Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 28 декабря 1993 г. "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАЛАЖЭННЕ АБ КРАЯЗНАЎЧАЙ РАБОЦЕ БIБЛIЯТЭК РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ
 
 Зацверджана: Першы  намеснiк  Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
 У.А.Гiлеп 28.12.1993

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Мэтай    краязнаўчай    дзейнасцi   бiблiятэк   з'яўляецца
садзейнiчанне:
     - адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны;
     - сацыяльнаму, эканамiчнаму, культурнаму развiццю краю *);
     - ахове, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў;
     - усебаковаму навуковаму даследаванню краю;
     - патрыятычнаму выхаванню жыхароў краю;
     - краязнаўчаму руху.

 ______________________________
     *) Паняццем  "край"  абазначаецца  канкрэтная  частка дзяржавы,
якая звычайна       супадае       з        адзiнкай        сучаснага
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць,  раён,  горад) i
вызначаецца з  улiкам   змяненняў   гiстарычных   меж,   а   таксама
фiзiка-геаграфiчных, прыродна-клiматычных,  геалагiчных, эканамiчных
i iншых крытэрыяў раянiравання.

     1.2. Для  дасягнення  вышэйазначаных  мэт бiблiятэкi праводзяць
наступную работу:
     - распаўсюджваюць веды аб пэўнай мясцовасцi (краi);
     - выяўляюць краязнаўчыя i мясцовыя дакументы  *)  (КМД)  свайго
краю;
     - збiраюць iх i забяспечваюць пастаяннае захоўванне;
     - адлюстроўваюць   з  найбольшай  паўнатой  звесткi  аб  КМД  у
даведачна-бiблiяграфiчным   апараце   (незалежна   ад    месца    iх
захоўвання);
     - абслугоўваюць КМД карыстальнiкаў  сваёй  бiблiятэкi  i  iншых
бiблiятэк (на МБА);
     - iнфармуюць  аб  краязнаўчых  дакументах  у   адпаведнасцi   з
патрэбамi спажыўцоў;
     - аказваюць кансультацыйную  дапамогу  спажыўцам  iнфармацыi  у
карыстаннi  краязнаўчым  даведачна-бiблiяграфiчным  апаратам  (КДБА)
бiблiятэкi;
     - распаўсюджваюць  веды аб краязнаўчых дакументах сярод жыхароў
краю  сродкамi  бiблiяграфiчнай  i  масавай   бiблiятэчнай   работы:
арганiзацыяй   выставак,   масавых   краязнаўчых  мерапрыемстваў,  з
дапамогай друку, радыё, тэлебачання.

 _________________________
     *) Паняццем "краязнаўчыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi,
неапублiкаваныя i   аўдыёвiзуальныя    матэрыялы,    машыначытальныя
носьбiты iнфармацыi, якiя прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы
i месца выдання.
     Паняццем "мясцовыя  дакументы"  аб'ядноўваюцца   ўсе   выданнi,
неапублiкаваныя i    аўдыёвiзуальныя    матэрыялы,   машыначытальныя
носьбiты iнфармацыi, створаныя на тэрыторыi краю.

                2. Арганiзацыя краязнаўчай дзейнасцi

     2.1. З  мэтай  забеспячэння  асноўных   напрамкаў   краязнаўчай
дзейнасцi ажыццяўляецца  ўзаемадзеянне  бiблiятэк  розных  сiстэм  i
ведамстваў з  iншымi  ўстановамi  i  арганiзацыямi,   у   тым   лiку
грамадскiмi, якiя   вядуць  краязнаўчую  работу  (музеямi,  школамi,
клубамi, таварыствамi i г.д.).

     2.2. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi:
     - фармiруе фонд нацыянальнага дакумента i беларусiкi;
     - стварае ў аўтаматызаваным i традыцыйным  рэжымах  базы  даных
(БД), якiя   могуць  выкарыстоўвацца  ў  якасцi  крынiц  краязнаўчай
iнфармацыi;
     - ажыццяўляе    аналiз    стану,    праводзiць    даследаваннi,
распрацоўвае праекты рэгламентуючых  дакументаў  па  гэтых  пытаннях
краязнаўчай работы;
     - метадычна  забяспечвае  комплекс  праблем  па   бiблiятэчнаму
краязнаўству.

     2.3. Абласныя   унiверсальныя   навуковыя   бiблiятэкi   (АУНБ)
з'яўляюцца цэнтрамi  краязнаўчай   дзейнасцi   ў   сваiх   абласцях,
ажыццяўляюць:
     - увесь комплекс краязнаўчых работ;
     - дэпазiтарнае захоўванне КМД;
     - каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк па краязнаўству, а таксама iх
узаемадзеянне з iншымi арганiзацыямi.

     2.4. Цэнтральная  бiблiятэка  ЦБС вядзе краязнаўчую дзейнасць у
межах свайго  рэгiёна,  бiблiятэкi-фiлiялы  збiраюць  матэрыялы   аб
тэрыторыях, якiя яны абслугоўваюць (мiкрараёнах,  сельскiх населеных
пунктах).

     2.5. Бiблiятэкi асобных арганiзацый,  прадпрыемстваў i  ўстаноў
назапашваюць дакументы   аб   дзейнасцi   адпаведных  арганiзацый  i
раскрываюць iх змест; бiблiятэкi навучальных устаноў, апрача таго, -
матэрыялы аб сваiх выпускнiках.

         3. Фармiраванне i арганiзацыя фондаў краязнаўчых i
                        мясцовых дакументаў

     3.1. Аснову краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк складае  фонд  КМД,
якi выдзяляецца  ў асобны падфонд з мэтай забеспячэння захаванасцi i
рацыянальнага выкарыстання. Ён фармiруецца ў бiблiятэках па прынцыпу
вычарпальнай паўнаты i захоўваецца пастаянна.

     3.2. У  краязнаўчы  фонд уключаюцца дакументы,  якiя прысвечаны
краю *).  Выключэннi складаюць для АУНБ неапублiкаваныя дакументы па
культуры i мастацтву.

 _______________________________
     *) У краязнаўчыя фонды публiчных бiблiятэк  адбiраюцца  таксама
беларусазнаўчыя дакументы   пры   наяўнасцi   iх   у   2-х  i  больш
экземплярах, якiя змяшчаюць значны краязнаўчы матэрыял.

     3.3. У фондзе краязнаўчых дакументаў збiраюцца таксама падборкi
газетных выразак,   краязнаўчыя   альбомы,   рукапiсныя   матэрыялы,
аўдыёвiзуальныя носьбiты (гуказапiсы, слайды, фотаматэрыялы i г.д.).

     3.4. Бiблiятэкi  вядуць  сiстэматычную  работу   па   выяўленню
краязнаўчых матэрыялаў  шляхам  непасрэднага прагляду дакументаў,  а
таксама выкарыстоўваюць         бiблiяграфiчныя         дапаможнiкi,
даведачна-бiблiяграфiчны апарат  сваёй  i iншых бiблiятэк,  каталогi
кнiжных збораў i калекцый iншых устаноў i прыватных асоб i г.д.

     3.5. Функцыi дэпазiтарнага захоўвання краязнаўчых дакументаў  i
мясцовых выданняў  на  тэрыторыi  свайго  краю  выконваюць  абласныя
бiблiятэкi.
     Дэпазiтарны фонд   краязнаўчых   дакументаў  АУНБ  уключае  ўсе
дакументы незалежна ад крынiц паступлення,  практычнай  i  навуковай
каштоўнасцi, актыўнасцi  карыстання  чытачамi  i  месца захоўвання ў
бiблiятэцы.

             4. Абслугоўванне краязнаўчымi дакументамi

     4.1. Выдача КМД ажыццяўляецца адпаведна з  агульнымi  правiламi
карыстання бiблiятэкай.

     4.2. КМД  выдаюцца  па МБА ў iншыя бiблiятэкi,  акрамя адзiнага
экземпляра.

        5. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi

     5.1. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi ўключае:
     - арганiзацыю          i          вядзенне         краязнаўчага
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату;
     - фармiраванне сiстэмы бiблiяграфiчных дапаможнiкаў КМД;
     - краязнаўчае бiблiяграфiчнае абслугоўванне;
     - распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.

     5.2. Арганiзацыя i вядзенне КДБА.

     5.2.1. КДБА     ствараецца     як     спецыялiзаваная    частка
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэкi,  усе  элементы  якога
складаюць цэласную   сiстэму,  арганiзуюцца  i  вядуцца  па  адзiнай
методыцы i звязаны памiж сабой, а таксама з агульным ДБА бiблiятэкi,
сiстэмай адсылак i спасылак.

     5.2.2. Вядучым  прынцыпам  КДБА з'яўляецца вычарпальная паўната
адлюстравання i глыбiня раскрыцця краязнаўчых дакументаў   незалежна
ад iх аб'ёму, каштоўнасцi i храналагiчных меж.

     5.2.3. КДБА складаецца з:
     - сiстэмы каталогаў i картатэк;
     - фонду даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;
     - фонду выкананых даведак.

     5.2.4. Сiстэма каталогаў i картатэк  бiблiятэкi  вызначаецца  з
улiкам асаблiвасцей  яе  ўмоў,  традыцый  i  магчымасцей.  У  якасцi
асноўных элементаў у гэту сiстэму ўваходзяць:
     - зводны краязнаўчы сiстэматычны каталог цi картатэка;
     - каталог мясцовых дакументаў (для АУНБ);

     а) храналагiчны каталог кнiг i выданняў з працягам;

     б) алфавiтны каталог газет i часопiсаў;

     - алфавiтны каталог на фонд аддзела (сектара) (для АУНБ).

     5.2.5. Краязнаўчыя  каталогi  i  картатэкi  могуць  быць  як  у
традыцыйных формах (картачныя,  друкаваныя),  так i ў  нетрадыцыйных
(аўтаматызаваныя БД,    на    мiкраносьбiтах,   магнiтных   стужках,
кампакт-касетах i г.д.).

     5.2.6. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных  дапаможнiкаў  уключае
ўсе вiды даведачных i бiблiяграфiчных крынiц, прысвечаных краю:
     - матэрыялы афiцыйнага характару;
     - статыстычныя зборнiкi, памятныя кнiгi;
     - даведнiкi,  у  тым  лiку  па  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму
дзяленню;
     - карты-схемы;
     - бiблiяграфiчныя дапаможнiкi КМД.

     5.2.7. Фонд    даведачных    i   бiблiяграфiчных   дапаможнiкаў
фармiруецца ў структурным падраздзяленнi бiблiятэкi, якi ўзначальвае
яе краязнаўчую дзейнасць (аддзеле, сектары, чытальнай зале).

     5.3. Фармiраванне     сiстэмы    краязнаўчых    бiблiяграфiчных
дапаможнiкаў i паказальнiкаў мясцовых дакументаў.

     5.3.1. Сiстэма  ахоплiвае  ўсе  бакi  жыцця  краю,  задавальняе
патрэбы ў   краязнаўчай   iнфармацыi,  будуецца  з  улiкам  стану  i
напрамкаў развiцця iншых сiстэм бiблiятэчных дапаможнiкаў рэспублiкi
i ўключае дзве падсiстэмы:

     а) бiблiяграфiчных паказальнiкаў аб краi, у якую ўваходзяць:
     - унiверсальныя  бягучыя  паказальнiкi  краязнаўчых  дакументаў
(тыпу "Новая лiтаратура аб... вобласцi");
     - бягучыя   бiблiяграфiчныя    дапаможнiкi    тыпу    "Каляндар
знамянальных i памятных дат";
     - унiверсальныя рэтраспектыўныя паказальнiкi тыпу  "Што  чытаць
аб краi"  (вобласцi,  раёне),  а  таксама  паказальнiкi  аб  асобных
гарадах;
     - галiновыя    i   тэматычныя   (рэтраспектыўныя)   краязнаўчыя
паказальнiкi;
     - персанальныя  i  бiблiяграфiчныя  дапаможнiкi (паказальнiкi i
слоўнiкi);
     - паказальнiкi краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;

     б) бiблiяграфiчных   паказальнiкаў  мясцовых  дакументаў,  якiя
могуць быць прадстаўлены паказальнiкамi  перыядычных  выданняў,  што
выдавалiся ў краi,  i паказальнiкамi зместу гэтых выданняў  (у  т.л.
памятных кнiжак, губернскiх ведамасцей i iнш.).

     Паказальнiкi могуць  рыхтавацца  як  у  традыцыйным,  так  i  ў
аўтаматызаваным рэжымах.

     5.4. Бiблiяграфiчнае абслугоўванне.

     5.4.1. Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне  па  краязнаўчых
запытах ажыццяўляецца  з  выкарыстаннем  усяго  ДБА бiблiятэкi i,  у
першую чаргу, яго краязнаўчай часткi.

     5.4.2. Бiблiятэкi    сiстэматычна    вядуць     бiблiяграфiчнае
iнфармаванне аб краязнаўчых дакументах,  якiя паступiлi ў  iх  фонды
або фонды  iншых  бiблiятэк  рэгiёна,  у  адпаведнасцi з канкрэтнымi
краязнаўчымi бiблiяграфiчнымi запытамi асобных чытачоў цi калектываў
у традыцыйных формах бiблiяграфiчнага iнфармавання.

     5.4.3. Распаўсюджванне    краязнаўчых     ведаў     праводзiцца
сiстэматычна, ўваходзiць  састаўной  часткай  у агульны план масавых
мерапрыемстваў бiблiятэкi i ажыццяўляецца ў цеснай  сувязi  з  усiмi
грамадскiмi, навуковымi,  дзяржаўнымi  арганiзацыямi  i  ўстановамi,
якiя займаюцца краязнаўчай работай.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы