Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 23 декабря 2003 г. №75 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2001 г. N 64"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       23 снежня 2003 г. № 75

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 26 СНЕЖНЯ 2001 г. № 64
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 28
         апреля  2006  г.  №  43  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/14578 от 19.06.2006 г.)   

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства  образования  от  28  октября
         2004  г.  № 59 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
         8/11660 от 09.11.2004 г.)].

     У  адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка  1991  года  "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь  ад 19 сакавiка 2002 года) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
26  снежня  2001 г. № 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
прыёмнай    камiсii    сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай   установы
Рэспублiкi  Беларусь"  у  рэдакцыi  пастановы  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  25 лютага 2003 г. № 9 (Национальный реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7673; 2003 г.,
№ 31, 8/9219) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     1. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 1   утратил    силу    постановлением    Министерства
         образования от 28 октября 2004 г.  № 59 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/11660 от 09.11.2004 г.)

            1. У  Правiлах прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
         ўстановы   Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаных   дадзенай
         пастановай:
            1.1. першы сказ пункта 4 замянiць наступнымi сказамi:
            "4. Для  прыёму  на дзённую форму навучання ва ўстановах
         вызначаюцца наступныя тэрмiны:
            ва ўстановах музычнага i мастацкага профiлю Мiнiстэрства
         культуры Рэспублiкi Беларусь, установе Дзяржаўнага камiтэта
         па авiяцыi Рэспублiкi Беларусь прыём заяў - з 15 чэрвеня па
         14 лiпеня;  правядзенне ўступных экзаменаў - з 15 лiпеня па
         25 лiпеня; залiчэнне - па 30 лiпеня;
            ва ўсiх астатнiх дзяржаўных установах прыём заяў - з  15
         чэрвеня  па 1 жнiўня;  правядзенне ўступных экзаменаў - з 2
         жнiўня па 12 жнiўня; залiчэнне - па 17 жнiўня;
            у прыватных  установах  прыём  заяў - з 15 чэрвеня па 14
         жнiўня;  правядзенне ўступных экзаменаў - з 10 жнiўня па 20
         жнiўня; залiчэнне - па 25 жнiўня.
            Для абiтурыентаў,   якiя   паступаюць    ва    ўстановы,
         падпарадкаваныя  Мiнiстэрству  спорту  i турызму Рэспублiкi
         Беларусь,  у якасцi  ўступнага  экзамену  па  спецыяльнасцi
         могуць    быць    залiчаны    iх   вынiкi   на   спартыўных
         мерапрыемствах,   якiя   ўключаны   ў    каляндарны    план
         Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.
            На завочную  i  вячэрнюю   формы   навучання   (на   ўсе
         спецыяльнасцi,  акрамя спецыяльнасцей, звязаных з сезоннымi
         работамi) прыём заяў - з 1 мая па  20  жнiўня,  правядзенне
         экзаменаў  i  залiчэнне  -  з  1  чэрвеня па 1 верасня;  на
         спецыяльнасцi,  звязаныя з сезоннымi работамi, прыём заяў -
         з  1  кастрычнiка па 30 лiстапада,  правядзенне экзаменаў i
         залiчэнне - з 1 лiстапада па 25 снежня.
            Уступныя экзамены на завочную i вячэрнюю формы навучання
         праводзяцца ў некалькi перыядаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi
         камiсiямi   з   улiкам  пажаданняў  арганiзацый  адпаведнай
         галiны.";
            1.2. першую   частку   пункта   5   дапоўнiць   абзацамi
         наступнага зместу:
            "даведка сельскага выканаўчага камiтэта, якая пацвярджае
         пастаяннае пражыванне ў сельскiм населеным пункце;
            даведка службы  занятасцi  насельнiцтва  (для  тых,  хто
         знаходзiцца на яе ўлiку).";
            1.3. пункт 6 выключыць;
            1.4. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
            "11. Уступныя  экзамены  праводзяцца  па двух прадметах:
         адзiн з якiх абавязковы - па беларускай мове цi рускай мове
         (па   выбары   абiтурыента,   за  выключэннем  фiлалагiчных
         спецыяльнасцей,  пры паступленнi на якiя неабходна  здаваць
         экзамен у адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю).
            Для абiтурыентаў   дзённай   формы    навучання,    якiя
         паступаюць на аснове агульнай сярэдняй адукацыi, экзамен па
         беларускай  мове  цi  рускай  мове  праводзiцца   ў   форме
         абавязковага    цэнтралiзаванага    тэсцiравання,   а   для
         абiтурыентаў, якiя паступаюць на аснове базавай адукацыi, -
         у   форме  дыктанта  па  цэнтралiзаваных  заданнях  у  днi,
         вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
            Для абiтурыентаў  завочнай  i  вячэрняй формаў навучання
         экзамен па беларускай мове цi  рускай  мове  праводзiцца  ў
         форме дыктанта.
            Тэрмiны i     ўмовы     правядзення     цэнтралiзаванага
         тэсцiравання   вызначае  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
         Беларусь.
            Другi экзамен   абiтурыенты   здаюць  у  адпаведнасцi  з
         профiлем (напрамкам) спецыяльнасцi  па  адным  з  наступных
         прадметаў:

матэматыка        - тэхнiка i тэхналогii (за выключэннем
                    спецыяльнасцей хiмiчнай i харчовай
                    прамысловасцi, мадэлiраванне i канструяванне
                    адзення, аналiтычны кантроль хiмiчных
                    злучэнняў, ахова навакольнага асяроддзя i
                    рацыянальнае выкарыстанне прыродных
                    рэсурсаў), эканомiка i кiраванне,
                    сельскагаспадарчы мэнеджмент, будаўнiцтва,
                    аграiнжынерыя, геадэзiя, тапаграфiя,
                    пачатковая адукацыя, прафесiянальнае
                    навучанне, тэхналогiя, мелiярацыя i водная
                    гаспадарка, лясная гаспадарка, папярэджванне
                    i лiквiдаванне надзвычайных сiтуацый;

хiмiя             - хiмiчная i харчовая прамысловасць, аналiтычны
                    кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова
                    навакольнага асяроддзя i рацыянальнае
                    выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчасць
                    прадукцыi i арганiзацыя грамадскага
                    харчавання, заатэхнiя, ветэрынарная медыцына,
                    пчалярства, аграномiя, плодаагароднiцтва;
                    вытворчасць, захоўванне i перапрацоўка
                    прадукцыi раслiнаводства; аграхiмiя,
                    насенняводства i ахова раслiн;

бiялогiя          - дашкольная адукацыя, спецыяльнасцi аховы
                    здароўя;

беларуская        - выкладанне фiлалагiчных дысцыплiн,
лiтаратура цi       бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя;
руская лiтаратура

замежная мова     - замежныя мовы;

гiсторыя Беларусi - сацыяльная педагогiка, дакументазнаўства,
                    правазнаўства, сацыяльная работа;

па спецыяльнасцi  - мастацтва i дызайн, музыкальная адукацыя,
                    музыказнаўства, выяўленчае мастацтва,
                    мадэлiраванне i канструяванне адзення,
                    архiтэктура, фатаграфiя, парыкмахерскае
                    мастацтва i дэкаратыўная касметыка,
                    праваахоўная дзейнасць, фiзiчная культура,
                    спартыўна-педагагiчная дзейнасць.";

            1.5. частку  першую  пункта  17  выкласцi  ў   наступнай
         рэдакцыi:
            "17. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом  I,
         II,  III ступенi) алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах,
         якiя праведзены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi  Беларусь
         у   бягучым  навучальным  годзе,  пераможцы  мiжнародных  i
         рэспублiканскiх   творчых    конкурсаў,    мiжнародных    i
         рэспублiканскiх  алiмпiяд па прадметах мастацтва i культуры
         (дыплом I,  II, III ступенi), якiя праведзены Мiнiстэрствам
         культуры Рэспублiкi Беларусь у апошнiя два гады,  пераможцы
         i прызёры чэмпiянатаў,  першынстваў,  Кубкаў свету, Еўропы,
         Беларусi бягучага года (дыплом I,  II, III ступенi), асобы,
         якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам  "Лаўрэат  спецыяльнага
         фонду   Прэзiдэнта   Рэспублiкi   Беларусь   па  сацыяльнай
         падтрымцы  адораных  навучэнцаў  i   студэнтаў",   лаўрэаты
         спецыяльнага   фонду   Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па
         падтрымцы  таленавiтай  моладзi  залiчваюцца  на  бюджэтныя
         месцы без уступных экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасцi.";
            1.6. пасля першага  сказа  пункт  20  дапоўнiць  сказамi
         наступнага    зместу:    "Залiчэнне    дадзеных   катэгорый
         абiтурыентаў праводзiцца за  5  дзён  да  пачатку  ўступных
         экзаменаў.   Абiтурыенты,   якiя   паступаюць  ва  ўстановы
         культуры  i  мастацтва,  абавязкова   здаюць   экзамен   па
         спецыяльнасцi.";
            1.7. пасля  шостага  абзаца  пункта  22   дадаць   абзац
         наступнага зместу:
            "пераможцы абласных   алiмпiяд   па   агульнаадукацыйных
         прадметах,  турнiраў  i  конкурсаў  па  прадметах,  па якiх
         праводзяцца ўступныя экзамены;";
            1.8. у   другiм   сказе   пункта   23  словы  ",  акрамя
         спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка,"
         выключыць;
            1.9. трэцi сказ пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
         "Па  конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты да 20 працэнтаў
         ад кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы,
         якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асоб.";
            1.10. дадаць пункт 27 наступнага зместу:
            "27. Дадатковыя патрабаваннi да прыёму,  якiя звязаны са
         спецыфiкай  установы  (пералiк  дакументаў  i  парадак   iх
         прадстаўлення  ў прыёмную камiсiю ўстановы,  абмежаваннi па
         ўзросце,  поле або льготам  пры  залiчэннi),  зацвярджаюцца
         Мiнiстэрствам  адукацыi  па  прадстаўленнi рэспублiканскага
         органа дзяржаўнага кiравання дадзенай установай.".
     _______________________________________________________________

     2. У   Палажэннi  аб  прыёмнай  камiсii  сярэдняй   спецыяльнай
навучальнай  установы  Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаным  дадзенай
пастановай:
     2.1. у  назве,  пунктах  1,  2,  4  словы "сярэдняя спецыяльная
навучальная  ўстанова"  i  ў пунктах 3, 4, 6, 8, 11, 12, 18, 19, 21,
23,  24, 28 словы "навучальная ўстанова" замянiць словамi "ўстанова,
якая    забяспечвае  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi"   ў
адпаведным склоне;
     2.2. у  трэцiм  сказе пункта 19 словы ""2" ("нездавальняюча") i
"5" ("выдатна")" замянiць словамi "0, 1, 2 балы i 9, 10 балаў";
     2.3. частку шостую пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Правядзенне   перадэкзаменацыйных  кансультацый  плануецца   з
разлiку  1  гадзiна  на  адну  группу  абiтурыентаў  (не  менш за 25
чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй
у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.";
     2.4. пункт 25 выключыць;
     2.5. у другiм сказе пункта 26 словы "Атрымаўшыя нездавальняючую
адзнаку" замянiць словамi "Атрымаўшыя адзнакi 0, 1, 2 балы";
     2.6. у  першым  сказе  пункта 27 слова "ацэнкi" замянiць словам
"адзнакi".

Мiнiстр                                               А.М.Радзькоў  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы