Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 7 февраля 1997 г. №37 "Аб атэстацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў устаноў культуры"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       7 лютага 1997 г. № 37

 АБ АТЭСТАЦЫI КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ УСТАНОЎ 
 КУЛЬТУРЫ

     У адпаведнасцi  з  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь ад  1  красавiка  1996  г.  №  229  "Аб дадатковых мерах па
дзяржаўнай падтрымцы культуры" загадваю:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне  аб  атэстацыi  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў дзяржаўных устаноў культуры.

     2. Начальнiкам  упраўленняў  культуры  аблвыканкамаў i Мiнскага
гарвыканкама, кiраўнiкам прадпрыемстваў,   арганiзацый   i   ўстаноў
рэспублiканскага падпарадкавання забяспечыць правядзенне атэстацыi ў
адпаведнасцi з Палажэннем да 1 снежня 1997 г.
     Iнфармацыю аб  вынiках  атэстацыi  прадставiць  у  Мiнiстэрства
культуры да 15 снежня 1997 г.

     3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на аддзел юрыдычнай i
кадравай работы (С.М.Шуст).

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства культуры
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         07.02.1997 № 37

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб атэстацыi кiруючых работнiкаў i
              спецыялiстаў дзяржаўных устаноў культуры
 
                         Агульныя палажэннi

     1. Атэстацыя   кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  (далей  -
работнiкаў) дзяржаўных прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў (далей
- устаноў)  культуры  праводзiцца  з  мэтай  забеспячэння  далейшага
павышэння ўзроўню    iх    прафесiйнага    майстэрства,     дзелавой
квалiфiкацыi, якасцi i эфектыўнасцi работы, узмацнення адказнасцi за
даручаную справу,  паляпшэння  падбору,  падрыхтоўкi  i  расстаноўкi
кадраў.

     2. Асноўнымi задачамi атэстацыi з'яўляюцца:
     аб'ектыўная ацэнка  вынiкаў  дзейнасцi  работнiкаў,   выяўленне
адпаведнасцi iх займаемым пасадам;
     выяўленне кандыдатаў у рэзерв на вылучэнне;
     вызначэнне неабходнасцi   павышэння  квалiфiкацыi,  прафесiйнай
падрыхтоўкi цi перападрыхтоўкi работнiкаў.

     3. Рашэнне аб правядзеннi атэстацыi,  пералiк работнiкаў,  якiя
падлягаюць атэстацыi,  i перыядычнасць  яе  правядзення  вызначаецца
наймальнiкам.
     Аддзелы культуры   раённых   (гарадскiх)  выканаўчых  камiтэтаў
могуць ствараць  камiсii  для   правядзення   атэстацыi   работнiкаў
падведамных устаноў.
     Педагагiчныя работнiкi навучальных устаноў культуры  атэстуюцца
ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     4. Ад атэстацыi вызваляюцца:
     асобы, якiя  працуюць  на  дадзенай  пасадзе  цi  па   дадзенай
прафесii менш аднаго года;
     выпускнiкi дзённых навучальных устаноў на працягу першага  года
работы пасля заканчэння навучання;
     цяжарныя жанчыны;
     работнiкi, якiя знаходзяцца на працяглым лячэннi;
     жанчыны, якiя  знаходзiлiся  ў  водпуску  па дагляду дзiцяцi да
трох гадоў, на працягу першага года пасля выхаду iх на работу.

     5. Атэстацыя    кiраўнiкоў,    назначэнне    якiх   праводзiцца
вышэйстаячымi органамi,  ажыццяўляецца атэстацыйнымi камiсiямi гэтых
органаў.

                      Падрыхтоўка да атэстацыi

     6. Арганiзацыйная    работа   па   падрыхтоўцы   да   атэстацыi
ажыццяўляецца кадравай службай  наймальнiка  пры  ўдзеле  кiраўнiкоў
структурных падраздзяленняў,   прадстаўнiкоў   работнiкаў   i  (або)
грамадскiх арганiзацый i ўключае ў сябе:
     падрыхтоўку загада наймальнiка аб правядзеннi атэстацыi;
     складанне спiсаў  работнiкаў,  якiя  падлягаюць  атэстацыi,   i
работнiкаў, якiя часова вызвалены ад яе;
     устанаўленне колькасцi атэстацыйных камiсiй i iх склад;
     падрыхтоўку графiкаў правядзення атэстацыi;
     падрыхтоўку характарыстык на атэстуемых работнiкаў;
     падрыхтоўку бланкаў атэстацыйных лiстоў, пратаколаў пасяджэнняў
атэстацыйных камiсiй;
     правядзенне растлумачальнай    работы   аб   мэтах   i  парадку
правядзення атэстацыi.

     7. Тэрмiны i  графiк  правядзення  атэстацыi, спiс  атэстуемых,
старшыня, сакратар i члены атэстацыйнай камiсii,  пералiк неабходных
матэрыялаў на  атэстуемых  i  парадак iх прадстаўлення зацвярджаюцца
загадам аб атэстацыi,  якi даводзiцца да ведама работнiкаў  не  менш
чым за месяц да пачатку атэстацыi.

     8. Атэстацыйная камiсiя назначаецца з лiку кiруючых  работнiкаў
i высокаквалiфiкаваных  спецыялiстаў  наймальнiка.  У  склад камiсii
ўваходзяць таксама  прадстаўнiкi  работнiкаў  i   (або)   грамадскiх
арганiзацый - удзельнiкаў калектыўных дагавораў (пагадненняў).
     Пры неабходнасцi  ствараюцца  некалькi  атэстацыйных   камiсiй,
спецыялiзацыя якiх          залежыць         ад         асаблiвасцей
прафесiянальна-квалiфiкацыйнага складу  работнiкаў,  што  падлягаюць
атэстацыi.

     9. На  кожнага  работнiка,  якi падлягае атэстацыi,  складаецца
службовая атэстацыйная характарыстыка, якая падпiсваецца непасрэдным
кiраўнiком атэстуемага  работнiка  i  разам са службовай iнструкцыяй
прадстаўляецца ў камiсiю не пазней  чым  за  два  тыднi  да  пачатку
атэстацыi.
     Характарыстыка павiнна змяшчаць  поўную  i  аб'ектыўную  ацэнку
прафесiянальна-дзелавых i  асабiстых  якасцей атэстуемага работнiка,
выканання службовых абавязкаў, вынiкаў яго практычнай дзейнасцi.
     Атэстуемы работнiк павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не
менш чым за тыдзень да пачатку атэстацыi.

                    Работа атэстацыйнай камiсii

     10. Атэстацыйная   камiсiя   праводзiць   свае   пасяджэннi   ў
адпаведнасцi з   графiкам,   папярэдне   вывучыўшы   паступiўшыя  на
атэстуемых работнiкаў дакументы.
     На пасяджэннi   камiсii  вядзецца  пратакол,  якi  падпiсваецца
старшынёй i сакратаром камiсii.

     11. Атэстацыйная  камiсiя  разглядае  прадстаўленыя  матэрыялы,
заслухоўвае непасрэднага  кiраўнiка  атэстуемага  работнiка i самога
работнiка, задае   iм   пытаннi,   праводзiць    пры    неабходнасцi
тэсцiраванне, у тым лiку i з прымяненнем ЭВМ.
     У выпадку няяўкi работнiка на пасяджэнне камiсii без  уважлiвых
прычын атэстацыя  праводзiцца ў яго адсутнасць.  Работнiкi,  якiя не
з'явiлiся на пасяджэнне камiсii па ўважлiвых прычынах,  атэстуюцца ў
iншыя прадугледжаныя графiкам днi.

     12. На  падставе  прадстаўленай атэстацыйнай характарыстыкi i з
улiкам абмеркавання вынiкаў  працы  атэстуемага  работнiка  камiсiя,
прыняўшы рашэнне аб парадку галасавання (адкрытае, тайнае), дае адну
з наступных ацэнак дзейнасцi работнiка:
     адпавядае займаемай  пасадзе;
     адпавядае займаемай  пасадзе  пры  ўмове  паляпшэння  работы  i
выканання рэкамендацый камiсii, з паўторнай атэстацыяй праз год;
     не адпавядае займаемай пасадзе.
     Камiсiя можа даваць рэкамендацыi:
     аб вылучэннi на вышэйшую пасаду;
     аб пераводзе атэстуемага ў iншае падраздзяленне  з  улiкам  яго
прафесiянальных схiльнасцей,    узроўню    i   профiлю   спецыяльнай
падрыхтоўкi, дзелавых i асабiстых якасцей;
     аб павышэннi службовага акладу;
     аб неабходнасцi   павышэння    квалiфiкацыi,    перападрыхтоўкi
работнiка i iншыя.

     13. Атэстацыя  членаў камiсii праводзiцца на агульных падставах
у складзе тых падраздзяленняў, кiраўнiкамi цi спецыялiстамi якiх яны
з'яўляюцца.

     14. Атэстацыя праводзiцца пры ўдзеле ў пасяджэннi не менш дзвюх
трэцiх з лiку членаў камiсii.
     Рашэнне i  рэкамендацыi   лiчацца   прынятымi,   калi   за   iх
прагаласавала  большасць  прысутных  членаў  камiсii.  Пры  роўнасцi
галасоў прымаецца рашэнне на карысць атэстуемага.

     15. Па вынiках атэстацыi афармляецца атэстацыйны лiст.

     16. Рашэнне   аб  ацэнцы  дзейнасцi  работнiка  i  рэкамендацыi
прымаюцца ў адсутнасць атэстуемага i  аб'яўляюцца  непасрэдна  пасля
галасавання.

     17. Прапановы   атэстуемых   работнiкаў   заносяцца  сакратаром
камiсii ў спецыяльную  форму  ўлiку  для  iх  далейшага  разгляду  i
прыняцця рашэння наймальнiкам.

     18. Матэрыялы  атэстацыi  ў тыднёвы тэрмiн пасля яе правядзення
перадаюцца наймальнiку.    Рашэннi    атэстацыйнай камiсii    носяць
рэкамендацыйны характар.

     19. Атэстацыйны  лiст  i  службовая атэстацыйная характарыстыка
пасля завяршэння  атэстацыi  перадаюцца  ў   кадравую   службу   для
захавання ў асобавай справе атэстуемага.

                    Рашэннi па вынiках атэстацыi

     20. Наймальнiкам  па  матэрыялах  атэстацыi  ў  месячны  тэрмiн
прымаецца рашэнне, якое афармляецца загадам.

     21. У загадзе ўказваюцца работнiкi,  якiя павышаны па  пасадзе,
заахвочаны, а  таксама работнiкi,  якiм атэстацыйная камiсiя вынесла
ацэнку "не  адпавядае  займаемай  пасадзе",   "адпавядае   займаемай
пасадзе пры   ўмове   паляпшэння  работы  i  выканання  рэкамендацый
камiсii, з паўторнай атэстацыяй праз год".

     22. На падставе ацэнкi атэстацыйнай камiсii  аб  неадпаведнасцi
займаемай пасадзе  наймальнiк мае права пакiнуць работнiка на той жа
пасадзе, перавесцi з яго згоды на iншую работу,  а пры  немагчымасцi
пераводу дапускаецца   звальненне  па  п.2  арт.33  КЗаП  Рэспублiкi
Беларусь.

     23. Спрэчкi, звязаныя з атэстацыяй, разглядаюцца ў адпаведнасцi
з заканадаўствам.

                      Прыкладная форма загада

 № ____________                       ад "____" ____________ 19__ г.

         Аб правядзеннi атэстацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў

     У мэтах паляпшэння падбору,  расстаноўкi i падрыхтоўкi  кадраў,
павышэння iх  дзелавой  квалiфiкацыi,  якасцi i эфектыўнасцi работы,
забеспячэння больш цеснай сувязi матэрыяльных i маральных стымулаў з
вынiкамi працы загадваю:

     1. Правесцi атэстацыю кiраўнiкоў i спецыялiстаў у перыяд з ____
 _________________________ па ___________________________

     2. Спiсы работнiкаў, якiя падлягаюць атэстацыi, зацвердзiць.

     3. Для правядзення атэстацыi стварыць дзве  (тры)  атэстацыйныя
камiсii.

     3.1. Атэстацыйная   камiсiя   №   1  па  атэстацыi  начальнiкаў
упраўленняў, аддзелаў у складзе: старшыня - ________________________
сакратар - __________________ члены камiсii - ______________________

     3.2. Атэстацыйная   камiсiя   №   2   па  атэстацыi  намеснiкаў
начальнiкаў упраўленняў, аддзелаў у складзе: старшыня - ____________
сакратар - _______________ члены камiсii - _________________________
 ___________________________________________________________________

     3.3. Атэстацыйная  камiсiя  №  3  па   атэстацыi   спецыялiстаў
упраўленняў, аддзелаў у складзе: старшыня - ________________________
сакратар - _______________ члены камiсii - _________________________

     4. Намеснiкам кiраўнiка,  начальнiкам    упраўленняў,  аддзелаў
падрыхтаваць характарыстыкi    на    работнiкаў,   якiя   падлягаюць
атэстацыi, i прадставiць iх у атэстацыйную камiсiю не пазней чым  за
два тыднi да пачатку атэстацыi.

     5. Графiкi   правядзення   пасяджэнняў   атэстацыйных   камiсiй
зацвердзiць (прыкладаецца).

     6. Кiраўнiкам  упраўленняў,  аддзелаў,  атэстацыйным   камiсiям
правесцi растлумачальную  работу  аб  мэтах  i  парадку  правядзення
атэстацыi.

     7. Аддзелу кадраў забяспечыць метадычную падрыхтоўку атэстацыi,
iнструктаванне кiраўнiкоў  структурных  падраздзяленняў аб падыходах
да ацэнкi i складання атэстацыйных характарыстык на работнiкаў.

     8. Старшыням атэстацыйных камiсiй, начальнiку аддзела кадраў не
пазней тыдня   пасля   завяршэння  атэстацыi  прадставiць  матэрыялы
атэстацыi работнiкаў для  прыняцця  кiраўнiком  установы  __________
рашэння.

     9. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на ________

                    Атэстацыйная характарыстыка

 Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку _____________________________________
 ___________________________________________________________________
 Год нараджэння ____________________________________________________
 Скончыў ___________________________________________________________
 Спецыяльнасць па адукацыi _________________________________________
 Пасада, дата назначэння ___________________________________________

     1. Прафесiйна-дзелавыя якасцi:

     1.1. веданне  дакументаў,  якiя  рэгламентуюць  яго   працоўную
дзейнасць;

     1.2. узровень  квалiфiкацыi,  глыбiня  ведаў па спецыяльнасцi i
займаемай пасадзе;

     1.3. веданне  айчыннай i  зарубежнай  навукi  i   практыкi   па
спецыяльнасцi i тэндэнцый iх развiцця;

     1.4. здольнасць  у  кароткiя  тэрмiны  ўкараняць у практыку ўсё
новае, перадавое, наяўнасць творчага падыходу да справы;

     1.5. здольнасць  аналiзаваць  становiшча  i  ўменне  аператыўна
прымаць адпаведныя рашэннi;

     1.6. здольнасць  на  практыцы   прымяняць   функцыi   кiравання
(планiраваць,  арганiзоўваць,  рэгуляваць, каардынаваць, аналiзаваць
работу падначаленых);

     1.7. своечасовасць  i  паўната  выканання  службовых абавязкаў,
здольнасць спраўляцца з большым аб'ёмам работ;

     1.8. адказнасць за вынiкi работы;

     1.9. кампетэнтнасць  у   пытаннях   эканомiкi,   працоўнага   i
гаспадарчага заканадаўства, аховы працы i тэхнiкi бяспекi.

     2. Канкрэтныя   вынiкi  працоўнай  дзейнасцi,  асабiсты  ўклад,
iнiцыятыўныя справы, якасць выкананых работ.

     3. Асабiстыя якасцi работнiка,  яго  аўтарытэт  i ўздзеянне  на
сацыяльна-псiхалагiчны клiмат калектыву:

     3.1. здольнасць  ствараць (падтрымлiваць) у калектыве атмасферу
ўзаемапатрабавальнасцi i    добразычлiвасцi,    зацiкаўленасцi     ў
дасягненнi вызначаных мэт;

     3.2. здольнасць  не дапускаць канфлiктных сiтуацый у калектыве,
ураўнаважанасць i самавалоданне пры вырашэннi ўзнiкшых канфлiктаў;

     3.3. дысцыплiнаванасць, стараннасць, настойлiвасць у давядзеннi
пачатай справы да яе заканчэння;

     3.4. уменне ўзяць на сябе адказнасць, адстойваць свае погляды;

     3.5. сумленнасць, праўдзiвасць, сцiпласць;

     3.6. прыветлiвасць  i  тактоўнасць  у адносiнах да кiраўнiцтва,
калег, падначаленых.

     4. Агульны культурны ўзровень, кругагляд.

     Вывад: адпавядае  (адпавядае  пры  пэўных   умовах)   займаемай
пасадзе, годны  для  вылучэння  на  вышэйшую  пасаду,  не  адпавядае
займаемай пасадзе.
 __________________                        _________________________
 (дата)                                    (подпiс асобы, якая дала
                                             характарыстыку)

     "Згодзен" (не згодзен: абгрунтаванне)
 ______________________                         ____________________
     (дата)                                     (подпiс атэстуемага)

                          Атэстацыйны лiст

 1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку __________________________________
 ___________________________________________________________________

 2. Год нараджэння _________________________________________________

 3. Спецыяльнасць __________________________________________________

 4. Адукацыя _______________________________________________________

 5. Стаж работы па спецыяльнасцi ___________________________________

 6. Стаж работы ў дадзенай арганiзацыi _____________________________

 7. Займаемая пасада, дата назначэння ______________________________
 ___________________________________________________________________

 8. Павышэнне квалiфiкацыi _________________________________________
 ___________________________________________________________________

 9. Пытаннi да атэстуемага i адказы на iх __________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________

 10. Заўвагi i прапановы, выказаныя членамi атэстацыйнай камiсii
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________

 11. Заўвагi i прапановы, выказаныя атэстуемым работнiкам
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________

 12. Ацэнка дзейнасцi работнiка па вынiках галасавання
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
     колькасць за _________         супраць ___________

 13. Рэкамендацыi атэстацыйнай камiсii
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________

 Старшыня атэстацыйнай
 камiсii

 Сакратар атэстацыйнай
 камiсii

 Члены:

 Дата атэстацыi

     З атэстацыйным лiстом азнаёмлены
 _____________                                    __________________
   (дата)                                             (подпiс)


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы