Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 1 ноября 2006 г. №34 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      1 лістапада 2006 г. № 34

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ І
АДКРЫЦЦЯ ЭКСПАЗІЦЫЙ І ВЫСТАВАК МУЗЕЯЎ

     У  адпаведнасці  з  пунктам  2 артыкула  13  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  12  снежня  2005 года «Аб  музеях  і  Музейным  фондзе
Рэспублікі  Беларусь»  Міністэрства  культуры  Рэспублікі   Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзіць   Інструкцыю  аб  парадку  стварэння   і   адкрыцця
экспазіцый і выставак музеяў (дадаецца).
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               01.11.2006 № 34

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзеная Інструкцыя распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб  музеях  і  Музейным
фондзе  Рэспублікі  Беларусь» (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики  Беларусь,  2005 г., № 197, 2/1167)  і  вызначае  парадак
стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў.
     2.  У дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны  і
іх вызначэнні:
     экспазіцыя   -   мэтанакіраваная   і   навукова   абгрунтаваная
дэманстрацыя музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з  уласных
фондаў   музея,   якія  арганізаваны  кампазіцыйна,   суправаджаюцца
пісьмовым  каментарыем, тэхнічна і мастацка аформленыя  і  ў  выніку
ствараюць  спецыфічны  музейны  вобраз  пэўных  прыродных  і   (або)
грамадскіх з’яў згодна з профілем музея;
     выстаўка  -  сукупнасць музейных прадметаў  і  (або)  прадметаў
музейнага значэння, аб’яднаных адной тэмай як з уласных фондаў,  так
і  з  фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый, выстаўленых на пэўны
тэрмін для агляду наведвальнікамі музея.
     3.   Дадзеная  Інструкцыя  з’яўляецца  абавязковай   для   ўсіх
дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў, калі іншы парадак
не ўстаноўлены ўласнікам музея.
                                  
                               ГЛАВА 2
               СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗІЦЫЙ МУЗЕЯЎ
                                  
     4.  Стварэнне  экспазіцый з’яўляецца вынікам навукова-даследчай
працы музея і адным з асноўных відаў музейнай дзейнасці.
     5. Этапамі для стварэння экспазіцыі з’яўляюцца:
     5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі:
     пісьмовай  навуковай канцэпцыі з абгрунтаваннем асноўнай  ідэі,
мэтаў і задач экспазіцыі, вызначэннем шляхоў іх увасаблення;
     тэматычнай структуры экспазіцыі, тэматыка-экспазіцыйнага  плана
і сцэнарыя экспазіцыі;
     5.2. распрацоўка архітэктурна-мастацкага рашэння;
     5.3. мантаж экспазіцыі.
     6.   Стварэнне   экспазіцыі  і  распрацоўка  навукова-праектнай
дакументацыі   ажыццяўляюцца  рабочай  групай,  якая   зацвярджаецца
загадам    кіраўніка   музея   ці   юрыдычнай   асобы,   структурным
падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам  вызначаюцца
тэрміны пачатку і заканчэння работы, прызначаецца кіраўнік групы.
     У   музеях   з   абмежаваным  штатам  навуковых   супрацоўнікаў
дапускаецца   падрыхтоўка   навукова-праектнай   дакументацыі    для
стварэння  пастаяннай  экспазіцыі музейнымі  работнікамі  з  вядучых
музеяў  краіны ці навуковымі работнікамі навукова-даследчых  устаноў
Рэспублікі Беларусь па дагаворы.
     7.      Падрыхтаваная      навукова-праектная      дакументацыя
абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея і  дасылаецца  на
рэцэнзаванне:
     музеямі  гарадскога і сельскага падпарадкавання -  у  дзяржаўны
музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профілю;
     музеямі  абласнога ці Мінскага гарадскога падпарадкавання  -  у
дзяржаўны   музей   рэспубліканскага   падпарадкавання   адпаведнага
профілю;
     музеямі   рэспубліканскага  падпарадкавання   -   ва   ўстанову
адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры»;
     музеямі,    якія   з’яўляюцца   структурнымі   падраздзяленнямі
юрыдычных  асоб,  - у дзяржаўны музей абласнога ці  рэспубліканскага
падпарадкавання адпаведнага профілю.
     8.   Архітэктурна-мастацкае  рашэнне  выконваецца  прафесійнымі
дызайнерамі  і  мастакамі,  якія  знаходзяцца  ў  штаце  музея,  або
адпаведнымі спецыялістамі па дагаворы.
     9.  Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзіі  і
падрыхтаванае     архітэктурна-мастацкае    рашэнне    зацвярджаюцца
кіраўніком  музея  ці  юрыдычнай асобы, структурным  падраздзяленнем
якой з’яўляецца музей.
     10.    Зацверджаныя    навукова-праектная    дакументацыя     і
архітэктурна-мастацкае рашэнне з’яўляюцца падставай  для  заключэння
адпаведных дагавораў на мантаж экспазіцыі.
     11.   Далейшыя   змяненні  ў  зацверджаную   навукова-праектную
дакументацыю  і архітэктурна-мастацкае рашэнне могуць  быць  унесены
толькі  са  згоды  кіраўніка музея ці юрыдычнай  асобы,  структурным
падраздзяленням  якой  з’яўляецца  музей.  Усе  змяненні   фіксуюцца
дадаткамі да дагавора з выканаўцам.
     12.  Прыём экспазіцыі ажыццяўляецца камісіяй, якая прызначаецца
загадам заснавальніка.
                                  
                               ГЛАВА 3
                    СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК
                                  
     13.  Для  стварэння выставак музеямі распрацоўваецца  наступная
праектная дакументацыя:
     13.1. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі 1 месяц і болей:
     сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура;
     архітэктурна-мастацкае рашэнне;
     13.2. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі менш за 1 месяц:
     сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура.
     14.  Праектная  дакументацыя  выстаўкі,  разлічанай  на  тэрмін
экспанавання  1  месяц і болей, альбо выстаўкі, якая  рыхтуецца  для
дэманстрацыі  за  межамі музея, разглядаецца на  навукова-метадычным
савеце   і  зацвярджаецца  кіраўніком  музея  ці  юрыдычнай   асобы,
структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей.
     Праектная   дакументацыя   выстаўкі,   разлічанай   на   тэрмін
экспанавання  менш  за 1 месяц, зацвярджаецца  кіраўніком  музея  ці
юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
     15. Стварэнне выстаўкі ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным  ці
выставачным  аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаецца
загадам    кіраўніка   музея   ці   юрыдычнай   асобы,   структурным
падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам  вызначаюцца
тэрміны   пачатку   і  заканчэння  работы  па  стварэнню   выстаўкі,
прызначаецца кіраўнік групы.
     16.  План  стварэння выставак з’яўляецца часткай перспектыўнага
і гадавога плана дзейнасці музея.
     17. Прыём выставак, разлічаных на тэрмін экспанавання больш  за
1  месяц,  ажыццяўляецца спецыяльнай камісіяй,  прызначанай  загадам
кіраўніка музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой
з’яўляецца музей.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы