Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 5 декабря 2001 г. №16 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       5 снежня 2001 г. № 16

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРКУ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ Ў
РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением  Министерства  культуры  от  2
         ноября  2004  г.  №  22  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/11697 от 15.11.2004 г.)   

     Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць    прыкладзенае  Палажэнне  аб  парку  культуры   i
адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь.

Мiнiстр                                                   Л.П.ГУЛЯКА

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.12.2001 № 16

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Палажэнне  аб  парку  культуры  i  адпачынку  ў   Рэспублiцы
Беларусь  (далей  -  Палажэнне) распаўсюджваецца на паркi культуры i
адпачынку,   гарадскiя  сады,  аб'яднаннi  паркаў,  стацыянарныя   i
перасоўныя  комплексы  атракцыёнаў  i  гульнёвых  аўтаматаў (далей -
парк),  падпарадкаваныя  Мiнiстэрству  культуры Рэспублiкi Беларусь,
якiя  з'яўляюцца  юрыдычнымi асобамi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на
аснове гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.

        Глава 2. Галоўныя задачы i прынцыпы дзейнасцi парку

     2. Арганiзацыя  сацыяльна  значных  форм  культурнай  дзейнасцi
грамадзян,  стварэнне ўмоў для адпачынку i забаў у вольны час дзяцей
i    дарослых,    распаўсюджванне   прыродазнаўча-навуковых   ведаў,
экалагiчнае выхаванне насельнiцтва.
     3. Парк  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  як на наяўнай тэрыторыi i
матэрыяльна-тэхнiчнай  базе,  так i на пляцоўках, стадыёнах, у iншых
парках,   садах  i  скверах,  жылых  мiкрараёнах,  ва  ўстановах   i
арганiзацыях, на базах адпачынку i iншых.
     Каардынуе  дзейнасць  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i   ўстаноў
грамадскага    харчавання,    гандлю,    камунальнай     гаспадаркi,
добраўпарадкавання,    азелянення  i  iншых,  якiя  знаходзяцца   на
тэрыторыi парку.
     Парк  плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi задачамi
парку,  сацыяльна-творчымi  заказамi вышэйстаячых арганiзацый, iншых
устаноў i прадпрыемстваў.
     Правядзенне  мерапрыемстваў  цi  iншая  дзейнасць,  якая   можа
выклiкаць  экалагiчныя,  сацыяльныя  вынiкi,  закранаючыя   iнтарэсы
насельнiцтва тэрыторыi, узгадняецца з адпаведным мясцовым выканаўчым
органам.
     4. Дзейнасць    парку    будуецца   на  прынцыпах   навуковага,
сiстэмнага,    дыферэнцыраванага   падыходу  да   культурна-масавай,
фiзкультурна-аздараўленчай  работы,  арганiзацыi  вольнага  часу   i
культурнага абслугоўвання насельнiцтва.
     Кiруючыся планавымi паказчыкамi, эканамiчнымi нарматывамi, парк
самастойна    заключае    дагаворы,  распрацоўвае,  а   вышэйстаячая
арганiзацыя зацвярджае планы работы.
     5. Парк    дзейнiчае   на  прынцыпах  гаспадарчага  разлiку   i
самафiнансавання, таксама на частковым бюджэтным фiнансаваннi.
     Даход  парку  паступае  ў  поўнае  яго распараджэнне i разам са
сродкамi  на  аплату  працы  ўтварае гаспадарчы даход калектыву, якi
з'яўляецца крынiцай жыццядзейнасцi парку.
     6. Вышэйстаячая ўстанова не адказвае па абавязках парку, а парк
не  адказвае  па  абавязках  вышэйстаячай  установы, а таксама iншых
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi
парку.
     7. Парк  ажыццяўляе права валодання i карыстання знаходзячымiся
ў  яго  веданнi будынкамi, збудаваннямi, маёмасцю i права карыстання
адведзенай  яму зямлёй у межах, устаноўленых законам, у адпаведнасцi
з мэтамi i задачамi парку.
     8. Парк  павiнен  мець  генеральны  план  развiцця, зацверджаны
адпаведным  мясцовым  выканаўчым  органам, у якiм вызначаны межы яго
тэрыторыi  i  перспектывы  развiцця. Планаванне, добраўпарадкаванне,
будаўнiцтва,  устаноўка  атракцыёнаў  i iншае ажыццяўляюцца толькi ў
адпаведнасцi з генеральным планам.
     Мясцовыя  выканаўчыя органы садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай
дзейнасцi   парку,  перадачы  для  яго  патрэб  памяшканняў,   iншых
аб'ектаў.
     Парк у сваёй дзейнасцi кiруецца Законамi Рэспублiкi Беларусь ад
4  чэрвеня  1991  г.  №  832-ХII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт.291;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2001 г.,  №
48,  2/759),  ад 14 снежня 1990 г.  № 462-ХII "Аб  прадпрыемствах  у
Рэспублiцы  Беларусь"  (Ведамасцi  Вярхоўнага Савета Беларускай ССР,
1991  г.,  №  3,  арт.13;  Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi
Беларусь,  1992 г.,  № 19,  арт.302;  1993 г.,  № 8,  арт.49;  № 24,
арт.296;  1994  г.,  №  3,  арт.24;  Ведамасцi  Нацыянальнага  сходу
Рэспублiкi Беларусь,  1997 г.,  № 34,  арт.696; 1998 г., № 2, арт.7;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2001 г.,  №
48, 2/759), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     Парк  мае  права  самастойна  накiроўваць  сваю  дзейнасць   на
выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з канкрэтных умоў i
магчымасцей,  пры  мэтазгоднасцi  можа  ўскласцi  на сябе дадатковую
сацыяльна  значную задачу, выкарыстоўваць любыя вiды, формы i метады
культурна-асветнай,    тэатральна-вiдовiшчнай,     творча-вытворчай,
фiзкультурна-аздараўленчай,    гаспадарчай,   камерцыйнай  i   iншай
дзейнасцi,  якiя  не  забаронены  заканадаўчымi  актамi   Рэспублiкi
Беларусь  i адпавядаюць грамадскiм iнтарэсам i мэтам, прадугледжаным
у статуце парку, згодна з яго генеральным планам развiцця.
     9. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi парк:
     9.1. фармiруе  сучасную  матэрыяльна-тэхнiчную  базу,  будуе  i
адчыняе   зялёныя  i  эстрадныя  тэатры,  танцавальна-канцэртныя   i
спартыўныя залы, летнiя эстрады i цыркi, выставачныя залы, гульнёвыя
пляцоўкi  i  павiльёны,  планетарыi,  бiблiятэкi, бiльярдныя, цэнтры
вольнага   часу,  вiдэатэкi,  iгратэкi,  дыскатэкi,  салоны,   цiры,
стадыёны  i  спартыўныя  пляцоўкi, каткi, лыжныя i лодачныя станцыi,
"трасы  здароўя",  экалагiчныя  i прагулачныя сцяжынкi, плавацельныя
басейны,  салярыi,  базы  пракату  культурна-бытавога  i спартыўнага
iнвентару, аўтадромы, коннаспартыўныя базы, магазiны, кiёскi, кафэ i
iншыя   аб'екты  культурна-масавага  i   фiзкультурна-аздараўленчага
прызначэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     9.2. набывае  атракцыёны  i  iгравыя  аўтаматы,  стацыянарныя i
перасоўныя атракцыённыя комплексы;
     9.3. стварае  абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы
сярод дзяцей i падлеткаў (дзiцячы гарадок цi сектар);
     9.4. арганiзуе  ў  раёне,  горадзе,  iншых  населеных   пунктах
фiлiялы,    базы    пракату    атракцыёнаў,    iгравых    аўтаматаў,
культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару;
     9.5. для    абслугоўвання  наведвальнiкаў  можа   арганiзоўваць
духавыя  i эстрадныя аркестры, ансамблi, iншыя калектывы мастацкай i
тэхнiчнай  творчасцi, клубы па iнтарэсах, а таксама ствараць платныя
курсы i гурткi (музычныя, харэаграфiчныя, спартыўныя i iншыя);
     9.6. стварае  цэнтры  вольнага  часу,  мастацкiя  калектывы   i
аб'яднаннi;
     9.7. арганiзуе i праводзiць святы, карнавалы, народныя гуляннi,
абрады,  конкурсы,  вечары  адпачынку, фестывалi i агляды, выстаўкi,
экскурсii,  канцэрты прафесiйных i самадзейных мастацкiх калектываў,
спартыўныя спаборнiцтвы, iншыя мерапрыемствы;
     9.8. у  адпаведнасцi  са  сваiмi задачамi, аб'ёмам дзейнасцi, з
пашырэннем    платных    паслуг    насельнiцтву,    пры    наяўнасцi
матэрыяльна-тэхнiчнай  базы i квалiфiкаваных кадраў можа ствараць на
поўным  гаспадарчым  разлiку  рамонтныя  i вытворча-будаўнiчыя цэхi,
мастацка-дэкаратыўныя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;
     9.9. выдае  iнфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб сваёй дзейнасцi
(афiшы, праспекты, плакаты, буклеты, iншую друкаваную прадукцыю);
     9.10. стварае  свае аранжарэi, пiтомнiкi, лабараторыi, вопытныя
станцыi i iншае;
     9.11. стварае экспазiцыi, стацыянарныя i перасоўныя заалагiчныя
выставы, станцыi юных натуралiстаў;
     9.12. пры  наяўнасцi  на  тэрыторыi  парку ўнiкальных прыродных
аб'ектаў,    помнiкаў    культуры    i    ансамбляў  можа   ствараць
гiсторыка-культурныя    запаведнiкi    i  музеi  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     10. Духавыя  i эстрадныя аркестры, ансамблi i дыскатэкi, цэнтры
вольнага  часу,  перасоўныя  атракцыёны i комплексы, iншыя калектывы
могуць выступаць, даваць платныя спектаклi, канцэрты i прадстаўленнi
як  у сваiм парку, так i ў iншых установах i арганiзацыях. Пры гэтым
касавыя  аперацыi  могуць  ажыццяўляцца  як па безнаяўнаму, так i за
наяўны разлiк.

         Глава 3. Матэрыяльна-тэхнiчная база i сродкi парку

     11. Матэрыяльна-тэхнiчную  базу  i  сродкi  парку  (яго  лясныя
ўгоддзi,  аранжарэi,  збудаваннi,  абсталяванне,  тэхнiчныя  сродкi,
iнвентар,  атракцыённая  тэхнiка,  iгравыя аўтаматы, аўтатранспарт i
iншае)  складаюць асноўныя фонды i абаротныя сродкi, а таксама iншыя
матэрыяльныя каштоўнасцi i фiнансавыя рэсурсы.
     Парк  у  адносiнах  да  замацаванай за iм маёмасцi ажыццяўляе ў
межах,  устаноўленых  заканадаўствам,  у адпаведнасцi з мэтамi сваёй
дзейнасцi, заданнямi ўласнiка i назначэннем маёмасцi права ўладання,
выкарыстання i распараджэння ёю.
     Парк      абавязаны    пастаянна    забяспечваць       развiццё
матэрыяльна-тэхнiчнай базы i эфектыўнае яе выкарыстанне.
     12. Парк мае права:
     перадаваць iншым паркам, прадпрыемствам i ўстановам, прадаваць,
абменьваць,  здаваць  у  арэнду,  прадастаўляць  бясплатна ў часовае
выкарыстанне  збудаваннi,  абсталяванне,  тэхнiчныя,   транспартныя,
сцэнiчна-пастановачныя    сродкi,   атракцыёны,  iгравыя   аўтаматы,
рэквiзiт,    касцюмы,    iнвентар,    музычныя  iнструменты,   iншыя
матэрыяльныя  каштоўнасцi,  замацаваныя  за  iм,  толькi  з  дазволу
ўладальнiка,  а  таксама  спiсваць  iх  з балансу, калi абсталяванне
зношана цi выпрацавала свой рэсурс.
     Астатняй  маёмасцю,  якая належыць парку, ён можа распараджацца
самастойна,  за  выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам i
ўласнiкам маёмасцi.
     13. Усе    аб'екты   культурна-спартыўнага  накiравання,   якiя
знаходзяцца  на  тэрыторыi  парку  i  належаць  другiм   ведамствам,
арганiзацыям  i  ўстановам,  па ўзгадненнi зацiкаўленых бакоў могуць
перадавацца ў веданне дырэкцыi парку.

                  Глава 4. Парадак стварэння парку

     14. Стварэнне,  рэарганiзацыя  i  лiквiдацыя  паркаў рэгулююцца
Законам  Рэспублiкi  Беларусь  ад  4  чэрвеня  1991 г. № 832-ХII "Аб
культуры  ў  Рэспублiцы  Беларусь"  i  iншымi  заканадаўчымi  актамi
Рэспублiкi   Беларусь.  Парк  лiчыцца  створаным  i  набывае   правы
юрыдычнай асобы з моманту яго дзяржаўнай рэгiстрацыi. Для дзяржаўнай
рэгiстрацыi  парку  ў выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета дэпутатаў
прадстаўляецца  рашэнне  аб яго стварэннi, статут i iншыя неабходныя
дакументы.
     Статут  распрацоўваецца  iндывiдуальна  для  кожнага  парку   i
павiнен змяшчаць:
     указанне на ўласнiка маёмасцi парку i землекарыстальнiка;
     найменне парку;
     форму ўласнасцi;
     месцазнаходжанне;
     мэты дзейнасцi;
     прадмет дзейнасцi;
     правы i абавязкi парку;
     пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;
     парадак  утварэння  маёмасцi  парку i ўмовы распараджэння гэтай
маёмасцю;
     найбольш  адметныя  прынцыпы  арганiзацыi  творча-вытворчай   i
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
     парадак размеркавання прыбытку (даходу);
     умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.
     У  статут  могуць уключацца iншыя палажэннi, якiя не супярэчаць
заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парку.
     Па  рашэнню вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго раёна
цi  горада  пры наяўнасцi некалькiх паркаў можа стварацца аб'яднанне
паркаў,  на  якое  можа  быць  ускладзена  цэнтралiзаванае выкананне
асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.
     Паркi,  якiя  ўваходзяць  у  склад  аб'яднання, захоўваюць сваю
самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.
     Парк  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на аснове i ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi  сапраўднага  Палажэння,  iншымi заканадаўчымi актамi
Рэспублiкi  Беларусь.  Дзяржаўныя  органы i ўстановы культуры нясуць
адказнасць  за  выкананне  Палажэння  i  iншых  заканадаўчых   актаў
Рэспублiкi Беларусь.

                     Глава 5. Кiраванне паркам

     15. Да  выключнай  кампетэнцыi  ўласнiка  ў  кiраваннi   паркам
адносяцца:
     пытаннi стварэння унiтарнага прадпрыемства, яго рэарганiзацыi i
лiквiдацыi;
     зацвярджэнне  статута,  а  таксама  змяненняў  i дапаўненняў да
яго;
     устанаўленне памеру ўстаноўчага фонду, парадак яго фармiравання
ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     найм i вызваленне ад пасады дырэктара;
     вызначэнне мэт дзейнасцi парку;
     ажыццяўленне    кантролю  за  выкарыстаннем  па  назначэнню   i
захаваннем маёмасцi парку;
     15.1. дырэктар парку:
     забяспечвае выкананне планаў дзейнасцi парку;
     наймае  i  звальняе  работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
     прадстаўляе  парк  без  даверанасцi  ў  адносiнах з дзяржаўнымi
органамi Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
     распараджаецца нерухомай маёмасцю i iншымi асноўнымi фондамi са
згоды ўласнiка;
     заключае дамовы ад iмя парку;
     адчыняе ў банках разлiковыя рахункi;
     у  адпаведнасцi  з  правiламi  ўнутранага працоўнага распарадку
прымае  меры  заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання да работнiкаў
парку;
     выдае  загады  i  ўказаннi,  абавязковыя  для  ўсiх  работнiкаў
парку;
     зацвярджае штатны расклад парку;
     вызначае  ўмовы  аплаты  працы работнiкаў парку, кiраўнiкоў яго
фiлiялаў;
     зацвярджае нарматывы размеркавання прыбытку;
     вызначае  аб'ём  i  характар  iнфармацыi  (даных),   складаючай
камерцыйную  тайну  парку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь;
     рэгулярна  (не  радзей  аднаго  разу  ў год) робiць справаздачу
перад уласнiкам iнфармацыi аб дзейнасцi парку;
     15.2. дырэктар  самастойна вырашае ўсе пытаннi дзейнасцi парку,
нясе  адказнасць  за яго стан, за выключэннем пытанняў, аднесеных да
кампетэнцыi    i    паўнамоцтваў    уласнiка,    у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам;
     15.3. дырэктар  нясе  адказнасць  за  вынiкi  дзейнасцi  парку,
выкананне    патрабаванняў    статута,  выкананне  абавязкаў   перад
уласнiкам.  Адказнасць  дырэктара  перад  уласнiкам  вызначаецца   ў
кантракце;
     15.4. дзейнасць    дырэктара  парку  правяраецца  з   дапамогай
аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара) цi асобы, прызначаемых уласнiкам,
у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     15.5. намеснiкi  дырэктара  парку,  галоўны  iнжынер, кiраўнiкi
структурных  падпарадкаванняў  назначаюцца на пасаду i вызваляюцца з
яе дырэктарам парку па ўзгадненню з уласнiкам.

                 Глава 6. Калектыў работнiкаў парку

     16. Працоўныя  ўзаемаадносiны  з  работнiкамi  парку рэгулююцца
ўмовамi, змешчанымi ў працоўных кантрактах i працоўным заканадаўстве
Рэспублiкi Беларусь:
     16.1. заработная  плата  (працоўныя  даходы)  работнiкаў  парку
вызначаецца  iх  асабiстым  працоўным  укладам  з улiкам канчатковых
вынiкаў  работы,  рэгулюецца  падаткамi  i максiмальнымi памерамi не
абмяжоўваецца;
     16.2. парк  гарантуе  работнiкам  мiнiмальны  памер  заработнай
платы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     16.3. парк  у  сваёй  дзейнасцi  забяспечвае  законныя  правы i
iнтарэсы работнiкаў працоўнага калектыву.  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы