Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17 января 1996 г. №11 "Правiлы прыему ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

        МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД
 17.01.96 г.                                                N 11

 Аб зацвярджэннi правiлаў прыёму ў дзяржаўныя
 сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы
 Рэспублiкi Беларусь


       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу приказом  Министерства образования Республики
         Беларусь  от  13  января  1998  г.  N  10  (рег. N 2265/12)
         


     1. Зацвердзiць правiлы прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.

     2. Прадоўжыць  дзейнасць Палажэння аб прыёмнай камiсii сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы,  зацверджанага загадам Мiнадукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 20.02.92 г. N 39.

     3. Лiчыць  страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь ад 27.01.95 г. N 36.


 Мiнiстр                                               В.I.Стражаў


                                       Зацверджаны
                                       загадам мiнiстра адукацыi i
                                       навукi Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 17.01.1996 г. N 11


                              ПРАВIЛЫ
   прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
                        Рэспублiкi Беларусь

===

        [Змяненнi i дапаўненнi:
            Загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 14 мая  1996  г.
         N 193 (рэг. N 1419) .]


            АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI I ПРЫЁМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ

     1. У   сярэднiя   спецыяльныя   навучальныя   ўстановы   /ССНУ/
Рэспублiкi Беларусь  на  конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы,  якiя
пастаянна  пражываюць у рэспублiцы,  а таксама грамадзяне Беларусi i
беларусы,  якiя  пражываюць  за   яе  межамi,  грамадзяне  Расiйскай
Федэрацыi.
     Указаныя грамадзяне  маюць  права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю  ў  дзяржаўных  сярэднiх
спецыяльных  навучальных установах,  калi адукацыя дадзенага ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 1 - у рэдакцыi  загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
         ад 14 мая 1996 г. N 193 (рэг. N 1419)

            1.  У сярэднiя  спецыяльныя навучальныя  ўстановы /ССНУ/
         Рэспублiкi Беларусь  на конкурснай аснове  прымаюцца асобы,
         якiя   пастаянна   пражываюць   у   рэспублiцы,  а  таксама
         грамадзяне  Беларусi  i  беларусы,  якiя  пражываюць  за яе
         межамi.
            Указаныя грамадзяне  маюць права атрымаць  на конкурснай
         аснове   бясплатную   сярэднюю   спецыяльную   адукацыю   ў
         дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных установах, калi
         адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.

     2. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму па ўсiх формах  навучання  на
падставе  дагавораў  за  аплату  ў  ССНУ на конкурснай аснове могуць
залiчвацца  грамадзяне,  якiя  станоўча  здалi  ўступныя   экзамены.
Забараняецца заключэнне дагавораў да правядзення конкурсу.
     Парадак прыёму грамадзян  замежных  дзяржаў  вызначае  ССНУ  па
ўзгадненню  з  органам  па кiраўнiцтву,  калi iншае не прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     3. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

     4. Для  атрымання  другой  сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў ССНУ
рэспублiкi па дзённай,  вячэрняй,  завочнай формах навучання  могуць
прымацца  асобы  на  ўмовах поўнай аплаты навучання,  за выключэннем
грамадзян,  якiм   супрацьпаказана   работа   па   атрыманай   раней
спецыяльнасцi  ў  сувязi  з  пагаршэннем стану здароўя пры наяўнасцi
заключэння адпаведнай медыцынскай камiсii,  педагагiчных  работнiкаў
пры   паступленнi   на   педагагiчныя  спецыяльнасцi  пры  наяўнасцi
хадайнiцтва з месца работы.

     5. Умовы i  парадак  прыёму  ў  дадзеную  навучальную  ўстанову
павiнны быць даведзены да ведама тых,  хто паступае,  не пазней, чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

     6. Прыём праводзiцца ў тэрмiны адпаведна дадатку 1.

     7. Дакументы аб прыёме абiтурыенты падаюць у  прыёмную  камiсiю
навучальнай установы ў адпаведнасцi з дадаткам 2.

     8. Асобам,  якiя  закончылi  прафесiйна-тэхнiчныя  вучылiшчы па
дзённай  форме  навучання,  даецца  права  паступлення  ў   сярэднiя
спецыяльныя   навучальныя   ўстановы   непасрэдна  пасля  заканчэння
вучылiшча.   Навучанне   асоб   гэтай   катэгорыi   па    адпаведных
спецыяльнасцях можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны.

     9. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,  на   дзённае   навучанне   пасля   заканчэння   базавай
агульнаадукацыйнай  школы  прымаюцца  толькi асобы,  якiм да пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 год.

     10. На навучанне без адрыву ад  вытворчасцi  прымаюцца:
     асобы, якiя працуюць па профiлю абранай спецыяльнасцi;
     усе,  хто  паступае на вучобу за аплату;
     ваеннаслужачыя на працягу трох гадоў пасля звальнення ў запас;
     iнвалiды I i II групы;
     выпускнiкi  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў  па  адпаведных цi
блiзкiх спецыяльнасцях;
     жанчыны, у якiх ёсць дзецi ва ўзросце да трох гадоў;
     беспрацоўныя, якiя маюць накiраванне служб занятасцi;
     усе, хто паступае на спецыяльнасцi культуры i мастацтва.

     11. Стаж практычнай работы асоб, якiя паступаюць на безадрыўныя
формы  навучання, вызначаецца на пачатак навучальнага года  агульна,
незалежна ад перапынкаў у працы. Час знаходжання на вайсковай службе
i часовая сезонная работа ўключаюцца ў агульны працоўны стаж.
     Для членаў  калгасаў  стаж  практычнай  работы  вызначаецца  на
падставе  запiсу  ў  працоўнай  кнiжцы   калгаснiка   аб   выкананнi
ўстаноўленага  для  дадзенага  калгаса  мiнiмуму працоўнага ўдзелу ў
грамадскай гаспадарцы за кожны каляндарны год працы ў калгасе.
     Час навучання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах не ўваходзiць у
стаж практычнай работы пры залiчэннi ў тэхнiкумы /вучылiшчы/.

     12. У мэтах  забеспячэння  патрэб  у  спецыялiстах  па  асобных
спецыяльнасцях галiновых мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў i
ўстаноў у ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы прыём.
     Умовы мэтавага прыёму рэгулююцца адпаведным палажэннем.

     13. Пры   наяўнасцi   вакантных   месцаў   у   групах  на  базе
дзевяцiгадовай  школы  навучальныя  ўстановы   могуць   прымаць   на
адпаведны курс асоб,  якiя закончылi сярэднюю школу i здалi ўступныя
экзамены,  вызначаныя Правiламi прыёму для тых, хто паступае на базе
сярэдняй школы.
     Прыём названых асоб на 1 курс у групы  на  базе  дзевяцiгадовай
школы не дазваляецца /акрамя спецыяльнасцей мастацтва/.

                         УСТУПНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ

     14. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбары абiтурыента па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове
i  лiтаратуры  /пiсьмова / праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii ў
выглядзе дыктоўкi,  пераказу або сачынення.  Выключэннем  з'яўляюцца
фiлалагiчныя   спецыяльнасцi,  пры  паступленнi  на  якiя  неабходна
здаваць экзамены  ў  адпаведнасцi  з  абранай  спецыяльнасцю.  Другi
экзамен i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы.
     Акрамя таго,  паступаючыя на асобныя спецыяльнасцi  культуры  i
мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i iнш.
трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi вызначаецца
сярэдняй   спецыяльнай   навучальнай   установай  i  праводзiцца  па
праграме,  зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi. Экзамен
па спецыяльнасцi праводзiцца ў першую чаргу.

     15. Уступныя   экзамены  /акрамя  экзаменаў  па  спецыяльнасцi/
праводзяцца па праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi  з  вучэбнымi
праграмамi   базавай   /дзевяцiгадовай  /або  сярэдняй  /адзiнаццацi
-дванаццацiгадовай /школы i зацверджаных  Мiнiстэрствам  адукацыi  i
навукi Беларусi.

     16. Па  ўзгадненню  з органам кiравання навучальная ўстанова да
ўступных экзаменаў можа прыраўняць iншыя iспыты,  якiя праводзяцца ў
сiстэме   адукацыi   з   удзелам   экзаменацыйных  камiсiй  дадзенай
навучальнай  установы  /экзамены  ў  сярэдняй,  прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай  установе,  пасля  заканчэння  падрыхтоўчых курсаў ССНУ,
алiмпiяды, конкурсы па прадметах i iнш./.

     17. Асобы,  якiя не з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай  прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны, пазначаныя  для iншых груп. Той,
хто не з'явiўся на адзiн з экзаменаў у прызначаны  па  раскладу  час
або  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў не
дапускаюцца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамена па дадзенаму прадмету не дазваляецца.

                         ПАРАДАК ЗАЛIЧЭННЯ

     18. Без уступных экзаменаў /акрамя экзаменаў па  спецыяльнасцi/
прымаюцца  асобы,  якiя  закончылi базавую /дзевяцiгадовую / школу з
адзнакай,  сярэднюю /адзiнаццацi-дванаццацiгадовую/ школу з  залатым
цi   сярэбраным  медалём,  прафесiйна-тэхнiчнае  вучылiшча  на  базе
дзевяцiгадовай школы - з дыпломам з адзнакай.
     Пераможцы /I,   II,  III  месца/  Мiжнародных,  рэспублiканскiх
алiмпiяд  навучэнцаў  школ  i  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў,   а
таксама адпаведных конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў ПТВ
па  абранай  у  тэхнiкуме  роднаснай  спецыяльнасцi,   прымаюцца   ў
навучальную ўстанову без уступных экзаменаў.
     Па рашэнню прыёмных камiсiй  на  падставе  вынiкаў  гутаркi  на
спецыяльнасцi, па якiх у папярэднi год конкурс заяў на адно планавае
месца не  перавышаў  1,5,  могуць  прымацца  асобы,  якiя  закончылi
базавую  цi  сярэднюю школу,  прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы на базе
дзевяцiгадовай школы з адзнакамi  "4"  i  "5",  прафесiйна-тэхнiчныя
вучылiшчы  на  базе  сярэдняй  адукацыi  з  дыпломам  з  адзнакай па
выбранай у тэхнiкуме адпаведнай цi блiзкай спецыяльнасцi.
     Залiчэнне вышэйназваных катэгорый абiтурыентаў праводзiцца за 5
дзён да пачатку ўступных экзаменаў у межах да  50%  плана прыёму  на
дадзеную  спецыяльнасць.  Пры  наяўнасцi  конкурсу сярод iх прыёмным
камiсiям  дазваляецца  праводзiць  з  iмi  адзiн  уступны   экзамен.
Незалiчаныя  асобы  здаюць  другi экзамен на абраную спецыяльнасць i
залiчваюцца па конкурсу.
     Вызваляюцца ад  уступнага  экзамена  па  адпаведнаму прадмету з
выстаўленнем адзнакi  "5"  /выдатна/  пераможцы  /I,  II, III месца/
абласных (Мiнскай гарадской) тураў алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТВ.
     Па-за конкурсам пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак  на  ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     - дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - iнвалiды I i II групы;
     - iнвалiды з дзяцiнства;
     - асобы,   якiя  выконвалi  воiнскi  або  службовы  абавязак  у
замежных краiнах, дзе адбывалiся баявыя дзеяннi;
     - дзецi  з сем'яў загiнуўшых /памёршых/ цi стаЎшых iнвалiдамi ў
час праходжання вайсковай службы,  або працы ў  складзе  войскаў  на
тэрыторыi  дзяржаў,  дзе  вялiся  баявыя дзеяннi,  а таксама дзецi з
сем'яў  ваеннаслужачых  i  супрацоўнiкаў  органаў   МУС   загiнуўшых
/памёршых/  у  мiрны  час  пры  праходжаннi  вайсковай  службы,  або
выканання службовых абавязкаў;
     -  грамадзяне, якiя  захварэлi i  перанеслi прамянёвую хваробу,
выклiканую  вынiкамi  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС,  а таксама
iнвалiды, у  адносiнах да якiх  пацверджана прычынная сувязь  страты
працаздольнасцi з  катастрофай на Чарнобыльскай  АЭС.Такiя ж iльготы
распаўсюджваюцца i на дзяцей гэтых грамадзян;
     - асобы,  якiя паступаюць на падставе  ўстаноўленых  галiновымi
мiнiстэрствамi,   ведамствамi,   органамi  адукацыi  планаў  мэтавай
падрыхтоўкi.

     19. Пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў  пераважнае  права
на залiчэнне маюць:
     - грамадзяне,  якiя ў 1986-1989  гадах  пасля  аварыi  на  ЧАЭС
прымалi    ўдзел    у    работах   па   дэзактывацыi,   будаўнiцтву,
жыццезабеспячэнню насельнiцтва ў зонах эвакуацыi,  першачарговага  i
далейшага  адсялення.  Такiя  ж iльготы распаўсюджваюцца i на дзяцей
гэтых грамадзян.
     - грамадзяне, якiя  пражываюць /працуюць/ у зонах са шчыльнасцю
забруджвання звыш 1 Кю/кв.км.;
     - грамадзяне,  якiя  маюць  большы  стаж  практычнай  работы па
профiлю абранай спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без
адрыву ад вытворчасцi.
     Ва ўсiх  астатнiх  выпадках  парадак   залiчэння   асоб   гэтай
катэгорыi вызначаюць прыёмныя камiсii навучальных устаноў.

     20. На  месцы,  што  засталiся пасля залiчэння ўсiх асоб,  якiя
вытрымалi  ўступныя  экзамены  ў  дадзеную   навучальную   ўстанову,
прыёмным  камiсiям  дазваляецца  прымаць  асоб,  што  не  прайшлi па
конкурсу  ў  iншыя  сярэднiя  спецыяльныя  i  вышэйшыя   навучальныя
ўстановы, на падставе даведак устаноўленага ўзору.

     21. Навучальным  установам даецца права па ўзгадненню з органам
кiравання ўстанаўлiваць iншыя дадатковыя патрабаваннi  па  прыёму  з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     22. Усе   пытаннi   па  прыёму,  якiя  не  акрэслены  дадзенымi
Правiламi,  залiчэнню грамадзян для  набыцця  другой  спецыяльнасцi,
аплаце   за  навучанне,  адпаведнасцi  спецыяльнасцей  i  перазалiку
дысцыплiн  вырашае  прыёмная  камiсiя  ў  адпаведнасцi  з   дзеючымi
нарматыўнымi актамi.

                                                           Дадатак 1
                                                  да Правiлаў прыёму

 ---T----------------T-------------T--------------T-----------------
    ¦ Формы          ¦ Прыём заяў  ¦ Уступныя     ¦ Залiчэнне ў лик,
 NN ¦ навучання,     ¦             ¦ экзамены     ¦ навучэнцаў
    ¦ спецыяльнасцi  ¦             ¦              ¦
 ---+----------------+-------------+--------------+-----------------
  1 ¦      2         ¦     3       ¦      4       ¦        5
 ---+----------------+-------------+--------------+-----------------
       I. Дзённае навучанне

 1.1. На ўсе
      спецыяльнасцi,
      за выключэннем
      пазначаных у
      п.1.2 i 1.3.
      У групы: на
      аснове базавай   з 15 чэрвеня    з 20 лiпеня     да 20 жнiўня
      школы            па 31 лiпеня                    да 20 жнiўня
      на аснове        з 15 чэрвеня    з 20 лiпеня
      сярэдняй школы   па 31 лiпеня

 1.2. Музычныя,
      мастацкiя,
      тэатральные,
      цыркавога i
      эстраднага       з 1 чэрвеня     з 6 лiпеня      да 25 жнiўня
      мастацтва        па 5 лiпеня

 1.3. Харэаграфiчныя   з 1 красавiка   з 1 чэрвеня     да 20 лiпеня
                       па 31 чэрвеня

       II. Вячерняе навучанне

 2.1. На ўсе
      спецыяльнасцi,
      за выключэннем
      пазначаных у     з 3 мая         з 1 чэрвеня **) да 25 верасня
      п.2.2 i 2.3.     па 15 верасня

 2.2. Музычныя i       з 1 па 30       з 1 лiпеня      да 25 лiпеня
      мастацкiя        чэрвеня

 2.3. Рачнога          з 1 жнiўня па
      транспарту       31 кастрычнiка  з 1 лiстапада   25 лiстапада

       III. Завочнае навучанне

 3.1. На ўсе
      спецыяльнасцi,
      за выключэннем
      пазначаных у
      п.3.2, 3.3. i    з 3 мая па      з 10            да 30 жнiўня
      4.4.             10 жнiўня       чэрвеня **)

 3.2. Педагагiчныя     з 1 красавiка
                       па 30 мая       з 3 мая **)    да 15 чэрвеня

 3.3. Музычная         з 1 па
                       30 чэрвеня      з 1 лiпеня      да 25 лiпеня

 3.4. Спецыяльнасцi,
      заязаныя з
      сезоннымi
      работамi
      /сельскай
      гаспадаркi,
      геалогii,
      тарфяныя,
      марскога i
      рачнога
      транспарту,
      геадэзiчныя/     па 30 лiстапада  з 1 лiстапада  па 25 снежня

     ЗАЎВАГА:

     *) Iнфармацыя  аб  уступных  экзаменах,  форме  i  тэрмiнах  iх
правядзення, а   таксама   iншыя   рашэннi  прыёмнай  камiсii,  якiя
удакладняюць Правiлы прыёму,  павiнны быць аб'яўлены не пазней,  чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.
     Прыёмным камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў  фармiравання
кантынгенту дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў  на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
     **) Экзамены  праводяцца ў нескалькi перыядаў,  што вызначаюцца
прыёмнымi камiсiямi  з  улiкам  пажадання  устаноў,  арганiзацый   i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.


                                                           Дадатак 2
                                                  да Правiлаў прыёму


                              ПЕРАЛIК
     дакументаў, якiя неабходна падаць абiтурыентам у прыёмную
         камiсiю сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы


     1. Заява па адпаведнай форме.

     2. Дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.

     3. Медыцынская даведка па форме N 086/У.

     4. Выпiска з працоўнай кнiжкi або кнiжкi калгаснiка,  завераная
адмiнiстрацыяй /падаецца тымi,  хто мае стаж  практычнай  работы,  i
тым, хто паступае на вячэрняе i завочнае навучанне/.

     5. Чатыры фатаграфii для дакументаў памерам 3х4 см.

     6. Пашпарт  /пасведчанне аб нараджэннi/,  дакумент аб адносiнах
да воiнскай павiннасцi прад'яўляюцца асабiста ў прыёмную камiсiю, аб
чым робiцца адпаведны запiс у асабовай справе.

     ЗАЎВАГА:
     Даведкi аб адукацыi,  копii сапраўдных  дакументаў,  выдадзеных
навучальнымi ўстановамi або iншымi арганiзацыямi,  не могуць служыць
падставай  для  паступлення  ў  сярэднюю   спецыяльную   навучальную
ўстанову.
     Прыёмныя камiсii могуць прымаць ад тых,  хто паступае,  разам з
дакументамi, якiя прыкладаюцца да заявы, рэкамендацыi з месца вучобы
або працы i iншыя дакументы,  што пацвярджаюць iх поспехi  ў  працы,
прафесiйна    накiраванай    творчасцi,   агульнай   i   прафесiйнай
падрыхтоўцы.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1264/12.
 Дата:  24.01.96 г.  





<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы