Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии при Совете Министров Республики Беларусь от 13 сентября 2003 г. "Пагадненне памiж Камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Галоўным Упраўленнем геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii i картаграфii"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ПА ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАХ, ГЕАДЭЗII
I КАРТАГРАФII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII РЭСПУБЛIКI
ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII*

____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 13 верасня 2003 г.

     Камiтэт па  зямельных  рэсурсах,  геадэзii  i  картаграфii  пры
Савеце  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Галоўнае Упраўленне геадэзii
i картаграфii Рэспублiкi Польшча  (якiя  далей  называюцца  Бакамi),
грунтуючыся    на   прынцыпах   узаемнага   iмкнення   да   развiцця
супрацоўнiцтва ў  галiне  геадэзii  i  картаграфii,  пагадзiлiся  аб
нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення будзе ажыццяўляцца
ў наступных формах:
     - абмен   навукова-тэхнiчнай   iнфармацыяй   i  iнфармацыяй  па
юрыдычных пытаннях у галiне геадэзii i картаграфii;
     - абмен  iнфармацыяй  геаграфiчных  даследаванняў на тэрыторыях
дзяржаў      Бакоў,       звязаных       са       змяненнямi       ў
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным  дзяленнi,  геаграфiчных  назвах  i з
развiццём дарожнай сеткi;
     - распрацоўка  i  рэалiзацыя  сумесных  праектаў  на  выкананне
тапографа-геадэзiчных i картаграфiчных работ;
     - абмен  картаграфiчнай прадукцыяй (тыражнымi экзэмплярамi карт
i  атласаў,  вырабленых  дзяржаўнымi  картаграфiчнымi  службамi  для
адкрытага апублiкавання);
     - абмен   вопытам   работы   памiж   тапографа-геадэзiчнымi   i
картаграфiчнымi прадпрыемствамi i ўстановамi;
     - абмен спецыялiстамi;
     - узаемныя паслугi кансультатыўнага характару;
     - стварэнне спрыяльных умоў  у  атрыманнi  першакрынiц  (апрача
таго,  правядзенне  аэрафотаздымкi) для апрацоўкi новых i абнаўлення
iснуючых карт прыгранiчнай паласы.
     Формы супрацоўнiцтва,    прадугледжаныя    дадзеным   артыкулам
Пагаднення,   будуць   ажыццяўляцца   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам дзяржаў кожнага з Бакоў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 2

     Вынiкi, дасягнутыя  Бакамi ў ходзе рэалiзацыi сумесных праектаў
i  праграм  у  галiне  геадэзii  i  картаграфii,  не   могуць   быць
апублiкаваны  цi  перададзены  трэцiм  асобам без загадзя аформленай
пiсьмовай згоды афiцыйных прадстаўнiкоў Бакоў.

                             Артыкул 3

     Супрацоўнiцтва ў рамках  дадзенага  Пагаднення  не  перашкаджае
iншым   формам   спецыялiзаваных   кантактаў  у  галiне  геадэзii  i
картаграфii,  якiя могуць быць рэалiзаваны па сумеснай  дамоўленасцi
Бакоў, у тым лiку на кампенсацыйных i камерцыйных асновах.

                             Артыкул 4

     У мэтах  каардынацыi сумеснай дзейнасцi па рэалiзацыi дадзенага
Пагаднення,  а таксама для распрацоўкi i ўзгаднення канкрэтных  умоў
супрацоўнiцтва Бакi могуць ствараць змешаныя рабочыя групы.

                             Артыкул 5

     У дадзенае  Пагадненне  з  агульнай  згоды  i ў рамках дзеючага
заканадаўства  дзяржаў  Бакоў  могуць  быць   унесены   змяненнi   i
дапаўненнi  праз  складанне  паасобных пратаколаў да яго.  Пратаколы
будуць неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 6

     Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i  спыняе
сваё дзеянне праз 6 месяцаў пасля атрымання адным з Бакоў пiсьмовага
паведамлення  другога  Боку  аб   сваiм   намеры   спынiць   дзеянне
Пагаднення.

                             Артыкул 7

     Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

     Заключана ў  горадзе  Варшава  13  верасня  2003  года  ў  двух
экзэмплярах,  кожны на беларускай i польскай  мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Камiтэт па зямельных рэсурсах,             За Галоўнае Упраўленне
геадэзii i картаграфii                        геадэзii i картаграфii
пры Савеце Мiнiстраў                          Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                                    Е.Альбiн
         Г.Кузняцоў


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы