Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Министерство образования Республики Беларусь от 30 августа 1998 г. №269 "Аб паляпшэннi работы з дзяцьмi па месцы жыхарства i выканання Рэспублiканскай мiжведамаснай праграмы па арганiзацыi работы з дзяцьмi, падлеткамi i моладзю па месцы жыхарства"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

       УКАЗАННЕ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      31 жнiўня 1998 г. № 269

 АБ ПАЛЯПШЭННI РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМI ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА I
 ВЫКАНАННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ МIЖВЕДАМАСНАЙ ПРАГРАМЫ ПА
 АРГАНIЗАЦЫI РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМI, ПАДЛЕТКАМI I МОЛАДДЗЮ ПА
 МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА

     Як сведчыць аналiз сiтуацыi,  у  апошнiя  гады,  нягледзячы  на
iснуючыя цяжкасцi  ў  сацыяльна-выхаваўчай  сферы,  на  аснове новых
падыходаў актывiзавалася  работа  з  дзецьмi  i  моладдзю  па  месцы
жыхарства.
     Работа ў гэтым накiрунку разглядаецца як важнейшая састаўляючая
агульнай стратэгii  сацыялiзацыi  i  выхавання  ў  сучасных умовах i
абапiраецца на лепшыя традыцыi,  якiя былi  напрацаваны  на  працягу
многiх гадоў.
     Дзейнасць клубаў i пакояў  школьнiка  па  месцы  жыхарства  ўсё
больш скiроўваецца на iндывiдуальныя запатрабаваннi дзяцей i моладзi
ў сферы вольнага  часу,  грамадска  карыснай  дзейнасцi,  дадатковай
адукацыi, на   стварэнне   ўмоў   для  пазiтыўнай  самарэалiзацыi  ў
фармальных i нефармальных аб'яднаннях дзяцей, моладзi, дарослых.
     Работа па   месцы   жыхарства  не  з'яўляецца  клопатам  аднаго
ведамства,  а дазваляе  аб'яднаць  i  скаардынаваць  намаганнi  ўсiх
зацiкаўленых  у  развiццi  i  станаўленнi асобы ва ўмовах блiжэйшага
сацыяльнага акружэння.
     У рэспублiцы актыўна фармiруюцца комплексы пазашкольнай работы,
аб'яднаннi  пазашкольных  устаноў   сiстэмы   адукацыi,   аб'яднаннi
маладзёжных  i  падлеткавых  клубаў  камiтэтаў (аддзелаў) па справах
моладзi,  цэнтры сацыяльна-псiхалагiчнай  дапамогi  моладзi,  асновы
сацыяльна-педагагiчнай  службы  для  дзяцей.  Менавiта  з пашырэннем
гэтых устаноў звязаны  перспектывы  ўдасканалення  работы  па  месцы
жыхарства.   У  iх  рамках  магчыма  рэалiзацыя  галоўных  прынцыпаў
сучаснай палiтыкi ў галiне  сацыялiзацыi  i  выхавання  падрастаючых
пакаленняў:  комплекснасць  у  вырашэннi  праблем  дзяцей i моладзi,
адраснасць уздзеянняў i iндывiдуальны падыход; iнтэграцыя сацыяльных
iнстытутаў у iнтэрэсах асобы.
     Аднак далейшае развiццё работы з дзецьмi i  моладдзю  па  месцы
жыхарства    стрымлiваецца    шэрагам   фактараў.   На   правядзенне
культурна-масавай работы па месцы жыхарства не  хапае  2  працэнтных
адлiчэнняў ад даходаў жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацый.  У многiх
рэгiёнах дапушчана скарачэнне клубаў i  пакояў  школьнiка  па  месцы
жыхарства,  iх  плошча  не  адпавядае  дзеючаму нарматыву.  Не ўсюды
прымаюцца  канкрэтныя   меры   па   ўмацаванню   матэрыяльнай   базы
комплексаў,  цэнтраў,  клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства.
Патрабуе пэўнай сiстэматызацыi  павышэнне  квалiфiкацыi  i  аказанне
метадычнай дапамогi спецыялiстам,  якiя арганiзуюць работу з дзецьмi
i моладдзю па месцы жыхарства.
     З улiкам  пашырэння  сацыяльна-педагагiчных функцый навучання i
выхавання i фармiравання рэгiянальных  сiстэм  выхавання  работа  па
месцы жыхарства набывае ўсё большую важнасць i актуальнасць.
     Дзяржкамiтэтам па    справах     моладзi,     Мiнадукацыi     i
Мiнжылкамунгасам  зацверджана  Дзяржаўная  мiжведамасная праграма па
арганiзацыi  работы  з  дзецьмi,  падлеткамi  i  моладдзю  па  месцы
жыхарства  (дадаецца).  Савет Мiнiстраў разглядае ўказанную праграму
як  праграму  першачарговых  мер  па  арганiзацыi  работы  па  месцы
жыхарства.
     З мэтай далейшага ўдасканалення работы з дзецьмi,  падлеткамi i
моладдзю па    месцы    жыхарства    i   выканання   Рэспублiканскай
мiжведамаснай праграмы па арганiзацыi работы з дзецьмi, падлеткамi i
моладдзю па месцы жыхарства абавязваю:
     1. Упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i  Мiнскага  гарвыканкама,
аддзелы адукацыi рай(гар)выканкамаў:
     1.1. Распрацаваць i зацвердзiць да 1 снежня 1998  г.  рашэннямi
мясцовых выканаўчых  i  распарадчых органаў рэгiянальныя праграмы на
перыяд да 2000 года па стварэнню, развiццю i ўмацаванню матэрыяльнай
базы пазашкольных    устаноў    (цэнтраў   творчасцi,   экалагiчнай,
турыстычнай i краязнаўчай работы,  комплексаў  пазашкольнай  работы,
клубаў, пакояў школьнiка па месцы жыхарства,  сацыяльна-педагагiчных
цэнтраў, сацыяльных прыютаў i г.д.) сiстэмы адукацыi, прадугледзеўшы
ў iх канкрэтныя тэрмiны выканання, аб'ёмы i крынiцы фiнансавання.
     Абласныя праграмы i г.Мiнска прадставiць у Галоўнае  ўпраўленне
сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнадукацыi да 1 снежня 1998 г.
     1.2. Уносiць штогод мясцовым выканаўчым i  распарадчым  органам
прапановы аб  мэтавым  выдзяленнi  сродкаў  для  работы з дзецьмi па
месцы жыхарства з улiкам далейшага развiцця комплексаў  пазашкольнай
работы аб'яднанняў пазашкольных устаноў, клубаў, пакояў школьнiка па
месцы жыхарства           сацыяльна-педагагiчных            цэнтраў,
сацыяльна-педагагiчнай службы сiстэмы адукацыi.
     1.3. Прааналiзаваць узровень квалiфiкацыi  i  вынiкi  атэстацыi
спецыялiстаў, якiя працуюць з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства,
i прыняць меры  па  арганiзацыi  павышэння  квалiфiкацыi  адзначаных
спецыялiстаў  на  базе  абласных iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  адукацыi   i
Мiнскага  гарадского iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў i атэстацыi
ў вызначаныя тэрмiны.
     1.4. Прыняць  неабходныя меры па паляпшэннi метадычнай дапамогi
спецыялiстам,  якiя  працуюць  з  дзецьмi  i  падлеткамi  па   месцы
жыхарства,  стварыць  абласныя  (рэгiянальныя) i актывiзаваць работу
дзеючых  метадычных  аб'яднанняў  педагагiчных  работнiкаў   клубаў,
пакояў школьнiка па месцы жыхарства сiстэмы адукацыi.
     1.5. Правесцi на працягу 1998-1999 гг.  абласныя (рэгiянальныя)
семiнары, навукова-практычныя  канферэнцыi  па  арганiзацыi работы з
дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства.
     1.6. Планаваць   штогод   абагульненне   станоўчага  вопыту  па
арганiзацыi работы  з  дзецьмi  i  навучэнскай  моладдзю  па   месцы
жыхарства i   садзейнiчаць   яго   распаўсюджванню  праз  метадычныя
выданнi, журналы    "Сацыяльна-педагагiчная    работа",    "Праблемы
выхавання", "Праблемы псiхалогii", "Пазашкольнае выхаванне".
     1.7. Стварыць на  працягу  1998-1999  гг.  у  клубах  i  пакоях
школьнiка па   месцы   жыхарства,   пазашкольных  установах  сiстэмы
адукацыi грамадскiя рознаўзроставыя аб'яднаннi дзяцей  i навучэнскай
моладзi па  аказаннi мiласэрнасцi i шэфскай дапамогi пажылым людзям,
iнвалiдам, ветэранам вайны i працы.
     1.8. Пашырыць  практыку правядзення ў клубах i пакоях школьнiка
па   месцы   жыхарства,   пазашкольных   установах   калектыўных   i
iндывiдуальных    мерапрыемстваў   i   кансультацый   па   праблемах
падрыхтоўкi  дзяцей  i  моладзi  да  сямейнага  жыцця,  фармiравання
здаровага  ладу жыцця,  прафiлактыкi шкодных звычак i ВIЧ-iнфекцыi з
прыцягненнем адпаведных спецыялiстаў: урачоў, псiхолагаў, сацыяльных
педагогаў, юрыстаў, валеолагаў.
     1.9. Забяспечыць   правядзенне   сумесна    з    зацiкаўленнымi
ўстановамi i        арганiзацыямi        рэгiянальных        масавых
фiзкультурна-аздараўленчых спаборнiцтваў  "Скураны  мяч",   "Залатая
шайба", "Цуд шашкi",  "Белая ладдзя", "Мяч над сеткай", "Хуткi мяч",
фестывалей "Спорт i мастацтва", "Алiмпiйцы сярод нас" i ўдзел клубаў
i пакояў  школьнiка  па  месцы жыхарства,  цэнтраў творчасцi i iншых
пазашкольных устаноў у адзначаных мерапрыемствах усiх узроўняў.
     1.10. Прымаць   удзел  у  правядзеннi  разам  з  зацiкаўленнымi
органамi i ўстановамi спартакiяд дапрызыўнай моладзi.
     2. Галоўнаму   ўпраўленню   сацыяльнай   i   выхаваўчай  работы
(Бутрым Г.А.):
     2.1. Сумесна   з  планава-эканамiчным  упраўленнем  (Астроўская
Н.А.),  упраўленнем развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай  базы  (Сакольчык
А.Ф.)  i  ўпраўленнем  па  рабоце  з кадрамi i прававым забеспячэннi
(Пыжоў  А.А.)  штогод  прадугледжваць  у  планах  работы   меры   па
ўмацаваннi  матэрыяльнай  базы,  паляпшэннi фiнансавання,  кадравага
забеспячэння   i   аплаты   працы   супрацоўнiкаў    рэспублiканскiх
пазашкольных  устаноў  з  мэтай  далейшага  ўдасканалення iх работы,
пашырэння метадычных i сацыяльна-педагагiчных функцый.
     2.2. Аказаць  на  працягу  1998  года дапамогу Дзяржкамiтэту па
справах моладзi ў  арганiзацыi  павышэння  квалiфiкацыi  кадраў  для
работы з   дзецьмi   i  падлеткамi  па  месцы  жыхарства  цэнтраў  i
аб'яднанняў камiтэтаў (аддзелаў) па справах моладзi.
     2.3. Забяспечыць  падрыхтоўку i правесцi ў 2000 годзе сумесна з
Дзяржкамiтэтам   па   справах    моладзi,    iншымi    зацiкаўленымi
рэспубiканскi  навукова-практычны  семiнар  па  рабоце  з  дзецьмi i
моладдзю па месцы жыхарства.
     3. Рэспублiканскiм пазашкольным установам:
     3.1. Пашырыць практыку  стварэння  клубаў,  студый,  аматарскiх
аб'яднанняў, грамадскiх рознаўзроставых аб'яднанняў i рухаў дзяцей i
навучэнскай моладзi па iнтарэсах,  за здаровы лад жыцця, па аказаннi
мiласэрнай i шэфскай дапамогi пажылым людзям,  iнвалiдам,  ветэранам
вайны  i  працы,  садзейнiчаць  развiццю  валанцёрскага  руху  сярод
навучэнскай моладзi.
     3.2. Праводзiць калектыўныя i  iндывiдуальныя  мерапрыемствы  i
кансультацыi па  праблемах  падрыхтоўкi дзяцей i навучэнскай моладзi
да сямейнага жыцця, фармiравання здаровага ладу жыцця i прафiлактыкi
шкодных звычак    i    ВIЧ-iнфекцыi    з   прыцягненнем   адпаведных
спецыялiстаў: псiхолагаў,  сацыяльных  педагогаў,  урачоў,  юрыстаў,
валеолагаў.
     4. Навукова-метадычнаму  цэнтру  вучэбнай   кнiгi   i   сродкаў
навучання  (Зносенка  Г.П.),  Акадэмii  паслядыпломнай адукацыi (Жук
А.I.),  рэспублiканскiм  пазашкольным  установам  штогод   планаваць
абагульненне  вопыту  па  арганiзацыi работы з дзецьмi i навучэнскай
моладдзю па месцы жыхарства i прымаць меры па яго распаўсюджванню.
     5. Упраўленням  адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама,
адпаведным рэспублiканскiм падведамным установам  прадставiць  да  1
снежня 1998 г. iнфармацыю аб рабоце з дзецьмi i навучэнскай моладдзю
па месцы жыхарства i ходзе выканання дадзенага ўказання.
     6. Кантроль   за   выкананнем  указання  ўскласцi  на  Галоўнае
ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.).

 Намеснiк Мiнiстра                                         А.Г.СЛУКА




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы