     Гэта Пагадненне  заключана на няпэўны  тэрмiн i ўступае  ў сiлу
праз  30 дзён  з дня  абмену нотамi,  у якiх  Бакi паведамяць  адзiн
аднаму   аб  выкананнi   ўнутрыдзяржаўных  працэдур,   неабходных  у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з  Бакоў для ўступлення ў сiлу
гэтага Пагаднення.
     Гэта  Пагадненне можа  быць дэнансавана  кожным з  Бакоў шляхам
пiсьмовага  паведамлення  па  дыпламатычных  каналах  другому  Боку.
Дэнансацыя ўступае ў сiлу праз  60 дзён з дня атрымання паведамлення
аб дэнансацыi.

     Здзейснена ў  г.Мiнску 16 снежня 1994  года ў двух экзэмплярах,
кожны на  беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс



<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы