Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 августа 1994 г. №227 "Iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па правядзенню атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                                      Зацверджана
                                      загадам Мiнiстра адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 4 жнiўня 1994 г. N 227


              IНСТРУКЦЫЯ  I  МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫI
              ПА ПРАВЯДЗЕННI  АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
              ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI
                             БЕЛАРУСЬ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратили силу  приказом  Министерства  образования  от   22
         апреля  1997  г.  N  211  (зарегистрирован   в Национальном
         реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)  

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования и  науки  от  23  января
         1995 г. N 26 (рег. N 741/12 от 06.02.1995 г.)].

                   1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1.   Дадзеная   Iнструкцыя   i   метадычныя  рэкамендацыi  па
правядзеннi  атэстацыi  i  акрэдытацыi  вышэйшых навучальных устаноў
састаўлены  ў адпаведнасцi  з патрабаваннямi  Тыповага палажэння  аб
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў Рэспублiкi Беларусь,
узгодненага з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi   Беларусь  па  працы   i  сацыяльнай  абароне
насельнiцтва  i зацверджанага  загадам Мiнiстра  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 7 лютага 1994 года N 33.

     1.2. Атэстацыя вышэйшых  навучальных  устаноў,  падпарадкаваных
Мiнiстэрству   адукацыi,  а  таксама  недзяржаўных  ВНУ  праводзiцца
Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў сумесна з упраўленнем  ВНУ
Мiнiстэрства  адукацыi,  а  падпарадкаваных  iншым  мiнiстэрствам  i
ведамствам з абавязковым удзелам адпаведных органаў кiравання iмi.

     1.3. Акрэдытацыя праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй незалежна ад
ведамаснай  прыналежнасцi  ВНУ  i  праводзiцца  за  кошт навучальнай
установы.

     1.4. Метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй усiх  ВНУ  ажыццяўляецца
Дзяржаўнай    iнспекцыяй,    якая    кантралюе    ход    праверачных
мерапрыемстваў,  арганiзуе  распрацоўку  i   апрабацыю   кантрольных
заданняў,  тэстаў  з  дапамогай арганiзацый галiновых мiнiстэрстваў,
ведамстваў, а таксама ВНУ.

     1.5.  Для правядзення  атэстацыi вышэйшай  навучальнай установы
ствараецца   атэстацыйная   камiсiя.  У  склад   камiсii  ўключаюцца
супрацоўнiкi  Мiнiстэрства адукацыi,  прадстаўнiкi iншых ведамстваў,
арганiзацый,  у  чыiм  падпарадкаваннi  знаходзiцца  дадзеная ВНУ, а
таксама   эксперты   iнспекцыi   з   лiку   найбольш  квалiфiкаваных
выкладчыкаў   ВНУ,  спецыялiстаў   сiстэмы  павышэння  квалiфiкацыi,
навукова-даследчых  устаноў, прадпрыемстваў  i арганiзацый незалежна
ад   формаў  уласнасцi,   членаў  грамадскiх   арганiзацый,  цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.

     1.5.1. Колькасць   членаў   камiсii   залежыць   ад   колькасцi
спецыяльнасцяў у ВНУ,  у тым лiку: на кожную спецыяльнасць - да трох
чалавек, на кожны факультэт - да чатырох чалавек.

     1.5.2. Склад  камiсii   зацвярджаецца   кiраўнiком   Дзяржаўнай
iнспекцыi  навучальных устаноў.  Змены ў складзе камiсii могуць быць
унесены на працягу яе работы.

     1.5.3.  Члены  атэстацыйнай  i  акрэдытацыйнай  камiсii  на час
удзелу  ў атэстацыi  i акрэдытацыi  па ўзгадненню  з iх кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абавязкаў  па месцы асноўнай работы. Аплата
праводзiцца  ў   адпаведнасцi  з  Палажэннем   аб  экспертах,  зацв.
Мiн.адукацыi.

     1.6. Па вынiках праверкi члены атэстацыйнай  камiсii  складаюць
даведку,  у якой адлюстроўваюць як станоўчыя бакi,  так i недахопы ў
дзейнасцi ВНУ.  Пры  напiсаннi  даведкi  патрэбна  кiравацца  схемай
методыкi па п.2.10.
     Да даведкi дадаюцца вынiкi кантрольных работ,  копii неабходных
дакументаў,  таблiцы  (iх  аналiз павiнен адлюстроўвацца ў тэксце) i
iнш.

     1.7. Заключэнне атэстацыйнай камiсii па вынiках  дзейнасцi  ВНУ
дакладваецца  на  пасяджэннi  Савета  ВНУ  i  перадаецца кiраўнiцтву
Дзяржаўнай iнспекцыi для прыняцця адпаведнай  пастановы.  Заключэнне
афармляецца згодна з дадаткам N 1.

     1.8. Парадак   апеляцый  па  вынiках  атэстацыi  i  акрэдытацыi
выкладзены ў п.п.  2.12 i 3.8  тыповага  Палажэння  аб  атэстацыi  i
акрэдытацыi  навучальных  устаноў  Рэспублiкi Беларусь.  Канчатковае
рашэнне па апеляцыi прымае Мiнiстр адукацыi.

             2. АТЭСТАЦЫЯ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     2.1. Атэстацыя вышэйшых навучальных устаноў праводзiцца ў мэтах
забеспячэння  выканання  iмi  дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi,
павышэння    якасцi    падрыхтоўкi    спецыялiстаў,    удасканалення
навукова-даследчай  работы,  забеспячэння  патрэбнасцяў рэспублiкi ў
сучасных  спецыялiстах  i  выпрацоўкi  на  гэтай  аснове  неабходных
кiраўнiцкiх рашэнняў.

     2.2. Атэстацыi  падлягаюць  адзiн раз у 5 гадоў ВНУ ўсiх тыпаў,
якiя  дзейнiчаюць  у   рэспублiцы   незалежна   ад   iх   ведамаснай
прыналежнасцi   i   формаў   уласнасцi.   Атэстацыя  праводзiцца  па
распрацаваных органамi кiравання ВНУ планах-графiках,  узгодненых  з
Дзяржiнспекцыяй  навучальных  устаноў  i  зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi.

     2.3. У   асноўным,   атэстацыя   ВНУ   праводзiцца   па    ўсiх
спецыяльнасцях адначасова.
     Атэстацыя буйнейшых ВНУ можа быць ажыццеўлена на  працягу  года
паслядоўна   па   асобных  факультэтах  цi  па  групах  факультэтаў.
Камплектаванне  i  работа  атэстацыйных  камiсiй  у  гэтым   выпадку
праводзiцца з улiкам адпаведных спецыяльнасцяў. Рашэнне аб атэстацыi
гэтых ВНУ прымаецца на падставе вынiкаў работы ўсiх камiсiй.

     2.4. Атэстацыйная камiсiя падрыхтоўвае праграму атэстацыi  ВНУ,
у якой адзначае: тэрмiны работы камiсii; факультэты i спецыяльнасцi,
па  якiх  ажыццяўляецца  праверка;  курсы,  дзе  будуць   праведзены
кантрольныя   работы;   парадак   падрыхтоўкi   заданняў.   Праграма
перадаецца ў ВНУ не  менш,  чым  за  два  тыднi  да  пачатку  работы
камiсii.
     Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў  навучальнай  установе
10-20 каляндарных дзён.

     2.5.  У   ВНУ  пры  падрыхтоўцы   да  планавай  атэстацыi   або
акрэдытацыi   праводзiцца   адпаведнымi   арганiзацыямi  дзяржаўнага
надзора праверка санiтарнага стану вучэбных памяшканняў, iнтэрнатаў,
а таксама рэвiзiя фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi ВНУ. Акты праверак
перадаюцца ў атэстацыйную камiсiю.
     На перыяд атэстацыi адмiнiстрацыя ВНУ вывешвае аб'яву аб  месцы
i   тэрмiнах   працы  камiсiй,  а  таксама  магчымасцi  студэнтаў  i
выкладчыкаў звяртацца да членаў камiсii.

     2.6. Асноўнымi метадамi i  прыёмамi  ў  дзейнасцi  атэстацыйнай
камiсii  з'яўляюцца:  аналiз  iснуючай у ВНУ дакументацыi;  праверка
выканання вучэбных планаў,  праграм;  вывучэнне  стану  матэрыяльнай
базы,   вынiкаў  навукова-даследчых  работ;  назiраннi,  гутаркi  са
студэнтамi, прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, дзе
працуюць  выпускнiкi;  анкетаванне,  правядзенне  вусных i пiсьмовых
праверак   ведаў;   наведванне   заняткаў,   экзаменаў,   дзяржаўных
экзаменаў, абароны дыпломных праектаў (работ).

     2.7. Ацэнка      адпаведнасцi     ўзроўню     прафесiйнай     i
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў ажыццяўляецца на падставе
аналiзу  вынiкаў  дзяржаўных  экзаменаў i абароны дыпломных праектаў
(работ),  а таксама метадамi тэстыравання, выканання iмi комплексных
кантрольных заданняў.
     Студэнты iншых   курсаў   правяраюцца   метадамi   анкетавання,
тэстыравання  i  выканання iмi прадметных цi комплексных кантрольных
заданняў.

     2.7.1. Студэнтам,  якiя не з'явiлiся на  выкананне  кантрольнай
работы  без  уважлiвых  прычын,  або  не  выканалi яе,  выстаўляецца
нездавальняючая адзнака.

     2.7.2. Нездавальняючай  прызнаецца  такая   падрыхтоўка,   калi
станоўчыя  адзнакi  па  комплекснай кантрольнай рабоце атрымалi менш
85%  студэнтаў.  Гэты крытэрый тычыцца  таксама  вынiкаў  дзяржаўных
экзаменаў, абароны дыпломных праектаў.

     2.7.3. Пры   ацэнцы   ўзроўню   падрыхтоўкi   па  спецыяльнасцi
неабходна звярнуць увагу на:
     - ацэнку    якасцi   падрыхтоўкi   спецыялiстаў   па   водгуках
прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць
выпускнiкi навучальнай установы;
     - узровень тэарэтычнай i практычнай  падрыхтоўкi  студэнтаў  па
вынiках  дзяржаўных  экзаменаў  i  абароне  дыпломных работ з улiкам
прапаноў  i  рэкамендацый  дзяржаўных  экзаменацыйных   камiсiй   па
ўдасканаленнi падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     2.7.4. Пры    ацэнцы    комплекснай   кантрольнай   работы   па
спецыяльнасцi,  кантрольных  работ,  зрэзаў,  практычных  уменняў  i
навыкаў  студэнтаў  неабходна выявiць узровень засваення навучэнцамi
вучэбна-праграмнага  матэрыялу  па  асноўных  дысцыплiнах  вучэбнага
плана.

     2.8. Пры   праверцы   прафiлюючых  кафедраў  патрэбна  правесцi
гутарку з загадчыкам кафедры аб арганiзацыi навучальнага  працэсу  i
навуковай работы ВНУ, кантынгенце студэнтаў розных формаў навучання,
наяўнасцi  аспiрантуры,   выкарыстоўваючы   пры   гэтым   метадычныя
рэкамендацыi па п.2.11.
     Вынiкi праверкi кафедры даводзяцца да яе калектыву.

     2.9. Атэстацыя  ВНУ  мае  комплексны  характар,  ахоплiвае  ўсе
структуры i напрамкi яе дзейнасцi:  вучэбна-выхаваўчую,  метадычную,
навукова-даследчую,              вытворчую,              выдавецкую,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчую,   фiнансавую,   а   таксама   кадравую,
матэрыяльна-тэхнiчную  базу  i  жыллёва-бытавыя   ўмовы.   Атэстацыя
праводзiцца ў адпаведнасцi з метадычнымi рэкамендацыямi п.2.12.

     2.10. Пералiк дакументаў,  якiя прадстаўляюцца для атэстацыйнай
камiсii:
     - Статут ВНУ;
     - Лiцэнзiя на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасцi;
     - Планы развiцця ВНУ за апошнiя 5 гадоў;
     - Справаздачы перад органамi кiравання ВНУ за 5 гадоў;
     - Планы  работы  i  пратаколы  пасяджэнняў Савета ВНУ i саветаў
факультэтаў;
     - Загады рэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi ВНУ за апошнiя 3 гады;
     - Размеркаванне абавязкаў сярод кiруючых асоб ВНУ;
     - Палажэннi  аб  рабоце  аддзелаў ВНУ,  функцыянальныя абавязкi
супрацоўнiкаў, планы работы;
     - Вучэбныя  планы падрыхтоўкi па кожнай спецыяльнасцi,  рабочыя
праграмы асобных курсаў;
     - Дакументы прыёмнай камiсii за тры гады;
     - Дагаворы на падрыхтоўку студэнтаў на камерцыйнай аснове;
     - Ведамасцi аб прыёме экзаменаў i залiкаў за апошнiя 3 гады;
     - Справаздачы студэнтаў аб праходжаннi практыкi;
     - Курсавыя i дыпломныя праекты;
     - Справаздачы ДЭК за апошнiя тры гады;
     - Кнiга выдачы дыпломаў i дублiкатаў;
     - Справаздача ВНУ па кадрах за апошнiя 3 гады;
     - Асабовыя   справы   педагагiчных   работнiкаў   i   навуковых
супрацоўнiкаў;
     - Планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў;
     - Асабовыя справы студэнтаў;
     - Планы развiцця матэрыяльнай базы ВНУ за апошнiя 3 гады;
     - Iнвентарызацыйныя   ведамасцi    вучэбнага    i    навуковага
абсталявання;
     - Кнiга ўлiку паступленняў у бiблiятэку;
     - Палажэнне аб выкананнi НДР у ВНУ;
     - Планы НДР па бюджэтнай тэматыцы;
     - Гаспадарчыя дагаворы па НДР з прадпрыемствамi, ведамствамi;
     -  Справаздачныя матэрыялы  па  НДР,  завершаных у  апошнiя тры
гады, справаздачы навукова-тэхнiчных Саветаў;
     -  Дакументы  па  падрыхтоўцы  спецыялiстаў  праз аспiрантуру i
дактарантуру;
     - Гадавы каштарыс расходаў ВНУ;
     - Акт  рэвiзii або  аўдытарскай  праверкi фiнансава-гаспадарчай
дзейнасцi ВНУ;
      -   Дагаворы  на   арэнду  i   здачу  ў   арэнду  памяшканняў,
абсталявання i iнш.;
     - Акты   абследавання   санiтарна-гiгiенiчнага  стану  вучэбных
памяшканняў,  навуковых лабараторый, iнтэрнатаў, пунктаў харчавання,
спартыўных комплексаў, бiблiятэк i iншых памяшканняў.
     Дадзены спiс дакументаў можа быць  дапоўнены  або  скарочаны  ў
залежнасцi ад велiчынi i вучэбнай накiраванасцi ВНУ.
     Дакументы, неабходныя   для   работы   атэстацыйнай    камiсii,
захоўваюцца ў аддзелах i службах ВНУ i перадаюцца членам камiсii для
работы.

     2.11. Праверка  кафедры  вышэйшай  навучальнай   установы   пры
правядзеннi атэстацыi.
     Мэтаю праверкi з'яўляецца комплексная ацэнка дзейнасцi кафедры,
як асноўнага вучэбна-навуковага падраздзялення ВНУ.

     2.11.1. Навукова-педагагiчныя кадры.
     Колькасць, структура i  квалiфiкацыя  прафесарска-выкладчыцкага
саставу,  навуковых супрацоўнiкаў, вучэбна-дапаможнага персаналу, iх
дынамiка за 5 гадоў.  Адпаведнасць базавай адукацыi  выкладчыкаў  да
спецыяльнасцi  кафедры,  наяўнасць  навуковых  работ  па выкладаемых
дысцыплiнах, стажу практычнай работы ў ВНУ.
     Прыцягненне да  выкладчыцкай  дзейнасцi  вядучых  спецыялiстаў,
вучоных, у тым лiку на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва i пагадзiннай
аплаты, iх колькасць.
     Падрыхтоўка навукова-педагагiчных     кадраў.      Эфектыўнасць
дзейнасцi  аспiрантуры  i  дактарантуры.  Асноўныя  формы  павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкаў,  iх эфектыўнасць у паляпшэннi  вучэбнай  i
навуковай работы.
     Выкананне, кантроль за выкананнем iндывiдуальных планаў  работы
выкладчыкаў.

     2.11.2. Вучэбна-выхаваўчая работа.
     Наяўнасць стандартаў адукацыi  па  рыхтуемых  спецыяльнасцях  i
ступенях  адукацыi  (бакалаўр,  магiстр)  альбо патрабаванняў,  якiя
прад'яўляюцца   да   падрыхтоўкi    спецыялiстаў,    квалiфiкацыйных
характарыстык.  Улiк абавязацельстваў,  якiя прыняла ВНУ па дагавору
аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялiстаў.
     Адпаведнасць рабочых вучэбных планаў тыпавым.  Ацэнка суадносiн
лекцыйных,  лабараторна-практычных i самастойных заняткаў. Выкананне
вучэбных планаў.
     Рэгулярнасць перагляду рабочых праграм.  Адпаведнасць iх зместу
сучаснаму   стану   i   перспектывам   развiцця  навукi  i  тэхнiкi.
Каардынацыя   дзейнасцi   агульнанавуковых,   агульнапрафесiйных   i
прафiлюючых    кафедраў.   Узровень   выкарыстання   фундаментальных
дысцыплiн у выкладаннi спецкурсаў.
     Ацэнка навукова-тэарэтычнага  i  метадычнага  ўзроўню вучэбнага
працэсу  на  аснове  наведвання  лекцый,   семiнараў,   лабараторных
заняткаў.
     Адпаведнасць зместу лабараторна-практычных  заняткаў  сучаснаму
стану i перспектывам развiцця адпаведных напрамкаў навукi i тэхнiкi,
патрабаванням   да   ўзроўню   практычнай   падрыхтоўкi   студэнтаў.
Магчымасць  праяўлення  творчасцi  пры  выкананнi  гэтых  работ,  iх
навукова-даследчая    накiраванасць,    працаёмкасць.     Метадычнае
забеспячэнне   заняткаў.  Узровень  навучання  будучых  спецыялiстаў
ужыванню электронна-вылiчальнай тэхнiкi.
     Арганiзацыя i правядзенне навучальнай i вытворчай практыкi,  iх
узгодненасць з мэтамi i задачамi падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Узровень курсавога,   дыпломнага   праектавання.   Квалiфiкацыя
кiраўнiкоў  курсавых  i  дыпломных  праектаў  (работ).  Актуальнасць
тэматыкi   праектаў.  Аналiз  ўзроўню  iх  распрацоўкi,  афармлення,
ступенi выкарыстання агульнанавуковых, агульнапрафесiянальных ведаў,
вылiчальнай тэхнiкi. Аб'ектыўнасць выстаўляемых адзнак.
     Арганiзацыя работы дзяржаўных экзаменацыйных камiсiй (ДЭК),  iх
састаў.  Аналiз  справаздач  старшынь  ДЭК,  iх  водзывы  аб  якасцi
падрыхтоўкi  спецыялiстаў.  Мерапрыемствы  кафедры   па   лiквiдацыi
недахопаў, адзначаных у справаздачах.
     Выкарыстанне для ўдасканалення навучальнага  працэсу  водзываў,
заўваг  i  прапаноў  па  павышэннi  якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Ажыццяўленне прагнозаў патрабаванняў  у  спецыялiстах  на  блiжэйшыя
5-10 гадоў.
     Вынiкi кантрольных работ,  як паказчык  узроўню  ведаў,  якасцi
арганiзацыi i правядзення навучальнага працэсу.

     2.11.3. Навуковая работа.
     Актуальнасць навукова-даследчых   работ.   Удзел   кафедры    ў
выкананнi   даследаванняў   па  заказах  Мiнiстэрстваў,  ведамстваў,
навукова-тэхнiчных праграм на працягу  апошнiх  3  гадоў.  Дзейнасць
праблемных  i  галiновых  навукова-даследчых лабараторый.  Выкананне
гаспадарча-дагаварных распрацовак.
     Арганiзацыя i правядзенне навуковых даследаванняў.  Колькасны i
якасны састаў  навуковых  кiраўнiкоў,  выканаўцаў.  Рэзультатыўнасць
прыцягнення сумяшчальнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў да выканання НДР.
     Навукова-тэхнiчны ўзровень здзяйсняемых  даследаванняў.  Работа
па  павышэннi  тэарэтычнага ўзроўню i практычнай значнасцi навуковых
распрацовак.
     Аб'ём новых спецкурсаў, лабараторных работ. Абарона дысертацый,
падрыхтаваных  на  аснове  НДР  кафедры.   Колькасць   апублiкаваных
манаграфiй,   навуковых   работ,   атрыманых   патэнтаў,  узнагарод.
Укараненне вынiкаў НДР.
     Навукова-метадычная работа         кафедры.         Распрацоўка
навучальна-метадычнай     лiтаратуры,     вучэбных     дапаможнiкаў,
падручнiкаў,  новых  навучальных  планаў падрыхтоўкi спецыялiстаў па
новых спецыяльнасцях.

     2.11.4. Стан матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
     Наяўнасць i  стан навучальных i лабараторных плошчаў.  Узровень
аснашчэння  лабараторый  сучасным  абсталяваннем,  яго  адпаведнасць
мэтам   i   задачам  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,  развiццю  навуковых
даследаванняў.  Тэмпы  абнаўлення  матэрыяльнай  базы.  Наяўнасць  i
аснашчэнне   спецыялiзаваных   памяшканняў   для   правядзення  НДР.
Каштоўнасць ўстаноўленых i нявыкарыстаных прыбораў, абсталявання.
     Забяспечанасць падрыхтоўкi       спецыялiстаў      навучальнай,
навучальна-метадычнай i навуковай  лiтаратурай.  Работа  кафедры  па
камплектаванню фондаў лiтаратуры па яе спецыяльнасцях у бiблiятэцы i
чытальных залах ВНУ.

     2.12. Агульная характарыстыка навучальнай установы.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     - Статут,  дагаворы на  падрыхтоўку  спецыялiстаў,  кантрольныя
лiчбы па прыёму на навучанне (даныя таблiцы N 1).
     - Пратаколы Савета ВНУ,  гутаркi з  яго  членамi  i  старшынёй.
Адпаведныя лiцэнзii.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Калi створана   навучальная   ўстанова,   каму  падпарадкавана?
Адпаведнасць статута патрабаванням Палажэння аб вышэйшай навучальнай
установе.  Структура:  колькасць  факультэтаў,  фiлiялаў,  кафедраў,
лабараторый. Абгрунтаванасць iх iснавання ў цяперашнi час.
     Кантынгент навучэнцаў,  усяго спецыялiстаў i навучэнцаў па ўсiх
формах навучання, у тым лiку на дагаворнай i камерцыйнай аснове.
     Колькасць супрацоўнiкаў,   у  тым  лiку  навукова-педагагiчных.
Асноўныя падраздзяленнi i ўкамплектаванне iх кадрамi.
     Дзейнасць Савета  ВНУ.  Яго  ўплыў  на  павышэнне  эфектыўнасцi
работы ВНУ.
     Наяўнасць лiцэнзii на стварэнне ВНУ.

     2.12.1. Планаванне i аналiз развiцця за апошнiя 5 гадоў.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Планы развiцця ВНУ каротка- i доўгатэрмiновыя. План i пратаколы
работы савета ВНУ.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Абгрунтаванасць планаў  развiцця   ВНУ   з   пункту   гледжання
патрэбнасцi рэспублiкi ў спецыялiстах.
     Сацыяльны напрамак  планаў,  тэрмiны  выканання  i   назначэнне
адказных асоб,  чарговасць ажыццяўлення намечаных мер, размеркаванне
рэсурсаў,  чарговасць ацэнкi i пераацэнкi планаў, iх абмеркаванне на
пасяджэннях   Савета   ВНУ.   Кароткатэрмiновае   i  доўгатэрмiновае
планаванне. Даныя, выкарыстаныя пры планаваннi.
     Абгрунтаванасць падрыхтоўкi      спецыялiстаў      патрэбнасцям
арганiзацый,  прадпрыемстваў i  ўстаноў.  Колькасць  выпускнiкоў  за
апошнiя 3 гады, забяспечаных работай па спецыяльнасцi.
     Ажыццяўленне мiжнароднага  супрацоўнiцтва  з  мэтай  паляпшэння
падрыхтоўкi спецыялiстаў, выканання навукова-даследчых работ.

     2.12.2. Адмiнiстрацыйна-арганiзацыйная дзейнасць у ВНУ.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Статут, пратаколы   пасяджэнняў   Саветаў   ВНУ,   факультэтаў,
кафедраў,  дакументацыя канцэлярыi, навуковага i вучэбнага аддзелаў.
Планы кантролю, праграмы, даведкi, загады.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Адпаведнасць дакументацыi    ВНУ    заканадаўству    Рэспублiкi
Беларусь.
     Работа рэктарата  па вызначэнню палiтыкi навучальнай установы i
кантролю за яе выкананнем.
     Састаў Саветаў  ВНУ;  чым  абумоўлiваецца  членства  ў  Савеце?
Адпаведнасць  колькасцi  членаў  Савета  патрабаванням   эфектыўнага
кiраўнiцтва. Прычыны змены членаў Савета.
     Састаў Саветаў  факультэтаў.   Перыядычнасць   пасяджэнняў,  iх
пытаннi,   эфектыўнасць  прымаемых  рашэнняў.  Удзел  выкладчыкаў  i
студэнтаў  у  кiраваннi  факультэтамi.  Наяўнасць  i  змест   планаў
кантролю. Як у iх прадугледжваецца кантроль за дзейнасцю структурных
падраздзяленняў,  выкладчыкаў,  навукоўцаў,  другiх работнiкаў  ВНУ,
якiя  павiнны  забяспечыць  неабходны  ўзровень  якасцi  падрыхтоўкi
спецыялiстаў? Практычная рэалiзацыя запланаваных мерапрыемстваў.
     Якасць распрацаваных  праграм  i  метадычных  рэкамендацый,  на
колькi яны даюць магчымасць глыбока вывучыць пытанне i садзейнiчаюць
аператыўнаму кiраванню навучальнай установай?
     Рэзультатыўнасць кантрольных  мерапрыемстваў.  Выкарыстанне  iх
вынiкаў у мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     2.12.3. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы i iнтэрнатаў.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Вучэбныя планы,  пералiкi  абсталявання  вучэбных  лабараторый,
план  развiцця  матэрыяльнай  базы  навучальнай  установы,  планы  i
пратаколы пасяджэнняў Савета ВНУ,  гадавы каштарыс расходаў,  загады
на адкрыццё спецыяльнасцяў.
     Акты СЭС *)  аб   абследаваннi   санiтарна-гiгiенiчнага   стану
памяшканняў для вучэбнай,  навуковай работы i iнтэрнатаў.
 ______________________
     *) СЭС - санiтарна-эпiдэмiялагiчная станцыя.

     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай   базы   павiнна   змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабараторый,   майстэрняў  i  iншых  аб'ектаў,  якiя  неабходны  для
падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з навучальнымi  планамi,  а  таксама
ўстаноў  культурна-бытавога прызначэння,  iнтэрнатаў з указаннем кв.
метраў на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iм ад патрэбы
навучэнцаў.
     Аснашчанасць вучэбных   кабiнетаў,   лабараторый,   майстэрняў,
другiх аб'ектаў сучасным абсталяваннем,  ТСН,  вылiчальнай тэхнiкай,
кiно i тэлебачаннем,  вiдэатэхнiкай,  вучэбнай мэбляй.  Адпаведнасць
аснашчанасцi   пералiкам   абсталявання  (тыповага  або  навучальнай
установы),  узроўню  сучаснай  вытворчасцi  i  задачам   падрыхтоўкi
спецыялiстаў адпаведнага профiлю. Тэмпы абнаўлення матэряльнай базы,
засваенне выдзяляемых сродкаў у апошнiя 5 гадоў.
     Абсталяванне пакояў    iнтэрната    iнвентаром,    забеспячэнне
пасцельнымi   рэчамi,   асвятляльнымi   прыборамi,    радыёкропкамi.
Наяўнасць i абсталяванне бытавых пакояў,  душавых,  пральняў, пакояў
для прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi i адпачынку.
     Санiтарна-гiгiенiчны стан   памяшканняў.  Вывучыць  арганiзацыю
медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў.
     Бiблiятэка i    чытальныя   залы.   Забяспечанасць   неабходнай
вучэбнай,  вучэбна-метадычнай,  навуковай i  мастацкай  лiтаратурай,
выданнямi перыядычнага друку. Умовы для работы.
     Удзел галiновывх  мiнiстэрстваў  (ведамстваў)  i   рэгiянальных
органаў  кiравання  ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы навучальнай
установы.

     2.12.4. Кiруючы i выкладчацкi састаў ВНУ.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     - Справаздача ВНУ па кадрах. Дадзеныя па таблiцы N 2.
     - Пратаколы пасяджэнняў Савета ВНУ.
     - Загады па навучальнай установе.
     - Пратаколы пасяджэнняў Савета факультэтаў.
     - Перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi.
     - Пратаколы пасяджэнняў кафедраў.
     - Даведкi аб стажыроўцы.
     - Асабовыя справы выкладчыкаў.

     а) Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў,  гутаркi з iмi ў
мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы  навучальнай
установы    i    яе    адмiнiстрацыi,    а    таксама    па    стану
маральна-псiхалагiчнага клiмату ў калектыве.  Абагульнiць  матэрыялы
анкетавання. (Анкеты дадаюцца).

     б) Устанавiць i ўнесцi ў таблiцу N 2 наступныя даныя:
     - агульную  колькасць  кiруючага   i   штатнага   выкладчыцкага
саставу, iх узроставы i квалiфiкацыйны склад;
     - колькасць выкладчыкаў-сумяшчальнiкаў;
     - якая  работа  праводзiцца навучальнай установай па конкурсным
замяшчэннi выкантных пасад выкладчыкаў?
     - прыцягненне     да     выкладчыцкай    работы    спецыялiстаў
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     - цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе
прычыны;
     - адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыкаў;
     - размеркаванне педагагiчнай нагрузкi;
     - выпадкi   парушэння   працоўнай   i   выканаўчай   дысцыплiны
кiраўнiкамi   структурных   падраздзяленняў,   выкладчыкамi;    якiя
спагнаннi накладзены за гэта;
     - выпадкi накiравання скаргаў  i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы,
iх характар;
     -  захаванне   кiраўнiцтвам  ВНУ  iснуючага   парадку  разгляду
скаргаў,  заяў i прапаноў  работнiкаў i  грамядзян, улiк  парпаноў у
практычнаў  рабоце  i  загады,  якiя  прымаюцца  па  iх  разгляду  i
рэалiзацыi;
     - цi ёсць  выпадкi паўторнага звароту з заявамi  па адных i тых
жа пытаннях, прычыны гэтага?

     в) Прааналiзаваць   перспектыўныя  i  гадавыя  планы  павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:
     - цi зацверджаны яны рэктарам, прарэктарам;
     - цi  робiцца  карэкцiроўка  пяцiгадовага  плана  ў  сувязi   з
прыняццем новых выкладчыкаў;
     - цi вытрымлiваецца  прынцып  перыядычнасцi  i  першачарговасцi
накiравання на ФПК;
     - пераёмнасць  гадавога  i  перспектыўнага   планаў   павышэння
квалiфiкацыi;
     - выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi,  прычыны па
кожным выкладчыку;
     - цi   прайшлi   пераквалiфiкацыю   тыя   выкладчыкi,   базавая
квалiфiкацыя якiх не адпавядае выкладаемай дысцыплiне;  калi так, то
дзе?
     - як  робiцца  справаздача аб стажыроўцы i цi абмяркоўваюцца яе
вынiкi на пасяджэннi кафедры;
     - цi   давалiся   выкладчыкамi,   якiя   прайшлi  стажыроўку  i
перападрыхтоўку на ФПК прапановы па  зместу  праграм  i  арганiзацыi
павышэння квалiфiкацыi;
     - наяўнасць  у  асабовай  справе  выкладчыка   пасведчання   аб
павышэннi  квалiфiкацыi,  выпiскi  з  загадаў аб накiраваннi на ФПК,
стажыроўку, праграмы стажыроўкi;
     - як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi
выкладчыкаў;
     - дзе   аналiзаваўся  стан  работы  па  павышэннi  квалiфiкацыi
выкладчыкаў.
     Даць характарыстыку   кiруючага   i  выкладчыцкага  саставу  па
ўзросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў ВНУ.

     2.12.5. Навукова-даследчая работа (НДР).
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Палажэнне аб выкананнi НДР у ВНУ, планы НДР.
     Рашэннi Савета ВНУ, рашэннi навукова-тэхнiчных саветаў.
     Дакументы па выкананню НДР.  Даныя аб НДР у ВНУ па таблiцы 3.

     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Структура навукова-даследчых  падраздзяленняў ВНУ,  новыя формы
навуковай дзейнасцi i рэалiзацыi новых дасягненняў.
     Адпаведнасць навуковых    даследванняў    профiлю   падрыхтоўкi
спецыялiстаў.
     Праграмна-мэтавыя метады  планавання,  наяўнасць  поўнага цыклу
даследванняў ад фундаментальных i пошукавых  да  гаспадарчых  НДР  i
вопытна-канструктарскiх распрацовак.
     Выкананне комплексных навуковых праграм.
     Аналiз iснуючых  палажэнняў  аб размеркаваннi бюджэтных сродкаў
на выкананне НДР,  аб  парадку  выканання  НДР,  кантроль  i  ацэнка
эфектыўнасцi  выкарыстання  выдзеленых  сродкаў.  Арганiзацыя  працы
прарэктара па навуковай рабоце i яго апарата.
     Мерапрыемствы рэктара   па   ўдасканаленнi  НДР,  павышэннi  яе
эфектыўнасцi.
     Аб'ёмы фiнансавання   НДР   з   бюджэта,   па   рэспублiканскiх
праграмах,  па  гаспадарчых  дагаварах  за  апошнi   год.   Дынамiка
змяненняў фiнансавання за 3 гады.
     Рэзультатыўнасць навуковых  даследванняў.   Павялiчэнне   фонда
навукова-тэхнiчнага  i сацыяльнага развiцця ВНУ за кошт распрацовак,
патэнта-лiцэнзiйнай i маркетынгавай дзейнасцi.
     Актуальнасць навуковых даследванняў, мэтазгоднасць iх выканання
на базе ВНУ. Найбольш перспектыўныя распрацоўкi ВНУ.
     Кадравы навуковы     патэнцыял     ВНУ,     удзел     у     НДР
прафесарска-выкладчыцкага саставу,  аспiрантаў,  студэнтаў на аснове
сумяшчальнiцтва.  Абарона  дысертацый,  стажыроўкi ў вядучых цэнтрах
навукi.
     Матэрыяльна-тэхнiчная база    НДР.    Забяспечанасць   сучасным
абсталяваннем,  прыборамi, матэрыяламi, наяўнасць iнфармацыйнай базы
i магчымасць атрымання сучаснай iнфармацыi па даследуемых праблемах.
     Арганiзацыя стварэння тэхнiкi па вынiках распрацовак.
     Вынiкi НДР за апошнiя 3 гады.  Колькасць манаграфiй,  навуковых
артыкулаў, патэнтаў i г.д.
     Наяўнасць прэмiй, узнагарод за навуковыя даследваннi.
     Перадача вынiкаў   работ    iншым    навуковым    арганiзацыям,
прадпрыемствам для ўкаранення ў практыцы.
     Арганiзацыя студэнцкай навуковай працы i яе вынiкi за апошнiя 3
гады.

     2.12.6. Навукова-метадычная работа.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Палажэнне аб   навукова-метадычным   савеце.   Планы  работы  i
пратаколы пасяджэнняў  навукова-метадычнага  савета,  спецыялiзуючых
кафедраў. Справаздачы аб вынiках работы.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Аналiз iснуючага ў ВНУ Палажэння аб навукова-метадычным савеце.
Пры аналiзе яго дзейнасцi неабходна звярнуць увагу на  ўдасканаленне
планавання работы з улiкам задач,  якiя пастаўлены перад ВНУ Законам
аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь,  Палажэннем аб ВНУ, перспектыўным
планаваннем.  Вызначыць  асноўныя  напрамкi ў дзейнасцi савета,  яго
каардынуючую ролю ў  вырашэннi  задач  па  метадычнаму  забеспячэнню
падрыхтоўкi  спецыялiстаў.  Высветлiць меркаваннi кiраўнiцтва ВНУ аб
мерах па паляпшэнню метадычнага забеспячэння  навучальнага  працэсу,
падрыхтоўкi   метадычнага   забеспячэння  па  новых  спецыяльнасцях.
Планаванне работы па стварэнню вучэбных i  метадычных  дапаможнiкаў,
яе выкананне. Якасць вучэбных i метадычных дапаможнiкаў. Аналiз усiх
вiдаў рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасцi.
     Ацэнка сiстэмы  выкарыстання  ў  вучэбным працэсе iнфармацыi аб
найноўшых дасягненнях  навукi,  тэхнiкi  i  тэхналогii  ў  перадавым
айчынным   i  зарубежным  вопыце.  Каталогi,  публiкацыi,  рэкламныя
матэрыялы.
     Выбарачна прааналiзаваць  матэрыялы,  распрацаваныя метадычнымi
камiсiямi  за  два-тры  апошнiя  гады  i  вызначыць  iх   метадычную
значнасць,  мэтазгоднасць  выкарыстання  iх iншымi выкладчыкамi.  Цi
практыкуецца  распрацоўка  лекцый,   метадычных   дапаможнiкаў   для
навучэнцаў, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi?
     Вывучэнне i абагульненне перадавога педагагiчнага  вопыту,  яго
выкарыстанне  ў  працэсе  работы.  Выкарыстанне  вопыту  выкладчыкаў
другiх навучальных устаноў.

     2.12.7. Арганiзацыя i стан вучэбна-выхаваўчага  працэсу.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Вучэбныя планы   i   праграмы,   графiк   вучэбнага    працэсу,
каляндарна-тэматычныя   планы   выкладчыкаў,   расклад   вучэбных  i
факультатыўных заняткаў, журналы вучэбных груп, загады, карткi ўлiку
лекцый, заняткаў, кансультацый.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Наяўнасць у  ВНУ  нарматыўнай  дакументацыi  рэспублiканскiх  i
галiновых органаў кiравання адукацыяй,  якая рэгламентуе навучальныя
планы i праграмы,  iх адпаведнасць пералiку спецыяльнасцяў на бягучы
навучальны год.
     Працэс распрацоўкi,  перыядычнасць  змянення  вучэбных планаў i
праграм,  хто прымае рашэнне аб  унясеннi  змяненняў?  Вызначэнне  i
рэалiзацыя  мэт  навучання  студэнтаў  па  кожнай спецыяльнасцi,  iх
адпаведнасць сучасным патрабаванням.
     Вучэбныя планы   вышэйшай   спецыяльнай  адукацыi,  падрыхтоўкi
бакалаўраў i магiстраў.
     Уплыў агульнаадукацыйнай  падрыхтоўкi  студэнтаў  на  якасць iх
прафесiйнага стану.
     Высветлiць па   якiх   прадметах   выкарыстоўваюцца   ўстарэлыя
праграмы.  Прааналiзаваць  якасць   праграм   з   пункту   гледжання
адлюстравання  ў  iх  найноўшых дасягненняў адпаведных галiн навукi,
тэхнiкi,  тэхналогii,  культуры,  эканомiкi, тэхнiкi бяспекi i аховы
прыроднага асяроддзя.
     Устанавiць фактычнае выкананне вучэбных  планаў  i  праграм  за
ўвесь перыяд навучання (выбарачна па спецыяльнасцях).
     Адпаведнасць графiка  вучэбнага  працэсу  дзеючым   навучальным
планам.  Прааналiзаваць,  як  расклад  вучэбных заняткаў забяспечвае
метадычна  абгрунтаванае  планаванне  ўсiх  вiдаў  вучэбнай  работы,
прадугледжаных навучальнымi планамi i праграмамi.
     Эфектыўнасць вучэбных планаў i праграм для  аспiрантаў,  шырыня
падрыхтоўкi,   стымуляцыя   творчага   мышлення.   Выкарыстанне  для
планавання  фiнансавых,  бiблiятэчных,  прафесарска-выкладчыцкiх   i
iншых рэсурсаў.
     Планаванне гадавой i вучэбнай нагрузкi выкладчыкаў,  аналiз  яе
структуры i выканання.  Iндывiдуальныя планы выкладчыкаў,  аналiз iх
выканання.
     Арганiзацыя кансультацый   для   студэнтаў   i   аспiрантаў  па
вучэбнаму матэрыялу i праграмах навучання,  прафесiйнай арыентацыi i
яе  ўдасканаленню.  Метадычная  дапамога  ў  арганiзацыi самастойнай
працы студэнтаў.
     Арганiзацыя кантролю  за вучэбнай работай,  у тым лiку:
     якасцю вучэбных  заняткаў, аналiз iх  эфектыўнасцi; правядзенне
экзаменаў,  залiкаў; выкарыстанне  тэстаў, комплексных   кантрольных
заданняў  i iншых метадаў  бягучага i абагульненага кантролю ведаў.
     Арганiзацыя работы па вывучэнню факультатыўных курсаў.
     Вядзенне журналаў вучэбных груп i факультатыўных заняткаў.

     2.12.8. Вытворчае навучанне i педагагiчная практыка.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Вучэбныя планы.  Тыпавыя  пералiкi  абсталявання.  Дагаворы   з
базавымi  прадпрыемствамi.  Загады.  Праграмы  практыкi.  Дзённiкi i
справаздачы студэнтаў аб праходжаннi практыкi.
     У працэсе праверкi вывучаць наступныя пытаннi:
     Устанавiць адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай  базы  вытворчага
навучання  вучэбным  мэтам.  Параўнаць  фактычную колькасць вучэбных
майстэрняў i неабходных  па  вучэбнаму  плану.  Даць  характарыстыку
вучэбных   майстэрняў  з  пункту  гледжання  магчымасцей  авалодання
студэнтамi   практычнымi   навыкамi.   Аснашчанасць   абсталяваннем,
нагляднымi    дапаможнiкамi.    Ахарактарызаваць    тэхнiчны    стан
абсталявання майстэрняў.  Наяўнасць загаду  галiновага  мiнiстэрства
(ведамства)  аб  замацаваннi  базавых  прадпрыемстваў за навучальнай
установай,  iх адпаведнасць профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў. Аналiз
выкладчыцкiх   кадраў,   якiя   ажыццяўляюць  усе  вiды  практычнага
навучання.  Якая работа праводзiцца з майстрамi вытворчага навучання
для павышэння iх педагагiчных ведаў.
     Прааналiзаваць якасць  праграм  практыкi  з  пункту   гледжання
ўключэння ў iх дасягненняў галiны.
     Выявiць метадычную аснашчанасць заняткаў,  ступень выкарыстання
ТСН,   наглядных  дапаможнiкаў  па  працоўных  прыёмах,  арганiзацыю
працоўнага месца, тэхнiкi бяспекi i аховы працы.
     Тэхналагiчная практыка    i   магчымасць   павышэння   разраду,
засваення сумежных прафесiй, прапановы кiраўнiцтва прадпрыемстваў па
паляпшэннi практыкi пры перамяшчэннi па рабочых месцах.
     Пераддыпломная практыка.  Адпаведнасць тэм  праектаў  i  месцаў
практыкi.
     Прааналiзаваць (па   журналах)   для   ўсiх   вiдаў    практыкi
адпаведнасць патрабуемага аб'ёму работы выкладчыкаў факту  выкананых
гадзiн.  Якасць афармлення дзённiкаў (справаздач) студэнтаў. Абарона
вынiкаў   практыкi.   У   гутарках  з  выкладчыкамi,  па  пратаколах
пасяджэнняў кафедраў  вызначыць  характар  работы  па  ўдасканаленню
практычнай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў.  Якiя  прапановы выносяцца па
паляпшэннi i метадычным забеспячэннi баз  практыкi,  што  робiцца  ў
гэтым   напрамку.
     Педагагiчная практыка. Супрацоўнiцтва ВНУ з агульнаадукацыйнымi
ўстановамi. Метадычнае  забеспячэнне навучальнага  працэсу. Меры  па
пераадольванню   недахопаў.  Прапановы   педагогаў   па   паляпшэнню
прафесiйнага навучання.

     2.12.9. Курсавыя i дыпломныя работы. Дзяржаўныя экзамены.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Курсавыя i дыпломныя праекты  (работы).  Пратаколы  пасяджэнняў
ДЭК.
     Рэцэнзii на дыпломныя праекты.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Высветлiць наяўнасць  неабходных  матэрыялаў  для  праектавання
(СТБ  *),   адзiных  нормаў  i  расцэнак,   навуковай  i  даведачнай
лiтаратуры, метадычных дапаможнiкаў, тыпавых праектаў i iнш).

 _______________________
     *) СТБ - стандарт Рэспублiкi Беларусь.

     Вызначыць, цi  своечасова  зацвярджаюцца   тэмы   курсавога   i
дыпломнага праектавання,  iх актуальнасць i рэальнасць, адпаведнасць
зместу,  профiлю  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  i   сучаснаму   ўзроўню
развiцця навукi i тэхнiкi, вытворчасцi, праграмам вывучаемых курсаў?
Аб'ём праектаў.  Наколькi  курсавы  праект  рыхтуе,  цi  забяспечвае
пераход  студэнта да больш складанай самастойнай работы - дыпломнага
праектавання, а дыпломны праект - падрыхтоўку выпускнiка да работы ў
сучасных умовах?
     Працэнт праектаў,  якiя  рэкамендаваны   для   выкарыстання   ў
вытворчасцi i ў навуковых даследаваннях.
     На якой базе выконваецца  курсавое  i  дыпломнае  праектаванне?
Якая канкрэтная дапамога аказваецца студэнту ў перыяд яго работы над
праектам?  Забяспечанасць  курсавога   i   дыпломнага   праектавання
метадычнымi  распрацоўкамi,  неабходным абсталяваннем,  аргтэхнiкай.
Ажыццяўленне кантролю за графiкам паэтапнага  выканання  курсавых  i
дыпломных праектаў,  за якасцю курсавога i дыпломнага праектавання з
боку загадчыкаў кафедраў, кiраўнiкоў праектаў.
     Арганiзацыя рэцэнзавання  i  абароны дыпломных праектаў.  Склад
рэцэнзентаў i ДЭК. Якасць рэцэнзавання.
     Своечасовасць i якасць падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў.
     Арганiзацыя i методыка  прыёму  дзяржэкзаменаў.  Афармленне  iх
вынiкаў.

     2.12.10. Праверка ведаў студэнтаў.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Экзаменацыйныя ведамасцi, дыпломныя i курсавыя работы.
     Вынiкi выканання комплексных кантрольных заданняў, таблiца 4.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Узровень агульнаадукацыйнай i прафесiйнай падрыхтоўкi студэнтаў
ацэньваецца  на падставе вынiкаў дзяржаўных i семестравых,  курсавых
экзаменаў,  абароненых  дыпломных  i  курсавых   праектаў   (работ),
метадамi анкетавання, тэсцiравання, выканання семiнарскiх практычных
i iншых заняткаў.
     Пры ацэнцы  iндывiдуальнай  комплекснай  кантрольнай  работы па
спецыяльнасцi  (яна  складаецца  з 4-х пытанняў)  належыць кiравацца
наступным:
     Адзнака "5"  выстаўляецца  тады,  калi на "выдатна" выканана не
менш 75% яе аб'ёму, а астатняя частка - на "добра".
     Адзнака "4"  выстаўляецца  тады,  калi  на  "добра" i "выдатна"
выканана не менш 75% яе аб'ёму пры адсутнасцi нездавальняючых адзнак
па астатняй частцы.
     Адзнака "3" выстаўляецца тады,  калi  не  менш  75%  яе  аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi.
     Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi менш 75% яе аб'ёму выканана
на станоўчыя адзнакi.
     Пры ацэнцы комплекснай  кантрольнай  работы  па  спецыяльнасцi,
практычных  уменняў  i  навыкаў студэнтаў неабходна ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi навучальных праграм i  квалiфiкацыйных  характарыстык
выявiць:
     - узровень засваення студэнтамi  вучэбна-праграмнага  матэрыялу
па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана;
     - незасвоеныя  тэмы  навучальных  праграм,  даць   класiфiкацыю
тыпавых памылак, зробленых навучэнцамi.

     2.12.11. Падрыхтоўка  спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Палажэнне аб  аддзелах дактарантуры,  аспiрантуры,  падрыхтоўкi
магiстраў.
     Дакументацыя аддзелаў.    Рашэннi    Савета    ВНУ.   Пратаколы
пасяджэнняў Саветаў па абароне дысертацый. Асобовыя справы.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Колькасць дактарантаў,  аспiрантаў, магiстраў, рыхтуемых у ВНУ,
у   тым   лiку   па   заяўках  iншых  арганiзацый,  эфектыўнасць  iх
падрыхтоўкi,  колькасць  i   тэрмiны   абароны   дысертацый.   Аб'ём
фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
     Прыём у  магiстратуру,   аспiрантуру,   дактарантуру.   Сярэднi
конкурс  за  апошнiя  3  гады.  Адукаванасць  i ўзровень падрыхтоўкi
паступаючых да навуковай працы.
     Сучаснасць праграм    падрыхтоўкi   спецыялiстаў,   паўната   i
дастатковасць  навучальных  курсаў.   Арганiзацыя   магiстарскiх   i
кандыдатскiх экзаменаў. Склад камiсii.
     Наяўнасць матэрыяльнай   базы,   iнфармацыйнага   абслугоўвання
навучэнцаў для выканання сучасных навуковых даследаванняў.
     Каардынацыя распрацоўваемых тэм з асноўнымi напрамкамi развiцця
сусветнай   навукi,  з  навукова-тэхнiчнымi  праграмамi  рэспублiкi,
патрабаваннямi буйных прадпрыемстваў i галiн, галiновых напрамкаў.
     Водгукi навучэнцаў аб узроўнi i ўмовах падрыхтоўкi спецыялiстаў
вышэйшай квалiфiкацыi.
     Адзнака абгрунтаванасцi   i  мэтазгоднасцi  iснавання  дадзеных
формаў падрыхтоўкi спецыялiстаў у ВНУ.

     2.12.12. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы студэнтаў.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Планы выхаваўчай   работы    ВНУ,    факультэтаў,    грамадскiх
арганiзацый.
     Спiсы пражываючых у iнтэрнатах. Планы работы студэнцкiх органаў
самакiравання.
     Акты санiтарна-гiгiенiчнага  абсталявання  iнтэрнатаў  i  iншых
памяшканняў.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     Вырашэнне асноўных   задач  выхавання:  выхаванне  грамадзянiна
сваёй Айчыны;  фармiраванне духоўнасцi асобы; выхаванне эканамiчнага
мыслення   чалавека-працаўнiка;   гарманiзацыя  адносiн  чалавека  i
прыроды; выхаванне iндывiдуальнасцi i калектыўнасцi ў асобе.
     Работа па  азнакамленню  з  гiсторыяй,  традыцыямi  беларускага
народа,  накiраваная  на  фармiраванне  i  ўмацаванне   нацыянальнай
самасвядомасцi,   адраджэнне   нацыянальных  каштоўнасцей;  як  гэта
спалучаецца з засваеннем студэнтамi агульнанавучальных каштоўнасцей?
     Устанавiць:
     - забяспячэнне студэнтаў месцамi ў iнтэрнатах,  наяўнасць жылля
для сямейных студэнтаў;
     - наяўнасць i абсталяванне ў iнтэрнаце  пакояў  для  адпачынку,
вучэбных заняткаў;  гурткоў,  клубаў,  кухань,  буфетаў, медыцынскiх
iзалятараў,  памяшканняў для  мыцця  i  сушкi  бялiзны,  прасавання,
душавых, камер захавання рэчаў;
     - наяўнасць  працуючых  тэлевiзараў,  радыёкропак,  электрычных
(газавых) плiт, пральных машын;
     - наяўнасць дагавору аб захаваннi памяшканняў, мэблi, iнвентару
i парадку пакрыцця страт;
     - наяўнасць актавых i спартыўных залаў,  стадыёнаў i спартыўных
пляцовак, iх стан, арганiзацыя працы;
     - санiтарны  стан  i  ўтрыманне  жылля,  пакояў  i  памяшканняў
агульнага прызначэння. Формы i метады кантролю;
     - афармленне iнтэрната ў цэлым;
     - захаванне цеплавога i асвятляльнага рэжыму;
     - цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi
выхаваўчай работы ў iнтэрнаце на пасяджэннi Савета ВНУ;
     - як  арганiзавана  выхаваўчая  работа  ў   iнтэрнаце,   работа
гурткоў,    клубаў    па    iнтарэсах,    аматарскiх    аб'яднанняў,
культурна-масавая i спартыўна-аздараўленчая работа,  ўдзел  у  гэтым
пражываючых;
     - як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;
     - якiя  прымаюцца  меры  па  прафiлактыцы правапарушэнняў сярод
пражываючых у iнтэрнаце;
     - выпадкi парушэння правiлаў пражывання,  колькасць прыцягнутых
да    адмiнiстрацыйнай   i  дысцыплiнарнай   адказнасцi  i  за  якiя
правiннасцi;
     - цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх;
     - як арганiзавана медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў;
     - меркаваннi студэнтаў аб жыллёва-бытавых умовах у ВНУ.

     2.12.13. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць ВНУ.
     Дакументы, якiя прадстаўляе ВНУ:
     Акт рэвiзii    фiнансава-гаспадарчай     дзейнасцi     вышэйшай
навучальнай установы,  якая праведзена мiнiстэрствам (ведамствам) па
падпарадкаванасцi ВНУ,  а таксама iншымi кантрольнымi  органамi  або
аўдытарскiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь.
     Дакументы аб  уласнасцi  i   арэндзе   будынкаў,   памяшканняў,
каштоўнага абсталявання.
     Дакументы штогадовай справаздачнасцi за апошнiя 3 гады.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     - фiнансавую забяспечанасць вучэбнага працэсу;
     - долю   сродкаў,   выкарыстоўваемых   для   забяспячэння  базы
навучання i яе ўмацавання;
     - долю сродкаў, накiраваных на капiтальнае будаўнiцтва вучэбных
памяшканняў, iнтэрнатаў, кватэр для выкладчыкаў i г.д.
     Ацанiць долю   сродкаў   ад   агульнага   аб'ёму  фiнансавання,
атрыманых ВНУ  за  падрыхтоўку  спецыялiстаў,  навукова-даследчую  i
вытворчую  дзейнасць,  а  таксама  за  кошт  iншых  вiдаў  дзейнасцi
навучальнай установы. Парадак выкарыстання гэтых сродкаў.
     Сярэднi ўзровень затрат на навучанне аднаго студэнта па вынiках
трох папярэднiх навучальных гадоў (у мiнiмальных заработных платах).
     Асноўныя заўвагi   па   фiнансава-гаспадарчай   дзейнасцi  ВНУ,
адлюстраваныя ў акце рэвiзii.
     Парадак i   крынiцы   кампенсацыi  страт  i  штрафных  санкцый,
накладзеных на ВНУ за апошнiя 3 гады.
     Арандаванне i   перадача   ў  арэнду  будынкаў,  памяшканняў  i
каштоўнага  абсталявання.  Фiнансавыя   умовы   арэнды.   Уплыў   на
навучальны працэс.
     Выкананне планаў капiтальнага будаўнiцтва. Выдаткаванне сродкаў
на рамонт будынкаў.

         3. РЭАЛIЗАЦЫЯ РАШЭННЯЎ ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

     3.1. Па вынiках атэстацыi камiсiя робiць заключэнне, у якiм дае
ацэнку навучальнай установе па ўсiх вiдах яе дзейнасцi,  на падставе
чаго  вызначае аб'ектыўныя ўмовы дадзенай навучальнай установы весцi
якасную падрыхтоўку адпаведных спецыялiстаў.
     3.2. Атэстацыйная камiсiя вызначае i адлюстроўвае ў заключэннi:
     - патэнцыял навучальнай установы i ступень яго  выкарыстання  ў
адпаведнасцi са статусам ВНУ;
     - адпаведнасць  узроўню  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  дзяржаўнаму
стандарту, сучасным патрабаванням;
     - адпаведнасць дасягнутых вынiкаў заяўленаму статусу ВНУ.

     3.3. Атэстацыйная камiсiя па вынiках атэстацыi ВНУ за подпiсамi
яе  старшынi i намеснiка ўносiць прапанову ў Дзяржiнспекцыю па адной
з наступных ацэнак дзейнасцi навучальнай установы:
     - ВНУ  прызнаецца  атэставанай,  калi яна якасна вырашае задачы
падрыхтоўкi спецыялiстаў i выканання навуковых даследаванняў;
     - ВНУ  прызнаецца  прайшоўшай  першасную  атэстацыю  i падлягае
пераатэстацыi, калi ў яе дзейнасцi выяўлены недахопы ў рашэннi задач
падрыхтоўкi спецыялiстаў i правядзеннi навуковых даследаванняў, якiя
магчыма лiквiдаваць  адмiнiстрацыйна-метадычнымi  мерамi  ў  тэрмiн,
вызначаны атэстацыйнай камiсiяй, або ў выпадку неатэстацыi некаторых
спецыяльнасцяў;
     - ВНУ   прызнаецца   неатэставанай,  калi  яна  не  забяспечвае
выкананне  задач  якаснай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  i  правядзенне
навуковых даследаванняў, адпаведных заяўленаму статусу ВНУ.

     3.4. Матэрыялы  атэстацыi  i  заключэнне  атэстацыйнай  камiсii
накiроўваюцца   Дзяржаўнай   iнспекцыi   навучальных    устаноў    i
разглядаюцца  ёю  ў  месячны тэрмiн.  Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi
навучальнай установы Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае
пастанову аб яе атэстацыi i па даручэннi Мiнiстэрства адукацыi выдае
адпаведнае пасведчанне  з  пералiкам  спецыяльнасцяў,  па  якiх  яна
атэставана.

     3.5. У  выпадку  няпоўнай  адпаведнасцi  дзейнасцi  навучальнай
установы,  Дзяржаўная iнспекцыя навучальнах устаноў вызначае  тэрмiн
паўторнай  атэстацыi  праз  1-2 гады.  Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы
дзейнасцi   ВНУ   атэстацый   камiсiя    ўносiць    прапановы     па
рэарганiзацыi, перапрафеляваннi або лiквiдацыi навучальнай установы,
або асобных спецыяльнасцяў, аб чым  прымаецца  пастанова  Дзяржаўнай
iнспекцыi  навучальных  устаноў  i  накiроўваецца  ў адпаведны орган
кiравання.

     Прызнанне неатэставанай  навучальнай  установы  спыняе  дзеянне
лiцэнзii i сертыфiката аб яе акрэдытацыi.

            4. АКРЭДЫТАЦЫЯ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     4.1. Акрэдытацыя   з'яўляецца   формай   дзяржаўнага  прызнання
статусу навучальнай установы,  дае ёй права  на  выдачу  выпускнiкам
дакументаў   дзяржаўнага   ўзору  аб  адпаведным  узроўнi  адукацыi.
Ажыццяўляецца на добраахвотных асновах.

     4.2. Акрэдытацыi падлягаюць:  новаствораныя ВНУ;  ВНУ, жадаючыя
змянiць свой статус,  а таксама тыя ВНУ,  якiя па вынiках папярэдняй
атэстацыi  былi  прызнаны  неатэставанымi,  але  жадаюць  прадоўжыць
падрыхтоўку спецыялiстаў вышэйшай адукацыi.

     4.3. Для  правядзення  акрэдытацыi  ВНУ неабходна за паўгода да
маючага адбыцца выпуску спецыялiстаў  прадставiць  у  Дзяржiнспекцыю
навучальных  устаноў  заяву,  копiю  лiцэнзii  на  права адукацыйнай
дзейнасцi,  заключэнне папярэдняй  атэстацыйнай  камiсii,  калi  яно
ёсць,   i  дагавор  на  аплату  затратаў,  звязаных  з  правядзеннем
акрэдытацыi.

     4.4. У працэсе акрэдытацыi вызначаецца:
     - адпаведнасць ВНУ статусу, на якi яна акрэдытуецца;
     - адпаведнасць ведаў студэнтаў выпускного  курса  патрабаванням
стандартаў, сучаснаму ўзроўню па спецыяльнасцi адукацыi.

     4.5. Акрэдытацыю  ВНУ  праводзiць  камiсiя Дзяржаўнай iнспекцыi
навучальных устаноў у  адпаведнасцi  з  раздзелам  2  i  метадычнымi
рэкамендацыямi гэтага Палажэння.

     Працягласць работы акрэдытацыйнай камiсii ў ВНУ - да 20 дзён.

     4.6. На   падставе   вынiкаў  праверкi  акрэдатацыйная  камiсiя
выносiць  прапанову  аб  адпаведнасцi  ВНУ  заяўленаму   статусу   i
накiроўвае яе начальнiку Дзяржiнспекцыi навучальных устаноў.

     4.7. Калi  ВНУ  прызнана  акрэдытаванай,  Мiнiстэрства адукацыi
выдае ёй сэртыфiкат устаноўленага  ўзору з пералiкам спецыяльнасцяў,
па якiх яна акрэдытавана.

                                                  Таблiца N 1


 ***** На бумажном носителе.



                                                   Таблiца N 2


 ***** На бумажном носителе.


                                                   Таблiца N 3

                НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА ВНУ
 -------------------------------------T--------------------------
     Параметр                         ¦    Велiчыня
                                      ¦па трох папярэднiх гадах
 -------------------------------------+--------T-------T---------
 1. Агульны аб'ём фiнансавання НДР у  ¦        ¦       ¦
   тым лiку:
 - са сродкаў Мiнадукацыi
 - з iншых бюджэтных сродкаў
 - са сродкаў арганiзацый,
   прадпрыемстваў
 - з iншых крынiц

2. Выкарыстанне сродкаў на НДР па
   асноўных артыкулах каштарысу
   (у сярэднiм за 3 апошнiя гады),
   у %
 - заработная плата
 - набыццё абсталявання, матэрыялаў
 - камандзiроўкi
 - паслугi староннiх арганiзацый
 - накладныя расходы

 3. Колькасць навуковых супрацоўнiкаў,
   працуючых
 - як штатныя супрацоўнiкi
 - на ўмовах сумяшчальнiцтва
 - на ўмовах часовага творчага
   калектыву ў тым лiку:
 - аспiрантаў
 - студэнтаў

 4. Квалiфiкацыйны стан штатных
    навуковых супрацоўнiкаў
 - доктар навук
 - кандыдат навук
 - магiстр

 5. Вынiкi НДР
 - прэмii, узнагароды
 - манаграфii
 - навуковыя друкаваннi (друкаваны
   аркуш)
 - патэнты
 - вучэбныя дапаможнiкi (друкаваны
   аркуш)
 - метадычныя матэрыялы (друкаваны
   аркуш)


                                             Таблiца N 4

    Вынiкi дзяржаўных экзаменаў, комплексных кантрольных
    работ па спецыяльнасцях, кантрольных работ па асобных
             прадметах (неабходнае падкрэслiць)

 --T----------T-----------T---------------T----------T--------------
 NN¦Назва     ¦Прозвiшча i¦Колькасць      ¦Атрымалi  ¦Працэнты
 ПП¦прадметаў,¦iнiцыялы   ¦студэнтаў, якiя¦адзнакi   ¦студэнтаў,
   ¦спецыяль- ¦выкладчыка ¦выконвалi      +--T--T--T-+якiя атрымалi
   ¦насцяў    ¦           ¦заданне        ¦ 5¦ 4¦ 3¦2¦
   ¦          ¦           ¦               ¦  ¦  ¦  ¦ +----T---------
   ¦          ¦           ¦               ¦  ¦  ¦  ¦ ¦ 5  ¦ 4
 --+----------+-----------+---------------+--+--+--+-+----+---------
 I.

   у тым лiку па прадметах

                                                Дадатак N 1

          ПЕРАЛIК РАЗДЗЕЛАЎ ЗАКЛЮЧЭННЯ АТЭСТАЦЫЙНАЙ
            КАМIСII ПА ВЫНIКАХ ДЗЕЙНАСЦI ВЫШЭЙШАЙ
                    НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

 1. Агульныя звесткi аб ВНУ.

 2. Планаванне i аналiз развiцця ВНУ за апошнiя 5 гадоў.

 3. Стан  вучэбна-матэрыяльнай  базы  i  фiнансава-гаспадарчая
    дзейнасць ВНУ.

 4. Кiруючы i выкладчыцкi састаў ВНУ.

 5. Стан навукова-даследчай i навукова-метадычнай работы.

 6. Арганiзацыя i стан вучэбнага працэсу, вытворчага навучання,
    курсавога i дыпломнага праектавання.

 7. Праверка ведаў студэнтаў.

 8. Падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.

 9. Выхаваўчая  работа   i  жыллёва-бытавыя  ўмовы  студэнтаў,
    аспiрантаў, супрацоўнiкаў.

 10. Абагульненая ацэнка патэнцыялу ВНУ i ступенi яго выкарыстання ў
     адпаведнасцi са статусам.

 11. Адпаведнасць   узроўню   падрыхтоўкi  спецыялiстаў  дзяржаўнаму
     стандарту, сучасным патрабаванням.

 12. Адпаведнасць дасягнутых вынiкаў заяўленаму статусу ВНУ.

 13. Вывады i прапановы.


                             МЕТОДЫКА
           правядзення атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшай
             навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу

         (Дадатак да Iнструкцыi i метадычных рэкамендацый
              па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
         вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь,
               зарэгiстраваных у Дзяржаўным рэестры
                  26 верасня 1994 года N 549/12)


                    1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Дадзеная Методыка вызначае парадак атэстацыi i акрэдытацыi
ВНУ на адпаведнасць яе  статусу навучальнай установы унiверсiтэцкага
тыпу  (у  далейшым  -  атэстацыя  i  акрэдытацыя)  па  Крытэрыях  да
вызначэння  статусу  вышэйшай  навучальнай  установы унiверсiтэцкага
тыпу (у далейшым - Крытэрыi).

     1.2. Акрэдытацыя  з  мэтай   прысваення   статусу   навучальнай
установы  унiверсiтэцкага тыпу праводзiцца згодна з загадам мiнiстра
адукацыi i навукi.

     1.3. Пацвярджэнне статусу ВНУ унiверсiтэцкага тыпу  праводзiцца
ў працэсе планавай яе атэстацыi.

     1.4. Крытэрыi  вызначаюць  патрабаваннi  да  ўмоў  дзейнасцi  i
перспектыў развiцця навучальнай установы  ў  вызначаным  статусе  па
наступных асноўных кiрунках дзейнасцi ВНУ:

     - падрыхтоўка  спецыялiстаў  па профiлях,  напрамках i ўзроўнях
вышэйшай i паслявышэйшай адукацыi;

     - развiццё фундаментальных i пошукавых даследаванняў, навукова-
педагагiчных распрацовак;

     - кадравае  i  матэрыяльнае  забеспячэнне навуковай,  творчай i
вучэбна- выхаваўчай дзейнасцi.

     Крытэрыi падраздзяляюцца на:

     - абавязковыя (6 найменняў);

     - дадатковыя  па выбару ВНУ (19 найменняў),  агульная колькасць
якiх павiнна быць выканана не менш за 15 найменняў.

     1.5. Атэстацыя i акрэдытацыя праводзяцца на  аснове  экспертнай
ацэнкi дзейнасцi навучальнай установы ў адпаведнасцi з прынцыпамi:

     - дэмакратычнасцi,  што  забяспечваецца  удзелам  незалежных ад
ведамаснай падпарадкаванасцi экспертаў;

     - аб'ектыўнасцi, што дасягаецца ў вынiку разгляду камiсiяй усiх
дакументаў,  якiя  прадстаўляюцца  ВНУ  для  пацвярджэння  выканання
крытэрыяў,  а таксама шляхам выказання асабiстых меркаванняў кожнага
эксперта;

     - прыняцця рашэнняў большасцю галасоў.

     1.6. Пры  атэстацыi  i  акрэдытацыi  ВНУ,  якiя  падрыхтоўваюць
спецыялiстаў у галiне мастацтва або культуры,  азначэннi  "навуковая
дзейнасць"  i  "навукова-даследчая  работа",  змяняюцца на азначэнне
"творчая дзейнасць".  Адпаведна з гэтым удакладняецца сэнс крытэрыяў
i метадычных рэкамендацый.


            2. АРГАНIЗАЦЫЯ I ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
                    АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI

     2.1. Камплектаванне   камiсii   па   правядзенн   атэстацыi   i
акрэдытацыi ажыццяўляецца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

     У склад камiсii ўключаюцца эксперты з лiку спецыялiстаў:

     - Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi;

     - Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў;

     - Рэспублiканскага  iнстытута  вышэйшай  школы  i  гуманiтарнай
адукацыi;

     - арганiзацый адпаведнай галiны па профiлю вышэйшай навучальнай
установы.

     Колькасць членаў камiсii састаўляе  5-9  чалавек  (у  тым  лiку
старшыня).

     Старшыня камiсii:

     - плануе работу камiсii;

     -   размяркоўвае   памiж   членамi   камiсii  кантрольныя
мерапрыемствы;

     - каардынуе дзейнасць членаў камiсii;

     - падрыхтоўвае заключэнне камiсii.

     2.2. Навучальная  ўстанова  пасля   паведамлення   камiсii   аб
правядзеннi   атэстацыi   або   акрэдытацыi   рыхтуе   дакументы   ў
адпаведнасцi з дадзенай Методыкай i ўзгадняе тэрмiны правядзення.

     2.3. Работа камiсii непасрэдна ў вышэйшай навучальнай  установе
працягваецца 10-15 дзён.

     2.4. Праверка  i ацэнка па кожным  крытэрыi можа праводзiцца як
камiсiяй  цалкам, так  i асобнымi  яе членамi.  Магчыма выкарыстанне
анкетавання супрацоўнiкаў  i студэнтаў (слухачоў) ВНУ  для ацэнкi iх
меркавання па выкананнi пэўных крытэрыяў.

     Рашэнне камiсii па адпаведнасцi  навучальнай  установы  кожнаму
крытэрыю   прымаецца   калегiяльна  большасцю  галасоў  на  падставе
матэрыялаў,  якiя прадстаўлены ВНУ,  i вынiкаў праверкi, праведзенай
экспертамi i пацверджанай iх адпаведнай даведкай.

     Па сканчэннi   работы  камiсii  рыхтуецца  заключэнне,  у  якiм
выкладаюцца вынiкi праверкi i прапановы  па  змяненнi  статусу  ВНУ.
Заключэнне падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii з фармуляваннем,  калi
гэта патрэбна, асабiстага меркавання.

     2.5. Заключэнне камiсii перадаецца Мiнiстру адукацыi  i  навукi
для  прыняцця  рашэння  па  змяненнi  статусу  вышэйшай  навучальнай
установы, а таксама накiроўваецца для iнфармацыi ў гэтую ВНУ.

     2.6. У выпадку адмоўнага заключэння камiсii па змяненнi статусу
ВНУ  паўторная  яе атэстацыя або акрэдытацыя праводзяцца не раней як
праз адзiн год.  На  працягу  гэтага  часу  ўстараняюцца  вызначаныя
неадпаведнасцi    дадзенай    навучальнай   установы   статусу   ВНУ
унiверсiтэцкага тыпу.


        3. ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ АЦЭНКI ДЗЕЙНАСЦI ВНУ У
                  АДПАВЕДНАСЦI З КРЫТЭРЫЯМI

     3.1. Мiжнароднае прызнанне навучальнай устновы

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы за апошнiя 3 гады:

     - дагаворы аб мiжнародным супрацоўнiцтве ВНУ з  адукацыйнымi  i
навуковымi цэнтрамi;

     - матэрыялы,   якiя   пацвярджаюць   выкананне   дагавораў   аб
мiжнародным супрацоўнiцтве з боку ВНУ;

     - дагаворы  на  падрыхтоўку  студэнтаў  i  спецыялiстаў   iншых
дзяржаў;

     - матэрыялы па правядзеннi мiжнародных канферэнцый, сiмпозiумаў
на базе ВНУ;

     - даныя па колькасцi навуковых публiкацый супрацоўнiкаў  ВНУ  ў
замежных выданнях, удзелу ў мiжнародных канферэнцыях;

     - матэрыялы па ўдзелу ВНУ ў выставах, продажу сваiх распрацовак
за межамi рэспублiкi.

     3.2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ

     Камiсiя вывучае i аналiзуе матэрыялы i дакументы  па  наступных
напрамках навукова-педагагiчнай дзейнасцi ВНУ:

     - арганiзацыя i правядзенне канферэнцый, семiнараў, сiмпозiумаў
па актуальных праблемах навукi, культуры, мастацтва, вытворчасцi;

     - абагульненне   перадавога   педагагiчнага   вопыту   i    яго
распаўсюджванне;

     - распрацоўка падручнiкаў, манаграфiй.

     Неабходнымi адзнакамi  iснавання  ў  ВНУ  навукова-педагагiчнай
школы з'яўляюцца:

     - наяўнасць аўтарытэтнага лiдэра,  якi сфармуляваў унiкальную i
перспектыўную навуковую або педагагiчную праблему (праграму) i кiруе
яе распрацоўкай;

     - адзiнства даследавання i навучання;

     - наяўнасць навуковага ядра, вучняў, перыферыйных сувязяў;

     - iснаванне традыцый, пераемнасцi ў дзейнасцi школы;

     - прызнанне вынiкаў дзейнасцi школы за мяжой;

     - наяўнасць матэрыялаў дыскусiй па асноўных iдэях школы.

     3.3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

     - загад аб арганiзацыi аспiрантуры ў ВНУ;

     - пералiк спецыяльнасцеў,  па  якiх  ажыццяўляецца  падрыхтоўка
спецыялiстаў;

     - вызначэнне   колькасцi   аспiрантаў,   паспяхова   скончыўшых
навучанне за апошнiя 5 гадоў;

     - пастановы ВАК па арганiзацыi спецыялiзаваных Саветаў;

     - даведка аб дзейнасцi спецыялiзаваных  Саветаў  за  апошнiя  3
гады.

     3.4.    Удзел   студэнтаў    у   навукова-даследчай   (вопытна-
канструктарскай) творчай дзейнасцi

     Камiсiя вывучае i комплексна ацэньвае функцыянiраванне  сiстэмы
навукова-даследчай, творчай работы студэнтаў у ВНУ па яго профiлю:

     - наяўнасць навуковых (творчых) аб'яднанняў студэнтаў;

     - прыцягненне  студэнтаў да выканання  НДР на прафiлюючых
кафедрах;

     - арганiзацыя конкурсаў навуковых (творчых) работ студэнтаў;

     - вынiкi творчай дзейнасцi студэнтаў;

     - наяўнасць ганаровых грамат, пасведчанняў, дыпломаў пераможцаў
мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў.

     3.5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ

     Камiсiя вывучае    дакументы,    якiя    дазваляюць   вызначыць
прыналежнасць  НДР  да  фундаментальных  або  да  навукова-тэхнiчных
праграм:

     - планы НДР ВНУ за апошнiя 3 гады;

     - рэспублiканскiя навукова-тэхнiчныя праграмы, якiя выконваюцца
пад кiраўнiцтвам ВНУ;

     - дагаворы   i    заказ-заданнi    на    выкананне    навуковых
даследаванняў;

     - пiсьмовыя  пацвярджэннi  кiруючых  арганiзацый  аб  выкананнi
дагавораў па навукова-тэхнiчных праграмах;

     - планы перспектыўнага развiцця навукi ў ВНУ.

     Доля фундаментальных навуковых даследаванняў  i  работ,  у  тым
лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, вылiчваецца па
частцы аб'ёму фiнансавання НДР.  Яна павiнна складаць не менш за 30%
у бягучым годзе.

     3.6. Наяўнасць  у  змесце  падрыхтоўкi  спецыялiстаў пашыранага
агульнанавуковага i агульнапрафесiйнага цыкла дысцыплiн

     Камiсiя разглядае i аналiзуе:

     - тыпавыя вучэбныя планы i праграмы;

     - рабочыя вучэбныя планы i праграмы;

     - праграмы спецыяльных курсаў;

     - iндывiдуальныя планы  паглыбленай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,
аспiрантаў i дактарантаў.

     Камiсiя правярае  выбарачна (не менш за 10-20%  спецыяльнасцеў)
асобныя раздзелы (або блокi тэм), што тычацца забеспячэння атрымання
выпускнiкамi (спецыялiстамi,  бакалаўрамi,  магiстрамi, аспiрантамi)
паглыбленых ведаў у пэўнай галiне навукi,  тэхнiкi  або  культуры  i
адукацыi ў адпаведнасцi са спецыяльнасцю.

     3.7. Колькасць студэнтаў i слухачоў па ўсiх формах навучання

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

     - спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

     - спiсы    аспiрантаў    i    слухачоў   факультэтаў   (курсаў)
паслявышэйшай адукацыi спецыялiстаў;

     - асабiстыя справы студэнтаў i слухачоў;

     - справаздачы ВНУ па форме 3 НК.

     Агульная колькасць студэнтаў i  слухачоў  павiнна  складаць  не
менш за 3500 чалавек.

     3.8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу

     Неабходныя дакументы i матэрыялы на момант атэстацыi:

     - штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ;

     - асабiстыя справы прафесарска-выкладчыцкага складу;

     - справаздача ВНУ на пачатак навучальнага года па форме 3 НК;

     - расклад заняткаў на момант праверкi.

     Ацэнка на  адпаведнасць  дадзенаму  крытэрыю вызначаецца шляхам
дзялення штатнай колькасцi адзiнак  пасад  прафесарска-выкладчыцкага
складу  з  вучонымi званнямi i ступенямi на агульную колькасць пасад
прафесарска-выкладчыцкага складу.  Яна павiнна складаць не  менш  за
60%.

     Да прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ належаць:

     - прафесарска-выкладчыцкi склад кафедраў;

     - кiраўнiкi  ВНУ,  лабараторый,  навуковыя  супрацоўнiкi,  якiя
праводзяць вучэбныя заняткi i маюць вучэбную нагрузку не менш за 150
гадзiн  у  год,  або  выкладаюць  спецкурсы  ў  аб'ёме не менш за 50
гадзiн.

     3.9. Наяўнасць аднаго доктара навук на 150 студэнтаў

     Камiсiя вывучае наступныя матэрыялы:

     - штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага i навуковага  складу
ВНУ;

     - справаздачы  аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх работнiкаў
па форме 5 НК.

     - асабовыя справы навуковых супрацоўнiкаў;

     - спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

     - справаздачы аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх  работнiкаў
па форме 5 НК.

     У цэлым  па  дадзеным  крытэрыi  ўлiчваюцца  як штатныя,  так i
пазаштатныя  дактары  навук,  якiя  прымаюць   удзел   у   навучаннi
студэнтаў,  пры  абавязковым  удзеле гэтых супрацоўнiкаў у выкананнi
навукова- даследчай або навукова-метадычнай работы ВНУ.

     Ацэнка, якая вызначана па дадзеным крытэрыi, лiчыцца станоўчай,
калi  адносiны памiж колькасцю студэнтаў i колькасцю працуючых у ВНУ
дактароў навук складаюць не больш за 150.

     3.10. Ажыццяўленне шматпрофiльнай падрыхтоўкi спецыялiстаў

     Камiсiя  правярае  падрыхтоўку   спецыялiстаў  у  бягучым
навучальным годзе. Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - статут ВНУ;

     - план падрыхтоўкi спецыялiстаў;

     - справаздача ВНУ па форме 3 НК за мiнулы вучэбны год;

     - даведка аб ВНУ на час атэстацыi, падпiсаная рэктарам.

     Ацэнка па  дадзеным  крытэрыi  з'яўляецца  станоўчай  пры ўмове
калi:

     - класiчны унiверсiтэт  ажыццяўляе  шматпрофiльную  падрыхтоўку
(напрыклад, прыродазнаўчую i гуманiтарную);

     - профiльны  унiверсiтэт  i  акадэмiя ажыццяўляюць навучанне не
менш за 80% спецыяльнасцеў, якiя ўваходзяць у напрамак падрыхтоўкi.

     3.11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў

     Камiсiя праводзiць  выбарачную  праверку  10-20%  ад   агульнай
колькасцi дзеючых у ВНУ рабочых вучэбных праграм спецыяльных курсаў.
Камiсiя аналiзуе:

     - дзеючыя рабочыя праграмы па спецыяльных курсах;

     -  рабочыя праграмы  па спецыяльных  курсах за  апошнiя 3
гады.

     Дзейнасць ВНУ  адпавядае  крытэрыю,  калi  ў  рабочых праграмах
курсаў  штогадова  ўлiчваюцца  навейшыя  дасягненнi  навукi,   новыя
дапаможнiкi  i  дадатковая лiтаратура,  новыя метадычныя падыходы да
выкладання вывучаемага матэрыялу.

     3.12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання

     Камiсiя аналiзуе i ацэньвае:

     - якасць правядзення заняткаў выкладчыкамi;

     - матэрыялы метадычных аб'яднанняў выкладчыкаў па  стварэннi  i
распаўсюджваннi сучасных тэхналогiй навучання за апошнiя 3 гады;

     - матэрыялы  выбарачнай  праверкi  наяўнасцi  тэхнiчных сродкаў
навучання на кафедрах;

     - выкарыстанне вылiчальнай тэхнiкi на  прафiлюючых  кафедрах  у
мэтах навучання па спецыяльнасцi;

     - выкарыстанне баз даных айчынных i замежных устаноў.

     3.13. Забеспячэнне  павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па профiлю навучальнай установы

     Камiсiя разглядае i аналiзуе наступныя дакументы за  апошнiя  3
гады:

     - планы    павышэння   квалiфiкацыi   прафесарска-выкладчыцкага
складу;

     - асабовыя справы прафесарска-выкладчыцкага складу i  навуковых
супрацоўнiкаў;

     - наяўнасць у ВНУ факультэтаў (курсаў) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў    iншых
арганiзацый;

     - праграмы вучэбных дысцыплiн;

     3.14. Эфектыўнасць     падрыхтоўкi     спецыялiстаў    вышэйшай
квалiфiкацыi

     Камiсiя разглядае i аналiзуе наступныя дакументы i матэрыялы па
падрыхтоўцы  спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi розных узроўняў праз
аспiрантуру i дактарантуру за апошнiя 5 гадоў:

     - даведку аб выпуску аспiрантаў i дактарантаў у год на  працягу
апошнiх 5 гадоў (са спiсам выпускнiкоў за першы год);

     - спiс выпускнiкоў, якiя абаранiлi дысертацыю ў дадзенай ВНУ;

     - спiс   выпускнiкоў,   якiя   абаранiлi   дысертацыю  ў  iншых
навучальных (навукова-даследчых) установах;

     - план падрыхтоўкi аспiрантаў i дактарантаў;

     - перспектыўны   план   падрыхтоўкi    спецыялiстаў    вышэйшай
квалiфiкацыi з улiкам патрэбы ВНУ ў кадрах.

     Падрыхтоўка спецыялiстаў  вышэйшай  квалiфiкацыi  ў ВНУ лiчыцца
эфектыўнай,  калi  не  менш  за  60%  выпускнiкоў  аспiрантуры   або
дактарантуры  на  працягу  3  гадоў  пасля  iх  заканчэння абаранiлi
дысертацыi.

     3.15. Удзел на правах  галоўных  выканаўцаў  у  рэспублiканскiх
комплексных праграмах i праграмах фундаментальных даследаванняў

     Камiсiя разглядае i аналiзуе:

     - планы навукова-даследчых работ ВНУ за апошнiя 3 гады;

     - рэспублiканскiя  i  галiновыя  навуковыя i навукова-тэхнiчныя
праграмы,  кiраўнiцтва якiмi ажыццяўляецца з удзелам ВНУ або вядучых
яго супрацоўнiкаў.

     - вынiкi навукова-даследчых работ.

     3.16. Наяўнасць     навуковых     напрамкаў     фундаментальных
даследаванняў

     Камiсiя разглядае  i  аналiзуе  дакументы  i  матэрыялы,   якiя
звязаны  з  выкананнем фундаментальных даследаванняў i прызнаннем iх
вынiкаў сусветным супольнiцтвам за апошнiя 5 гадоў:

     - справаздачы ВНУ аб навукова-даследчай дзейнасцi;

     - матэрыялы мiжнародных канферэнцый i сiмпозiумаў;

     - публiкацыi ў мiжнародных часопiсах;

     - дакументы аб прысуджэннi мiжнародных прэмiй i ўзнагарод.

     3.17. Выкананне праектаў дзяржаўнага заказу па развiццю  навукi
i тэхнiкi

     Камiсiя разглядае дакументы за апошнiя 3 гады:

     - дзяржаўныя заказы па развiццю навукi i тэхнiкi;

     - планы навукова-даследчых работ ВНУ;

     - вынiкi навукова-даследчых работ па дзяржаўных заказах.

     3.18 Выкананне       навукова-даследчай,       творчай      або
навукова-метадычнай работы прафесарска-выкладчыцкiм складам

     Камiсiя разглядае дзейнасць  супрацоўнiкаў  ВНУ  выбарачна  (не
менш 20% прафесарска-выкладчыцкага складу).

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - iндывiдуальныя   планы   выкладчыкаў   за   апошнi  i  бягучы
навучальныя гады;

     - планы работы кафедраў;

     - план НДР па бюджэтнай тэматыцы;

     - гаспадарчыя дагаворы на НДР;

     - справаздачы па НДР за апошнi год.

     Неабходнай умовай  для   станоўчага   задавальнення   дадзенаму
крытэрыю   з'яўляецца   ўдзел  усiх  выкладчыкаў,  якiя  маюць  стаж
педагагiчнай работы не менш за 5 гадоў, у навуковай дзейнасцi.

     3.19. Наяўнасць  сучаснай  навуковай   базы   для   падрыхтоўкi
аспiрантаў i дактарантаў

     Камiсiя аналiзуе  наяўнасць навуковых лабараторый,  узровень iх
абсталявання,  дастатковасць забеспячэння  лабараторый  матэрыяламi,
рэактывамi, расходнымi рэчывамi, iнфармацыйнымi выданнямi па профiлю
лабараторыi.

     Камiсiя разглядае:

     - планы падрыхтоўкi спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi;

     - iндывiдуальныя   планы    падрыхтоўкi    спецыялiстаў    праз
аспiрантуру i дактарантуру.

     3.20. Камплектаванне бiблiятэчнага фонду

     Камiсiя выбарачна  аналiзуе 2-5%  ад агульнага пералiку рабочых
праграм вучэбных дысцыплiн;

     - правярае наяўнасць рэкамендуемай  у  праграмах  лiтаратуры  ў
фондах бiблiятэкi ВНУ,  а таксама суадносiны iх зместу з выкладаемай
дысцыплiнай.

     Агульная колькасць падручнiкаў па кожнай праграме павiнна  быць
не  менш  за  1/3  колькасцi студэнтаў,  якiя навучаюцца па дадзенай
праграме.

     3.21. Наяўнасць iнфармацыйных фондаў

     Камiсiя аналiзуе матэрыялы па:

     - камплектаваннi  бiблiятэкi  дапаможнiкамi   i   манаграфiчнай
лiтаратурай за апошнiя 3 гады;

     - забеспячэннi   перыядычнымi   выданнямi   па   спецыяльнасцях
навучання;

     - выкарыстаннi замежных баз даных на аснове сучасных тэхналогiй
i iх даступнасць для супрацоўнiкаў i студэнтаў ВНУ;

     - арганiзацыi     iнфармацыйнага     абслугоўвання    навуковых
даследаванняў i перапрацоўкi спецыяльных курсаў навучання.

     3.22. Падрыхтоўка новых падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для
сiстэмы адукацыi рэспублiкi

     Камiсiя ўстанаўлiвае  адпаведнасць  ВНУ  дадзенаму  крытэрыю на
аснове iнфармацыi за апошнiя 3 гады.

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - экземпляры   выдадзеных   новых   падручнiкаў   i    вучэбных
дапаможнiкаў;

     - дагаворы на выданне новых падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў;

     - заключэннi  рэдакцыйна-выдавецкiх  камiсiй у бягучым годзе на
выданне новых падручнiкаў i дапаможнiкаў.

     Ацэнка на адпаведнасць дадзенаму  крытэрыю  лiчыцца  станоўчай,
калi   ў   ВНУ   падрыхтаваны  новыя  падручнiкi  i  ёсць  заказ  на
перспектыву.

     3.23. Наяўнасць капiравальна-памнажальнай i выдавецкай базы

     Камiсiя аналiзуе   матэрыялы   праверкi  выдавецкай  базы  ВНУ,
вызначае яе магчымасць ажыццяўляць у  неабходным  аб'ёме  друкаванне
падручнiкаў,   вучэбных   дапаможнiкаў,   размнажэнне   навуковых  i
вучэбна-метадычных матэрыялаў.

     Камiсiя разглядае ўзоры  выдадзенай  прадукцыi  i  вызначае  iх
адпаведнасць выдавецкiм патрабаванням.

     3.24. Выкананне  дзеючых  нормаў забеспячэння ВНУ аўдыторнымi i
лабараторнымi плошчамi,  iнтэрнатамi,  аздараўленчай базай i  фондам
сацкультбыту

     Эксперты вывучаюць   i   аналiзуюць  стан  i  выкананне  нормаў
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ВНУ на перыяд атэстацыi.

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - справаздача ВНУ на пачатак навучальнага года (форма 3 НК);

     - пашпарты будынкаў;

     - справаздача аб руху асноўных фондаў (форма N 5);

     - даведка  аб   наяўнасцi   вучэбных   плошчаў,   аўдыторый   i
лабараторый i iх загружанасцi;

     - расклад заняткаў;

     - дагаворы аб здачы ў арэнду вучэбных плошчаў;

     - акты   абследавання   санiтарна-гiгiенiчнага  стану  вучэбных
памяшканняў,  навуковых лабараторый, iнтэрнатаў, пунктаў харчавання,
спартыўных  i  аздараўленчых комплексаў i бiблiятэк,  якiя выдадзены
санэпiдэмстанцыяй па месцы iснавання ВНУ;

     - дадзеныя    апытання    студэнтаў    i     выкладчыкаў     аб
матэрыяльнатэхнiчным забеспячэннi навучальнага працэсу.

     Ацэнка ВНУ  па дадзеным крытэрыi лiчыцца станоўчай пры ўмове яе
адпаведнасцi патрабаваням дзеючых санiтарных i будаўнiчых  нормаў  i
правiлаў.

     3.25. Штогадовае      аднаўленне     вучэбна-матэрыяльнай     i
навуковадаследчай базы.

     Камiсiя вызначае  i  аналiзуе   стан   вучэбна-матэрыяльнай   i
навуковадаследчай  базы  ВНУ за апошнiя 3 гады на падставе наступных
дакументаў i матэрыялаў:

     - планаў развiцця ВНУ;

     - гадавых каштарысаў расходаў ВНУ з усiх крынiц фiнансавання;

     - справаздач навукова-тэхнiчных саветаў;

     - гадавых балансаў ВНУ;

     - даведак   аб   балансавым   кошце   вучэбна-матэрыяльнай    i
навуковадаследчай базы;

     - планаў   развiцця   матэрыяльнай   базы   i справаздач па  iх
выкананнi;

     -   iнвентарызацыйных   ведамасцей   вучэбнага   i   навуковага
абсталявання.

     Ацэнка, вызначаная па  дадзеным  крытэрыi,  лiчыцца  станоўчай,
калi штогадовае аднаўленне вучэбна-матэрыяльнай i навукова-даследчай
базы складае не менш за 5%  ад яе балансавага кошту  з  усiх  крынiц
фiнансавання.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Инструкция и Методические рекомендации дополнены  методикой
         приказом Министерства образования и науки от 23 января 1995
         г. N 26 (рег. N 741/12 от 06.02.1995 г.)
       _______________________________________________ _______ ___ _

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 0549/12.
 Дата:  26.09.94 г.  




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы