Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 21 октября 1997 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве i каардынацыi памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I КААРДЫНАЦЫI ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 21 кастрычнiка 1997 г.

     Мiнiстэрства замежных  спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi (якiя далей  называюцца
"Бакi"),
     на  падставе  сяброўскiх адносiн, агульнага iнтарэсу i ўзаемнай
карысцi,
     iмкнучыся  ўмацоўваць i развiваць гэтыя адносiны ў адпаведнасцi
з    нацыянальнымi  iнтарэсамi  народаў  абедзвюх  краiн  у   галiне
каардынацыi,  абмену  вопытам,  супрацоўнiцтва  i  кансультацый   па
рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     пацвярджаючы  iх  абавязацельствы  выконваць  мэты  i  прынцыпы
Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                           Артыкул Першы

     Бакi   будуць  абменьвацца  думкамi,  iнфармацыяй,  вопытам   i
праводзiць  кансультацыi  рэгулярна,  i  калi  гэта  неабходна,   па
пытаннях,  што ўяўляюць узаемны iнтарэс на двухбаковых, рэгiянальных
i  мiжнародных  узроўнях. Бакi будуць вызначаць на падставе ўзаемнай
згоды  дату, месца, узровень перагавораў i кансультацый, якiя могуць
праводзiцца пачаргова ў Мiнску i Дамаску.

                           Артыкул Другi

     Бакi   маюць  намер  праводзiць кансультацыi i абмен поглядамi,
накiраванымi  на  каардынацыю  iх  пазiцый  у  рамках  мiжнародных i
рэгiянальных арганiзацый па пытаннях, што ўяўляюць агульны iнтарэс.

                           Артыкул Трэцi

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  кансультацыям на
ўзроўнi    дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  i  консульскiх   устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi.

                          Артыкул Чацвёрты

     Бакi будуць абменьвацца публiкацыямi,  перыядычнымi выданнямi i
арганiзацыйнымi рашэннямi,  якiя выдаюцца  абодвума  мiнiстэрствамi,
калi адзiн з Бакоў жадае праiнфармаваць другi Бок пра гэта.

                            Артыкул Пяты

     Гэты Пратакол будзе выконвацца ў адпаведнасцi з канстытуцыйнымi
нормамi кожнай з краiн.

                           Артыкул Шосты

     Гэты Пратакол  уступае  ў  сiлу  з  даты  падпiсання  i   будзе
дзейнiчаць   на  працягу  пяцi  гадоў.  Пратакол  будзе  аўтаматычна
працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды,  пакуль адзiн з  Бакоў
пiсьмова  не  паведамiць другому Боку не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння тэрмiну аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
     Гэты  Пратакол  можа быць дапоўнены па ўзаемнай згодзе Бакоў па
просьбе аднаго з Бакоў.

                            Артыкул Сёмы

     Падпiсана ў Мiнску 21  кастрычнiка  1997  года  на  беларускай,
арабскай   i   англiйскай   мовах,   прычым  усе  тэксты  аднолькава
аўтэнтычны.  У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст
на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства                        За Мiнiстэрства
замежных спраў                         замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                    Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi
Мiнiстр замежных спраў                 Мiнiстр замежных спраў
IВАН I.АНТАНОВIЧ                       ФАРУК АЛЬ-ШАРА



<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы