Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Министерства культуры Республики Беларусь от 15 сентября 1997 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Куба ў галiне культуры i мастацтва"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI КУБА
Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 15 верасня 1997 г.

     Мiнiстэрства культуры   Рэспублiкi   Беларусь   i  Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца Бакамi,
     жадаючы ўмацоўваць  узаемаразуменне  i  паглыбляць раўнапраўнае
супрацоўнiцтва,
     упэўненыя, што   супрацоўнiцтва   ў  галiне  культуры  прызвана
садзейнiчаць  зблiжэнню  i  ўзаемаразуменню   памiж   беларускiм   i
кубiнскiм народамi,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для  супрацоўнiцтва
ў галiне культуры i мастацтва.

                             Артыкул 2

     Бакi на   аснове   двухбаковых   праектаў  будуць  садзейнiчаць
арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных, музычна-выканаўчых
калектываў,  абмену  мастацкiмi  выстаўкамi i музейнымi экспанатамi,
правядзенню фестываляў,  конкурсаў,  канферэнцый,  семiнараў i iншых
мерапрыемстваў у галiне прафесiйнага мастацтва i народнай творчасцi.

                             Артыкул 3

     Бакi  будуць  садзейнiчаць развiццю непасрэднага супрацоўнiцтва
памiж адпаведнымi культурнымi ўстановамi.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць  садзейнiчаць  развiццю  сувязей   памiж   творчымi
саюзамi  i  iншымi  грамадскiмi  арганiзацыямi,  дзеячамi культуры i
мастацтва.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне мастацкай адукацыi.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць   запрашаць   дзеячаў   культуры    i    мастацтва,
спецыялiстаў  i  артыстаў  для  ўдзелу  ў  кангрэсах,  канферэнцыях,
фестывалях i iншых мерапрыемствах як унутранага,  так i мiжнароднага
характару, што арганiзуюцца на тэрыторыi сваiх краiн.

                             Артыкул 7

     Бакi пагадзiлiся  прымаць  меры  па  папярэджванню  незаконнага
ўвозу  i  вывазу  культурных  каштоўнасцей  з  тэрыторыi  Рэспублiкi
Беларусь  i  тэрыторыi  Рэспублiкi Куба,  уключаючы аператыўны абмен
прававой iнфармацыяй у названай галiне.

                             Артыкул 8

     Бакi гарантуюць даступнасць усталяваных збораў калекцый i iншых
культурных каштоўнасцей, якiя ствараюць музейны i бiблiятэчны фонды,
што знаходзяцца ў iх распараджэннi.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць  падтрымлiваць   супрацоўнiцтва   кiнематаграфiчных
арганiзацый  i  дзеячаў кiно дзвюх краiн,  уключаючы абмен,  закупку
фiльмаў i  вiдэапрадукцыi,  удзел  у  фестывалях,  абмен  рэкламнымi
матэрыяламi, часопiсамi i iншымi публiкацыямi ў гэтай галiне.

                             Артыкул 10

     Бакi будуць  абменьвацца iнфармацыяй аб навуковых даследаваннях
у галiне культуры i мастацтва.

                             Артыкул 11

     Бакi дамовiлiся,  што ўмовы культурнага абмену памiж iмi будуць
наступныя:
     - накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на мiжнародны праезд;
     - прымаючы  Бок  аплачвае  выдаткi на размяшчэнне,  харчаванне,
транспарт на тэрыторыi сваёй краiны,  кiшэнныя выдаткi (сутачныя)  у
адпаведнасцi  з  вызначанымi  ў кожнай краiне нормамi.  Транспартнае
абслугоўванне  ажыццяўляецца   згодна   з   праграмай   знаходжання,
зацверджанай прымаючым Бокам.
     - у выпадку абмену выстаўкамi ўмовы  будуць  узгадняцца  Бакамi
дадаткова.

                             Артыкул 12

     Гэта Пагадненне набывае моц з моманту яго падпiсання.
     Пагадненне заключаецца тэрмiнам на тры гады i будзе аўтаматычна
працягвацца на наступныя тры гады,  калi нi адзiн з Бакоў не заявiць
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне шляхам паведамлення ў  пiсьмовай
форме за шэсць месяцаў да заканчэння чарговага тэрмiну.

                             Артыкул 13

     Па ўзаемнай  згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены
змяненнi i дапаўненнi,  аформленыя пiсьмова,  якiя будуць  з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.

     Здзейснена ў  горадзе  Гаване  15  верасня  1997  года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай i iспанскай мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства культуры                    За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                         Рэспублiкi Куба
Подпiс                                      Подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы