Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-iнтэрнаце"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                     Зацверджана
                       загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                       28 чэрвеня   1993 г.  N 203

 Узгоднена

 з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь,

 Намеснiк мiнiстра            Сверж А.I.

 Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,

 Намеснiк старшынi

 Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстр                        В.С.Казакоў


                      ПРЫКЛАДНАЕ  ПАЛАЖЭННЕ
          аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-iнтэрнаце

===

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Санаторная   школа-iнтэрнат   з'яўляецца  агульнаадукацыйнай
установай для дзяцей i падлеткаў,  якая ажыццяўляе iх  аздараўленне,
лячэнне, навучанне i гарманiчнае развiццё.

     2. Санаторная    школа-iнтэрнат   адкрываецца   пры   наяўнасцi
кантынгенту   вучняў,   педагагiчных,   медыцынскiх   работнiкаў   i
спрыяльных  умоў для пражывання,  навучання,  лячэння i аздараўлення
дзяцей,       хворых        скалiёзам,        сардэчна-сасудзiстымi,
псiханеўралагiчнымi, хранiчнымi неспецыфiчнымi захворваннямi органаў
дыхання,  захворваннямi  крывi  i  крывятворных   органаў,   органаў
стрававання,   з   пачатковымi,   малымi   i   затухаючымi   формамi
туберкулёзу,  з функцыянальнымi  парушэннямi  шчытападобнай  залозы,
iншымi  захворваннямi,  а  таксама  дзяцей  з населеных пунктаў зоны
радыяцыйнага забруджання.

     3. Рашэнне   аб    адкрыццi,    рэарганiзацыi    цi    закрыццi
школы-iнтэрната прымаецца выканкамам абласнога,  Мiнскага гарадскога
Савета  народных  дэпутатаў  па  ўзгадненню  з  выканкамам  раённага
/гарадскога/ Савета народных дэпутатаў.

     4. Школа-iнтэрнат   можа   знаходзiцца   як  ў  падпарадкаваннi
ўпраўлення адукацыi аблвыканкама цi  Мiнскага  гарвыканкама,  так  i
аддзела    адукацыi    рай(гар)выканкама,   якiя   ажыццяўляюць   яе
фiнансаванне,   матэрыяльна-тэхнiчнае   i   кадравае   забеспячэнне,
правядзенне  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  адукацыi  i кантроль за аховай
здароўя, умовамi жыцця, побыту выхаванцаў школы-iнтэрната.

     5. Школа-iнтэрнат адкрываецца з колькасцю вучняў не менш за 100
чалавек  i  можа  iснаваць  у   складзе  1-х-9-х класаў /або 5-х-9-х
класаў/ - базавая школа,  1-х-11-х класаў /або  5-х-11-х  класаў/  -
сярэдняя   школа.   У   ёй   лечацца,  аздараўляюцца,  навучаюцца  i
выхоўваюцца  дзецi,  якiя  не  маюць  медыцынскiх   процiпаказанняў,
несумяшчальных са знаходжаннем у санаторнай школе-iнтэрнаце.

     6. Школа-iнтэрнат   у  сваёй  дзейнасцi  кiруецца  Законам  "Аб
адукацыi  ў   Рэспублiцы   Беларусь",   прыкладным   Палажэннем   аб
агульнаадукацыйнай  школе,  гэтым  Палажэннем i iншымi заканадаўчымi
актамi.

                    II. ПАРАДАК КАМПЛЕКТАВАННЯ,
                  ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎТРЫМАННЯ ВУЧНЯЎ

     7. Камплектаванне  школы-iнтэрната  ажыццяўляецца  педагагiчным
калектывам сумесна  з  абласнымi,  Мiнскiм  гарадскiм  упраўленнямi,
раённымi,   гарадскiмi   аддзеламi   адукацыi   на   падставе  даных
санаторна-адборачных,  медыка-педагагiчных камiсiй,  якiя ўтвараюцца
абласнымi,   Мiнскiм   гарадскiм  аддзеламi  цi  ўпраўленнямi  аховы
здароўя, адукацыi.
     У склад  камiсii  ўваходзяць  прадстаўнiкi абласных,  гарадскiх
аддзелаў,  упраўленняў аховы  здароўя,  адукацыi,  дырэктар  i  ўрач
санаторнай  школы-iнтэрната,  урачы-спецыялiсты  адпаведнага профiлю
лячэбна-прафiлактычных устаноў.

     8. Адбор     дзяцей      праводзiцца      санаторна-адборачнай,
медыка-педагагiчнай   камiсiяй  у   адпаведнасцi   з  паказаннямi  i
процiпаказаннямi для накiравання дзяцей у санаторныя школы-iнтэрнаты
(дадатак 1).
     Пры наяўнасцi неабходных паказанняў у санаторную школу-iнтэрнат
у  першую  чаргу  прымаюцца  дзецi  з зоны радыяцыйнага забруджання,
дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў.

     9. Залiчэнне дзяцей i падлеткаў у школу-iнтэрнат праводзiцца да
1 верасня загадам яе дырэктара на аснове наступных дакументаў:
     - накiравання  (пуцёўкi)  упраўлення   адукацыi   аблвыканкама,
Мiнскага гарвыканкама;
     - заключэння санаторна-адборачнай, медыка-педагагiчнай камiсii;
     - выпiскi  з  гiсторыi  хваробы  аб  стане  здароўя  дзiцяцi  з
указаннем дыягназу;
     - заявы бацькоў (або асоб, якiя iх замяняюць) аб прыёме дзiцяцi
ў школу-iнтэрнат;
     - асабовай справы вучня або ведамасцi ацэнкi ведаў.
     Залiчэнне вучняў пасля пачатку  навучальнага  года  дапускаецца
пры наяўнасцi свабодных месцаў.

     10. Школа-iнтэрнат працуе на працягу ўсяго навучальнага года. У
час летнiх канiкулаў на яе базе можа адкрывацца  аздараўленчы  лагер
санаторнага  тыпу,  у  першую  чаргу  для дзяцей з зоны радыяцыйнага
забруджання, але не больш чым на 2 змены.

     11. Працягласць знаходжання вучняў у школе-iнтэрнаце можа  быць
ад адной   чвэрцi   да  аднаго  навучальнага  года.  Па  медыцынскiх
паказчыках     на     аснове      рашэння      санаторна-адборачнай,
медыка-педагагiчнай  камiсii ў выключных выпадках тэрмiн знаходжання
вучня ў школе-iнтэрнаце можа быць павялiчаны.
     Школы-iнтэрнаты, якiя  вызначаны  для  лячэння  i  аздараўлення
дзяцей з зоны радыяцыйнага забруджання рэспублiкi,  прымаюць iх,  як
правiла, на адну вучэбную чвэрць.

     12. Вучнi  забяспечваюцца 5-разавым харчаваннем па ўстаноўленых
у iнтэрнатах санаторнага тыпу нормах, а пры неабходнасцi - дыетычным
харчаваннем.

     13. У  санаторнай школе-iнтэрнаце прымяняецца норма выдаткаў на
набыццё гаспадарчага iнвентару, прадметаў асабiстай гiгiены, гульняў
i  цацак,  кнiг  для  бiблiятэк,  культурна-масавую работу на аднаго
выхаванца ў год,  як i ва ўсiх iншых  школах-iнтэрнатах  i  дзiцячых
дамах.

     14. Дзецi-сiроты  i  дзецi,  якiя  засталiся без апекi бацькоў,
забяспечваюцца  ў  перыяд  iх  знаходжання  ў  школе-iнтэрнаце  ўсiм
неабходным па нормах, устаноўленых для гэтай катэгорыi дзяцей.


                 III. ЛЯЧЭБНА-АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ РАБОТА

     15. Лячэбна-аздараўленчая  i  санiтарна-гiгiенiчная  работа   ў
санаторнай  школе-iнтэрнаце  ажыццяўляецца  ўрачамi-спецыялiстамi  i
сярэднiм медыцынскiм персаналам.  Яна вядзецца на аснове  метадычных
рэкамендацый,  загадаў,  iншых  дакументаў,  якiя  выдаюцца органамi
аховы здароўя i адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Для каардынацыi i павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi медыцынскага
персаналу ў школе-iнтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне,  якое
ў  залежнасцi  ад  вiду  асноўных  захворванняў  дзяцей  можа насiць
адпаведную  назву:  для  аздараўлення  дзяцей  з  зоны  радыяцыйнага
забруджання,  для дзяцей з функцыянальнымi парушэннямi шчытападобнай
залозы-эндакрыналагiчнае,     для     дзяцей     з     захворваннямi
сардэчна-сасудзiстай   сiстэмы   -   кардыярэўматалагiчнае,  органаў
дыхання    -     пульманалагiчнае,     органаў     стрававання     -
гастраэнтэралагiчнае,     псiханеўралагiчнымi     захворваннямi    -
неўралагiчнае,  для дзяцей,  хворых скалiёзам, дзяцей з пачатковымi,
малымi   i   затухаючымi   формамi   туберкулёзу   -  адпаведныя,  з
захворваннямi крывi i крывятворных органаў - гематалагiчнае i iнш.

     16. Медыцынскiя  работнiкi  з'яўляюцца  членамi   педагагiчнага
савета   школы-iнтэрната  i  ажыццяўляюць  кансультацыйную  дапамогу
педагагiчнаму калектыву па  пытаннях  лячэбна-аздараўленчай  работы.
Яны  адказны  за  строга  iндывiдуальнае  прызначэнне i выкарыстанне
лячэбна-прафiлактычных сродкаў i мерапрыемстваў,  якiя грунтуюцца на
глыбокiм  аналiзе  стану  здароўя  i  ступенi  развiцця  захворвання
дзiцяцi, веданнi яго псiхiчнага стану.
     Сумесна з    лячэбна-прафiлактычнымi    ўстановамi   па   месцы
знаходжання  школы-iнтэрната  яны  арганiзуюць  два   разы   ў   год
паглыбленыя медыцынскiя агляды дзяцей.

     17. Урачы  нясуць  адказнасць  за  ход  лячэння  i аздараўлення
вучняў,  правядзенне  гiгiенiчных  мерапрыемстваў,  санiтарны   стан
установы.     Яны     праводзяць     рэгулярны     агляд     дзяцей,
санiтарна-асветнiцкую работу з вучнямi i  iх  бацькамi,  педагогамi,
кантралююць   якасць   харчавання,   своечасовае  праходжанне  ўсiмi
работнiкамi школы-iнтэрната медыцынскiх аглядаў,  вядуць медыцынскую
дакументацыю i справаздачнасць.
     Пад iх кiраўнiцтвам:
     - у  школе-iнтэрнаце  арганiзуецца  лячэбна-ахоўны  рэжым,  якi
забяспечвае  дзецям  выкарыстанне  спрыяльных  прыродных   фактараў,
лячэбнай  фiзкультуры  i  лячэбнага  плавання,  а таксама эфектыўнае
спалучэнне  вучобы,    лячэння,  працы  i  адпачынку,  рацыянальнага
харчавання;
     - дадаткова па жаданню i са згоды бацькоў,  цi  асоб,  якiя  iх
замяняюць,   выкарыстоўваюцца   платныя   медыцынскiя   паслугi,  ва
ўстаноўленным парадку зацверджаныя органамi аховы здароўя;
     - пры   неабходнасцi   выхаванцы   забяспечваюцца  пуцёўкамi  ў
дзiцячыя спецыялiзаваныя санаторыi.

     18. Медыцынскiя сёстры школы-iнтэрната непасрэдна  ажыццяўляюць
медыцынскае  абслугоўванне  вучняў,  выконваюць  прызначэннi ўрачоў,
рэгiструюць  iх  выкананне  i   выдачу   медыкаментаў,   кантралююць
захаванне  санаторнага  рэжыму,  санiтарны стан памяшканняў,  якасць
прадуктаў  харчавання,  выпiсваюць,    атрымлiваюць   i   захоўваюць
медыкаменты.

     19. Мясцовыя    органы   кiраўнiцтва   аховы   здароўя   i   iх
лячэбна-прафiлактычныя  ўстановы  ажыццяўляюць  сiстэматычны  аналiз
лячэбна-аздараўленчай работы, кантроль за медыцынскiм абслугоўваннем
у школах-iнтэрнатах,  аказваюць дапамогу ў своечасовым  забеспячэннi
iх  квалiфiкаванымi  медыцынскiмi  кадрамi,  неабходным  медыцынскiм
абсталяваннем  i   iнструментамi,   медыкаментамi   i   прэпаратамi,
полiвiтамiнамi, сродкамi для аказання першай медыцынскай дапамогi, у
павышэннi  квалiфiкацыi   медыцынскiх   работнiкаў  школ-iнтэрнатаў,
правядзеннi кансультацый урачоў-спецыялiстаў, вучоных, ва ўкараненнi
сучасных   метадаў   i   сродкаў   лячэння,    эфектыўных    методык
лячэбна-дыягнастычнага i аздараўленчага працэсаў.
     Арганiзацыйна-метадычную дапамогу  школам-iнтэрнатам  аказваюць
таксама   Навукова-даследчы   iнтытут   траўматалогii  i  артапедыi,
Навукова-даследчы   iнстытут   аховы   мацярынства   i    дзяцiнства
Мiнiстэрства  аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь,  адпаведныя кафедры
медыцынскiх iнстытутаў рэспублiкi.


           IV. АСАБЛIВАСЦI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     20. Арганiзацыя  навучання  i выхавання вучняў школы-iнтэрната,
выбар вучэбных планаў i  праграм,  сродкаў  i  метадаў  навучання  i
выхавання,    iншыя    пытаннi    навучальна-выхаваўчага   характару
ажыццяўляюцца  ў  кожнай   школе-iнтэрнаце   самастойна   з   улiкам
патрабаванняў  прыкладнага  Палажэння  аб  агульнаадукацыйнай школе,
даных  аб  стане  здароўя  дзяцей   i   неабходнасцi   iх   лячэння,
аздараўлення i гарманiчнага развiцця.

     21. Працягласць  урокаў  у  пачатковых  класах  30  мiнут,  а ў
5-х-11-х /12-х/ - 40 мiнут.  Працягласць перапынкаў, фiзкультпаўз на
ўроках,   распарадак  дня  вызначаецца  статутам  школы-iнтэрната  ў
залежнасцi ад вiду захворванняў  вучняў,  неабходнасцi  забеспячэння
5-разавага  харчавання,  правядзення лячэбна-прафiлактычнай работы i
актыўнага аздараўлення дзяцей.

     22. Вучэбныя  заняткi  могуць  дапаўняцца  самастойнай  работай
вучняў,  аднак  дамашнiя  заданнi неабавязковыя.  Яны могуць давацца
вучням толькi  з  улiкам  псiхафiзiялагiчных  асаблiвасцей  i  стану
здароўя кожнага дзiцяцi.

     23. Напаўняльнасць  ва  ўсiх  класах  i  выхаваўчых групах - 20
чалавек.  Памяншэнне напаўняльнасцi класаў  i  выхаваўчых  груп  пры
неабходнасцi  можа  ажыццяўляцца  па  рашэнню  адпаведных выканкамаў
мясцовых Саветаў народных дэпутатаў.

     24. У асобных  выпадках,  калi  вучань  па  стану  здароўя,  цi
педагагiчнай  запушчанасцi  не  можа  засвоiць  вучэбную праграму па
аднаму-двух  прадметах,  яго  навучанне  па  рашэнню   педагагiчнага
/метадычнага/  савета  праводзiцца  па  iндывiдуальнаму  плану,  якi
складаецца    настаўнiкам     i     зацвярджаецца     адмiнiстрацыяй
школы-iнтэрната.

     25. Па  рашэнню  савета  школы-iнтэрната  з  усiмi вучнямi можа
праводзiцца дзень здароўя,  якi ўключае заняткi фiзiчнай  культурай,
розныя мерапрыемствы на свежым паветры, наведванне выставак, заняткi
музыкай i спевамi,  рознымi вiдамi мастацтва, бытавую працу, працу ў
прыродзе i iнш.

     26. Парадак  пераводу  i выпуску вучняў,  правядзення выпускных
экзаменаў вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Вучнi выпускных  класаў  /за  выключэннем  школ-iнтэрнатаў  для
дзяцей,  хворых  скалiёзам/  атрымлiваюць  пасведчаннi  аб   базавай
адукацыi i атэстаты аб сярэдняй адукацыi ў школе па месцажыхарству.

     27. У  перыяд знаходжання вучня ў санаторнай школе-iнтэрнаце за
iм захоўваецца месца ў агульнаадукацыйнай  школе, школе-iнтэрнаце  i
дзiцячым  доме па месцажыхарству.  Пры вяртаннi ён /яна/ прымаецца ў
адпаведны клас на аснове дакументаў санаторнай  школы-iнтэрната  без
дадатковай праверкi ведаў.

     28. Удзел  дзяцей  i  падлеткаў  у  розных  формах  выхаваўчай,
працоўнай, спартыўнай, культурна-масавай работы будуецца на прынцыпе
добраахвотнасцi,  iнiцыятыве  i  самастойнасцi,  улiку стану здароўя
вучняў.


             V. КIРАВАННЕ САНАТОРНАЙ ШКОЛАЙ-IНТЭРНАТАМ.
                               КАДРЫ.

     29. Непасрэднае кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчым  працэсам  i
бягучай   дзейнасцю  школы-iнтэрната  ажыццяўляюць  дырэктар  i  яго
намеснiкi  па   навучальна-выхаваўчай   рабоце,   якiя   назначаюцца
раённым/гарадскiм/   аддзелам   адукацыi  або  ўпраўленнем  адукацыi
аблвыканкама,  Мiнскага гарвыканкама. На iх распаўсюджваюцца правы i
абавязкi,    якiя    прадугледжаны    прыкладным    Палажэннем    аб
агульнаадукацыйнай школе.

     30. Акрамя   таго,   дырэктар   нясе   адказнасць    за    стан
лячэбна-аздараўленчай  работы, аховы здароўя вучняў,  арганiзацыю iх
рацыянальнага   харчавання,   разам    з    калектывам    работнiкаў
школы-iнтэрната   стварае    ўмовы   для   паспяховага   правядзення
лячэбна-аздараўленчага,   навучальна-выхаваўчага    працэсу,     для
арганiзацыi пражывання, быту, працы i адпачынку дзяцей.
     Намеснiкi дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце каардынуюць
дзеяннi  педагагiчнага  i  медыцынскага  персаналу  i  забяспечваюць
прымяненне праграмна-метадычных матэрыялаў з  улiкам  стану  здароўя
кожнага дзiцяцi,  арганiзуюць абмеркаванне на педсавеце,  давядзенне
да кожнага настаўнiка i выхавальнiка  праблем  лячэбна-аздараўленчай
работы  школы,  вынiкаў  медыцынскiх  аглядаў,  змен у стане здароўя
дзяцей.

     31. Настаўнiкi,  выхавальнiкi школы-iнтэрната на працягу  ўсяго
дня забяспечваюць выкананне рэжыму дня вучняў,  у сваiх адносiнах да
iх праяўляюць спагаду i мiласэрнасць i  ў  часы  сумеснай  дзейнасцi
нясуць адказнасць за iх жыццё i здароўе.

     32. Псiхалагiчнае забеспячэнне навучальна-выхаваўчага працэсу ў
школе-iнтэрнаце ажыццяўляе псiхолаг.


       VI. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА, ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
                   ДЗЕЙНАСЦЬ, МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI

     33. Памяшканнi,  зямельны   ўчастак,   мэбля   i   абсталяванне
школы-iнтэрната     павiнны     адпавядаць    санiтарна-гiгiенiчным,
процiэпiдэмiчным патрабаванням,  патрабаванням радыяцыйнай  бяспекi.
Для  будуемых  устаноў  адводзяцца  зямельныя  ўчасткi  ў экалагiчна
чыстай  загараднай  мясцовасцi,  дзе   прадугледжваецца   неабходнае
абсталяванне  для  адпачынку,  гульняў,  заняткаў  дзяцей  на свежым
паветры   i    правядзення    з    iмi    фiзкультурна-аздараўленчых
мерапрыемстваў.

     34. У комплекс памяшканняў для функцыянiравання школы-iнтэрната
ўваходзяць актавая i спартыўная залы,  кiназала, вучэбныя майстэрнi,
кабiнеты i класы,  пакоi для самападрыхтоўкi, гульняў, псiхалагiчнай
разгрузкi,  гiгiены,  гасцiная, вiдэасалон цi зала, ванная, бытавыя,
душавыя  пакоi,  сушылкi,  пральня,  лазня,  спальныя  пакоi  на 2-4
чалавекi,  гардэробная,  агароднiнасховiшча,   падсобныя   i   iншыя
памяшканнi.
     У абавязковым парадку абсталёўваюцца таксама  кабiнеты  ўрачоў,
кабiнеты  для  правядзення  групавых  i  iндывiдуальных  заняткаў  з
дзецьмi па лячэбнай фiзкультуры,  кабiнеты для масажу, фiзiялячэння,
функцыянальнай дыягностыкi, iнгаляторый, басейн. У школах-iнтэрнатах
для  дзяцей,  хворых   скалiёзам,   ствараюцца   яшчэ   i   кабiнеты
тэрматэрапii i гiдратэрапii, гарсэтная майстэрня.

     35. Саветы народных дэпутатаў за кошт сродкаў мясцовага бюджэту
забяспечваюць своечасовае фiнансаванне школы-iнтэрната. Умацаванне i
развiццё   матэрыяльнай  базы  можа  ажыццяўляцца  таксама  за  кошт
фiнансавых   сродкаў   школы-iнтэрната,   дабрачынных   асiгнаванняў
прадпрыемстваў,   арганiзацый,   устаноў,  прыватных  асоб  i  iншых
фундатараў.

     36. Школа-iнтэрнат мае права на  прыярытэтнае  забеспячэнне  яе
прадуктамi  харчавання,  якiя  ўтрымлiваюць  неабходную канцэнтрацыю
каштоўных кампанентаў.

     37. Дырэктар  школы-iнтэрната  самастойна   зацвярджае   штатны
расклад   з   улiкам   прыкладных   штатных   нарматываў  санаторных
школ-iнтэрнатаў /дадатак 2/.

     38. З'яўляючыся юрыдычнай асобай,  школа-iнтэрнат мае пячатку з
выявай  Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi  Беларусь  i сваiм найменнем,
штамп з назвай  школы-iнтэрната,  а  таксама  можа  мець  самастойны
разлiковы i iншыя рахункi  ў банку, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.

     39. Школа-iнтэрнат    можа    ўдзельнiчаць    у     мiжнародным
супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi,  аздараўлення i лячэння дзяцей
ва ўстаноўленым парадку.

                                          Дадатак 1
                                          да прыкладнага Палажэння
                                          аб     агульнаадукацыйнай
                                          санаторнай
                                          школе-iнтэрнаце


                             ПАКАЗАННI
              i процiпаказаннi для накiравання дзяцей
                    у санаторныя школы-iнтэрнаты

     I. Захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы

     Паказаннi

     1. Рэўматызм у неактыўнай фазе,  не менш за  10  месяцаў  пасля
вострага  перыяду  захворванняў без пароку сэрца цi з парокам сэрца,
пры   умеранай,   кампенсаванай   мiтральнай,    аартальнай    альбо
мiтральна-аартальнай недастатковасцi.

     2. Прыроджаныя  парокi  сэрца  (бледнага  тыпу)  пры адсутнасцi
недастатковасцi  кровазвароту,  якiя  не   патрабуюць   хiрургiчнага
лячэння.

     3. Хранiчны танзiлiт з танзiлагеннай кардыямiяпатыяй.

     4. Першасная   артэрыяльная   гiпертанiя   1А   i  1Б  ступенi,
вегета-сасудзiстая дыстанiя гiпертанiчнага тыпу.

     5. Стан пасля перанесенага  iнфекцыйна-алергiчнага  мiякардыту,
не  раней  чым праз 6 месяцаў пасля вострага перыяду захворвання пры
адсутнасцi актыўнасцi працэсу.

     6. Функцыянальныя (танзiлагенныя) кардыяпатыi.

     7. Першасная артэрыяльная гiпертанiя 1А i 1Б ступенi.

     8. Вегета-сасудзiстыя дыстанii.

     Процiпаказаннi

     1. Рэўматызм, iнфекцыйна-алергiчны мiякардыт у актыўнай фазе цi
бесперапынна-рэцыдывуючае цячэнне працэсу.

     2. Недастатковасць кровазвароту.

     3. Парушэнне рытму сэрца:  мiгальная арытмiя, параксiзмальная i
непараксiзмальная  эктапiчная  тахiкардыя,  частыя  (больш  за  5  у
мiнуту) цi групавыя  экстрасiсталы,  атрыавентыкулярная  блакада  цi
няпоўная высокай ступенi.

     II. Хранiчныя неспецыфiчныя захворваннi органаў дыхання

     Паказаннi

     1. Хранiчная  пнеўманiя,  прыроджаныя парокi развiцця бронхаў i
лёгкiх    пры    адсутнасцi    дыхальнай    цi     лёгачна-сардэчнай
недастатковасцi, а таксама прымет абвастрэння хранiчнага запаленчага
працэсу.

     2. Паўторныя  пнеўманii  ў  анамнезе  (пры  адсутнасцi  вострых
запаленчых з'яў у лёгкiх).

     3. Стан   пасля  аперацыi  з  прычыны  хранiчных  неспецыфiчных
захворванняў лёгкiх,  не раней за  6  месяцаў  пасля  аперацыi,  пры
неўскладнёным    цячэннi   пасляаперацыйнага   перыяду,   адсутнасцi
дыхальнай недастатковасцi i актыўнасцi запаленчага працэсу ў бронхах
i лёгкiх.

     4. Рэцыдывуючы цi астматычны бранхiт у перыяд рэмiсii.

     5. Бранхiяльная астма лёгкай  цi  сярэдняй  цяжкасцi  ў  перыяд
устойлiвай рэмiсii.

     6. Розныя формы рэспiраторных  алергозаў  (алергiчны  ларынгiт,
трахеiт, фарынгiт i iнш.).

     7. Спалучаныя алергозы. Спалучэнне бранхiальнай астмы цi iншага
рэспiраторнага алергозу з экземай альбо нейрадэрмiтам.

     Процiпаказаннi

     1. Наяўнасць   прымет   абвастрэння   запаленчага   працэсу   ў
бронхалёгачнай сiстэме.

     2. Наяўнасць дыхальнай цi лёгачна-сардэчнай недастатковасцi.

     3. Хранiчная  пнеўманiя  ў  перыяд  абвастрэння,  з выдзяленнем
вялiкай колькасцi макраты,  з выражанай iнтаксiкацыяй,  з лёгачнай i
сардэчнай недастатковасцю.

     4. Бранхiяльная   астма   з   цяжкiм  праходжаннем  (узнiкненне
складана  купiраваных  цяжкiх  прыступаў  i  астматычных  станаў  са
значным парушэннем функцый знешняга дыхання).

     III. Захворваннi органаў стрававання

     Паказаннi

     1. Хранiчны гастрыт (гастрадуадэнiт) у перыяд рэмiсii.

     2. Хранiчныя  захворваннi тоўстага i тонкага кiшэчнiка ў перыяд
рэмiсii.

     3. Хранiчныя  захворваннi  жоўцевыводзячых  шляхоў   у   перыяд
рэмiсii.

     4. Язвавае  захворванне  страўнiка цi дванаццацiперснай кiшкi ў
стадыi рэмiсii без  стэназiравання  пры  адсутнасцi  пенетрыравання,
крывацёку  на  працягу  апошнiх 6 месяцаў i не раней 3 месяцаў пасля
перанесенага абвастрэння.

     5. Хранiчныя персiстыруючыя гепатыты ў неактыўнай фазе.

     Процiпаказаннi

     1. Хранiчны гастрыт i гастрадуадэнiт у перыяд абвастрэння.

     2. Хранiчныя захворваннi тонкага i тоўстага кiшэчнiка ў  перыяд
абвастрэння.

     3. Хранiчныя  захворваннi  жоўцевыводзячых  шляхоў  i  печанi ў
перыяд абвастрэння.

     4. Язвавае захворванне  дванаццiперснай  кiшкi  або  страўнiка,
ускладнёнае цi бесперапынна рэцыдывуючае.

     5. Хранiчная    дызентэрыя   i   iншыя   кiшэчныя   iнфекцыйныя
захворваннi.

     6. Агрэсiўны хранiчны  гепатыт,  цыроз  печанi  з  праяўленнямi
партальнай гiпертэнзii.

     IV. Скалiёз

     Паказаннi

     1. Скалiёз  прыроджаны  цi  дыспластычны  1, 2 i  3  ступенi  з
прыметамi прагрэсiравання (яўная тарсiя пазванкоў i рэнтгеналагiчныя
прыметы прагрэсiравання любой лакалiзацыi).
     Перавагамi пры залiчэннi карыстаюцца дзецi малодшага  школьнага
ўзросту (1-х-4-х класаў).

     Процiпаказаннi

     1. Паралiтычны  скалiёз  з  парушэннем функцый верхнiх i нiжнiх
канечнасцей, парушэнне паставы.

     V. Псiханеўралагiчныя захворваннi

     Паказаннi

     1. Неўрозы.

     2. Неўратычныя формы рэактыўных станаў.

     3. Астэнiчныя,  цэрэбрастэнiчныя,  неўрозападобныя   станы   як
вынiкi  ранняга  арганiчнага паражэння цэнтральнай нервовай сiстэмы,
траўм чэрапа, нейраiнфекцыi i саматычных захворванняў.

     4. Неўрозападобныя  формы  псiхiчных  захворванняў   у   стадыi
кампенсацыi.

     5. Першапачатковыя  праяўленнi паталагiчнага фармiравання асобы
i паталагiчных рыс характару  без  яўных  расстройстваў  паводзiн  i
сацыяльнай адаптацыi.
     Заўвага: дзецi,  якiя  пакутуюць  траўматычнай  цэрэбрастэнiяй,
накiроўваюцца  ў санаторныя школы-iнтэрнаты не раней 6 месяцаў пасля
траўмы чэрапа.

     Процiпаказаннi

     1. Захворваннi,  якiя пералiчаны ў паказаннях,  у  стане  яўнай
дэкампенсацыi  i  якiя  патрабуюць  лячэння ў дзiцячых псiхiятрычных
стацыянарах.

     2. Алiгафрэнiя.

     3. Псiхапатыя,  паталагiчныя  фармiраваннi   асобы   з   яўнымi
расстройствамi паводзiн i сацыяльнай адаптацыi.

     4. Рэзiдуальна-арганiчныя   i  працэсуальныя  псiхапатападобныя
станы.

     5. Сутаргавыя прыпадкi i iх эквiваленты.

     6. Шызафрэнiя.

     VI. Паказаннi для накiравання ў санаторную школу-iнтэрнат
         для дзяцей з пачатковымi, малымi i зацiхаючымi
         формамi туберкулёзу

     1. Лакальныя   формы   ўнутрыгруднога   туберкулёзу   ў    фазе
ўшчыльнення i кальцынацыi.

     2. Астаткавыя  з'явы пасля перанесенага эксудатыўнага плеўрыту,
перытанiту (пасля лячэння ў стацыянары цi санаторыi).

     3. Формы пазалёгачнага туберкулёзу i  касцявога  туберкулёзу  ў
фазе   затухання,   без   свiшчоў,  пры  адсутнасцi  неабходнасцi  ў
артапедычных мерапрыемствах.

     4. Дзецi i падлеткi,  якiя перанеслi туберкулёзны менiнгiт  (не
раней 2 гадоў пасля заканчэння бальнiчнага i санаторнага лячэння пры
адстутнасцi парушэнняў псiхiкi i iнтэлекту).

     5. Дзецi  i  падлеткi  з  групы  павышанай  рызыкi  захворвання
туберкулёзам (вiраж   туберкулiнавай    рэакцыi,    гiперэргiя    да
туберкулiну,  постпрышчэпкавыя ўскладненнi - БЦЖ,  кантакт з хворымi
актыўнай i адкрытай формай туберкулёзу),  iнфiцыраваныя туберкулёзам
з  хранiчнымi  неспецыфiчнымi  захворваннямi органаў дыхання i часта
хварэючыя вострымi рэспiраторнымi вiруснымi iнфекцыямi  (6  i  больш
разоў на год).

     6. Хранiчная  туберкулёзная  iнтаксiкацыя  (пасля  паглыбленага
абследавання i лячэння ў стацыянары цi санаторыi).

     7. Дзецi  i  падлеткi,  якiя  перанеслi аператыўныя ўмяшаннi на
лёгкiх у сувязi з туберкулёзам i неспецыфiчнымi змяненнямi,  праз  1
год  пасля  аперацыi  пры адсутнасцi пасляаперацыйных ускладненняў i
актыўных спецыфiчных змяненняў у iншых органах.

     Процiпаказаннi

     1. Актыўныя формы ўнутрыгруднога i пазалёгачнага туберкулёзу.

     2. Неспецыфiчныя захворваннi ў вострым перыядзе.

     3. Арганiчныя паражэннi нервовай сiстэмы з наяўнасцю  разумовай
адсталасцi i панiжэння iнтэлекту.


     VII. Захворваннi крывятворных органаў i крывi

     Паказаннi

     1. Прыроджаныя  i  набытыя гiпапластычныя станы крывятварэння ў
стане кампенсацыi (дэфiцытныя анемii,  хвароба Валезэ,  гемалiтычныя
анемii).

     2. Трамбацытапенiчная пурпура (хвароба Верльгофа).

     3. Лiмфагрануламатоз  (1-2  ступенi,  без  з'яў  iнтаксiкацыi i
прагрэсiравання працэсу).

     4. Лейкозы ў стане кампенсацыi.

     Процiпаказаннi

     1. Усе захворваннi ў вострым перыядзе,  у стадыi дэкампенсацыi,
якiя патрабуюць клiнiчнага лячэння.

     VIII. Паказаннi   для   накiравання   дзяцей    у    санаторныя
школы-iнтэрнаты  для   аздараўлення   дзяцей   з  зоны  радыяцыйнага
забруджання

     1. Функцыянальныя парушэннi шчытападобнай  залозы,  павелiчэнне
яе да 1-3 ступенi.

     2. Функцыянальныя   парушэннi   сардэчна-сасудзiстай   сiстэмы,
функцыянальныя кардыяпатыi, вегета-сасудзiстыя дыстанii.

     3. Жалезадэфiцытныя анемii.

     4. Функцыянальныя захворваннi страўнiка.

     5. Дыскiнезii жоўцевыводзячых шляхоў.

     6. Рэканвалесцэнты пасля частых прастудных хвароб.

     Процiпаказаннi - агульныя.
     Агульныя процiпаказаннi,  якiя  выключаюць накiраванне дзяцей у
санаторныя школы-iнтэрнаты:

     1. Усе захворваннi ў вострым перыядзе.

     2. Саматычныя  захворваннi,   якiя   патрабуюць   стацыянарнага
лячэння.

     3. Перанесеныя iнфекцыйныя захворваннi да заканчэння iзаляцыi.

     4. Бацыланосьбiцтва  (у  адносiнах  да  дыфтэрыi i страўнiкавых
iнфекцый).

     5. Усе заразныя i паразiтарныя хваробы вачэй i скуры.

     6. Злаякасныя новаўтварэннi.

     7. Злаякасная анемiя, лейкемiя ў стадыi дэкампенсацыi.

     8. Кахексiя, амiлаiдоз унутраных органаў.

     9. Актыўныя формы туберкулёзу лёгкiх i iншых органаў.

     10. Цяжкая форма начнога энурэзу.

                                      Дадатак 2
                                      да прыкладнага Палажэння аб
                                      агульнаадукацыйнай санаторнай
                                      школе-iнтэрнаце


                             ПРЫКЛАДНЫЯ
            штатныя нарматывы санаторных школ-iнтэрнатаў

     I. Медыцынскiя кадры

 ----T----------------------------T-------------------------------
  N  ¦      Найменне    пасады    ¦    Колькасць груп выхаванцаў
 п/п ¦                            +---------T-----------T---------
     ¦                            ¦   5-7   ¦    8-10   ¦  11-13
 ----+----------------------------+---------+-----------+---------
  1  ¦             2              ¦   3     ¦     4     ¦   5
 ----+----------------------------+---------+-----------+---------

  1. Загадчык аддзялення                  1       1        1

  2. Урач-педыятр (1)                     1       1        1

  3. Урач-стаматолаг                     0,5     0,5      0,5

  4. Урач па лячэбнай фiзкультуры
     (2)                                 0,5     0,5      0,5

  5. Дыетычная медыцынская сястра         1       1        1

  6. Медыцынская сястра (палатная)
     - для кругласутачнага
     дзяжурства                          4,5      5        6

  7. Медыцынская сястра iзалятара         1      1,5       2

  8. Медыцынская сястра па
     фiзiятэрапii                         1      1,5       2

  9. Лабарант цi фельчар-лабарант
     (3)

 10. Старшая медыцынская сястра
     (4)

 11. Медыцынская сястра па масажу
     (5)                                  1       1        1

 12. Медыцынская сястра
     гiпсавальнага
     кабiнета (6)

 13. Медыцынская сястра кабiнета
     функцыянальнай дыягностыкi
     (7)                                  0,5     0,5      1

 14. Рэнтгеналабарант - у
     гастраэнтэралагiчным,
     артапедычным,
     пульманалагiчным аддзяленнях,
     аддзяленнi для дзяцей, хворых
     скалiёзам, пры наяўнасцi
     адпаведнага абсталявання
     i апаратуры                          0,5     0,5     0,5

 15. Санiтарка (8)

     Заўвагi да прыкладных  штатных  нарматываў  медыцынскiх  кадраў
санаторных школ-iнтэрнатаў:

     1. Акрамя  таго,  у санаторных школах-iнтэрнатах з медыцынскiмi
аддзяленнямi для аздараўлення дзяцей з зоны радыяцыйнага забруджання
(эндакрыналагiчным), для дзяцей з захворваннямi сардэчна-сасудзiстай
сiстэмы (кардыярэўматалагiчным), органаў дыхання (пульманалагiчным),
органаў   стрававання   (гастраэнтэралагiчным),  псiханеўралагiчнымi
захворваннямi  (неўралагiчным),  дзяцей  з  пачатковымi,  малымi   i
зацiхаючымi   формамi   туберкулёзу   (адпаведным   аддзяленнем),  з
захворваннямi крывятворных органаў (гематалагiчным) i iнш. адпаведна
ўводзiцца  яшчэ  па  1  пасадзе ўрачоў-спецыялiстаў:  эндакрынолага,
кардыёрэўматолага,  пульманолага,  гастраэнтэролага,  неўрапатолага,
фiзiятра,  гематолага.  У  санаторных  школах-iнтэрнатах для дзяцей,
хворых   скалiёзам,    1    пасада    ўрача    траўматолага-артапеда
ўстанаўлiваецца з разлiку на 80 ложкаў.
     Пасада загадчыка   аддзялення    ўстанаўлiваецца    ў    кожным
аддзяленнi,  якое  мае  не  менш  за 100 ложкаў адпаведнага профiлю,
замест 0,5 пасады ўрача.

     2. У санаторных школах-iнтэрнатах для дзяцей, хворых скалiёзам,
1 пасада ўрача па лячэбнай фiзкультуры ўстанаўлiваецца пры наяўнасцi
175 ложкаў,  урача-фiзiятэрапеўта i  ўрача-неўрапатолага  -  па  0,5
пасады пры наяўнасцi 100 ложкаў.

     3. Пасады лабарантаў устанаўлiваюцца з разлiку адна пасада  на:
     - 100       кардыярэўматалагiчных,        гастраэнтэралагiчных,
эндакрыналагiчных ложкаў;
     - 150 ложкаў iншых профiляў.

     4. Пасада старшай медыцынскай  сястры  ўводзiцца  адначасова  з
адкрыццём  аддзялення  i  ўвядзеннем пасады яго загадчыка замест 0,5
пасады медыцынскай сястры (палатнай).

     5. У санаторных школах-iнтэрнатах для дзяцей, хворых скалiёзам,
пасады  медыцынскiх  сясцёр  па  масажу  ўстанаўлiваюцца з разлiку 1
пасада на 50 ложкаў.

     6. Пасада    медыцынскай    сястры    гiпсавальнага    кабiнета
ўстанаўлiваецца  ў школах-iнтэрнатах для дзяцей,   хворых скалiёзам,
пры наяўнасцi адпаведнага кабiнета  i  аб'ему  работы  з  разлiку  1
пасада на 125 ложкаў.

     7. Пасада    медыцынскай    сястры    кабiнета   функцыянальнай
дыягностыкi   ўстанаўлiваецца   пры   наяўнасцi   200    ложкаў    у
кардыярэўматалагiчным,    пульманалагiчным    i    эндакрыналагiчным
аддзяленнях.

     8. Адпаведна  наяўнасцi  пасад  медыцынскiх  сясцёр  iзалятара,
фiзiятэрапеўтычнага,      гiпсавальнага      кабiнетаў,     кабiнета
функцыянальнай дыягностыкi ўводзiцца па 1 пасадзе санiтарак.

     II. Педагагiчныя кадры, адмiнiстрацыйна-абслуговы персанал

     1. Колькасць    штатных    пасад     вызначаецца     дырэктарам
школы-iнтэрната  з   улiкам   колькасцi   класаў  (груп),  спецыфiкi
кантынгенту дзяцей,  умоў  для  iх  навучання,  выхавання,  лячэння,
аздараўлення i захавання жыцця.
     Рэкамендуецца ўвядзенне   пасад   намеснiкаў    дырэктара    па
выхаваўчай,   гаспадарчай  рабоце,  музычнага  кiраўнiка,  загадчыка
бiблiятэкi.

     2. Колькасць выхавальнiкаў на кожную  групу  ўстанаўлiваецца  з
разлiку  iх работы ў дзень:  у групах выхаванцаў школьнага ўзросту з
улiкам рэжыму дня,  але не болей за 10 гадзiн, у дашкольных групах -
14 гадзiн.
     У нядзельныя,   святочныя i канiкулярныя днi для груп дзяцей  з
лiку  дзяцей-сiрот,    дзяцей,  якiя  засталiся  без апекi бацькоў i
дзяцей,  якiя засталiся ў гэтыя днi ў  школе-iнтэрнаце,  час  работы
выхавальнiкаў павялiчваецца да 14 гадзiн.

     3. Для    начнога   дзяжурства   ўводзiцца   пасада   памочнiка
выхавальнiка.  Колькасць iх на кожны спальны  корпус  вызначаецца  з
разлiку:
     - пры наяўнасцi ў спальным корпусе да 100 дзяцей - 2,3 адзiнкi;
     - пры  наяўнасцi  ў  спальным корпусе больш за 100 дзяцей - 2,3
адзiнкi на кожны паверх спальнага корпуса.

     4. Пасада прыбiральшчыка службовых памяшканняў  устанаўлiваецца
з разлiку 1 пасада на кожныя 250 кв.м. прыбiраемай плошчы.

     5. Прыкладныя  штатныя  нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы i  зацвярджэннi  штатаў  санаторных
школ-iнтэрнатаў з улiкам мясцовых умоў.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 196/12.
 Дата:  28.01.94 г.




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы