Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 11 декабря 1998 г. №437 "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у сярэднiх спецыяльных навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      11 снежня 1998 г. N 437

 АБ МЭТАВАЙ КАНТРАКТНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
 У СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ СIСТЭМЫ
 МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу  постановлением  Министерства  культуры  от 18
         апреля 2005 г. № 9 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/12508 от 29.04.2005 г.)   

     З  мэтай  якаснага i поўнага забеспячэння спецыялiстамi ўстаноў
культуры   i   народнай   творчасцi,  якiя  знаходзяцца  ў  сельскай
мясцовасцi, на тэрыторыях, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай
АЭС, загадваю:

     1.  Зацвердзiць  палажэнне  "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы
спецыялiстаў  у  сярэднiх  спецыяльных навучальных установах сiстэмы
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь" (дадаецца).

     2.  Начальнiкам  упраўленняў культуры аблвыканкомаў, дырэктарам
сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў галiны прыняць палажэнне
"Аб   мэтавай   кантрактнай   падрыхтоўцы  спецыялiстаў  у  сярэднiх
спецыяльных  навучальных  установах  сiстэмы  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi Беларусь" для кiраўнiцтва i выканання.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства культуры
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         11.12.1998 N 437

                             ПАЛАЖЭННЕ
    "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у сярэднiх
 спецыяльных  навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства культуры
                       Рэспублiкi Беларусь"

     1. Агульныя палажэннi

     1.1.  Гэтае  Палажэнне  вызначае  парадак  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўкi   спецыялiстаў   у   сярэднiх   спецыяльных  навучальных
установах сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей -
мэтавая кантрактная падрыхтоўка).

     1.2.   Палажэнне   распрацавана   ў   адпаведнасцi  з  Законамi
Рэспублiкi   Беларусь  "Аб  адукацыi  ў  Рэспублiцы  Беларусь",  "Аб
занятасцi  насельнiцтва  Рэспублiкi Беларусь", Палажэннем аб мэтавай
кантрактнай    падрыхтоўцы    спецыялiстаў,   зацверджаным   загадам
Мiнiстэрства  адукацыi  i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 01.07.1996 N
286,   нарматыўнымi  дакументамi  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

     1.3.    Мэтавая    кантрактная   падрыхтоўка   кадраў   уключае
накiраванне, прыём у навучальную ўстанову, падрыхтоўку спецыялiстаў,
размеркаванне    выпускнiкоў    дзяржаўных    сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў галiны.

     1.4.  Мэтавая  кантрактная  падрыхтоўка  кадраў праводзiцца для
забеспячэння  кадрамi  дзяржаўных устаноў культуры i мастацтва, якiя
знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi, гарадах раённага падпарадкавання,
а  таксама  на тэрыторыях, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай
АЭС.

     1.5. Адбор  для  навучання  на   ўмовах   мэтавай   кантрактнай
падрыхтоўкi  ажыццяўляецца  з  лiку  асоб,  якiя  маюць  сярэднюю цi
базавую адукацыю, пражываюць у сельскай мясцовасцi, гарадах раённага
падпарадкавання,   праявiлi   здольнасць,  цiкавасць  да  работы  ва
ўстановах галiны i маюць у атэстаце  адзнакi  "добра"  i  "выдатна".
Аддзелы   культуры   райвыканкомаў,   якiя   знаходзяцца   ў   зонах
радыяцыйнага забруджвання вышэй за  15  Кi/кв.км.,  могуць  выдаваць
мэтавыя   накiраваннi   выпускнiкам  агульнаадукацыйных  навучальных
устаноў гарадоў вобласцi.

     2. Арганiзацыя мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi кадраў

     2.1.    Мэтавая   кантрактная   падрыхтоўка   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з планамi.

     2.2.   Планы   мэтавай   кантрактнай   падрыхтоўкi  ў  сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя  ўстановы  фармiруюцца на падставе прапаноў
аддзелаў  культуры  райвыканкомаў  з разлiку патрэбнасцi ў кадрах па
канкрэтных  спецыяльнасцях  на  перспектыву  i зацвярджаюцца органам
кiравання.

     2.3.  Тэрмiны  прадстаўлення  заявак  для  фармiравання  планаў
мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ва ўпраўленнi культуры аблвыканкомаў
- да 1 сакавiка, у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь - да 20
красавiка бягучага года.

     2.4.  План  мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi даводзiцца сярэднiм
спецыяльным  навучальным установам рэспублiканскага падпарадкавання,
упраўленням культуры аблвыканкомаў Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь  да  10 мая бягучага года, сярэднiм спецыяльным навучальным
установам   мясцовага   падпарадкавання   -   упраўленнямi  культуры
аблвыканкомаў да 25 мая.
     Усе  арганiзацыйныя  пытаннi  мэтавага  кантрактнага  прыёму  ў
сярэднiя  спецыяльныя навучальныя ўстановы мясцовага падпарадкавання
вырашаюцца    непасрэдна    ўпраўленнямi   культуры   аблвыканкомаў,
рэспублiканскага   -   Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь
сумесна з кiраўнiцтвам гэтых навучальных устаноў.

     2.5.  Падставай  для  ўдзелу абiтурыентаў у конкурсе на мэтавае
кантрактнае  месца з'яўляецца аформлены з боку абiтурыента i аддзела
культуры   райвыканкома   кантракт,  якi  павiнен  быць  зацверджаны
начальнiкам упраўлення культуры аблвыканкома (дадатак 1).

     2.6. Колькасць накiраванняў, якiя выдаюцца на выдзеленае месца,
не абмяжоўваецца.

     2.7.  Конкурс  сярод  асоб, якiя маюць накiраваннi, праводзiцца
асобна  ад агульнага конкурсу на выдзеленыя раёну месцы. Асобы, якiя
не  прайшлi  па  конкурсе  на мэтавае кантрактнае месца, маюць права
ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

     2.8.  Парадак залiчэння абiтурыентаў, узнагароджаных залатым цi
сярэбраным  медалём,  якiя  маюць  накiраваннi, вызначаецца парадкам
прыёму ў канкрэтныя навучальныя ўстановы.

     2.9.  Калi па вынiках мэтавага кантрактнага конкурсу выдзеленыя
для  асобных  раёнаў  месцы  застануцца  свабоднымi,  то  па рашэннi
прыёмнай  камiсii  кантракты  могуць  заключацца  з асобамi, якiя не
прайшлi  па агульным конкурсе на адпаведную спецыяльнасць, пры ўмове
папярэдняга  заключэння  кантракта  з  аддзелам культуры адпаведнага
раёна.

     2.10.  Падставай для залiчэння ў навучальную ўстанову на ўмовах
мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўкi з'яўляюцца: паспяховае праходжанне
па  конкурсе  на  выдзеленае  раёну  месца,  падпiсанне трохбаковага
кантракта;  для  асоб  ва  ўзросце да 18 гадоў - дадаткова наяўнасць
згоды  аднаго  з  бацькоў  (усынавiцеля  цi  апекуна),  подпiс якога
павiнен быць засведчаны ва ўстаноўленым парадку.

     2.11. Практыка навучэнцаў, як правiла, арганiзуецца па месцы iх
будучай работы.
     Аддзел культуры павiнен стварыць умовы для праходжання практыкi
навучэнцаў,  забяспечыць  выпускнiку  рабочае месца па спецыяльнасцi
пасля заканчэння вучобы.

     2.12.  Навучальная  ўстанова павiнна накiраваць выпускнiка, якi
навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, у распараджэнне
адпаведнага аддзела культуры з паведамленнем аб гэтым апошняга.

     2.13.  Выпускнiк,  якi  навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай
падрыхтоўкi,  павiнен  адпрацаваць  па  накiраваннi  на працягу двух
гадоў  пасля  заканчэння  вучобы  ва  ўстанове,  вызначанай аддзелам
культуры райвыканкома, на ўмовах, якiя прадугледжаны кантрактам.

     2.14.   Аддзел  культуры  райвыканкома  вядзе  ўлiк  навучэнцаў
сярэднiх  спецыяльных  навучальных устаноў, якiя займаюцца на ўмовах
мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, падтрымлiвае з iмi цесную сувязь.

     2.15.  Адказнасць  за  невыкананне  (неналежнае выкананне) умоў
кантракта,  яго  скасаванне  бакi  нясуць  у  адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам,   Палажэннем   аб  мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўцы
спецыялiстаў,  зацверджаным  загадам  Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  01.07.1996 N 286 (зарэгiстравана ў Рэестры
дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 N 1526/12).

     2.16. Гарантыi i кампенсацыi выпускнiкам, накiраваным на работу
па    кантракце,    прадастаўляюцца   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                            Дадатак 1
                            да палажэння "Аб мэтавай кантрактнай
                            падрыхтоўцы спецыялiстаў у сярэднiх
                            спецыяльных навучальных установах
                            сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
                            Беларусь"

                            ЗАЦВЯРДЖАЮ
                            Начальнiк упраўлення культуры
                            __________________ аблвыканкома
                            "_____" _____________ 19___ г.

                              КАНТРАКТ

     Грамадзянiн ___________________________________________________
                         (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
                (дата нараджэння, пашпартныя даныя)
____________________________________________________________________
якi пражывае _______________________________________________________
у адпаведнасцi з рэкамендацыяй _____________________________________
                                (назва навучальнай установы, якую
                                закончыў грамадзянiн)
     Заказчык ______________________________________________________
                        (аддзел культуры райвыканкома)
у асобе ____________________________________________________________
                 (пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якi дзейнiчае на аснове ____________________________________________
Навучальная ўстанова _______________________________________________
у асобе ____________________________________________________________
                  (пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якая дзейнiчае на аснове Статута,  кiруючыся палажэннем "Аб  мэтавай
кантрактнай   падрыхтоўцы   спецыялiстаў   у   сярэднiх  спецыяльных
навучальных  установах  сiстэмы  Мiнiстэрства  культуры   Рэспублiкi
Беларусь", заключылi кантракт аб наступным:

     1. Грамадзянiн абавязваецца:

     1.1.  прайсцi  поўны  курс  навучання ў навучальнай установе па
педагагiчнай спецыяльнасцi _________________________________________
у адпаведнасцi  з Палажэннем аб навучальнай установе,  зацверджанымi
вучэбным планам i праграмамi,  на ўмовах,  якiя ўстаноўлены дадзеным
кантрактам;

     1.2.  пасля  заканчэння навучальнай установы на працягу 2 гадоў
адпрацаваць па накiраваннi Заказчыка на ўмовах, якiя прадугледжаны ў
кантракце;

     1.3.  пiсьмова  iнфармаваць Заказчыка i Навучальную ўстанову аб
намеры скасаваць кантракт з указаннем прычын;

     1.4. кампенсаваць ва ўстаноўленым парадку кошт навучання:
     пры  адлiчэннi  з  навучальнай установы па прычынах акадэмiчнай
непаспяховасцi, парушэнняў правiл унутранага распарадку;
     пры  адмове  ад  накiравання  на  работу  згодна  з  заключаным
кантрактам,  непрыбыццi  да  месца  размеркавання або звальнення без
адпрацоўкi ўстаноўленага ў кантракце тэрмiну.

     2. Заказчык абавязваецца:

     2.1. забяспечыць Грамадзянiна работай у падведамаснай  установе
____________________________________________________________________
                           (тып установы)
на пасадзе _________________________________________________________
               (выкладчыка, бiблiятэкара-бiблiёграфа i iнш.)
i гарантаваць умовы аплаты  працы,  якiя  адпавядаюць  атрыманай  iм
квалiфiкацыi;

     2.2.    забяспечыць    жыллём   у   адпаведнасцi   з   жыллёвым
заканадаўствам  i сямейным становiшчам i паляпшаць жыллёвыя ўмовы ва
ўстаноўленым  для  работнiкаў  устаноў  культуры i мастацтва парадку
(або на льготных умовах);

     2.3.   у   выпадку   немагчымасцi  працаўладкавання  своечасова
iнфармаваць   Грамадзянiна   i   Навучальную  ўстанову  аб  прычынах
скасавання або намерах змянення ўмоў кантракта.

     3. Навучальная ўстанова абавязваецца:

     3.1.  забяспечыць  падрыхтоўку Грамадзянiна па ўказанай у п.1.1
спецыяльнасцi  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi,  якiя ўстаноўлены
вучэбным  планам,  Палажэннем  аб навучальнай установе, нарматыўнымi
дакументамi  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь, дзеючым заканадаўствам;

     3.2. выплачваць Грамадзянiну стыпендыю i забяспечыць iнтэрнатам
(iншыя ўмовы) у парадку, якi ўстаноўлены для навучэнцаў;

     3.3.  накiраваць  Грамадзянiна  пасля  заканчэння  навучання  ў
распараджэнне  аддзела культуры райвыканкома, якi заключыў кантракт,
i паведамiць яму аб гэтым;

     3.4.  iнфармаваць Заказчыка ў выпадку выключэння Грамадзянiна з
навучальнай установы з указаннем прычын.

     4. Умовы кантракта могуць быць зменены па ўзаемнай згодзе бакоў
у  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  i Палажэннем аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў.

     5. У выпадку парушэння ўмоў кантракта бок, якi iх парушыў, бярэ
на  сябе абавязкi кампенсаваць матэрыяльныя страты абодвум бакам або
ў дзяржаўны бюджэт ва ўстаноўленым парадку.

     6.  Спрэчкi  па  пытаннях  адказнасцi  бакоў  за выкананне ўмоў
кантракта разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

     7. Тэрмiн дзеяння кантракта ___________________________________
_______________________________ (устанаўлiваецца на перыяд навучання
Грамадзянiна ў  Навучальнай  установе  i  да заканчэння абавязковага
перыяду работы па спецыяльнасцi, якi ўстаноўлены ў п.1.2 кантракта)

     Грамадзянiн             Заказчык           Навучальная ўстанова

                             Пячатка            Пячатка

     З заключэннем дадзенага кантракта   непаўналетнiм Грамадзянiнам
____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
згодны  ____________________________________________________________
        (подпiс  аднаго з бацькоў, усынавiцеля або апекуна)
____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
                          (пашпарт, адрас)
     Подпiс бацькi (мацi) (усынавiцеля, апекуна) сведчу
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку i пасада асобы, якая сведчыць подпiс)
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы