Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 9 января 1997 г. №5 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе (рег. N 90/12 от 12.11.93 г.)"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


                   МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 9 студзеня 1997 г.                                N 5

                              г.Мiнск


 Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне
 аб вышэйшай навучальнай установе (Рэгiстрацыйны N 90/12
 от 12.11.93 г.)

===

     З мэтай упарадкаванасцi дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Унесцi   наступныя   змяненнi   i  дапаўненнi  ў  Прыкладнае
палажэнне аб вышэйшай  навучальнай  установе,  зацверджанае  загадам
мiнiстра  адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г.  N 203.
(Дадаецца).

     2. Рэктарам  дзяржаўных  i  недзяржаўных  вышэйшых  навучальных
устаноў  у  тэрмiн  да  1 верасня 1997 г.  правесцi мерапрыемствы па
выкананню патрабаванняў да вышэйшых навучальных устаноў у  сувязi  з
унясеннем змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай
навучальнай установе.
     Дзяржаўнай  iнспекцыi  навучальных  устаноў  (Канановiч  У.Я.),
Галоўнаму ўпраўленню  вышэйшай адукацыi (Дабранскi  В.М.) на працягу
1997/1998   навучальнага   года    ажыццявiць   праверку   выканання
патрабаванняў Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе
са  змяненнямi i  дапаўненнямi ва  ўсiх недзяржаўных  ВНУ Рэспублiкi
Беларусь.
     У выпадку  неадпаведнасцi  ўстаноўленым  патрабаванням   унесцi
прапановы аб лiквiдацыi ўказаных ВНУ.

     3.  Дзяржаўнай iнспекцыi  навучальных устаноў  (Канановiч У.Я.)
пры  правядзеннi планавых  атэстацый у  адпаведнасцi з  зацверджаным
планам-графiкам ажыццявiць праверку дзеючых унiверсiтэтаў i акадэмiй
на  адпаведнасць  наяўнаму  статусу,  калi  з  моманту атрымання iмi
адпаведнага  статуса прайшло  не  менш  5 гадоў.  Пры неадпаведнасцi
апошнiх устаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб змене статуса
гэтай навучальнай установы.

     4.  Галоўнаму  ўпраўленню  вышэйшай  адукацыi, Рэспублiканскаму
iнстытуту     вышэйшай     школы     i     гуманiтарнай    адукацыi,
Навукова-метадычнаму  цэнтру вучэбнай  кнiгi i  сродкаў навучання  ў
Даведнiку  для паступаючых  у вышэйшыя  навучальныя ўстановы,  iншых
публiкацыях  аб  прыёме  ў  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы называць
недзяржаўныя вышэйшыя  навучальныя ўстановы, якiя  маюць лiцэнзii на
адукацыйную  дзейнасць,  з  указаннем  акрэдытаваных ва ўстаноўленым
парадку ў гэтых ВНУ спецыяльнасцей i спецыялiзацый.

     5. Кантроль за выкананнем данага загада ўскласцi  на  намеснiка
мiнiстра У.Ф.Валадзько.


 Мiнiстр                                         В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра

      У.Ф.Валадзько

 Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
 вышэйшай адукацыi

                 Д.С.Даманеўскi

 Начальнiк упраўлення па рабоце з кадрамi,
 прававому забеспячэнню

                    А.А.Пыжоў

 Начальнiк дзяржаўнай iнспекцыi
 навучальных устаноў

                 У.Я.Канановiч

                                            ЗАЦВЕРДЖАНА
                                            загадам мiнiстра
                                            адукацыi i навукi
                                            ад  09.01.1997 г.
                                            N 5

 УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства фiнансаў                      Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                          Намеснiк мiнiстра

            А.I.Сверж                                 А.П.Колас


                 Змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае
                 Палажэнне аб вышэйшай навучальнай
                   установе, зацверджанае загадам
               мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                    ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203


                             Раздзел II

     1.1. Абзац сёмы выкласцi ў рэдакцыi - "Статус унiверсiтэта  або
акадэмii надаецца ВНУ пасля iх атэстацыi ва ўстаноўленым парадку".

     1.2. Абзац    дзесяты   запiсаць   у   рэдакцыi:   "падрыхтоўка
спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i  спецыялiзацыях
пры ўмове выканання патрабаванняў,  выкладзеных у дадзеным палажэннi
ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх  кiравання  па  падпарадкаванасцi,  у
недзяржаўных  ВНУ  - на падставе лiцэнзii,  выдадзенай Мiнiстэрствам
адукацыi".

     1.3. У абзацы адзiнаццатым словы "падрыхтоўка да паступлення  ў
ВНУ" - выключыць.

                             Раздзел IV

     1.4. У  абзацы  першым  у другiм сказе замест слоў "на падставе
тыпавых правiлаў прыёму",  запiсаць:  "на падставе Парадку прыёму  ў
вышэйшыя    навучальныя    ўстановы,   зацверджанага   Мiнiстэрствам
адукацыi".

                             Раздзел V

     1.5. У абзацы першым замест слоў  "зацвярджаемых  Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь" запiсаць:  "на падставе патрабаванняў,
устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь".

     1.6. У абзацы трэцiм другi сказ выключыць.

     1.7. Увесцi раздзел 9.


             IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай
               базы, вучэбна-метадычнага i кадравага
             забеспячэння вучэбнага працэса ў вышэйшых
                       навучальных установах


     1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
     Агульная плошча памяшканняў,  выкарыстоўваемых для навучальнага
працэса,   уключаючы   арэндуемую,  павiнна  адпавядаць  нарматывам,
прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
     Павiнны быць  у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных
планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый,  кабiнеты, iншыя
памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
     Колькасць  наяўных  дзеючых  сродкаў  тэхнiчнага  забеспячэння,
камп'ютараў,    рабочых   месцаў    павiнна   поўнасцю    адпавядаць
патрабаванням  праграм  выкладання  дысцыплiн  з улiкам неабходнасцi
правядзення  самастойнай  работы  студэнтаў  па-за  сеткай  асноўных
заняткаў.

     2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
     У структурных падраздзяленнях ВНУ,  на  факультэтах,  кафедрах,
адказных  за  арганiзацыю  вучэбнага  працэса  i  якасць  навучання,
павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i  рабочыя  праграмы
дысцыплiн на бягучы навучальны год,  распрацаваныя i зацверджаныя ва
ўстаноўленым парадку.
     Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх
агульнанавуковых  i  спецыяльных  дысцыплiнах,  што   выносяцца   на
курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
     - для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў
падручнiкаў,     вучэбных    дапаможнiкаў,     канспектаў    лекцый,
вучэбна-метадычных   распрацовак  на   кожныя  25   студэнтаў,  якiя
вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
     - для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму  камплекту
вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных
праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
     - па  лабараторных  работах  i самастойных занятках,  уключаючы
курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных
матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
     Да экземпляраў  вучэбна-метадычнай  лiтаратуры  прыраўноўваюцца
ксеракопii   вучэбна-метадычных   матэрыялаў   i  копii  на  гнуткiх
магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца
студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.

     3. Кадравае забеспячэнне.
     Выкладчыкi вышэйшай навучальнай  установы,  iншыя  педагагiчныя
работнiкi,  якiя  ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе,  павiнны мець
адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
     Штатнымi выкладчыкамi   павiнна   выконвацца  не  менш  50%  ад
агульнага аб'ёму вучэбнай работы,  прадугледжанай вучэбным планам на
бягучы год.
     Колькасць выкладчыкаў,  якiя знаходзяцца  ў  штаце  данай  ВНУ,
павiнна  быць  не  менш  6-цi  на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы
навучання i не менш 3-х  на  кожныя  100  студэнтаў  завочнай  формы
навучання.
     Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў,  якiя маюць  вучоныя
ступенi i званнi i якiя iх не маюць,  устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi
са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных  курсаў
высокаквалiфiкаванымi  лектарамi,  якiя,  як  правiла,  маюць  вопыт
навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1742/12.
 Дата:  04.02.97 г.




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы