Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14 мая 1996 г. №193 "Аб парадку прыёму грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


        МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД
 14.05.96                                          N 193

                              г.Мiнск


 Аб парадку прыёму грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў
 навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу приказом  Министерства образования Республики
         Беларусь от 24 февраля 1999 г. N 68 (Национальный реестр  -
         N 8/140 от 11.03.99 г.) 

     У адпаведнасцi  з  пастановай  Выканаўчага Камiтэта Супольнасцi
Беларусi i Расii ад 11 красавiка 1996  г.  N  1  "Аб  роўных  правах
грамадзян   на   атрыманне   адукацыi"  у  мэтах  стварэння  адзiнай
адукацыйнай прасторы

ЗАГАДВАЮ:

     1. Унесцi наступныя дапаўненнi ў  нарматыўную  дакументацыю  па
прыёму  ў  вышэйшыя,  сярэднiя  спецыяльныя  i  прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя установы:

     1.1. п.  1 "Парадка прыёму ў  дзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь  на 1996 год",  зацверджанага загадам
мiнiстра адукацыi i навукi ад 29.12.1995 г. N 498 i зарэгiстраванага
ў   Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 снежня 1995 г.,  рэгiстрацыйны
N 1217/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "У вышэйшыя  навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь прымаюцца
асобы,  якiя  маюць  сярэднюю  адукацыю  i  пастаянна  пражываюць  у
рэспублiцы,   а   таксама   грамадзяне  Беларусi  i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi.
     Указаныя грамадзяне  маюць  права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную  вышэйшую  адукацыю  ў  дзяржаўных  вышэйшых  навучальных
установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню".

     1.2. п.1  "Правiлаў  прыёму  ў  дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь",  зацверджаных  загадам
мiнiстра адукацыi i навукi ад 17.01.1996 г. N 11 i зарэгiстраваных у
Рэестры   Дзяржаўнай рэгiстрацыi 24 студзеня 1996 г.,  рэгiстрацыйны
N 1264/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ)  Рэспублiкi
Беларусь  на  конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы,  якiя  пастаянна
пражываюць у рэспублiцы,  а таксама грамадзяне Беларусi i  беларусы,
якiя  пражываюць  за  яе  межамi,  грамадзяне  Расiйскай  Федэрацыi.
Указаныя  грамадзяне  маюць  права  атрымаць  на  конкурснай  аснове
бясплатную  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю  ў  дзяржаўных  сярэднiх
спецыяльных навучальных установах,  калi адукацыя дадзенага  ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню".

     1.3. п.  1.1  "Тыпавых  правiлаў  прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь",  зацверджаных  загадам
мiнiстра  адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1996 г.
№ 61 i зарэгiстраваных у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi ад 21 лютага
1996 г. , рэгiстрацыйны № 1313/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, а
таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi
i грамадзяне Расiйскай Федэрацыi маюць права  на  конкурснай  аснове
атрымаць   бясплатную  прафесiйна-тэхнiчную  адукацыю  ў  дзяржаўных
прафесiйна-тэхнiчных    навучальных    установах    (ПТНУ),     калi
прафесiйна-тэхнiчная адукацыя атрымлiваецца ўпершыню".

     1.4. п.  1.2  "Тыпавых  правiлаў  прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы" пасля слоў :  "...грамадзян  дзяржаў-удзельнiц
СНД"   дапоўнiць   словамi  ў  дужках  "акрамя  грамадзян  Расiйскай
Федэрацыi".

     2. Прыём  грамадзян   Расiйскай   Федэрацыi   ў   магiстратуру,
аспiрантуру i дактарантуру вышэйшых навучальных i навукова-даследчых
устаноў Рэспублiкi Беларусь  ажыццяўляць  на  агульных  падставах  з
грамадзянамi Беларусi.

     3. Рэктарам    дзяржаўных    вышэйшых,    дырэктарам   сярэднiх
спецыяльных  i  прафесiйна-тэхнiчных  навучальных   устаноў   унесцi
неабходныя дапаўненнi ва ўласныя правiлы прыёму на 1996 год.

     4. Кантроль  за  выкананнем  загада  ўскласцi  на  начальнiкаў:
Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.), упраўлення
сярэдняй    спецыяльнай    адукацыi   (Кiрылюк   Л.Я.),   упраўлення
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.),  упраўлення падрыхтоўкi
навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў (Рэут А.П.).


 Мiнiстр                                            В.I. Стражаў

 -----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар : 1419/12.
 Дата  : 15.05.96 г.  













<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы