Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 7 февраля 1994 г. №33 "Тыпавое палажэнне аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                       МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 7.02.94 г.                                               N 33

 Аб зацвярджэннi тыпавога Палажэння аб
 атэстацыi i акрэдытацыi навучальных
 устаноў Рэспублiкi Беларусь
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу приказом Министерства образования и науки от 9
         января 1997 г. N 4 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - N 8/2314 от 23.12.1999 г.)  

     Палажэннем  аб Мiнiстэрстве  адукацыi, зацверджаным  пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6  мая 1993 г. N 295, на яго
ўскладзены кантроль за выкананнем усiмi  навучальнымi ўстановамi  на
тэрыторыi  рэспублiкi дзяржаўных  патрабаванняў да  адукацыi, аналiз
стану  навучальна-выхаваўчага працэсу  ў навучальных  установах усiх
тыпаў, а таксама iх атэстацыя.

     На падставе вышэйпададзенага ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць  узгодненае  з  Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi
Беларусь па працы i  сацыяльнай абароне насельнiцтва i Мiнiстэрствам
фiнансаў  Рэспублiкi  Беларусь  тыпавое  Палажэнне  аб  атэстацыi  i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).

     2.  Зацвердзiць  форму   пасведчання  аб  Дзяржаўнай  атэстацыi
навучальнай установы (дадатак 2).

     3.  Зацвердзiць  форму  сертыфiката  аб  Дзяржаўнай акрэдытацыi
навучальнай установы (дадатак 3).

     4.  Лiчыць  усе  дзеючыя  дзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  на
тэрыторыi рэспублiкi па стану на 1 верасня 1993 года акрэдытаванымi.

     5. Ускласцi абавязкi  па атэстацыi пад арганiзацыйна-метадычным
кiраўнiцтвам i кантролем Дзяржiнспекцыi навучальных устаноў:
     -  дашкольных  устаноў  i  сярэднiх  агульнаадукацыйных школ на
раённыя,   гарадскiя   аддзелы   i   ўпраўленнi   адукацыi  рай(гар)
выканкамаў;
     -  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў   на  ўпраўленнi   адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама;
     - вышэйшых, сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў, вышэйшых
прафесiйных  вучылiшчаў, гiмназiй  i лiцэяў  на Дзяржаўную iнспекцыю
навучальных  устаноў i  мiнiстэрствы (ведамствы),  у падпарадкаваннi
якiх яны знаходзяцца.

     6.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi:

     6.1. Даручыць правядзенне акрэдытацыi i выбарчай атэстацыi ўсiх
навучальных устаноў  незалежна ад ведамаснай  прыналежнасцi i формаў
уласнасцi.

     6.2. Прыняць  да кiраўнiцтва тыпавое  Палажэнне аб атэстацыi  i
акрэдытацыi   навучальных  устаноў   i  ажыццяўляць   арганiзацыйна-
практычныя меры по яго выкананнi.

     6.3.  Даручыць  выдачу  пасведчанняў  аб  Дзяржаўнай  атэстацыi
навучальных устаноў.

 Мiнiстр                                            В.А.Гайсенак

                  ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫI
                I АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
                      РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                        Зацверджана
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 7 лютага 1994 г. N 33

 Узгоднена
 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
             А.I.Сверж
 18 студзеня 1994 г.

 Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь
 па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва
 Старшыня                       Г.П.Бадзей
 31 студзеня 1994 г.

===

                     1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1.1. Дадзенае  палажэнне  вызначае  асноўныя  нормы  i прынцыпы
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў  (агульнаадукацыйныя
школы,  дашкольныя,  прафесiйна-тэхнiчныя,  сярэднiя  спецыяльныя  i
вышэйшыя  навучальныя  установы),  якiя  ўваходзяць  ў  нацыянальную
сiстэму   адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  незалежна  ад  ведамаснай
прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

     1.2. Атэстацыя i акрэдытацыя навучальных устаноў  уяўляе  сабой
афiцыйнае   прызнанне  адпаведнасцi  дзейнасцi  навучальных  устаноў
прынцыпам  дзяржаўнай  нацыянальнай  палiтыкi  ў   многаступеньчатай
структуры  адукацыi  i  дае  права  навучальнай установе ажыццяўляць
набор,  падрыхтоўку i выпуск спецыялiстаў  (навучэнцаў)  адпаведнага
профiлю i ўзроўню.

     1.3.    Мэтай   атэстацыi    навучальных   устаноў   з'яўляецца
устанаўленне адпаведнасцi iх асноўнай дзейнасцi патрабаванням Закона
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i дзяржаўных стандартаў.

     1.4. Мэтай    акрэдытацыi   з'яўляецца   пацвярджэнне   статусу
навучальнай установы на права выдачы дакументаў дзяржаўнага ўзору аб
адпаведным узроўнi адукацыi або змены статусу.

     1.5. Атэстацыя  i акрэдытацыя навучальных устаноў ажыццяўляецца
на адзiнай  метадалагiчнай  аснове  па  метадычных  i  iнструктыўных
матэрыялах, якiя распрацоўвае i зацвярджае Мiнiстэрства адукацыi.

     1.6. Звесткi  аб  атэстацыi  i  акрэдытацыi навучальных устаноў
публiкуюцца ў зборнiку нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства  адукацыi
i сродках масавай iнфармацыi.


                 2. АТЭСТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     2.1. Атэстацыя з яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю  i
прызначана  для  выяўлення эфектыўнасцi работы навучальнай установы,
устанаўлення  адпаведнасцi  зместу,  узроўню  i  якасцi  падрыхтоўкi
выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

     2.2. Атэстацыi   падлягаюць   усе   навучальныя  ўстановы.  Яна
праводзiцца адзiн раз у 5 гадоў.  У асобных  выпадках  перыядычнасць
атэстацыi  можа  быць зменена.  Навучальныя ўстановы,  якiя атрымалi
лiцензiю на адукацыйную дзейнасць,  падлягаюць  атэстацыi  праз  1-2
гады.

     2.3. Атэстацыя   навучальных   устаноў  праводзiцца  Дзяржаўнай
iнспекцыяй  навучальных  устаноў  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь   i   пад   яе  метадычным  кiраўнiцтвам  мiнiстэрствамi  i
ведамствамi,  органамi кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
навучальныя ўстановы.

     2.4. Атэстацыя   навучальных   устаноў,   якiя   маюць   статус
мiжнародных,  праводзiцца Дзяржаўнай  iнспекцыяй  паводле  сумеснага
рашэння  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  i  адпаведных
папячыцельскiх або мiжнародных арганiзацый.

     2.5. Атэстацыя навучальных  устаноў,  якiя  маюць  лiцэнзiю  на
адукацыйную  дзейнасць  i жадаюць яе прадоўжыць,  праводзiцца пры iх
звароце не пазней аднаго месяца да заканчэння яе  тэрмiну  i  за  iх
кошт органамi кiравання, якiя выдалi лiцэнзiю.

     2.6. Для ажыццяўлення атэстацыi навучальнай установы органам па
яе  правядзеннi  ствараецца  атэстацыйная  камiсiя,  якая  ў   сваёй
дзейнасцi   кiруецца   законамi   Рэспублiкi  Беларусь,  пастановамi
Вярхоўнага  Савета   i   Савета   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь,
нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Атэстацыйная камiсiя  ствараецца  з  лiку  высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў навучальных i навукова-даследчых устаноў,  аб'яднанняў,
прадпрыемстваў i арганiзацый незалежна ад формаў  уласнасцi,  членаў
грамадскiх     арганiзацый,    прадстаўнiкоў    цэнтраў    занятасцi
насельнiцтва.

     2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
     - патэнцыял  навучальнай  установы  i  ступень яго выкарыстання
(прыкладны пералiк паказчыкаў i праграма вызначаюцца  тыпам,  вiдам,
катэгорыяй адукацыйнай установы або яе лiцэнзiяй);
     - адпаведнасць  узроўню  падрыхтоўкi   навучэнцаў   дзяржаўнаму
стандарту i патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык,
     - адпаведнасць   дасягнутых    вынiкаў    заяўленаму    статусу
навучальнай установы.

     2.8. Атэстацыйная   камiсiя  працуе  непасрэдна  ў  навучальнай
установе.  Тэрмiн  атэстацыi  вызначаецца  яе  праграмай   i   тыпам
навучальнай установы.

     2.9. Па вынiках атэстацыi камiсiя робiць заключэнне, у якiм дае
ацэнку навучальнай установе па ўсiх вiдах яе дзейнасцi.
     Матэрыялы атэстацыi    i    заключэнне   атэстацыйнай   камiсii
накiроўваюцца   Дзяржаўнай   iнспекцыi   навучальных    устаноў    i
разглядаюцца  ёю  ў  месячны тэрмiн.  Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi
навучальнай  установы  Дзяржiнспекцыя  навучальных  устаноў   прымае
пастанову аб яе атэстацыi i па даручэннi Мiнiстэрства адукацыi выдае
адпаведнае пасведчанне.  Форма пасведчання аб атэстацыi  навучальнай
установы зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi.

     2.10. У  выпадку  няпоўнай  адпаведнасцi  дзейнасцi навучальнай
установы  Дзяржiнспекцыя   навучальных   устаноў   вызначае   тэрмiн
паўторнай  атэстацыi  праз  1-2 гады.  Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы
дэейнасцi  навучальнай  установы  праводзiцца   дыягностыка   прычын
неадпаведнасцi    ўзроўню   падрыхтоўкi   навучэнцаў   прад'яўляемым
патрабаванням   на   падставе   ўсебаковага   аналiзу   i   праверкi
адукацыйнага  працэсу.  Пасля  гэтага  атэстацыйная  камiсiя ўносiць
прапановы  па  рэарганiзацыi,  перапрафiлiраваннi   або   лiквiдацыi
навучальнай  установы,  аб  чым  прымаецца  пастанова Дзяржiнспекцыi
навучальных устаноў i накiроўваецца ў адпаведны орган кiравання.

     2.11. Прызнанне  неатэставанай  навучальнай   установы   спыняе
дзеянне лiцэнзii.

     2.12. Калi   навучальная   ўстанова   не   згодна   з   ацэнкай
атэстацыйнай  камiсii,  яна  мае  права  на  працягу  месяца  з  дня
атрымання  пастановы  падаць  у  Дзяржiнспекцыю  навучальных устаноў
заяву аб пераглядзе заключэння атэстацыйнай камiсii.  Дадзеная заява
разглядаецца ў месячны тэрмiн з дня яе паступлення.
     Пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных  устаноў  можа  быць
абскарджана  ў  Мiнiстэрстве адукацыi на працягу аднаго месяца.  Для
канчатковага  вырашэння  гэтага  пытання  Мiнiстэрствам   ствараецца
экспертная камiсiя.

     2.13. Дзяржаўная   iнспекцыя   навучальных   устаноў  кантралюе
выкананне пастаноў аб  вынiках  атэстацыi  навучальных  устаноў,  ва
ўстаноўленым законам парадку прыцягвае да адказнасцi службовых асоб,
якiя самаўхiляюцца ад iх рэалiзацыi.

                3. АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     3.1. Акрэдытацыя  з'яўляецца   формай   дзяржаўнага   прызнання
статусу   навучальнай  установы,  яе  права  на  выдачу  выпускнiкам
дзяржаўнага дакумента цi дакумента дзяржаўнага ўзору  аб  адпаведным
узроўнi адукацыi.

     3.2. Акрэдытацыя  праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных
устаноў з прыцягненнем квалiфiкаваных спецыялiстаў не пазней 30 дзён
з дня падачы заявы навучальнай установай i прад'яўлення пастановы аб
яе атэстацыi.  Заява аб акрэдытацыi падаецца ў Дзяржаўную  iнспекцыю
навучальных  устаноў  не раней,  чым за паўгода да першага выпуску з
навучальнай установы.

     3.3. Затраты на правядзенне акрэдытацыi аплачваюцца навучальнай
установай на падставе заключаных дагавароў.

     3.4. У выпадку,  калi навучальная ўстанова па вынiках атэстацыi
пацвердзiла  высокi  ўзровень  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,   для   яе
акрэдытацыi дастаткова пастановы аб атэстацыi.
     Для правядзення  акрэдытацыi  пастанова  аб  вынiках  атэстацыi
сапраўдна на працягу аднаго каляндарнага года.

     3.5. Навучальная   ўстанова  мае  права  патрабаваць  паўторную
атэстацыю не раней чым праз 1-2 гады з моманту адмовы ў акрэдытацыi.

     3.6. Акрэдытаванай навучальнай установе Мiнiстэрствам  адукацыi
выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору, якi сапраўдны да заканчэння
тэрмiну дзеяння лiцэнзii.

     3.7. Навучальная  ўстанова  можа  быць  пазбаўлена   дзяржаўнай
акрэдытацыi па вынiках атэстацыi.

     3.8. Апеляцыя па акрэдытацыi праводзiцца ў парадку,  вызначаным
пры атэстацыi.

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загадам Мiнiстра адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 7 лютага 1994 г. N 33


                     Герб Рэспублiкi Беларусь

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

             ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

                            ПАСВЕДЧАННЕ
           АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АТЭСТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ


     Выдадзена ў тым, што __________________________________________
 ___________________________________________________________________
                (поўная назва навучальнай установы)
 у адпаведнасцi  з  пастановай  Дзяржаўнай  iнспекцыi  навучальных
 устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

 ад " ____ " ____________                            N _____________
             (месяц, год)
 атэставана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь.
     Тэрмiн дзеяння пасведчання _______________ з  дня выдачы.
                               (колькасць гадоў)

 "_____" __________________                         N ______________
         (месяц, год выдачы)                          (рэгiстрацыйны
                                                        нумар)


 М.П.     Начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi
          навучальных устаноў ______________________________________


                                          ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                          загадам Мiнiстра адукацыi
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          ад 7 лютага 1994 г. N 33

                        Герб Рэспублiкi Беларусь

                МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                            сертыфiкат
            аб дзяржаўнай акрэдытацыi навучальнай установы

      Выдадзены ў тым, што _________________________________________
 ___________________________________________________________________
                (поўная назва навучальнай установы)
 у адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
 ад " ___ " _____________                            N _____________
        (месяц, год)
 акрэдытавана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь з прадстаўленнем статусу
 ___________________________________________________________________
              (поўная назва прадстаўляемага статусу)
 i мае права выдачы ________________________________________________
                         (назва дакумента)
____________________________________________ дзяржаўнага ўзору
 " ____ " __________________                    N __________________
      (месяц, год выдачы)                     (рэгiстрацыйны нумар)


  М.П.                                 Мiнiстр ___________________


 _________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 230/12
 Дата:  18.02.1994 г.  




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы