Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 27 октября 1997 г. №551 "Аб унясеннi змяненняў у Iнструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 27 кастрычнiка 1997 г.  N 551                               г.Мiнск


 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ
 I АДЛIЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
 УСТАНОЎ (РЭГIСТРАЦЫЙНЫ N 335/12 АД 26.04.94)

     З   мэтай   упарадкавання    дзейнасцi   сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

     1. Унесцi наступныя змяненнi  ў Iнструкцыю аб парадку пераводу,
аднаўлення  i адлiчэння  навучэнцаў дзяржаўных  сярэднiх спецыяльных
навучальных   устаноў,   зацверджаную   загадам   мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 1994 г. N 118 (дадаецца).

     2. Кантроль за выкананнем  дадзенага загада ўскласцi на першага
намеснiка мiнiстра Б.М.Хрусталёва.


 Мiнiстр                                                 В.I.Стражаў

 Першы намеснiк мiнiстра
 24 кастрычнiка 1997 г.                                Б.М.Хрусталёў

 Начальнiк упраўлення сярэдняй
 спецыяльнай адукацыi                                    Л.Я.Кiрылюк

 Галоўны юрысконсульт упраўлення
 па рабоце з кадрамi i прававым
 забеспячэннi                                           А.У.Мякiннiк


                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           загадам мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 27 кастрычнiка 1997 г.
                                           N 551


 ЗМЯНЕННI Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ
 I АДЛIЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
 НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ, ЗАЦВЕРДЖАНУЮ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
 АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 25 КРАСАВIКА 1994 г. N 118

===

     Пункт 6.1. выкласцi ў  наступнай рэдакцыi: "Навучэнец можа быць
адлiчаны з сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы:
     - па ўласным жаданнi;
     - у сувязi з пераводам у iншую навучальную ўстанову;
     - па стане здароўя на падставе даведкi УКК;
     - за акадэмiчную запазычанасць;
     -  за  сiстэматычнае  парушэнне  вучэбнай  дысцыплiны, правiлаў
унутранага распарадку навучальнай установы.
     Адлiчэнне  непаўналетнiх  навучэнцаў   з  сярэднiх  спецыяльных
навучальных  устаноў  ажыццяўляецца  са  згоды  камiсii  па  справах
непаўналетнiх па месцы жыхарства".

     Пункт 6.2. выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Адлiчэнне навучэнцаў
за акадэмiчную запазычанасць або за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай
дысцыплiны,  правiлаў  унутранага  распарадку  навучальнай  установы
ажыццяўляецца  адмiнiстрацыяй  на   падставе  рашэння  педагагiчнага
(метадычнага) савета навучальнай установы".

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2148/12.
 Дата:  31.10.97 г.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы