Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 марта 2005 г. №6 "Аб рэспублiканскiм конкурсе на стварэнне п'ес для тэатра"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       4 сакавiка 2005 г. № 6

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ КОНКУРСЕ НА СТВАРЭННЕ П'ЕС ДЛЯ ТЭАТРА

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджаным  пастановай  Савета   Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  30  кастрычнiка  2001 г.  № 1558 "Пытаннi Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь",  i  ў  мэтах  узбагачэння  рэпертуару
тэатраў  новымi творамi беларускай драматургii Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзiць    прыкладзеную    Iнструкцыю    па     правядзеннi
рэспублiканскага конкурсу на стварэнне п'ес для тэатра.

Мiнiстр                                                   Л.П.Гуляка

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               04.03.2005 № 6

IНСТРУКЦЫЯ
па правядзеннi рэспублiканскага конкурсу на стварэнне
п'ес для тэатра

     1. Рэспублiканскi конкурс на стварэнне п'ес для тэатра (далей -
конкурс)   праводзiцца  ў  мэтах  далейшага  ўзбагачэння  рэпертуару
тэатраў новымi творамi сучаснай беларускай драматургii.
     2. Конкурс праводзiць Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
(далей - Мiнiстэрства).
     3. Перыядычнасць  правядзення  конкурсу - адзiн раз у два гады.
Канкрэтныя  тэрмiны  яго  правядзення,  дэвiз,  склад  журы конкурсу
вызначаюцца загадам Мiнiстэрства.
     4. На конкурс прымаюцца:
     арыгiнальныя шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;
     iнсцэнiроўкi  па  творах беларускай лiтаратуры для драматычнага
тэатра;
     п'есы  i  iнсцэнiроўкi  па  творах  беларускай  лiтаратуры  для
дзiцячага тэатра;
     п'есы i iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра
лялек;
     творы,  якiя  не  былi  надрукаваныя  i  публiчна  выкананыя  ў
Рэспублiцы Беларусь раней тэрмiну завяршэння конкурсу.
     5. Творы,  якiя  былi  прадстаўлены  на  мiнулыя  конкурсы, што
праводзiлiся Мiнiстэрствам, паўторна не разглядаюцца.
     6. Творы высылаюцца ў друкаваным выглядзе, у двух збрашураваных
экзэмплярах  (першы  i другi),  без указання на iх прозвiшча аўтара,
замест чаго на дасланых аўтарам экзэмплярах павiнен быць прастаўлены
яго асабiсты дэвiз.
     7. Да  твораў дадаецца запячатаны паштовы канверт з паметкай на
iм  аўтарскага дэвiзу, у якiм павiнны знаходзiцца наступныя дадзеныя
аб  аўтары:  прозвiшча,  iмя,  iмя  па  бацьку, паштовы адрас, нумар
тэлефона, указана месца працы.
     Пры  адсутнасцi  канверта з дадзенымi аўтара творы, дасланыя на
конкурс, не разглядаюцца.
     Калi  замест  дадзеных  аўтара  ўказаны  толькi яго лiтаратурны
псеўданiм,  гэта не лiчыцца пацвярджэннем аўтарства на прадстаўленыя
творы.
     8. Творы  на  конкурс  высылаюцца  на адрас:  220004,  г.Мiнск,
праспект Машэрава,  11,  Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi  Беларусь,
упраўленне мастацтваў, "На рэспублiканскi конкурс п'ес для тэатра".
     9. Творы  прымаюцца  ў  строгай   адпаведнасцi   з   тэрмiнамi,
вызначанымi  ў  загадзе  Мiнiстэрства.  Дата прыёму работ,  дасланых
поштай, вызначаецца па паштовым штэмпелi.
     10. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:
     шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;
     п'есы для дзiцячага тэатра;
     п'есы для тэатра лялек;
     iнсцэнiроўкi  па  творах беларускай лiтаратуры для драматычнага
тэатра;
     iнсцэнiроўкi  па  творах  беларускай  лiтаратуры  для дзiцячага
тэатра;
     iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра лялек.
     11. Пераможцы  конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi, асноўнымi i
заахвочвальнымi    грашовымi    прэмiямi.    Заахвочвальныя   прэмii
прысуджаюцца толькi за стварэнне п'ес.
     Колькасць прэмiй i iх памеры вызначаюцца Мiнiстэрствам.
     12. Журы  конкурсу  прымае  рашэнне   на   падставе   адкрытага
галасавання  простай  большасцю  галасоў.  Рашэнне  журы не падлягае
перагляду з боку Мiнiстэрства i з'яўляецца правамоцным,  калi ў  яго
рабоце прымала ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу.
     13. Журы конкурсу пры неабходнасцi можа пераглядаць колькасць i
памеры  прэмiй  у  межах  кожнай  намiнацыi.  Пры гэтым перагляду не
падлягае агульная сума сродкаў,  што выдаткавана на прэмii  ў  межах
адной канкрэтнай намiнацыi.
     14. Творы,  адзначаныя на конкурсе,  прапануюцца  Мiнiстэрствам
для  пастаноўкi  ў  тэатрах.  Па  факце  пастаноўкi ў рэспублiцы яны
набываюцца   Мiнiстэрствам   з   выплатай   адпаведнага   аўтарскага
ўзнагароджання,    могуць    друкавацца   ў   спецыяльных   выданнях
Мiнiстэрства без выплаты аўтарскага  ўзнагароджання  пры  згодзе  на
гэта з боку аўтара.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы