Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 16 января 1997 г. "Палажэнне аб архiве Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАЛАЖЭННЕ АБ АРХIВЕ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ
 
 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 16.01.1997

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Дакументы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь,  якiя
маюць палiтычнае,           народна-гаспадарчае,          навуковае,
сацыяльна-культурнае або гiстарычнае  значэнне,  з'яўляюцца  часткай
Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
     Да перадачы на дзяржаўнае захоўванне гэтыя дакументы на працягу
15 гадоў,  вызначаных  Палажэннем  аб  Нацыянальным  архiўным фондзе
Рэспублiкi Беларусь, захоўваюцца ў архiве Мiнiстэрства культуры.

     1.2. Архiў ажыццяўляе захоўванне i выкарыстанне  дакументальных
матэрыялаў,  якiя  паступаюць  у Мiнiстэрства i ствараюцца ў працэсе
кiравання  падпарадкаванай  сiстэмай,   маюць   народна-гаспадарчае,
навуковае, сацыяльна-культурнае цi гiстарычнае значэнне.

     1.3. Архiў   ствараецца   ў   мэтах  найбольш  рацыянальнага  i
эканамiчнага цэнтралiзаванага захоўвання i  выкарыстання  дакументаў
Мiнiстэрства, падрыхтоўкi   да  перадачы  на  дзяржаўнае  захоўванне
Нацыянальнаму архiву  Рэспублiкi  Беларусь,  аказання  практычнай  i
метадычнай дапамогi  падпарадкаваным  арганiзацыям  па ўдасканаленню
працы з дакументамi.

     1.4. Архiў у сваёй дзейнасцi кiруецца Законам "Аб  Нацыянальным
архiўным фондзе  i  архiвах  у  Рэспублiцы Беларусь",  Палажэннем аб
Нацыянальным архiўным  фондзе  Рэспублiкi   Беларусь,   загадамi   i
ўказаннямi Мiнiстэрства,   правiламi   i  iнструкцыямi  Камiтэта  па
архiвах i справаводству Рэспублiкi  Беларусь,  Нацыянальнага  архiва
Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем.

     1.5. Архiў  Мiнiстэрства  культуры  ствараецца  i  дзейнiчае  ў
складзе Кiраўнiцтва спраў у адпаведнасцi са штатным раскладам.

     1.6. Рэарганiзацыя  i  лiквiдацыя  архiва  праводзiцца  загадам
Мiнiстэрства ў вызначаным парадку.

                     2. Асноўныя задачы архiва

     2.1. Асноўнымi задачамi архiва з'яўляюцца:

     2.1.1. камплектаванне   архiва  дакументамi  ў  адпаведнасцi  з
асноўнымi накiрункамi дзейнасцi Мiнiстэрства;

     2.1.2. забеспячэнне захаванасцi i  ўлiку  дакументаў  архiўнага
фонду, дакументаў часовага (звыш 10 гадоў) тэрмiну захоўвання,  якiя
знаходзяцца ў архiве,  а таксама  ў  структурных  падраздзяленнях  -
крынiцах яго камплектавання;

     2.1.3. стварэнне i ўдасканаленне сiстэмы даведачнага апарату да
дакументаў архiва;

     2.1.4. арганiзацыя выкарыстання дакументаў;

     2.1.5. падрыхтоўка  i  своечасовая   перадача   дакументаў   на
дзяржаўнае захоўванне   з   выкананнем   правiлаў   i  патрабаванняў
Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь;

     2.1.6. метадычнае  кiраўнiцтва  i  кантроль   за   правiльнасцю
фармiравання спраў  у  структурных  падраздзяленнях  Мiнiстэрства  i
працай архiваў падведамных падпрыемстваў, арганiзацый, устаноў;

     2.1.7. распрацоўка,  развiццё i ўкараненне прагрэсiўных метадаў
працы з   дакументамi;   правядзенне   мерапрыемстваў  па  павышэнню
квалiфiкацыi супрацоўнiкаў Мiнiстэрства,  якiя перадаюць дакументы ў
архiў.

                         3. Функцыi архiва

     3.1. Архiў ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыi:

     3.1.1. складае i вядзе спiс упраўленняў,  аддзелаў, прадстаўляе
яго на ўзгадненне ў Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь;

     3.1.2. на аснове графiкаў  i  заключаных  дагавораў  ажыццяўляе
прыём дакументаў  пастаяннага  i часовага захоўвання (звыш 10 гадоў)
ад структурных падрадзяленняў Мiнiстэрства ў пачатку кожнага года  i
не пазней чым праз два гады пасля заканчэння iх справаводствам;

     3.1.3. забяспечвае  захаванасць  дакументаў,  сканцэнтраваных у
архiве, рэгулярна праводзiць праверкi наяўнасцi i стану спраў;

     3.1.4. вядзе ўлiк дакументаў,  якiя захоўваюцца ў архiве, падае
ў Нацыянальны   архiў  Рэспублiкi  Беларусь  згодна  з  усталяванымi
формамi статыстычныя звесткi аб дакументальных фондах архiва;

     3.1.5. аказвае метадычную дапамогу ў арганiзацыi i  правядзеннi
экспертызы каштоўнасцi дакументаў у Мiнiстэрстве;

     3.1.6. складае   i  падае  на  разгляд  Цэнтральнай  экспертнай
камiсii Мiнiстэрства    i    Экспертнай    мiжведамаснай     камiсii
Нацыянальнага архiва  Рэспублiкi  Беларусь  зводныя гадавыя раздзелы
вопiсаў, а таксама вопiсы дакументаў па асабоваму складу;

     3.1.7. прымае ўдзел у  падрыхтоўцы  нарматыўных  дакументаў  па
справаводству;

     3.1.8. стварае,  удасканальвае  i  папаўняе даведачны апарат да
спраў, якiя захоўваюцца ў архiве,  i дакументаў  (вопiсы,  каталогi,
паказальнiкi  i iншыя) на ўзроўнi патрабаванняў,  якiя забяспечваюць
пераемнасць з даведачным апаратам да фондаў дзяржаўных архiваў;

     3.1.9. перадае ва ўстаноўленым парадку на дзяржаўнае захоўванне
дакументы i  навукова-даведачны  апарат  да  iх Нацыянальнаму архiву
Рэспублiкi Беларусь;

     3.1.10. арганiзуе выкарыстанне дакументаў:
     iнфармуе кiраўнiцтва i супрацоўнiкаў Мiнiстэрства,  Нацыянальны
архiў аб складзе i змесце фондаў архiва,  рыхтуе  па  iх  адпаведную
iнфармацыю;
     выдае дакументы    ў     часовае     карыстанне     структурным
падраздзяленням Мiнiстэрства;
     выконвае запыты прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, грамадзян
па пытаннях    сацыяльна-культурнага   комплексу,   месцазнаходжаннi
неабходных дакументаў, пацвярджэннi працоўнага стажу;
     прадастаўляе дакументы  (па  афiцыйным  запыце)  iншым асобам i
ўстановам;

     3.1.11. удзельнiчае ў нарадах, семiнарах i iншых мерапрыемствах
па абмену  вопытам  i  павышэнню  квалiфiкацыi  па пытаннях архiўнай
справы i справаводства.

                     4. Склад дакументаў архiва

     4.1. У склад архiва Мiнiстэрства ўваходзяць:

     4.1.1. скончаныя справаводствам:
     дакументы пастаяннага  тэрмiну  захоўвання,  якiя  ствараюцца ў
дзейнасцi ўпраўленняў    i    аддзелаў    Мiнiстэрства    i    маюць
народна-гаспадарчае, навуковае,  сацыяльна-культурнае цi гiстарычнае
значэнне i  з'яўляюцца  часткай  Нацыянальнага   архiва   Рэспублiкi
Беларусь;
     дакументы часовага  (звыш   10   гадоў)   тэрмiну   захоўвання,
неабходныя для выкарыстання ў практычнай дзейнасцi Мiнiстэрства;

     4.1.2. дакументы        лiквiдаваных        арганiзацый       i
арганiзацый-папярэднiкаў сiстэмы Мiнiстэрства пры  адсутнасцi  ў  iх
правапераемнiкаў;

     4.1.3. дакументы па асабоваму складу;

     4.1.4. копii  дакументаў пастаяннага i часовага (звыш 10 гадоў)
тэрмiну захоўвання.

     4.2. Архiў захоўвае таксама:

     4.2.1. навукова-даведачны апарат,  якi раскрывае склад i  змест
дакументальных фондаў  архiва  (вопiсы,  паказальнiкi,  даведнiкi  i
iншыя), а  таксама  адпаведныя  ўлiковыя  дакументы   (кнiгi   ўлiку
паступлення i выбыцця спраў, спiсы фондаў, справы фондаў);

     4.2.2. службовыя ведамасныя выданнi,  якiя дапаўняюць дакументы
архiва.

                          5. Правы архiва

     5.1. Для  выканання  зазначаных  вышэй  задач  архiву  надаецца
права:

     5.1.1. патрабаваць  ад  кiраўнiкоў  структурных падраздзяленняў
Мiнiстэрства выканання ўстаноўленых правiлаў працы архiва i работы з
дакументамi, ажыццяўляць  кантроль  за  захаванасцю  i  арганiзацыяй
працы з дакументамi ў архiвах падпарадкаваных устаноў;

     5.1.2. запытваць у ўпраўленняў i аддзелаў Мiнiстэрства звесткi,
неабходныя для працы архiва;

     5.1.3. прыцягваць  у  некаторых  выпадках  у якасцi экспертаў i
кансультантаў спецыялiстаў у галiне архiўнай справы i справаводства,
якiя працуюць у Мiнiстэрстве.

                       6. Кiраўнiцтва архiва

     6.1. Архiў Мiнiстэрства ўзначальвае спецыялiст I катэгорыi, якi
прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады загадам  Мiнiстра  па
прадстаўленню кiраўнiка  спраў,  мае сярэднюю спецыяльную адукацыю i
стаж практычнай работы ў архiве.
     Спецыялiст I катэгорыi:

     6.2. арганiзуе  дзейнасць архiва i нясе асабiстую адказнасць за
выкананне ўскладзеных абавязкаў.

 УЗГОДНЕНА
 Дырэктар Нацыянальнага
 архiва Рэспублiкi Беларусь
 В.Д.Селяменеў
 26.12.1996




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы