Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12 марта 2004 г. №5 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      12 сакавiка 2004 г. № 5

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА
КIНЕМАТАГРАФII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  30  кастрычнiка  2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  Экспертным  савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Першы намеснiк Мiнiстра                                  У.П.Рылатка

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               12.03.2004 № 5

ПАЛАЖЭННЕ
аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь

     1. Экспертны  савет  па  кiнематаграфii  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi   Беларусь   (далей   -   Савет)   з'яўляецца    дарадчым
фармiраваннем.
     2. У  сваёй  дзейнасцi  Савет  кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь,  законамi  Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi
Беларусь,  а  таксама  дадзеным  Палажэннем  аб Экспертным савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
     3. Асноўнай  задачай  Савета  з'яўляецца падтрымка нацыянальнай
кiнематаграфii  праз механiзм сацыяльна-творчага заказу на стварэнне
высокамастацкай кiнавiдэапрадукцыi (далей - заказ).
     4. Заказчыкам  на  выкананне  заказу  з'яўляецца   Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.
     5. Заказ  заклiканы  садзейнiчаць стварэнню твораў як на сродкi
рэспублiканскага бюджэту, так i на пазабюджэтныя сродкi, арганiзацыi
сумеснага    фiнансавання  пастановак  з  замежнымi  партнёрамi.   У
абавязковым парадку ўлiчваюцца ўмовы пагаднення з партнёрамi.
     6. Савет  абмяркоўвае  прапановы,  робiць  адбор праектаў, якiя
прадстаўлены  на  атрыманне  заказу,  i  выносiць  свае рэкамендацыi
адносна магчымасцi вытворчасцi i заключэння дагавора.
     Савет аказвае метадычную  дапамогу  здымачным  групам  на  ўсiх
этапах стварэння кiнавiдэапрадукцыi па дзяржзаказе.
     7. У    склад    Савета    ўваходзяць  прадстаўнiкi   iгравога,
дакументальнага,    мультыплiкацыйнага    кiно,     мастацтвазнаўцы,
арганiзатары  кiнавiдэавытворчасцi  i кiнавiдэапракату, прадстаўнiкi
Праўлення Беларускага саюза кiнематаграфiстаў.
     Савет мае   права   прыцягваць   да    работы    квалiфiкаваных
кансультантаў з правам дарадчага голасу.
     8. Персанальны  склад  Савета ў колькасцi да 10 асоб на чале са
старшынёй  i  яго  намеснiкамi  зацвярджаецца  загадам  Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на тры гады).
     9. Савет    мае    сакратара,  якi  вядзе  памiж   пасяджэннямi
арганiзацыйную  работу,  пратаколы  пасяджэнняў,  рыхтуе  заключэннi
Савета.
     10. У  прыняццi рашэння Савета не можа ўдзельнiчаць асоба, якая
прама цi ўскосна зацiкаўлена ў вынiках размеркавання заказу.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы