Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июня 1993 г. №203 "Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


                                     Зацверджана
                       загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                       28 чэрвеня 1993 г.  N 203

 Узгоднена

 з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра            Сверж А.I.

 Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,

 Намеснiк старшынi

 Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстр                        В.С.Казакоў


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
               аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Агульнаадукацыйная     школа-iнтэрнат    (у    далейшым    -
школа-iнтэрнат) -  гэта  навучальна-выхаваўчая  ўстанова,   у   якой
створаны  спрыяльныя ўмовы для пражывання,  навучання i гарманiчнага
развiцця дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без  апекi  бацькоў,
дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях якiх неспрыяльныя ўмовы
жыцця, для здольных i таленавiтых дзяцей.
     Мэтай адукацыi  i выхавання дзяцей у школе-iнтэрнаце з'яўляецца
станаўленне i развiццё,  адукаванай, маральнай, нацыянальна свядомай
i фiзiчна здаровай асобы з лепшымi якасцямi чалавека i грамадзянiна,
усебаковае  раскрыццё,  творчых  здольнасцей   дзяцей,   падрыхтоўка
найбольш  таленавiтых  з iх да прадаўжэння адукацыi,  фармiраванне ў
дзяцей гатоўнасцi да самастойнага жыцця i прафесiйнай дзейнасцi.

     2. Рашэнне   аб    адкрыццi,    рэарганiзацыi    цi    закрыццi
школы-iнтэрната прымаецца выканкамам абласнога,  Мiнскага гарадскога
Савета  народных  дэпутатаў  па  ўзгадненню  з  выканкамам  раённага
/гарадскога/ Савета народных дэпутатаў.
     Школа-iнтэрнат можа  знаходзiцца  ў   падпарадкаваннi   аддзела
адукацыi  выканкама  раённага /гарадскога/ Савета народных дэпутатаў
або ўпраўлення адукацыi  выканкама  абласнога,  Мiнскага  гарадскога
Савета народных дэпутатаў.

     3. Школа-iнтэрнат можа функцыянiраваць у складзе 1-х-9-х класаў
/базавая школа/,  1-х-11-х класаў /сярэдняя школа/. Напаўняльнасць у
класах  i  выхаваўчых  групах 20  дзяцей,  а ў школах-iнтэрнатах для
дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях якiх неспрыяльныя ўмовы
жыцця - 15 дзяцей.

     4. Школа-iнтэрнат  арганiзуе  сваю  дзейнасць  у адпаведнасцi з
Законамi "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб мовах у Рэспублiцы
Беларусь",  iншымi  заканадаўчымi  актамi,  на  падставе прыкладнага
Палажэння аб агульнаадукацыйнай школе i гэтага Палажэння.

     5. Школа-iнтэрнат       самастойная        ў        арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу. Яна распрацоўвае свой Статут, у якiм
вызначаюцца  нормы  i  правiлы  жыцця,  правы  i   абавязкi   членаў
калектыву.


            II. ТЫПЫ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ-IНТЭРНАТАЎ,
                       КАНТЫНГЕНТ ВЫХАВАНЦАЎ

     6. Агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат можа быць 3 тыпаў:
     - для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - для  дзяцей  з  адхiленнямi  ў  паводзiнах  i ў сем'ях,  якiх
неспрыяльныя ўмовы жыцця;
     - для здольных i таленавiтых дзяцей.
     У агульнаадукацыйную  школу-iнтэрнат  не  накiроўваюцца  дзецi,
якiя маюць процiпаказаннi /дадатак 1/.

     7. У  школу-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся
без апекi бацькоў, прымаюцца:
     - дзецi-сiроты;
     - дзецi,  якiя  засталiся  без  апекi  бацькоў   /бацькi   якiх
пазбаўлены бацькоўскiх правоў,  прызнаны недзеяздольнымi,  адсутнымi
без звестак,  аб'яўлены памёршымi,  асуджаны,  месца жыхарства  якiх
невядома,  не  могуць  выконваць  бацькоўскiя  абавязкi  ў  сувязi з
працяглай хваробай,  дзецi, якiя адабраны ў бацькоў па рашэнню суда,
ад якiх бацькi адмовiлiся, падкiнутыя дзецi/.
     Па рашэнню мясцовых Саветаў народных дэпутатаў у школу-iнтэрнат
могуць часова накiроўвацца дзецi, якiя i па iншых прычынах засталiся
без апекi бацькоў.
     У складзе   школы-iнтэрната  можа  быць  дашкольнае  аддзяленне
/група/ для дзяцей, пачынаючы з трохгадовага ўзросту. Напаўняльнасць
у дашкольнай групе - 12 чалавек.

     8. Дзецi-сiроты  i  дзецi,  якiя  засталiся без апекi бацькоў -
члены адной сям'i /браты,  сёстры/ абавязкова ўладкоўваюцца  ў  адну
школу-iнтэрнат.  Выключэннямi, з-за якiх выхаванне гэтых дзяцей можа
цi павiнна ажыццяўляцца асобна, з'яўляюцца выпадкi:
     - заключэнне псiхолага-медыка-педагагiчнай кансультацыi;
     - накiраванне  аднаго  з  дзяцей  за  учыненае   злачынства   ў
спецыяльную дзiцячую ўстанову;
     - накiраванне аднаго з дзяцей  на  вучобу  ў  лiцэй,  гiмназiю,
школу-iнтэрнат для здольных i таленавiтых дзяцей i г.д.;
     - адсутнасць на  тэрыторыi  вобласцi,  горада  дзiцячага  дома,
школы-iнтэрната   для   сумеснага   ўтрымання   дзяцей  школьнага  i
дашкольнага ўзросту.

     9. На  кожнае  дзiця  цi   падлетка,   якiя   накiроўваюцца   ў
школу-iнтэрнат для  дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без апекi
бацькоў, прадстаўляюцца дакументы:
     - рашэнне   выканкама  раённага  /гарадскога/  Савета  народных
дэпутатаў аб накiраваннi дзiцяцi ў школу-iнтэрнат  пры  немагчымасцi
яго  ўсынаўлення  /удачарэння/,  уладкавання ў апякунскую /прыёмную/
сям'ю або дзiцячы дом сямейнага тыпу;
     - накiраванне органа адукацыi;
     - пасведчанне  аб  нараджэннi   ў   арыгiнале   цi   заключэнне
медыцынскай   камiсii,   якое   сведчыць  аб  узросце  дзiцяцi,  пры
адсутнасцi пасведчання;
     - медыцынская даведка аб стане здароўя;
     - дакумент аб адукацыi /для дзяцей школьнага ўзросту/;
     - дакументы,   якiя   пацвярджаюць   страту  бацькоўскай  апекi
/пасведчанне аб смерцi бацькоў,  копiя прыгавору  суда,  даведкi  аб
хваробе  цi  пошуках  бацькоў,  iншыя  дакументы,  якiя  сведчаць аб
адсутнасцi бацькоў цi iх нежаданнi выхоўваць уласных дзяцей/;
     - даведка аб наяўнасцi i месцажыхарстве братоў,  сясцёр,  iншых
блiзкiх сваякоў;
     - даведка  аб  маёмасцi,  што  засталася  пасля смерцi бацькоў,
iншай маёмасцi /дарэннi i iнш./.  Звесткi аб асобах,  што адказваюць
за яе захаванне;
     - дакументы аб замацаваннi жылой плошчы за непаўналетнiмi;
     - пенсiённая  кнiжка  дзiцяцi,  копiя рашэння суда аб спагнаннi
алiментаў /пры атрыманнi iх на дзiця адным з бацькоў цi асобай, якая
замяняе бацькоў/.

     10. Пры  заканчэннi  перыяду  знаходжання ў школе-iнтэрнаце для
дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без апекi бацькоў, выхаванцам
выдаецца:
     - дакумент аб адукацыi;
     - пасведчанне  аб  нараджэннi,  а  пры  дасягненнi  16-гадовага
ўзросту таксама пашпарт;
     - даведка аб знаходжаннi ў школе-iнтэрнаце;
     - даведка аб стане здароўя;
     - дакументы, якiя пацвярджаюць страту бацькоў;
     - звесткi аб братах, сёстрах, блiзкiх сваяках;
     - дакументы,  якiя пацвярджаюць яго права на маёмасць, грашовыя
сродкi,  якiя ён атрымаў у спадчыну,  на жылую  плошчу,  якую  раней
займаў ён /яна/ цi бацькi,  пенсiённая,  ашчадная кнiжкi,  выканаўчы
лiст на спагнанне алiментаў i iншыя дакументы,  калi  такiя  былi  ў
асабовай справе.

     11. У  школу-iнтэрнат для дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў
сем'ях якiх неспрыяльныя ўмовы жыцця, прымаюцца:

     а/ дзецi,    якiя   з-за   неспрыяльных   абставiн   у   сям'i,
узаемаадносiн,  што не склалiся ў школе,  а таксама з-за  таго,  што
бацькi   не  спраўляюцца  з  iх  выхаваннем,  сiстэматычна  наўмысна
прапускаюць заняткi,  бадзяюцца,  груба парушаюць дысцыплiну,  маюць
нездавальняючыя адзнакi па паводзiнах;

     б/ дзецi,  чые бацькi або асобы,  якiя iх замяняюць,  па  стану
здароўя,   абставiнах   працоўнай   дзейнасцi,  умовах  жыцця,  з-за
амаральных,  антыграмадскiх паводзiн цi па iншых прычынах не  могуць
забяспечыць  неабходныя  ўмовы для iх утрымання,  захавання здароўя,
паўнацэннага развiцця, адукацыi, падрыхтоўкi да самастойнага жыцця ў
грамадстве i сям'i.

     12. На  кожнага  вучня,  якi накiроўваецца ў школу-iнтэрнат для
дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях якiх неспрыяльныя ўмовы
жыцця, прадстаўляюцца дакументы:
     - заява бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць;
     - копiя рашэння камiсii па справах непаўналетнiх пры выканаўчым
камiтэце  раённага  /гарадскога/  Савета   народных   дэпутатаў   /у
прадугледжаных пунктам 11-а выпадках/;
     - накiраванне органа адукацыi;
     - пасведчанне або яго копiя аб нараджэннi;
     - медыцынская даведка аб стане здароўя;
     - асабовая справа вучня;
     - тлумачальная запiска дырэктара  агульнаадукацыйнай  школы  аб
абставiнах, якiя вымусiлi накiраваць дзiця ў школу-iнтэрнат.

     13. Тэрмiн  знаходжання  вучня  ў  школе-iнтэрнаце для дзяцей з
адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях якiх  неспрыяльныя  ўмовы  жыцця
вызначае педагагiчны савет школы-iнтэрната.
     Школа-iнтэрнат садзейнiчае  выхаванцу  ва  ўладкаваннi   жыцця,
усталяваннi добрых узаемаадносiн з бацькамi i родзiчамi пры вяртаннi
яго ў сям'ю,  падтрымлiвае з iм пастаянную сувязь i пры неабходнасцi
аказвае дапамогу.

     14. У  школу-iнтэрнат  для  здольных  i  таленавiтых  дзяцей на
конкурснай аснове прымаюцца пераважна  дзецi-сiроты  i  дзецi,  якiя
засталiся  без  апекi бацькоў,  дзецi з сельскай мясцовасцi,  у якiх
выяўлены здольнасцi або праяўляюцца цiкавасць i схiльнасць да  больш
глыбокага,  сiстэмнага  вывучэння асобных вучэбных прадметаў,  вiдаў
мастацтва, мастацкай працы, да заняткаў спортам.
     Школа-iнтэрнат забяспечвае  атрыманне   вучнямi   базавай   або
агульнай сярэдняй адукацыi i паглыбленае авалоданне ведамi, уменнямi
i навыкамi ў  асобных  вiдах  мастацтва,  мастацкай  працы,  спорту,
развiццё творчых здольнасцей, садзейнiчае свядомаму выбару прафесii.
     Умовы прыёму,  правядзення  конкурсу,  склад  прыёмнай  камiсii
вызначаюцца   саветам   школы-iнтэрната   на   падставе   дзяржаўных
патрабаванняў да адукацыi i гэтага Палажэння.

     15. На  кожнага  вучня,  якi накiроўваецца ў школу-iнтэрнат для
здольных i таленавiтых дзяцей, прадстаўляюцца дакументы:
     - заява бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць;
     - накiраванне органа адукацыi;
     - пасведчанне або яго копiя аб нараджэннi;
     - медыцынская даведка аб стане здароўя;
     - асабовая справа вучня.
     Для дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без  апекi  бацькоў,
пералiк неабходных дакументаў прыведзены ў п.9.


              III. УМОВЫ ЎТРЫМАННЯ ВЫХАВАНЦАЎ, IЛЬГОТЫ

     16. Дзецi-сiроты i дзецi,  якiя засталiся  без  апекi  бацькоў,
утрымлiваюцца ў школах-iнтэрнатах на поўным дзяржаўным забеспячэннi.
     На час iх знаходжання ў сем'ях родзiчаў або асобных грамадзян у
час  канiкулаў,  у  нядзельныя  i святочныя днi,  а таксама ў перыяд
хваробы выдаюцца ў адпаведнасцi з  нормамi  харчавання  прадукты  цi
наяўныя  грошы  ў  межах  грашовых  норм  на  харчаванне  без  улiку
гандлёвай нацэнкi.

     17. Забеспячэнне выхаванцаў школ-iнтэрнатаў харчаваннем, мяккiм
i  гаспадарчым iнвентаром,  прадметамi асабiстай гiгiены,  цацкамi i
гульнямi,  кнiгамi  для  бiблiятэк,  школьна-пiсьмовымi   прыладамi,
сродкамi  на  культурна-масавую  /выхаваўчую/  работу,  на ўтрыманне
выхаванцаў ажыццяўляецца па ўстаноўленых нормах.

     18. У школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся
без   апекi   бацькоў,   могуць   пражываць   на  поўным  дзяржаўным
забеспячэннi   выпускнiкi   гэтай   школы-iнтэрната   -    навучэнцы
прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў,  студэнты  сярэднiх  спецыяльных i
вышэйшых навучальных устаноў да заканчэння iмi навучальнай установы,
калi  навучальная  ўстанова i школа-iнтэрнат знаходзяцца ў адным або
блiзкiх населеных пунктах.
     Былыя выхаванцы-навучэнцы    прафесiйна-тэхнiчных   вучылiшчаў,
студэнты сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных  устаноў,  якiя
прыязджаюць   у  школу-iнтэрнат  для  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя
засталiся без апекi бацькоў, у выхадныя, святочныя днi, а таксама на
канiкулы,  загадам  па  школе-iнтэрнаце  залiчваюцца  на  бясплатнае
харчаванне i пражыванне.
     Па рашэнню  мясцовых  Саветаў  народных  дэпутатаў  дапускаецца
бясплатнае пражыванне,  утрыманне ў школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот
i дзяцей,  якiя засталiся без апекi бацькоў,  былых  яе  выпускнiкоў
/выхаванцаў/ i ў iншых жыццёвых сiтуацыях.

     19. Дзецi-сiроты i дзецi,  якiя засталiся  без  апекi  бацькоў,
выхаванцы  школы-iнтэрната,  вызваляюцца  ад  платы  за  навучанне ў
спартыўных,  мастацкiх i музычных  школах,  школах  мастацтваў.  Яны
карыстаюцца адзiным бiлетам,  якi дае права на бясплатнае наведванне
кiнатэатраў,  выставак, музеяў, спартыўных збудаванняў, на бясплатны
праезд  у  грамадскiм  гарадскiм  /прыгарадным/  транспарце  /акрамя
таксi/.

     20. У    канiкулярны    час   выхаванцы   школы-iнтэрната   для
дзяцей-сiрот  i  дзяцей,   якiя   засталiся   без   апекi   бацькоў,
забяспечваюцца  пуцёўкамi  ў  аздараўленчыя  лагеры,  лагеры працы i
адпачынку, па магчымасцi часова працаўладкоўваюцца.
     Адмiнiстрацыя школы-iнтэрната  для  дзяцей  з   адхiленнямi   ў
паводзiнах i  ў  сем'ях  якiх  неспрыяльныя  ўмовы жыцця садзейнiчае
бацькам або асобам,  якiя iх замяняюць,  у арганiзацыi адпачынку  цi
працаўладкаваннi гэтых дзяцей i падлеткаў.


           IV. АСАБЛIВАСЦI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     21. Арганiзацыя,  выбар сродкаў i метадаў навучання i выхавання
вучняў  школы-iнтэрната,  вучэбных  планаў i праграм,  iншыя пытаннi
навучальна-выхаваўчага    характару    ажыццяўляюцца    ў     кожнай
школе-iнтэрнаце   самастойна   з  улiкам  патрабаванняў  прыкладнага
Палажэння   аб   агульнаадукацыйнай   школе,    гэтага    Палажэння,
асаблiвасцей псiхафiзiялагiчнага стану выхаванцаў, мэт i задач, якiя
вырашаюцца ў кожнай школе-iнтэрнаце.

     22. Задачы  навучання   i   выхавання   дзяцей   i   падлеткаў,
арганiзацыя  iншых  бакоў  дзейнасцi  школы-iнтэрната  рэалiзуюцца ў
супрацоўнiцтве  членаў   педагагiчнага   i   дзiцячага   калектываў,
адмiнiстрацыйна-абслуговага    персаналу,   дзяржаўных,   грамадскiх
устаноў  i  арганiзацый,  аб'яднанняў  i  таварыстваў,   фундатараў,
прыватных асоб.

     23. Навучанне   i   выхаванне  кожнага  дзiцяцi  грунтуецца  на
глыбокiм   вывучэннi   i   веданнi   яго   разумовых    здольнасцей,
псiхафiзiялагiчнага    стану,    стану    здароўя,    iндывiдуальных
псiхалагiчных  асаблiвасцей.  Яны   ажыццяўляюцца   сродкамi,   якiя
выключаюць  знявагу  або  абразу  выхаванцаў,  замах  на  iх гонар i
годнасць  i   маюць   у   сваёй   аснове   пачуццi   справядлiвасцi,
узаемаразумення, павагi i любвi да дзяцей.

     24. У   школах-iнтэрнатах   для  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя
засталiся без апекi бацькоў, для дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i
ў  сем'ях  якiх неспрыяльныя ўмовы жыцця,  ствараюцца ўсе неабходныя
ўмовы для таго,  каб дзецi i падлеткi,  перш  за  ўсё  тыя,  у  якiх
страчана  цiкавасць  да вучобы i не сфармiраваны неабходныя ўменнi i
навыкi,  не парываючы з вучобай,  маглi займацца пасiльнай працоўнай
дзейнасцю,  атрымаць  перадпрафесiйную  або прафесiйную падрыхтоўку.
Сумесная працоўная дзейнасць выхаванцаў i дарослых ляжыць  у  аснове
жыццядзейнасцi  школы-iнтэрната.  Яна  складаецца  з вучэбнай працы,
самаабслугоўвання,  грамадска карыснай працы, навучання дамаводству,
народным промыслам i рамёствам,  працы ў школьных майстэрнях, цэхах,
падсобнай,  калгаснай   або   саўгаснай   гаспадарцы,   кааператыве,
дзяржаўным прадпрыемстве i iнш.

     25. Удзел  выхаванцаў  у  розных формах выхаваўчай,  працоўнай,
спартыўнай,  культурна-масавай работы будуецца  на  дабраахвотнасцi,
iнiцыятыве  i  самастойнасцi  дзяцей,  вучнёўскiм  самакiраваннi.  У
школе-iнтэрнаце ствараюцца клубы па  iнтарэсах,  спартыўныя  секцыi,
гурткi,  студыi  i  iншыя аб'яднаннi як на ўласныя сродкi,  так i на
сродкi  дзяржаўных  устаноў,  прадпрыемстваў,  калгасаў,  грамадскiх
арганiзацый, таварыстваў, прыватных  асоб. Выхаванцы школы-iнтэрната
могуць займацца ў музычных,  мастацкiх, спартыўных школах, гуртках i
секцыях пазашкольных устаноў.

     26. Вучнi  школы-iнтэрната  для  здольных i таленавiтых дзяцей,
якiя паспяхова здалi экзамены за  курс  базавай  i  сярэдняй  школы,
акрамя  асноўнага  дакумента  аб адукацыi,  атрымлiваць  пасведчанне
ўстаноўленага ўзору з запiсам у iм адзнак па спецыяльных прадметах.
     На падставе  дагавораў  з  вышэйшымi  i  сярэднiмi спецыяльнымi
навучальнымi ўстановамi  выпускныя  экзамены  ў  школе-iнтэрнаце  па
прафiлюючых  дысцыплiнах  i  ўступныя  экзамены ў дадзеных установах
могуць сумяшчацца.


                  V. КIРАВАННЕ ШКОЛАЙ-IНТЭРНАТАМ.
                               КАДРЫ.
                 ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ЧЛЕНАЎ КАЛЕКТЫВУ

     27. Вышэйшым  органам  самакiравання школы-iнтэрната з'яўляецца
агульны сход яе калектыву,  якi праводзiцца не радзей аднаго разу  ў
год.
     Агульны сход:
     - выбiрае    адкрытым    або    тайным    галасаваннем    савет
школы-iнтэрната,  вызначае  тэрмiн  яго  паўнамоцтваў,   заслухоўвае
справаздачы савета;
     - зацвярджае Статут школы-iнтэрната i ўносiць у яго  неабходныя
змяненнi i дапаўненнi;
     - зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця школы-iнтэрната.
     У перыяд памiж агульнымi сходамi вышэйшым органам самакiравання
выступае савет  школы-iнтэрната,  якi  арганiзуе  сваю  дзейнасць  у
адпаведнасцi   з   Палажэннем   аб   савеце   школы-iнтэрната,  якое
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     28. Непасрэднае кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчым  працэсам  i
бягучай   дзейнасцю  школы-iнтэрната  ажыццяўляюць  дырэктар  i  яго
намеснiкi па навучальна-выхаваўчай рабоце,  якiя назначаюцца раённым
/гарадскiм/ аддзелам адукацыi або ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама,
Мiнскага гарвыканкама. На iх распаўсюджваюцца правы i абавязкi, якiя
прадугледжаны прыкладным Палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе.

     29. Акрамя  таго,  дырэктар  агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната
абавязаны:
     - выконваць  абавязкi  дзяржаўнага  апекуна  выхаванцаў  з лiку
дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя  засталiся  без  апекi   бацькоў,   i
ажыццяўляць iх прававую i сацыяльную абарону;
     - садзейнiчаць  усынаўленню  /удачарэнню/  выхаванцаў  з   лiку
дзяцей-сiрот   i   дзяцей,   якiя   засталiся   без  апекi  бацькоў,
грамадзянамi, iх уладкаванню ў апякунскiя /прыёмныя/ сем'i, дзiцячыя
дамы сямейнага тыпу;
     - ажыццяўляць    кантроль    за    выкананнем     патрабаванняў
заканадаўства па ахове дзяцiнства, здароўя i працы дзяцей;
     - арганiзоўваць   у   адпаведнасцi   з   дзеючымi   нарматывамi
рацыянальнае   харчаванне  выхаванцаў,  забеспячэнне  iх  неабходным
адзеннем i абуткам,  мяккiм i  гаспадарчым  iнвентаром,  гульнямi  i
цацкамi,  школьна-пiсьмовымi прыладамi,  медыцынскае i псiхалагiчнае
абслугоўванне, ствараць ўмовы, наблiжаныя да сямейных;
     - сумесна з органамi апекi /папячыцельства/ ажыццяўляць меры па
пошуку бацькоў,  якiя ўхiляюцца ад выхавання i  ўтрымання  дзяцей  i
пазбаўленню iх бацькоўскiх правоў,  у асобных выпадках па назначэнню
пенсii з выпадку страты кармiцеля;
     - кантраляваць  паступленне  пенсii  i  алiментаў  на асабiстыя
рахункi выхаванцаў;
     - ствараць   спрыяльныя   ўмовы   для  развiцця  схiльнасцей  i
здольнасцей выхаванцаў, творчай дзейнасцi педагагiчных i медыцынскiх
работнiкаў,  прымянення  iмi  перадавых  форм  i метадаў выхавання i
навучання, правядзення педагагiчных эксперыментаў;
     - сумесна   з  органамi  апекi  /папячыцельства/  арганiзоўваць
выпуск i ўладкаванне выхаванцаў з лiку дзяцей-сiрот i  дзяцей,  якiя
засталiся   без   апекi   бацькоў,   iх  матэрыяльнае  забеспячэнне,
садзейнiчаць    стварэнню    неабходных    жыллёва-бытавых     умоў,
падтрымлiваць  з  iмi  пастаянную  сувязь,  у  выпадку  неабходнасцi
аказваць iм усялякую дапамогу;
     - ствараць   неабходныя   ўмовы   для  працоўнай  /прафесiйнай/
падрыхтоўкi выхаванцаў,  рыхтаваць дзяцей да  самастойнага  жыцця  ў
грамадстве;
     - выносiць найбольш важныя  пытаннi  жыцця  школы-iнтэрната  на
абмеркаванне агульнага сходу,  савета школы-iнтэрната, педагагiчнага
савета;
     - выконваць  рашэннi,  якiя  прыняты  агульным сходам,  саветам
школы-iнтэрната.

     30. Намеснiкi   дырэктара   па   навучальна-выхаваўчай   рабоце
агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната абавязаны:
     - арганiзоўваць работу па ўсынаўленню /удачарэнню/ выхаванцаў з
лiку  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя  засталiся  без  апекi бацькоў,
грамадзянамi, iх уладкаванню ў апякунскiя /прыёмныя/ сем'i, дзiцячыя
дамы сямейнага тыпу;
     - садзейнiчаць   усталяванню   ў   калектыве    школы-iнтэрната
гуманных,  дэмакратычных узаемаадносiн дарослых i дзяцей,  атмасферы
патрабавальнасцi i павагi да асобы дзiцяцi,  сямейнай  утульнасцi  i
цеплынi;
     - клапацiцца     аб     стварэннi     сучасных,    адпавядаючых
санiтарна-гiгiенiчным  нормам   i   правiлам,   умоў   для   вучобы,
пражывання, працы i адпачынку дзяцей;
     - ажыццяўляць  абарону  правоў  i  iнтарэсаў  дзяцей,  ахову iх
здароўя;
     - арганiзоўваць    i   кантраляваць   працоўную   /прафесiйную/
падрыхтоўку  выхаванцаў,  iх  грамадска  карысную  працу,  працу  на
дзяржаўных   прадпрыемствах,   у   калгасах,   кааператывах,   малых
прадпрыемствах, а таксама працаўладкаванне.

     31. Выхавальнiк школы-iнтэрната мае права:
     - на  выбар  форм  i  метадаў арганiзацыi выхавання i навучання
дзяцей;
     - праводзiць ва ўстаноўленым парадку эксперыменты па прымяненню
новых методык, iншых сродкаў выхавання i навучання;
     - на атэстацыю ў адпаведнасцi з iснуючым палажэннем;
     - на выбар форм павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi;
     - выбiраць  i  быць выбраным у склад савета школы-iнтэрната i ў
iншыя органы самакiравання;
     - на павагу сваёй годнасцi;
     - на  заахвочванне  за  поспехi  ў  педагагiчнай  дзейнасцi   i
выхаваннi падрастаючага пакалення.

     32. Выхавальнiк абавязаны:
     - устанаўлiваць гуманныя,  даверлiвыя адносiны  з  выхаванцамi,
праяўляючы патрабавальнасць i павагу да асобы дзiцяцi, клапацiцца аб
дзецях,  аб стварэннi  для  iх  неабходных  жыллёва-бытавых  умоў  i
атмасферы сямейнай утульнасцi, цеплынi, ахоўваць iх здароўе i жыццё;
     - умацоўваць i развiваць  дружалюбныя  адносiны  памiж  дзецьмi
групы;
     - ствараць  максiмальна  спрыяльныя   ўмовы   для   разумовага,
маральнага,  эмацыянальнага i фiзiчнага развiцця дзяцей, развiцця iх
здольнасцей  i  схiльнасцей,  рыхтаваць  выхаванцаў   да   жыцця   i
самастойнай працоўнай дзейнасцi;
     - развiваць навыкi самакiравання,  самастойнасцi i адказнасцi ў
дзяцей,  арганiзоўваць iх калектыўную  i  iндывiдуальную  дзейнасць,
выкананне Статута школы-iнтэрната;
     - выбiраць  найбольш аптымальныя тэхналогii i формы арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага  працэсу  з   улiкам  псiхолага-фiзiялагiчных
асаблiвасцей дзяцей;
     - фармiраваць   у   выхаванцаў   нацыянальную   самасвядомасць,
культуру паводзiн,  разуменне агульначалавечых каштоўнасцей,  навыкi
аналiзу i арыентацыi ў сучасных сацыяльна-эканамiчных працэсах;
     - павышаць  свой  навукова-педагагiчны  ўзровень i педагагiчнае
майстэрства;
     - валодаць высокiмi маральнымi якасцямi;
     - выконваць  рашэннi,   прынятыя   агульным   сходам,   саветам
школы-iнтэрната, загады i распараджэннi адмiнiстрацыi;
     - арганiзоўваць  выпуск  i  ўладкаванне   выхаванцаў   з   лiку
дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без апекi бацькоў,  сумесна з
органамi  апекi  /папячыцельства/  клапацiцца  аб  iх   матэрыяльным
забеспячэннi, стварэннi для iх неабходных жыллёва-бытавых умоў;
     - забяспечваць захаванне матэрыяльных каштоўнасцей, замацаваных
за выхаванцамi групы.

     33. Выхавальнiкi, настаўнiкi школы-iнтэрната павiнны вызначацца
глыбокiм веданнем дзiцячай,  узроставай i педагагiчнай псiхалогii, а
таксама  асноў  фiзiялогii.  У часы сумеснай дзейнасцi з выхаванцамi
яны нясуць адказнасць за iх жыццё,  i здароўе,  у сваiх адносiнах да
iх праяўляюць спагаду i мiласэрнасць.

     34. Медыцынскае    абслугоўванне   дзяцей   у   школе-iнтэрнаце
ажыццяўляюць урачы i сярэднi медыцынскi персанал, а пры неабходнасцi
- медыцынскiя ўстановы раёна,  горада, на тэрыторыi якiх знаходзiцца
школа-iнтэрнат.    Медыцынскiя    работнiкi    з'яўляюцца    членамi
педагагiчнага  савета школы-iнтэрната.  Яны забяспечваюць захоўванне
санiтарна-гiгiенiчнага  i  процiэпiдэмiчнага   рэжыму,   кантралююць
якасць  харчавання  дзяцей,  захаванне  iх  рацыянальнага  рэжыму  ў
пазаўрочнай дзейнасцi, фiзiчным выхаваннi, працы, арганiзуюць 2 разы
ў год паглыбленыя медыцынскiя агляды дзяцей.

     35. Паўнацэннае псiхiчнае развiццё выхаванцаў  школы-iнтэрната,
дыягностыку  асаблiвасцей iх асобаснага i iнтэлектуальнага развiцця,
псiхiчных  прычын  асацыяльных  паводзiн,  адхiленняў  у   развiццi,
навучаннi  i  выхаваннi,  прафiлактыку  i карэкцыю такiх адхiленняў,
лячэнне неўрозаў i неўрозападобных станаў  пры  розных  захворваннях
ажыццяўляюць псiхолаг i псiхатэрапеўт школы-iнтэрната.


                  VI. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА,
                  ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

     36. Школа-iнтэрнат  у  адпаведнасцi  з   санiтарна-гiгiенiчнымi
нормамi  i  правiламi  павiнна  мець  неабходны  набор збудаванняў i
памяшканняў,   абсталяванне   i   мэблю,   iнжынерныя   камунiкацыi,
дапаможную   гаспадарку,   аўтатранспарт,  якiя  б  забяспечвалi  яе
жыццядзейнасць,   сучасную   арганiзацыю   пражывання,    навучання,
выхавання, працы i адпачынку дзяцей.
     У набор памяшканняў уваходзяць: кабiнеты i класы, вучэбныя цэхi
i майстэрнi, актавая i спартыўная залы, кiназала, басейн, медыцынскi
блок,  пакоi для самападрыхтоўкi,  псiхалагiчнай разгрузкi, гiгiены,
гасцiная,  вiдэасалон цi зала,  трэнажорныя залы,  спальныя пакоi на
2-4 чалавекi,  ванна-душавыя  памяшканнi,  бытавыя  пакоi,  сушылкi,
пральня, агароднiнасховiшча, гардэробныя i iншыя памяшканнi.

     37. Мясцовыя    Саветы    народных    дэпутатаў   забяспечваюць
фiнансаванне школы-iнтэрната,  ва  ўстаноўленым  парадку  праводзяць
капiтальны  i  бягучы  рамонт памяшканняў i збудаванняў,  выдзяляюць
школе-iнтэрнату неабходнае вучэбнае i iншае абсталяванне i iнвентар.

     38. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць школы-iнтэрната будуецца  ў
адпаведнасцi   з  асноўнымi  палажэннямi  гаспадарчага  механiзма  ў
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Аплата працы   работнiкаў   i   iх   матэрыяльнае  стымуляванне
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.

     39. Дырэктар   школы-iнтэрната   самастойна  зацвярджае  штатны
расклад з улiкам прыкладных  штатных  нарматываў  агульнаадукацыйнай
школы-iнтэрната /дадатак 2/.

     40. Школа-iнтэрнат  можа  мець  самастойны  разлiковы  i  iншыя
рахункi  ў  банку,  якiя  адкрываюцца   ва   ўстаноўленым   парадку.
Фiнансавыя   сродкi   школы-iнтэрната   знаходзяцца   ў   поўным  яе
распараджэннi.   Права   iх   размеркавання    належыць    дырэктару
школы-iнтэрната.

     41. Школа-iнтэрнат  з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба  Рэспублiкi  Беларусь  i  сваiм  найменнем,
штамп з назвай школы-iнтэрната.

     42. Школа-iнтэрнат     можа    ўдзельнiчаць    у    мiжнародным
супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi  i  выхавання  ва  ўстаноўленым
парадку.

                                            Дадатак 1
                                            да прыкладнага Палажэння
                                            аб агульнаадукацыйнай
                                            школе-iнтэрнаце


                           ПРОЦIПАКАЗАННI
            для накiравання дзяцей у агульнаадукацыйныя
                          школы-iнтэрнаты

     1. Усе захворваннi ў вострым перыядзе.

     2. Усе захворваннi, якiя патрабуюць стацыянарнага лячэння.

     3. Перанесеныя iнфекцыйныя захворваннi да заканчэння iзаляцыi.

     4. Бацыланосьбiцтва     /у     адносiнах    да    дыфтэрыi    i
страўнiкава-кiшачных iнфекцый/.

     5. Усе заразныя i паразiтарныя хваробы вачэй i скуры.

     6. Анкалагiчныя захворваннi.

     7. Парушэнне   функцыi   апорна-рухальнага    апарату    рознай
этыялогii.

     8. Туберкулёз.

     9. Стойкi   дзённы   энурэз;   цяжкiя  формы  начнога  энурэзу;
энтапрэз.

     10. Псiхiчныя захворваннi.

     11. Патахарактаралагiчнае або псiхапатычнае развiццё асобы.

     12. Затрымка псiхiчнага развiцця; алiгафрэнiя.

     13. Знiжэнне вастрынi зроку  на  лепшым  воку  нiжэй  за  0,04;
слепата.

     14. Страта слыху /цяжкая ступень/ або глухата; знiжэнне слыху з
парушэннямi мовы.

     15. Агульнае недаразвiццё мовы; цяжкiя формы заiкання.

     Заўвага: пры   наяўнасцi   вышэйназваных   процiпаказанняў    у
дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без апекi бацькоў, рашэнне аб
магчымасцi накiравання  або  знаходжання  дзiцяцi  ў школе-iнтэрнаце
прымаецца  на  аснове  заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii ў
кожным канкрэтным выпадку асобна.


                                            Дадатак 2
                                            да прыкладнага Палажэння
                                            аб агульнаадукацыйнай
                                            школе-iнтэрнаце


                             ПРЫКЛАДНЫЯ
                штатныя нарматывы агульнаадукацыйнай
                          школы-iнтэрната

     I. Медыцынскiя кадры

 ------T-----------------------------T------------------------------
    N  ¦         Найменне  пасады    ¦ Колькасць груп выхаванцаў
       ¦                             +--------T--------T------------
       ¦                             ¦  5-7   ¦  8-10  ¦  11-13
 ------+-----------------------------+--------+--------+------------

  1.    Урач-педыятр                    1         1       1

  2.    Урач-стаматолаг /зубны ўрач/    0,5       0,5     0,5

  3.    Урач-псiхатэрапеўт  (1)         0,5       1       1

  4.    Медыцынская сястра для
        кругласутачнага дзяжурства      4,5       4,5     5

  5.    Медыцынская сястра па
        фiзiятэрапii /пры наяўнасцi
        фiзiятэрапеўтычнага кабiнета
        i  адпаведнага  абсталявання/   0,5       1       1

  6.    Медыцынская сястра iзалятара    0,5       0,5     0,5

  7.    Дыетычная медыцынская сястра    1         1       1

  8.    Санiтарка (2)

  1. Пасада  ўрача-псiхатэрапеўта  ўводзiцца  школах-iнтэрнатах  для
     дзяцей-сiрот  i дзяцей,  якiя засталiся без апекi бацькоў,  для
     дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем'ях якiх  неспрыяльныя
     ўмовы жыцця.

  2. Адпаведна      наяўнасцi      пасад      медыцынскiх     сясцёр
     фiзiятэрапеўтычнага  кабiнета,   iзалятара   ўводзяцца   пасады
     санiтарак.   У   школах-iнтэрнатах,   якiя   маюць  iзалятар  у
     адасобленым  памяшканнi  ўстанаўлiваецца  2,3  адзiнкi   пасады
     малодшай медыцынскай сястры па догляду за хворымi.

     II. Педагагiчныя кадры, адмiнiстрацыйна абслуговы персанал

     1. Колькасць     штатных     пасад    вызначаецца    дырэктарам
школы-iнтэрната ў залежнасцi ад вучэбнага плана i з улiкам колькасцi
груп,  спецыфiкi  кантынгенту  выхаванцаў,  умоў  для  iх навучання,
выхавання, рэабiлiтацыi, аздараўлення, захавання iх жыцця.
     Рэкамендуецца ўвядзенне    пасад    намеснiкаў   дырэктара   па
гаспадарчай,  выхаваўчай рабоце,  музычнага кiраўнiка,  не  менш  як
поўнай  стаўкi  настаўнiка фiзiчнай культуры для пазаўрочнай работы,
псiхолага,  не  менш   як   1,5   стаўкi   кiраўнiкоў   гурткоў   на
школу-iнтэрнат, загадчыка бiблiятэкi.

     2. Колькасць  выхавальнiкаў  на  кожную групу ўстанаўлiваецца з
разлiку iх работы ў дзень:  у групах выхаванцаў школьнага ўзросту  з
улiкам рэжыму дня,  але не больш за 10 гадзiн, у дашкольных групах -
14 гадзiн.  У нядзельныя,  святочныя i  канiкулярныя  днi  для  груп
дзяцей,  якiя  засталiся  ў гэтыя днi ў школе-iнтэрнаце,  час работы
выхавальнiкаў павялiчваецца да 14 гадзiн.

     3. Для   начнога   дзяжурства   ўводзiцца   пасада    памочнiка
выхавальнiка.  Колькасць  iх  на  кожны спальны корпус вызначаецца з
разлiку:
     - пры наяўнасцi ў спальным корпусе да 100 дзяцей - 2,3 адзiнкi;
     - пры наяўнасцi ў спальным  корпусе  больш  100  дзяцей  -  2,3
адзiнкi на кожны паверх спальнага корпуса.

     4. Пасада  прыбiральшчыка службовых памяшканняў устанаўлiваецца
з разлiку 1 пасада на кожныя 250 кв.м прыбiраемай плошчы.

     III. Прыкладныя штатныя нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
выкарыстоўваюцца    пры    распрацоўцы    i    зацвярджэннi   штатаў
школ-iнтэрнатаў з улiкам мясцовых умоў.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 197/12.
 Дата:  28.01.94 г.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы