Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 10 мая 1993 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Венгерскай Рэспублiкi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПРАТАКОЛ АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 10 мая 1993 г.

     Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
замежных спраў Венгерскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
     зыходзячы з жадання садзейнiчаць  умацаванню  супрацоўнiцтва  i
бяспекi  ў  Еўропе ў адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый,  Хельсiнкскiм   Заключным   актам   Нарады   па   бяспецы   i
супрацоўнiцтву  ў  Еўропе,  iншымi  дакументамi  Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе,  у прыватнасцi, Парыжскай хартыяй для новай
Еўропы,
     лiчачы карыснай  практыку  рэгулярных  кансультацый  i   абмену
думкамi па мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць     праводзiць     кансультацыi     па     пытаннях
беларуска-венгерскiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi,  эканомiкi,  навукова-тэхнiчных сувязей,  экалогii,
гуманiтарнага  супрацоўнiцтва  i  культуры,  а  таксама па пытаннях,
звязаных з нацыянальнымi меншасцямi.

                             Артыкул 2

     Бакi  па  меры  неабходнасцi  будуць праводзiць кансультацыi па
мiжнародных  пытаннях,  якiя  прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс. Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахапляць наступныя галiны:
     умацаванне  мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з  мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     паслядоўнае  развiццё i паглыбленне працэсу Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе;
     развiццё    кантактау    i  супрацоўнiцтва  з  еўрапейскiмi   i
мiжнароднымi арганiзацыямi;
     кансультацыi  па пытаннях супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i
ў  галiне  правоў  чалавека,  а  таксама  павагi  i  абароны  правоў
нацыянальных меншасцей;
     развiццё мiжнароднага   эканамiчнага   i    навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     пытаннi, якiя  з'яўляюцца  прадметам  шматбаковых   мiжнародных
перагавораў   у   рамках   Арганiзацыi   Аб'яднаных   Нацый   i   яе
спецыялiзаваных устаноў.

                             Артыкул 3

     Мiнiстры замежных   спраў   Бакоў,   iх   намеснiкi   або    iх
упаўнаважаныя   будуць  рэгулярна  сустракацца  i  праводзiць  абмен
меркаваннямi па мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковых адносiн,
якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi    таксама    зробяць    рэгулярнымi  кансультацыi   памiж
упраўленнямi i аддзеламi сваiх Мiнiстэрстваў замежных спраў.

                             Артыкул 5

     Бакi, па меры неабходнасцi,  будуць праводзiць  кансультацыi  i
абмен думкамi на мiжнародных форумах i ў мiжнародных арганiзацыях.

                             Артыкул 6

     У  рамках  сваёй  кампетэнцыi i ва ўзаемадзеяннi з  адпаведнымi
органамi  сваёй  дзяржавы  Бакi  будуць  садзейнiчаць  усталяванню i
развiццю  прамых  сувязей  памiж дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi i
iншымi арганiзацыямi дзвюх краiн, у тым лiку на мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 7

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня  падпiсання  i  застаецца  ў
сiле  да  таго  часу,  пакуль  адзiн з Бакоў не паведамiць загадзя ў
пiсьмовай форме другому Боку аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.

     Аформлена ў горадзе Мiнску 10 мая 1993 года ў двух экземплярах,
кожны  на беларускай i венгерскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства                                За Мiнiстэрства
замежных спраў                                 замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                            Венгерскай Рэспублiкi
Подпiс                                         Подпiс



<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы