Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 8 июля 1997 г. №381 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб вучэбных аб'яднаннях прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        8 лiпеня 1997 г. № 381

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫХ
 АБ'ЯДНАННЯХ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ
 СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу приказом Министерства образования от 22 марта
         2006 г. № 169   

     У мэтах  стварэння  ўмоў  для  развiцця  сiстэмы  бесперапыннай
прафесiянальнай адукацыi,  удасканалення падрыхтоўкi  квалiфiкаваных
рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй загадваю:
     1. Зацвердзiць прыкладнае  Палажэнне  аб  вучэбных  аб'яднаннях
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
Увесцi ў дзеянне ўказанае Палажэнне з 1 жнiўня 1997 г.
     2. Упраўленням  прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай
адукацыi (Ганчар Э.М., Кiрылюк Л.Я.) давесцi прыкладнае Палажэнне да
ведама   ўпраўленняў   адукацыi   абл(Мiнгар)выканкамаў,  дырэктараў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных  устаноў
i  забяспечыць  кантроль  за  вызначаным парадкам стварэння вучэбных
аб'днанняў.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.07.1997 № 381

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
         аб вучэбных аб'яднаннях прафесiянальна-тэхнiчных i
              сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў

                       1. Агульныя палажэннi

     1. Вучэбнае  аб'яднанне  "Прафесiянальна-тэхнiчная  навучальная
ўстанова  - сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" ("ПТНУ-ССНУ")
(далей - аб'яднанне) з'яўляецца адной з форм  практычнай  рэалiзацыi
прынцыпа  бесперапыннасцi  прафесiянальнай  адукацыi  i ствараецца ў
мэтах  найбольш  эфектыўнага  выкарыстання  ў  навучальным   працэсе
пераваг  агульнаспецыяльнай  i  прафiлюючай  падрыхтоўкi  ў сярэдняй
спецыяльнай    i     прафесiянальна-практычнай     падрыхтоўкi     ў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах.
     2. Галоўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:
     - стварэнне  спрыяльных умоў для рэалiзацыi адукацыйных запытаў
асобы  ў  галiне  прафесiянальнай  адукацыi,   яе   прафесiянальнага
станаўлення i росту;
     - удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу,  якое мае на ўвазе
бесперапыннасць, адкрытасць, гiбкасць, варыятыўнасць i пераемнасць у
змесце,  формах  i  метадах  падрыхтоўкi  квалiфiкаваных  рабочых  i
спецыялiстаў   з   сярэдняй  спецыяльнай  адукацыяй,  распрацоўка  i
апрабацыя  новых  методык  i  тэхналогiй   навучання   i   выхавання
навучэнцаў ПТНУ i ССНУ;
     - задавальненне    патрэбнасцi    народнай     гаспадаркi     ў
квалiфiкаваных кадрах розных узроўняў адукацыi i квалiфiкацыi;
     - карэннае павышэнне якасцi прафесiйнай падрыхтоўкi  навучэнцаў
за  кошт  пераемнасцi  i  ўзаемасувязi зместу сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай  адукацыi,  больш  поўнага  i   эфектыўнага
выкарыстання  наяўнага  кадравага  патэнцыялу i вучэбна-матэрыяльнай
базы навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне;
     - удасканаленне   iснуючых  механiзмаў  адбору  абiтурыентаў  i
фармiравання кантынгенту сярэднiх спецыяльных  навучальных  устаноў,
забеспячэнне  высокага  ўзроўню агульнаадукацыйнай i прафесiянальнай
падрыхтоўкi выпускнiкоў, якi дазваляе паспяхова працягваць навучанне
ў ВНУ па сiстэме бесперапыннай прафесiянальнай адукацыi.
     3. У сваёй дзейнасцi аб'яднанне кiруецца дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь,  прыкладнымi палажэнямi аб сярэднiх спецыяльных
(вучылiшча,     тэхнiкум,     каледж,     вышэйшы     каледж)      i
прафесiянальна-тэхнiчных     (прафесiянальна-тэхнiчнае    вучылiшча,
вышэйшае  прафесiянальнае  i  тэхнiчнае   вучылiшча,   рэгiянальныя
цэнтры    прафесiянальнай    адукацыi)    навучальных    установах,
нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi  Беларусь,
iншых   органаў   кiравання,   у  непасрэдным  падпарадкаваннi  якiх
знаходзяцца ўваходзячыя ў аб'яднанне навучальныя ўстановы,  i  гэтым
Палажэннем.
     4. Аб'яднанне   навучальных   устаноў    сiстэмы    Мiнадукацыi
ствараецца  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь на
падставе  сумесных  прапаноў  навучальных  устаноў   i   ўпраўленняў
адукацыi   абл(Мiнгар)выканкамаў,   якiм  непасрэдна  падпарадкаваны
прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.
     Аб'яднанне навучальных   устаноў,   не  ўваходзячых  ў  сiстэму
Мiнадукацыi,   ствараецца   па   iх   сумеснай   прапанове   загадам
рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання,  якому падпарадкаваны
гэтыя навучальныя ўстановы.
     Аб'яднанне навучальных   устаноў,  якiя  ўваходзяць  у  сiстэмы
розных мiнiстэрстваў i  iншых  рэспублiканскiх  органаў  дзяржаўнага
кiравання, ствараецца  сумесным  загадам  адпаведных рэспублiканскiх
органаў  дзяржаўнага  кiравання  на   падставе   сумесных   прапаноў
навучальных   устаноў  i  органаў  кiравання,  якiм  яны  непасрэдна
падпарадкаваны.
     5. Сярэднiя  спецыяльныя i прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя
ўстановы ўваходзяць  у  аб'яднанне  на  правах  поўнай  юрыдычнай  i
фiнансавай самастойнасцi.
     Кожная навучальная ўстанова,  што ўваходзiць у  аб'яднане,  мае
права свабоднага выхаду з яго.
     Спыненне дзейнасцi  аб'яднання  (выхад  удзельнiкаў  з  саставу
аб'яднання)   ажыццяўляецца   ў  аналагiчным  парадку,  на  падставе
адпаведных прапаноў удзельнiкаў (удзельнiка) аб'яднання.
     6. Аб'яднанне арганiзуе сваю дзейнасць на падставе гадавога (цi
на iншы,  устаноўлены саветам  аб'яднання  тэрмiн)  i  перспектыўных
планаў работы.

             2. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу

     7. Бесперапынная  падрыхтоўка рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй у рамках аб'яднання ажыццяўляецца па  прынцыпу
паэтапнага авалодання адукацыйнымi ўзроўнямi па адзiных (узгодненых)
вучэбных планах i праграмах, распрацаваных аб'яднаннем (навучальнымi
ўстановамi)  i  зацверджаных  ва  ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     8. На   першым   этапе   навучання   (у   ПТНУ),   як  правiла,
прадугледжваецца   завяршэнне   агульнаадукацыйнай   падрыхтоўкi   i
прыманне рабочай квалiфiкацыi (квалiфiкацый) па прафесii (прафесiях)
на ўзроўнi не нiжэй 2-3 квалiфiкацыйнага разраду.
     9. Пераход  навучэнцаў  на  другi  этап  навучання (у ССНУ) для
атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з  Палажэннем аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ у ССНУ у
рамках вучэбнага аб'яднання "ПТНУ-ССНУ",  распрацаванага аб'яднаннем
самастойна  з  улiкам  патрабаваняў Тыпавых правiлаў прыёму ў ССНУ i
зацверджанага Саветам аб'яднання па ўзгадненню з органам  кiравання,
загадам якога створана аб'яднанне.
     10. Тэрмiны навучання на кожным з этапаў вызначаюцца  вучэбнымi
планамi.
     11. Пералiк спецыяльнасцей,  па  якiх  ажыццяўляецца  паэтапнае
бесперапыннае  навучанне  квалiфiкаваных  рабочых  i  спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у  рамках  аб'яднання  ўзгадняецца  з
органам кiравання, загадам якога створана аб'яднанне.

                      3. Кiраванне аб'яднаннем

     12. Кiраўнiцтва    дзейнасцю    аб'яднання   ажыццяўляе   Савет
аб'яднання,  якi ствараецца на парытэтных пачатках  з  прадстаўнiкоў
гэтых  навучальных устаноў.  У састаў Савета ўваходзяць прадстаўнiкi
ад  адмiнiстрацыi,  выкладчыкаў,  майстроў  вытворчага  навучання  i
грамадскiх арганiзацый ССНУ i ПТНУ.
     13. Савет узначальваюць сустаршынi-кiраўнiкi  ўдзельнiчаючых  у
аб'яднаннi навучальных устаноў, якiя маюць роўныя правы.
     14. Савет аб'яднання:
     - арганiзуе   (пры   неабходнасцi)   распрацоўку  i  зацвярджае
палажэнне аб аб'яднаннi;
     - распрацоўвае  i  зацвярджае  гадавыя  i  перспектыўныя  планы
работы аб'яднання;
     - арганiзуе  распрацоўку  i  ўдасканаленне  вучэбных  планаў  i
праграм бесперапыннай падрыхтоўкi рабочых i спецыялiстаў з  сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй з улiкам запытаў заказчыкаў кадраў i iнтарэсаў
навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне;
     - арганiзуе  распрацоўку  i  зацвярджае па ўзгадненню з органам
кiравання,  загадам якога створана аб'яднанне, Палажэнне аб умовах i
парадку   залiчэння  навучэнцаў  ПТНУ  ў  ССНУ  ў  рамках  вучэбнага
аб'яднання "ПТНУ-ССНУ";
     - арганiзуе  падрыхтоўку  i  правядзенне  сумесных  пасяджэнняў
педагагiчных саветаў,  метадычных i цыклавых  камiсiй,  канферэнцый,
семiнараў,  творчых  выстаў  i  iншых мерапрыемстваў,  абмен вопытам
работы.
     15. Пасяджэннi  Савета  праводзяцца не радзей 2 разоў у год,  а
таксама па меры неабходнасцi,  у перыяд  памiж  пасяджэннямi  Савета
рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюцца сустаршынямi.
     16. Для       арганiзацыi       метадычнага        забеспячэння
вучэбна-выхаваўчага  працэсу  з  лiку  адмiнiстрацыi,  выкладчыкаў i
майстроў вытворчага навучання i  каледжа  можа  стварацца  метадычны
савет   аб'яднання,  якi  каардынуе  метадычную  работу  навучальных
устаноў,  якiя ўваходзяць  у  аб'яднанне  i  дзейнiчае  на  падставе
Палажэння, зацверджанага Саветам аб'яднання.

                        4. Правы i абавязкi
            навучальных устаноў - удзельнiкаў аб'яднання

     17. Правы  i  абавязкi   ўдзельнiкаў   аб'яднання   вызначаюцца
Палажэннямi   аб  сярэдняй  спецыяльнай  i  прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальных установах (ПТВ,  ВПВ,  ВТВ, ЦПА), дадзеным Палажэннем, а
таксама   двухбаковымi   дагаворамi,   якiя   могуць  заключацца  ва
ўстаноўленым парадку.
     18. Удзельнiкi  аб'яднання  маюць права ва ўстаноўленым парадку
ўносiць на разгляд органа кiравання,  загадам  якога  яно  створана,
прапановы  па  ўдасканаленню  i  спыненню дзейнасцi аб'яднання,  пры
гэтым спыненне дзейнасцi аб'яднання не мяняе статуса  ўваходзячых  у
яго навучальных устаноў.
     19. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:
     - ажыццяўляе  падрыхтоўку  спецыялiстаў  з сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй з лiку асоб,  залiчаных у ССНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб  умовах  i  парадку  залiчэння  навучэнцаў  ПТНУ  у ССНУ у рамках
вучэбнага аб'яднання "ПТНУ-ССНУ";
     - аказвае    дапамогу   выкладчыкам   вучылiшча   ў   павышэннi
квалiфiкацыi,  прадстаўляе   магчымасць   карыстацца   тэхнiчнай   i
метадычнай дакументацыяй;
     - прадстаўляе  магчымасць   выкладчыкам   i   навучэнцам   ПТНУ
карыстацца  бiблiятэкай,  вучэбнымi лабараторыямi,  спартыўнай базай
ССНУ;
     - па   меры   неабходнасцi   накiроўвае   сваiх  выкладчыкаў  i
спецыялiстаў для правядзення заняткаў з навучэнцамi ПТНУ i ўдзелу  ў
рабоце экзаменацыйнай камiсii.
     20. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова:
     - праводзiць   прафарыентацыйную   работу   па  прыцягненню  на
навучанне найбольш падрыхтаваных выпускнiкоў школ;
     - ажыццяўляе  адбор  i  падрыхтоўку  навучэнцаў для прадаўжэння
навучання ў ССНУ па iнтэгрыраваным планам;
     - прадастаўляе    магчымасць    выкладчыкам,   спецыялiстам   i
навучэнцам ССНУ карыстацца бiблiятэкай, лабараторыямi i майстэрнямi,
спартыўнай базай ПТНУ.
     21. Аб'яднанне дзейнiчае  ў  адпаведнасцi  з  гэтым  прыкладным
Палажэннем  або распрацоўвае на яго падставе сваё уласнае палажэнне,
у  якiм  адлюстроўваецца  спецыфiка  яго   дзейнасцi   i   дзейнасцi
ўваходзячых  у аб'яднанне навучальных устаноў,  i якое зацвярджаецца
Саветам аб'яднання.  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы