Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 21 апреля 1997 г. "Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII ПА
 ПРАДУХIЛЕННЮ ПРАПАГАНДЫ ПАРНАГРАФII, НАСIЛЛЯ I ЖОРСТКАСЦI

 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 21.04.1997
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением Министерства  культуры  от  24
         декабря  2002  г.  №  18  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/8958 от 09.01.2003 г.) 

     1. Агульныя палажэннi

     1.1. Рэспублiканская   экспертная   камiсiя   па   прадухiленню
прапаганды парнаграфii,   насiлля   i   жорсткасцi   *)  створана  ў
адпаведнасцi з Пастановай Прэзiдыума  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi
Беларусь  ад  21  студзеня 1992 г.  "Аб мерах па спыненню прапаганды
парнаграфii,  культу насiлля i жорсткасцi" i  Распараджэннем  Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1992 г. N 136р.

 _______________________________
     *) У далейшым - РЭК.

     1.2. РЭК  функцыянiруе  пры  Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi
Беларусь i ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  ва  ўзаемадзеяннi  з  iншымi
мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi
рэспублiкi, якiя  маюць  непасрэднае   дачыненне   да   фармiравання
маральнай культуры грамадства, здаровага ладу жыцця людзей.

     1.3. У   сваёй   рабоце  РЭК  кiруецца  дзеючым  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     2. Задачы i функцыi РЭК

     2.1. Асноўнымi задачамi РЭК з'яўляюцца:
     рэгулярная экспертная       ацэнка       кiнатэатральных      i
канцэртна-вiдовiшчных праграм, мастацкiх твораў, альбомаў, буклетаў,
часопiсаў i  iншых  друкаваных  выданняў,  запланаваных да публiчнай
дэманстрацыi i  распаўсюджвання  з  мэтай  недапушчэння   прапаганды
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
     экспертная ацэнка  аўдыёвiзуальных  твораў  i  радыёпраграм  па
заяўках iх стваральнiкаў i iнiцыятараў пракату (юрыдычных i фiзiчных
асоб);
     распрацоўка i  ўдасканаленне  навуковых  крытэрыяў   экспертнай
ацэнкi твораў   i   прадметаў,  якiя   могуць  утрымлiваць  прыкметы
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
     метадычная i    практычная   дапамога,  каардынацыя   дзейнасцi
аналагiчных абласных камiсiй.

     2.2. У   адпаведнасцi   з   асноўнымi    задачамi    РЭК    мае
тэарэтыка-метадалагiчную, асветнiцкую,               каардынацыйную,
прафiлактычную функцыi,  дзеля чаго ажыццяўляе  экспертызу,  разгляд
канфлiктных сiтуацый    зацiкаўленых   бакоў,   пiсьмовых   зваротаў
грамадзян,  iнфармаванне насельнiцтва аб сваёй дзейнасцi праз сродкi
масавай iнфармацыi i камунiкацыi.

     3. Структура i склад РЭК

     3.1. Склад      РЭК      фармiруецца      з      квалiфiкаваных
спецыялiстаў-экспертаў у галiнах мастацтвазнаўства, эстэтыкi, этыкi,
лiтаратуразнаўства, сацыялогii, юрыспрудэнцыi, медыцыны, педагогiкi,
псiхалогii i iншых па прапановах зацiкаўленых мiнiстэрстваў.
     Персанальны склад     РЭК     узгадняецца    з    зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
тэрмiнам на 3 гады.
     На першым пасяджэннi РЭК з яе лiку выбiраецца бюро ў складзе  6
чалавек (старшыня, намеснiк старшынi, сакратар, iншыя члены РЭК) для
вядзення бягучых спраў,  якiя не патрабуюць  склiкання  ўсiх  членаў
РЭК.

     3.2. Узначальвае  РЭК  старшыня,  а ў яго адсутнасць - намеснiк
старшынi. Падрыхтоўка матэрыялаў для  разгляду  на  пасяджэннях  РЭК
(вядзенне пратаколаў   нарад,  iншай  дакументацыi)  ўскладаецца  на
сакратара РЭК.

     3.3. Абласныя камiсii ў сваёй дзейнасцi кансультуюцца з РЭК.

     3.4. Членам  РЭК  выдаюцца  Мiнiстэрствам  культуры  адпаведныя
пасведчаннi.

     4. Правы i абавязкi членаў РЭК

     4.1. Члены РЭК маюць права:
     з мэтай экспертызы бясплатна наведваць усе вiды кiнатэатральных
i   канцэртна-вiдовiшчных   мерапрыемстваў,   выстаўкi,   а  таксама
ўстановы,  якiя займаюцца дэманстрацыяй кiнааўдыёвiзуальнай i  iншай
прадукцыi (незалежна ад форм уласнасцi);
     прысутнiчаць на  пасяджэннях  мастацкiх  i  навуковых   саветаў
творчых арганiзацый,   устаноў   культуры  i  адукацыi,  рэдакцыйных
калегiй выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi;
     выступаць у   сродках   масавай   iнфармацыi,   на   семiнарах,
канферэнцыях, якiя  абмяркоўваюць  праблемы  маральна-эстэтычнага  i
палавога выхавання насельнiцтва.

     4.2. Члены РЭК павiнны:
     выконваць патрабаваннi дадзенага Палажэння;
     выконваць рашэннi i даручэннi старшынi;
     выступаючы ад iмя РЭК,  узгадняць свае дзеяннi,  кансультацыi з
яе кiраўнiцтвам;
     кансультаваць прадстаўнiкоў адпаведных абласных камiсiй.

     5. Дзейнасць  РЭК,  яе  фiнансаванне  i   матэрыяльна-тэхнiчнае
        забеспячэнне

     5.1. Пасяджэннi  РЭК  праводзяцца  не  радзей чым адзiн раз у 2
месяцы, а ў выпадку  неабходнасцi  па  рашэнню  старшынi  склiкаецца
нечарговае пасяджэнне.
     Пасяджэннi праводзяцца ў форме свабоднай дыскусii,  пасля  якой
праходзiць адкрытае  або  тайнае галасаванне па абвешчаных пытаннях.
Рашэнне прымаецца  большасцю  галасоў  i  афармляецца   ў   выглядзе
пратаколу i  экспертнага  заключэння  РЭК.  Рашэнне  РЭК  можа  быць
абскарджана ў судзе ва ўстаноўленым парадку.
     Пасяджэннi бюро праводзяцца па меры неабходнасцi.

     5.2. Iнфармацыя аб рашэннях РЭК па меры неабходнасцi даводзiцца
да зацiкаўленых  дзяржаўных  або  iншых  устаноў  i  фiзiчных  асоб,
публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi рэспублiкi.

     5.3. РЭК  дае  свае  заключэннi  i  квалiфiкацыйныя ацэнкi,  як
правiла, на  падставе  экспертыз  галiновых  спецыялiстаў:   дзеячаў
культуры,  лiтаратуры i мастацтва. Рашэнне аб прыцягненнi канкрэтных
экспертаў прымае старшыня РЭК.
     У выпадку неабходнасцi старшыня РЭК за кошт асобы,  якая падала
заяву на правядзенне экспертызы,  можа прызначыць экспертную камiсiю
ў складзе асоб, якiя не ўваходзяць у РЭК.
     Аўтары, творы якiх падвяргаюцца ацэнцы экспертаў,  маюць права,
па ўзгадненнi са старшынёй РЭК, прысутнiчаць на пасяджэннях камiсiй.

     5.4. Пры РЭК працуе рэспублiканскi семiнар,  якi праводзiцца не
менш чым два разы  ў  год,  на  якiм  абмяркоўваюцца  вынiкi  работы
адпаведных абласных  камiсiй  i  найбольш  важныя  пытаннi  ў  межах
кампетэнцыi РЭК.
     Матэрыялы семiнара, сацыялагiчныя даследаваннi, тэзiсы дакладаў
i паведамленняў  публiкуюцца   ў   iнфармацыйных   бюлетэнях   i   ў
перыядычным друку.

     5.5. Матэрыяльна-тэхнiчнае i фiнансавае забеспячэнне работы РЭК
ажыццяўляе Дзяржаўны рэгiстр кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм  за
кошт пазабюджэтных  крынiц,  у  тым  лiку  штомесячнай  аплаты працы
старшынi РЭК у памеры паловы стаўкi галоўнага спецыялiста.

     5.6. РЭК   карыстаецца   юрыдычным   адрасам   i    памяшканнем
Дзяржрэгiстра, мае ўласную пячатку i бланк.

     6. Парадак    паступлення    матэрыялаў   на   экспертызу,   iх
         абмеркаванне i афармленне рашэнняў РЭК

     6.1. Уся без выключэння прадукцыя эратычнага характару цi  якая
ўтрымлiвае элементы  насiлля i жорсткасцi (друкаваная,   электронных
сродкаў масавай iнфармацыi,  кiнатэатральная, канцэртна-вiдовiшчная,
выяўленчага мастацтва;  прэпараты,  сродкi  i  прадметы сексуальнага
прызначэння) на тэрыторыi Рэспублiкi  Беларусь  перад  публiчным  яе
паказам i  распаўсюджваннем,  а  таксама  вытворчасцю любым спосабам
юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязкова  павiнна  мець  экспертнае
заключэнне РЭК.

     6.2. На  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  на любы вiд прадукцыi
эратычнага характару (а таксама прадукцыю,  якая ўтрымлiвае элементы
насiлля i  жорсткасцi) экспертныя заключэннi i лiцэнзii,  выдадзеныя
экспертнымi камiсiямi i ўстановамi iншых дзяржаў, не маюць юрыдычнай
сiлы.

     6.3. Iнiцыiраваць экспертызу акрамя РЭК могуць любыя дзяржаўныя
арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi,  юрыдычныя i фiзiчныя асобы, як
стваральнiкi адзначаных   вышэй   вырабаў  i  прадукцыi,  так  i  iх
распаўсюджвальнiкi, звярнуўшыся з пiсьмом на iмя старшынi камiсii.

     6.4. Паступiўшыя  ў  адрас  РЭК  дакументы  i   матэрыялы   для
экспертнай ацэнкi,  а  таксама  зыходзячыя  дакументы рэгiструюцца ў
спецыяльным журнале  (прашытым  i  апячатаным),  якi  знаходзiцца  ў
сакратара камiсii, i заносяцца ў памяць камп'ютэра.

     6.5. Даручэнне  эксперту  (цi экспертам) афармляецца рэзалюцыяй
старшынi камiсii.
     Рашэнню РЭК   папярэднiчае   заключэнне   эксперта   (цi  групы
экспертаў), якому даручана экспертыза.

     6.6. Рашэнне РЭК афармляецца пратаколам пасяджэння  камiсii,  а
на рукi   заяўнiку   выдаецца   рашэнне  цi  экспертнае  заключэнне,
надрукаванае на фiрменным бланку РЭК,  падпiсанае старшынёй  камiсii
(у яго адсутнасць - намеснiкам),  i экспертам-выканаўцам,  заверанае
пячаткай РЭК.

     6.7. Юрыдычная цi фiзiчныя  асобы,  якiя  звярнулiся  ў  РЭК  з
просьбай аб  правядзеннi  экспертызы,  заключаюць  дагавор  з РЭК на
правядзенне ўказанай работы i выплачваюць па завяршэннi экспертызы i
афармленнi адпаведных      экспертных      заключэнняў     аўтарскае
ўзнагароджанне ў  адпаведнасцi  з  пастановай   Кабiнета   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  ад  1  лiстапада 1996 г.  N 697 "Аб мiнiмальных
стаўках аўтарскага  ўзнагароджання   за   выданне   твораў   навукi,
лiтаратуры i мастацтва" (дадатак 1, п.1,9; 2,4):
     кнiжная цi  часопiсная  прадукцыя,  брашуры  (да  1  аўтарскага
аркуша - 4-7 мiнiмальных заработных плат);
     тэксты газет,  плакатаў,  лiставых выданняў (за 4  паласы  -  3
мiнiмальныя заработныя платы);
     выяўленчая, фотапрадукцыя (за 1 лiст цi выяву - 0,2 мiнiмальнай
заработнай платы);
     экспертыза малааб'ёмных (да 200 тактаў) музычных твораў  (за  1
найменне - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза сцэнарыяў перадач,  праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза сцэнарыяў перадач,  праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза, анатацыя на фiльм, вiдэапрадукцыю, рэцэнзаванне (за
60 мiнут - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза матэрыялаў,  запiсаных на плёнку,  цi якiя  iдуць  у
прамым эфiры (за адзiнку - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     пераклад матэрыялаў з замежнай мовы на рускую цi беларускую (за
адну старонку тэкста - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы).
     Разлiк затрат  на  правядзенне   экспертызы   ў   РЭК   уключае
вышэйпералiчаныя тарыфныя   стаўкi  за  кожную  экспертную  адзiнку,
памножаныя  на  колькасць   экспертаў   (для   экспертыз   прадукцыi
эратычнага зместу - не менш 2-х экспертаў,  у спрэчных выпадках - да
5-цi экспертаў).

     6.8. Экспертныя   заключэннi   РЭК   выдаюцца   толькi    пасля
правядзення поўнага разлiку з РЭК.

     7. Кантроль за дзейнасцю РЭК

     7.1. Аб  сваёй  дзейнасцi  РЭК робiць справаздачу перад Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,  iнфармуе Нацыянальны сход Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы