Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 12 января 1998 г. №9 "Аб зацвярджэннi Парадку прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1998 год"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 12 студзеня 1998 г.  N 9                                    г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВЫШЭЙШЫЯ
 НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 1998 ГОД

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу  приказом   Министерства  образования  от  30
         декабря  1998  г.  N  705  (Национальный  реестр  N  8/7 от
         15.01.99   г.) 

    У   мэтах  далейшага  ўдасканалення  работы   па  арганiзацыi  i
правядзенню  прыёму  студэнтаў  у  дзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы   Рэспублiкi  Беларусь   i  на   падставе  рашэння  Калегii
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16.12.1997 г. N 31.1

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць Парадак прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1998 год (дадаецца).

     2. Рэктарам   вышэйшых   навучальных   устаноў   незалежна   ад
ведамаснай прыналежнасцi.

     2.1. Стварыць  прыёмныя i экзаменацыйныя камiсii ў адпаведнасцi
з Палажэннем  аб  прыёмнай  камiсii  вышэйшай  навучальнай  установы
Рэспублiкi  Беларусь (дадатак N 1 да загада ад 08.02.1994 г.  N 37),
копii загадаў аб стварэннi камiсiй прадставiць Галоўнаму  ўпраўленню
вышэйшай адукацыi.

     2.2. Распрацаваць   уласныя  правiлы  прыёму,  узгаднiць  iх  з
органамi кiравання па падпарадкаванасцi i зацвердзiць у Мiнiстэрстве
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленыя тэрмiны.

     3. Лiчыць страцiўшым сiлу загад ад 17.01.97 г. N 18 (Рэг. нумар
1724/12 ад 21.01.97 г.).

     4. Указаны Парадак увесцi ў дзеянне з моманту  ўнясення  яго  ў
Рэестр дзяржаўнай   рэгiстрацыi   Мiнiстэрства   юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

     5. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага  намеснiка
мiнiстра Б.М.Хрусталева.


 Мiнiстр                                                 В.I.Стражаў


                                           ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                           загадам Мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           12 студзеня 1998 г. N 9


                           ПАРАДАК ПРЫЁМУ
             ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
                  Рэспублiкi Беларусь на 1998 год

     1. Асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю i пастаянна пражываюць у
рэспублiцы, а   таксама   грамадзяне   Беларусi   i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, маюць права
атрымаць на   конкурснай   аснове  бясплатную  вышэйшую  адукацыю  ў
дзяржаўных вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь,  калi
адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
     Парадак прыёму  грамадзян  замежных дзяржаў вызначае ВНУ,  калi
iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     2. Звыш  кантрольных  лiчбаў  прыёму,  якiя фiнансуюцца за кошт
бюджэтных сродкаў,  вышэйшыя навучальныя ўстановы могуць ажыццяўляць
прыём студэнтаў  па  ўсiх  формах  навучання на падставе дагавораў з
аплатай юрыдычнымi альбо фiзiчнымi асобамi.
     На дадатковыя   месцы,   колькасць   якiх  вызначаюць  вышэйшыя
навучальныя ўстановы па конкурсе могуць залiчвацца абiтурыенты, якiя
станоўча здалi  ўступныя iспыты,  але не прайшлi па конкурсе ў гэтую
цi iншую  ВНУ  пры  ўмове  здачы  адпаведных   уступных   экзаменаў,
незалежна ад  iх  формы,  а  таксама  па  вынiках  субяседавання  па
прадметах уступных экзаменаў i па сярэдняму балу  ацэнак  дакументаў
аб сярэдняй адукацыi.
     Памер аплаты за навучанне вызначаюць ВНУ,  ён дыферэнцыраваны ў
залежнасцi ад профiлю падрыхтоўкi,  формы навучання,  але не павiнен
перавышаць фактычных  затрат  на  падрыхтоўку  спецыялiста  ў  гэтай
навучальнай установе.

     3. Пры прыёме вышэйшыя навучальныя ўстановы павiнны забяспечыць
захаванне правоў   грамадзян   на   адукацыю,   якiя   прадугледжаны
заканадаўствам Рэспублiкi  Беларусь,  галоснасць i адкрытасць работы
прыёмных камiсiй,  аб'ектыўнасць ацэнкi  здольнасцяў  i  схiльнасцяў
абiтурыентаў.
     Iнфармацыя аб умовах прыёму, парадку падачы апеляцый, а таксама
аб усiх  рашэннях  прыёмнай камiсii павiнна своечасова даводзiцца да
ведама абiтурыентаў.

     4. Тэрмiны прыёму:
     - Беларускi  дзяржаўны  унiверсiтэт:  прыём  дакументаў  - з 22
чэрвеня па 4 лiпеня,  уступныя iспыты - з 6 па 20 лiпеня,  залiчэнне
па плану - да 22 лiпеня.
     - Беларуская акадэмiя музыкi:  прыём дакументаў - з  16  па  30
чэрвеня, уступныя iспыты - з 1 па 15 лiпеня, залiчэнне па плану - да
20 лiпеня.
     - Беларуская  акадэмiя  мастацтваў:  прыём  дакументаў  -  з 22
чэрвеня па 5 лiпеня,  уступныя iспыты - з 6 па 20 лiпеня,  залiчэнне
па плану - да 22 лiпеня.
     - Вышэйшае  пажарнае  вучылiшча:  прыём  дакументаў  -  па   15
мая, уступныя iспыты - з 5 па 20 жнiўня, залiчэнне да 1 верасня;
     - iншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы:  прыём дакументаў - з 26
чэрвеня па 15 лiпеня, уступныя iспыты - з 16 па 31 лiпеня, залiчэнне
па плану - да 5 жнiўня.
     На навучанне   на  ўмовах  аплаты,  а  таксама  без  адрыву  ад
вытворчасцi прыём праводзiцца ў тэрмiны,  што вызначаюцца  вышэйшымi
навучальнымi ўстановамi.  Пры гэтым залiчэнне на навучанне на ўмовах
аплаты ажыццяўляецца да 1 верасня.

     5. Паступаючыя   ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  падаюць  у
прыёмную камiсiю цi дасылаюць  наступныя  дакументы:  заяву  на  iмя
рэктара,  дакумент  аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале,  6 чорна-белых
фотакартак памерам  3х4,  медыцынскую  даведку  па  форме  086У;  на
навучанне  без  адрыву  ад вытворчасцi - дадаткова выпiску (копiю) з
працоўнай  кнiжкi;  асобы,  якiя  знаходзяцца  на  ўлiку  ў   службе
занятасцi насельнiцтва,  - дакумент,  якi аб гэтым сведчыць.  Могуць
быць  прадстаўлены  iншыя  дакументы,  якiя  пацвярджаюць  асабiстыя
таленты i ўменнi абiтурыентаў.
     Пашпарт прад'яўляецца абiтыруентам асабiста.

     6. Колькасць   (3-5),  пералiк  i  форма  правядзення  ўступных
iспытаў вызначаюцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi
з профiлем спецыяльнасцi.
     Да ўступных iспытаў акрамя  экзаменаў  могуць  быць  аднесенны:
субяседаванне, тэсцiраванне, аўдзiраванне, праслухоўванне, прагляд i
г.д., якiя праводзяцца, як правiла, да пачатку ўступных экзаменаў.
     ВНУ маюць права аднесцi частку ўступных iспытаў  да  профiльных
(конкурсных), якiя праводзяцца, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Абавязковы пiсьмовы  экзамен па беларускай мове i лiтаратуры цi
па рускай мове i  лiтаратуры  абiтурыенты  маюць  права  здаваць  па
выбары. Выключэннем   з'яўляюцца   фiлалагiчныя  спецыяльнасцi,  пры
паступленнi на якiя неабходна здаваць гэтыя экзамены ў  адпаведнасцi
з абранай  спецыяльнасцю.  Гэты  экзамен  у  выглядзе  дыктанта  пры
паступленнi на    педагагiчныя    i    гуманiтарныя    спецыяльнасцi
фiлалагiчнага профiлю  i  сачынення  цi  пераказу пры паступленнi на
iншыя спецыяльнасцi праводзiцца  цэнтралiзавана  ў  фiксаваныя  днi,
устаноўленыя Мiнiстэрствам адукацыi.
     Уступныя iспыты  (акрамя  iспытаў  па  дысцыплiнах  мастацтва i
фiзiчнай культуры)  праводзяцца  па  праграмах,  якiя  складзены   ў
адпаведнасцi з  вучэбнымi  праграмамi  агульнай  сярэдняй адукацыi i
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi.
     Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт можа праводзiць уступныя iспыты
па праграмах, распрацаваных гэтай ВНУ.
     Паступаючыя маюць  права  здаваць  уступныя iспыты па выбары на
беларускай цi на рускай мове.
     Уступныя iспыты  па  замежнай  мове  (англiйскай,  французскай,
нямецкай, iспанскай),  абiтурыенты   могуць   здаваць   па   выбары,
незалежна ад  таго,  якую  замежную  мову  яны  вывучалi  ў сярэдняй
навучальнай установе.  Выключэннем з'яўляюцца спецыяльнасцi замежных
моў i  сучасных  замежных  моў i лiтаратур,  пры паступленнi на якiя
абiтурыенты здаюць уступныя iспыты па замежнай мове ў адпаведнасцi з
абранай спецыяльнасцю.
     Расклад уступных iспытаў у ВНУ абвяшчаецца  не  пазней,  як  за
тыдзень  да  пачатку  iх правядзення i прадстаўляецца ў Мiнiстэрства
адукацыi.

     7. Абiтурыенты,  якiя не  з'явiлiся  на  iспыты  без  уважлiвых
прычын або  атрымалi нездавальняючую ацэнку,  да астатнiх iспытаў не
дапускаюцца.

     8.  Залiчэнне ў  ВНУ праводзiцца  па конкурсе  ў адпаведнасцi з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
iспытах. Конкурс можа праводзiцца  па спецыяльнасцях, па факультэце,
па ВНУ.
     Асобы, якiя   прайшлi   навучанне   праз   разнастайныя   формы
даiнстытуцкай падрыхтоўкi, залiчваюцца  ў адпаведнасцi з палажэннямi
аб iх, як правiла, да афiцыйнага пачатку ўступных iспытаў.
     Колькасць абiтурыентаў,   залiчаных   на   падставе  сумяшчэння
выпускных i ўступных экзаменаў па асобным конкурсе ў адпаведнасцi  з
прыярытэтамi, вызначанымi   ВНУ   не   павiнна   перавышаць  20%  ад
кантрольных лiчбаў прыёму па дадзенай спецыяльнасцi.

     9. ВНУ  вызначаюць  парадак  залiчэння  асоб,   якiя   скончылi
сярэднюю навучальную  ўстанову  з  медалём,  сярэднюю спецыяльную цi
прафесiйна-тэхнiчную навучальную ўстанову (на аснове базавай школы з
атрыманнем сярэдняй адукацыi) з дыпломам з адзнакай.
     Залiчэнне пераможцаў  алiмпiяд  i  конкурсаў  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з  Палажэннямi аб  правядзеннi  алiмпiяд  i  конкурсаў,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Пры гэтым,  паступаючыя  на спецыяльнасцi,  па якiх у папярэднi
год колькасць заяў ад пералiчаных асоб перавышала кантрольныя  лiчбы
прыёму, здаюць  не менш аднаго,  як правiла,  пiсьмовага конкурснага
экзамена i пры атрыманнi ацэнкi "5" залiчваюцца. Пры атрыманнi iншых
станоўчых ацэнак   яны   здаюць   астатнiя   ўступныя   экзамены   i
ўдзельнiчаюць у агульным конкурсе.

     10. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на  ўступных
iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi-сiроты i дзецi,  што засталiся без апекi бацькоў; дзецi з
сем'яў загiнуўшых (памершых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання
вайсковай службы  або  працы  ў  складзе савецкiх войск на тэрыторыi
дзяржаў, дзе  вялiся  баявыя  дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў
ваеннаслужачых, загiнуўшых  (памершых)  у  мiрны час пры праходжаннi
вайсковай службы;
     iнвалiды I  i  II  груп,  якiм  у  адпаведнасцi  з  заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных экспертных   камiсiй    не    супрацьпаказана
навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     асобы, якiя  маюць  iльготы  ў  адпаведнасцi  з  арт.18  Закону
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     суайчыннiкi з iншых краiн па рэкамендацыях беларускiх суполак i
навучальных устаноў замежжа на спецыяльна выдзеленыя месцы.

     11. Пераважнае права на залiчэнне па ўсiх формах навучання  пры
аднолькавай агульнай  колькасцi балаў маюць:  iнвалiды III групы пры
адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў;  асобы, якiя маюць iльготы
ў адпаведнасцi з арт.19,  20,  23, 24, 25 Закону Рэспублiкi Беларусь
"Аб сацыяльнай  абароне  грамадзян,  пацярпеўшых  ад  катастрофы  на
Чарнобыльскай АЭС";  звольненыя  ў запас ваеннаслужачыя,  якiя маюць
iльготы, устаноўленыя заканадаўствам i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
асобы, якiя маюць стаж практычнай работы не менш двух гадоў.

     12. Залiчэнне   абiтурыентаў   на   ўмовах   мэтавай,   мэтавай
кантрактнай падрыхтоўкi спецыялiстаў ажыццяўляецца згодна даведзеных
планаў мэтавага набору, адпаведных палажэнняў i правiлаў прыёму ВНУ.

     13. Вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  могуць  ажыццяўляць  прыём
выпускнiкоў сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных  навучальных
устаноў на скарочаны тэрмiн навучання. Парадак i ўмовы такога прыёму
вызначаюць ВНУ ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi.

     14. Парадак залiчэння на навучанне без  адрыву  ад  вытворчасцi
вызначаюць вышэйшыя  навучальныя  ўстановы.  Пры гэтым па конкурсе ў
першую чаргу залiчваюцца асобы,  якiя маюць сярэднюю спецыяльную  цi
прафесiйна-тэхнiчную адукацыю   або   стаж   практычнай  работы,  як
правiла, не менш за 6  месяцаў  пры  паступленнi  на  адпаведныя  цi
роднасныя спецыяльнасцi.
     Пры наяўнасцi свабодных месцаў на  бюджэтнае  навучанне  могуць
залiчвацца iншыя асобы.

     15. Для  атрымання другой вышэйшай адукацыi ў ВНУ рэспублiкi па
дзённай, вячэрняй,  завочнай формах навучання могуць прымацца  асобы
на ўмовах  поўнай  аплаты  навучання.  Парадак  залiчэння гэтых асоб
вызначаецца адпаведным палажэннем.

     16. За  тры  месяцы  да  пачатку  прыёму  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы распрацоўваць  уласныя  правiлы  прыёму,  якiя  не  павiнны
супярэчыць заканадаўству  Рэспублiкi  Беларусь,  дадзенаму   Парадку
прыёму i  ўзгадняюць  iх з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i
зацвярджаюць у Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     17. Усе iншыя пытаннi, звязаныя з прыёмам, якiя не адлюстраваны
ў Парадку прыёму, канчаткова вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi вышэйшых
навучальных устаноў.

     18. Кантроль за  правядзеннем  прыёму  ў  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы ажыццяўляюць:
     Дзяржаўная камiсiя,    прызначаная    Прэзiдэнтам    Рэспублiкi
Беларусь;
     Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь;
     Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi;
     мiнiстэрствы i iншыя органы дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у
падпарадкаваннi ВНУ;
     грамадскiя камiсii.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2388/12.
 Дата:  20.03.98 г.  





<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы