Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №410 "Прыкладнае палажэнне аб санаторнай дашкольнай установе"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


                                                     Зацверджана
                                    загадам   Мiнiстра  адукацыi
                                    i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 20 кастрычнiка 1995 г.  N 410

 УЗГОДНЕНА
 з Мiнiстэрствам аховы здароўя
 Рэспублiкi Беларусь
 Першы намеснiк мiнiстра
                Арэхоўскi У.М.

 з Мiнiстэрствам фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра
                А.I.Сверж

 з Мiнiстэрствам працы
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра
            В.I.Паўлаў

 з Мiнiстэрствам юстыцыi
 Рэспублiкi Беларусь
 Першы намеснiк мiнiстра
              I.С.Андрэеў


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                 аб санаторнай дашкольнай установе

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением Министерства образования от  5
         мая 2005 г. № 34 (зарегистрировано в Национальном реестре -
         № 8/12624 от 26.05.2005 г.)    

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Санаторныя  дашкольныя  ўстановы  для  аслабленых,  часта  i
працягла    хварэючых    дзяцей  i   iнш. *)  з'яўляюцца   лячэбнымi
выхаваўча-навучальнымi ўстановамi для дзяцей ва ўзросце ад 1 года  6
месяцаў да 7 гадоў.
 _____________________________
     *) далей  па  тэксту  называюцца  -   санаторнымi   дашкольнымi
ўстановамi

     2. Санаторныя  дашкольныя  ўстановы  адкрываюцца  пры наяўнасцi
кантынгенту дзяцей,  педагагiчных, медыцынскiх работнiкаў i належнай
базы  для  выхавання,  лячэння i аздараўлення дзяцей з захворваннямi
лёгкiх i верхнiх дыхальных шляхоў,  частымi вострымi  рэспiраторнымi
вiруснымi,    анкагематалагiчнымi,    функцыянальнымi    парушэннямi
шчытападобнай залозы i iнш.

     3. Асноўным тыпам  санаторнай  дашкольнай  установы  з'яўляецца
дзiцячыя  яслi-сад.  Пры  неабходнасцi  на  базе дзiцячых дашкольных
устаноў агульнага прызначэння i iншых могуць быць створаны групы для
аслабленых, часта i працягла хварэючых дзяцей.

     4. Санаторныя дашкольныя ўстановы /групы/ ствараюцца па рашэнню
выканкамаў   мясцовых   Саветаў   дэпутатаў,   органамi    адукацыi,
дзяржаўнымi    прадпрыемствамi,    установамi,   калгасамi,   iншымi
грамадскiмi арганiзацыямi, у падпарадкаванасцi якiх яны знаходзяцца,
па  ўзгадненню  з  органамi аховы здароўя i тэрытарыяльнымi органамi
дзяржсаннагляду.

     5. Санаторныя дашкольныя ўстановы:
     - адкрываюцца ў будынках,  якiя павiнны адпавядаць усiм дзеючым
санiтарна-гiгiенiчным  нормам  i  правiлам  пажарнай  бяспекi,   пры
наяўнасцi неабходнага набору памяшканняў i медыцынскага абсталявання
для правядзення аднаўленчага лячэння i аздараўлення дзяцей;
     - у   адпаведнасцi  з  нормамi  СНiП  павiнны  мець  агароджаны
азелянёны ўчастак,  абсталяваны для  гульнi  i  заняткаў  дзяцей  на
паветры;
     - забяспечваюцца   ўсiм    неабходным    мяккiм    i    цвердым
абсталяваннем, апаратурай, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi, цацкамi
i г.д. - у адпаведнасцi з дзеючымi  нарматывамi  дашкольных  устаноў
агульнага прызначэння.

     6. Харчаванне   дзяцей   у   санаторных   дашкольных  установах
ажыццяўляецца па дзеючых натуральных нормах.  Для дзяцей, якiя маюць
адхiленнi  ў  рабоце  органаў  стрававання,  арганiзуецца  дыетычнае
харчаванне.

     7. Аплата за ўтрыманне дзяцей у санаторных дашкольных установах
/групах/ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

                 II. ПАРАДАК НАКIРАВАННЯ I ПРЫЁМУ Ў
                   САНАТОРНЫЯ ДАШКОЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ

     8. Адбор дзяцей у  санаторныя  дашкольныя  ўстановы  праводзiць
рэабiлiтацыйная камiсiя,  якая арганiзуецца мясцовымi органамi аховы
здароўя пры дзiцячай палiклiнiцы альбо дзiцячым аддзяленнi  агульнай
палiклiнiкi,  у  сельскiх  раёнах  - пры раённай бальнiцы.  У састаў
камiсii   ўваходзiць    гарадскi    /раённы/    педыятр,    загадчык
школьна-дашкольным   аддзяленнем   палiклiнiкi  /намеснiк  галоўнага
ўрача/,  прадстаўнiк аддзела адукацыi,  урач  санаторнай  дашкольнай
установы.  Пры  адборы  дзяцей  у  ведамасныя  санаторныя дашкольныя
ўстановы ў састаў камiсii ўключаецца прадстаўнiк ведамства.
     Дзецi накiроўваюцца на камiсiю па сумеснаму рашэнню ўрача,  якi
абслугоўвае дашкольную ўстанову агульнага  прызначэння,  участковага
педыятра  i  загадчыка  дашкольна-школьнага  аддзялення  палiклiнiкi
/намеснiка галоўнага ўрача/.

     9. У санаторныя дашкольныя ўстановы накiроўваюцца:
     - аслабленыя   дзецi,  якiя  хварэюць  вострымi  рэспiраторнымi
захворваннямi 4 i  больш  разоў  у  год  з  зацяжным  i  ўскладненым
цячэннем на фоне алергii, анемii, рахiта, гiпатрафii i iнш.;
     - дзецi  з  рэцыдывiруючымi  бранхiтамi,  пнеўманiяй  у  перыяд
рэканвамсцэнацыi,   бранхiальнай   астмай   па-за   абвастрэннем,  у
мiжпрыступны перыяд;
     - дзецi    з    выяўленымi    хранiчнымi    ачагамi   iнфекцыi,
падтрымлiваючымi частыя вострыя рэспiраторныя захворваннi i хранiчны
танзiлiт,  атыт,  адэнаiдыд,  субкампенсiраваная i дэкампенсiраваная
форма  карыеса  i  iнш.  /прымаюцца  толькi  пасля  санацыi   ачагоў
iнфекцыi/.
     Адбор i прыём  дзяцей  у  санаторныя  дашкольныя  ўстановы  для
дзяцей,  якiя  перанеслi  анкалагiчна-гематалагiчныя захворваннi,  з
функцыянальнымi   парушэннямi   шчытападобнай   залозы    i    iнш.,
здзяйсняюцца ў адпаведнасцi з медыцынскiмi паказчыкамi.

     10. Не падлягаюць прыёму ў санаторныя дашкольныя ўстановы дзецi
з захворваннямi цэнтральнай нервовай сiстэмы,  хранiчнымi i вострымi
iнфекцыйнымi  захворваннямi  i  дзецi,  якiя маюць значныя парушэннi
слыху  i  мовы,  апорна-рухальнага  апарата,  а  таксама  пакутуючых
небяспечнымi для акружаючых скурна-венерычнымi хваробамi.

     11. Спiсы дзяцей,  адабраных камiсiяй,  з абавязковым указаннем
хатняга адрасу дзiцяцi i месца працы бацькоў накiроўваюцца ў  раённы
/гарадскi/  аддзел адукацыi цi адмiнiстрацыi i прафсаюзнаму камiтэту
прадпрыемства,  установы,  арганiзацыi,   у   падпарадкаваннi   якiх
знаходзяцца санаторныя дашкольныя ўстановы.

     12. Залiчэнне   дзяцей   у   санаторныя   дашкольныя   ўстановы
праводзiцца загадчыкам пры наяўнасцi  пуцёўкi  адпаведнага  раённага
/гарадскога/    аддзела   адукацыi   цi   прадпрыемства,   установы,
арганiзацыi,  падрабязнай выпiскi  з  гiсторыi  развiцця  дзiцяцi  з
заключэннем рэалiбiтацыйнай камiсii,  даведкi аб адсутнасцi кантакту
з  iнфекцыйнымi  хворымi,  прад'яўленнi  пасведчання  аб  нараджэннi
дзiцяцi.

     13. Дзецi   з  санаторных  дашкольных  устаноў  пераводзяцца  ў
дашкольныя  ўстановы  агульнага  прызначэння  на  аснове   сумеснага
заключэння   ўрача,  якi  абслугоўвае  гэтую  санаторную  дашкольную
ўстанову,  участковага  педыятра  i   загадчыка   дашкольна-школьным
аддзяленнем   /намеснiка   галоўнага  ўрача/  палiклiнiкi,  за  якой
замацавана санаторная дашкольная ўстанова.  Звесткi  аб  праведзеным
аздараўленнi  дзяцей  перадаюцца  ў  дашкольныя  ўстановы  агульнага
прызначэння, а таксама ў палiклiнiку па месцы назiрання.

                  III. ПАРАДАК РАБОТЫ I СТРУКТУРА
                САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ /ГРУП/

     14. Санаторныя  дашкольныя ўстановы працуюць,  як правiла,  5-6
дзён у тыдзень з кругласутачным цi 12-гадзiнным наведваннем  дзяцей,
пры неабходнасцi без перапынку на выхадныя i святочныя днi.

     15. У  санаторных дашкольных установах /групах/ устанаўлiваюцца
наступныя нормы напаўняльнасцi груп:
        да 3 гадоў - 10 дзяцей,
        ад 3 да 6-7 гадоў - 15 дзяцей,
        у рознаўзроставай групе - 12 дзяцей.
     Зыходзячы з мясцовых умоў i  наяўнасцi  сродкаў  прадпрыемствы,
ведамствы  i  iншыя  арганiзацыi,  якiя  маюць санаторныя дашкольныя
ўстановы /групы/, могуць памяншаць напаўняльнасць груп.

     16. Працягласць  знаходжання  дзяцей  у  санаторных   установах
/групах/  устанаўлiваецца  рэабiлiтацыйнай  камiсiяй  па медыцынскiх
паказчыках.

     17. За дзiцем на тэрмiн  знаходжання  ў  санаторнай  дашкольнай
установе  захоўваецца  права  на  далейшае  знаходжанне ў дашкольнай
установе агульнага тыпу.


          IV. ЛЯЧЭБНАЯ БАЗА САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
                  I ЛЯЧЭБНАЯ АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ РАБОТА

     18. Лячэбная   база   размяшчаецца    ў    памяшканнях,    якiя
забяспечваюць   вядзенне   фiзiятэрапеўтычных  працэдур,  iнгаляцый,
масажу, заняткаў лячэбнай фiзкультурай, плаваннем.
     Лячэбныя кабiнеты  аснашчаюцца ў адпаведнасцi з iх прызначэннем
фiзiятэрапеўтычнай апаратурай, неабходным абсталяваннем i iнвентаром
для    правядзення    масажу,    загартавання,   заняткаў   лячэбнай
фiзкультурай, навучання дзяцей плаванню i iнш.

     19. Лячэбна-аздараўленчая  i  санiтарна-гiгiенiчная  работа   ў
санаторнай дашкольнай установе ажыццяўляецца ўрачамi-спецыялiстамi i
сярэднiм медыцынскiм персаналам.  Яна вядзецца на аснове  метадычных
рэкамендацый,  загадаў,  iншых  дакументаў,  якiя  выдаюцца органамi
аховы здароўя i адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


        V. КIРАЎНIЦТВА, ШТАТЫ САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ,
                   ПРАВЫ I АБАВЯЗКI СУПРАЦОЎНIКАЎ

     20. Кiраўнiцтва   дзейнасцю   санаторнай   дашкольнай  установы
ажыццяўляе яе загадчык.
     Загадчык прызначаецца   заснавальнiкам   санаторнай  дашкольнай
установы па ўзгадненню з раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.

     21. Структура i штатны расклад санаторнай  дашкольнай  установы
вызначаецца  самастойна  загадчыкам  у межах сродкаў,  выдзеленых на
аплату працы i разлiчанных  па  штатных  нарматывах  для  дашкольных
устаноў агульнага тыпу.
     Прыкладныя штатныя   нарматывы   па   медыцынскiх    работнiках
разлiчваюцца ў адпаведнасцi з дадаткам.
     Для работы  ў  санаторных  дашкольных   установах   выдзяляюцца
найбольш квалiфiкаваныя ўрачы-педыятры.
     Тэрытарыяльная дзiцячая  палiклiнiка  арганiзойвае кансультацыi
ўрачоў-спецыялiстаў,           лабараторныя            даследаваннi,
кансультацыйна-метадычную   дапамогу   iнстытутаў,  рэспублiканскiх,
абласных дзiцячых бальнiц.

     22. Кiраўнiцтва  ўсёй дзейнасцю санаторнай дашкольнай установы,
правы  i   функцыянальныя   абавязкi   яго   супрацоўнiкаў,   акрамя
медыцынскiх сясцёр, якiя непасрэдна выконваюць лячэбна-аздараўленчыя
мерапрыемствы,  i ўрача,  якi выдзелены для работы ў гэтай установе,
вызначаны Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе.

     23. Урач-педыятр  санаторнай  дашкольнай  ўстановы незалежна ад
тыпу i назвы:
     - кiруецца  ў сваёй рабоце загадамi,  iнструкцыямi вышэйстаячых
органаў аховы здароўя i службовых асоб;
     - праводзiць   агляд   дзяцей   у   прысутнасцi   педагога  пры
паступленнi ў дашкольную ўстанову;  ацэньвае стан здароўя дзiцяцi на
аснове   аб'ектыўных   даных   агляду,   медыцынскай   дакументацыi,
анамнестычных даных;
     - складае   iндывiдуальны  план  назiрання  за  станам  здароўя
дзiцяцi i яго аздараўлення,  вызначае адпаведны  рэжым,  харчаванне,
аздараўленчыя мерапрыемствы; у працэсе далейшага назiрання за дзiцем
уносiць неабходную карэкцыю ў iх выкананнi;
     - дае  рэкамендацыi  па  фiзiчнаму  выхаванню  i  загартоўванню
дзяцей,     кантралюе     правядзенне     фiзкультурна-аздараўленчых
мерапрыемстваў,   вызначае   адпаведнасць  фiзiчнай  нагрузкi  стану
здароўя дзяцей;
     - укараняе   ў   практыку  работы  сучасныя  эфектыўныя  метады
аднаўленчага лячэння дзяцей;
     - у  тэрмiны,  устаноўленыя органамi аховы здароўя,  праводзiць
планавыя  прафiлактычныя  агляды  дзяцей   /па   паказаннях   агляды
праводзяцца ў iндывiдуальныя тэрмiны/;
     - назначае    неабходныя    лабараторныя    i     дыягнастычныя
даследаваннi;
     - вядзе або  ажыццяўляе  сiстэматычны  кантроль  за  выкананнем
рэжыму,    арганiзацыяй   рацыянальнага   харчавання,   правядзеннем
комплексу прафiлактычных i аздараўленчых мерапрыемстваў з дзецьмi;
     - ацэньвае эфектыўнасць аздараўленчых мерапрыемстваў;
     - адзiн раз у 3 месяцы дакладвае  загадчыку  дашкольна-школьным
альбо педыятрычным аддзяленнем па падпарадкаванасцi аб стане здароўя
дзяцей, наяўнасцi захворвання i мерах, што прымаюцца па яе знiжэнню;
     - рэгулярна   праводзiць   з  работнiкамi  ўстаноў  заняткi  па
пытаннях арганiзацыi харчавання,  аздараўлення дзяцей,  прафiлактыкi
розных   захворванняў   i   атручванняў,   санiтарна-гiгiенiчнага  i
супрацьэпiдэмiялагiчнага  рэжыму,  санiтарна-асветную  работу  сярод
бацькоў;
     - пастаянна пашырае ўзровень тэарэтычных  i  практычных  ведаў,
прафесiйнай падрыхтоўкi сярэдняга медыцынскага персаналу.

     24. На   пасады   медыцынскiх   сясцёр,   што      ажыццяўляюць
лячэбнапрафiлактычныя мерапрыемствы,  фiзiятэрапеўтычныя  працэдуры,
загартоўванне,  фiтатэрапiю,  масаж i iнш.  назначаюцца асобы,  якiя
маюць  сярэднюю  медыцынскую  адукацыю.   Пры   ўмовах   праходжання
спецыяльнай падрыхтоўкi яны могуць правадзiць лячэбную фiзкультуру з
дзецьмi.
     Акрамя таго, на пасаду iнструктара ЛФК могуць прынiмацца асобы,
якiя маюць вышэйшую педагагiчную адукацыю i  квалiфiкацыю  метадыста
цi iнструктара ЛФК.
     Аб'ём iх працы  (нагрузка)  устанаўлiваецца  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi нарматывамi.
     Медыцынскiя сёстры   i   iнструктары   ЛФК,   якiя   выконваюць
лячэбнааздараўленчыя  мерапрыемствы,  у  сваёй рабоце кiруюцца гэтым
Палажэннем,      службовай      iнструкцыяй      для       персаналу
амбулаторна-палiклiнiчных   устаноў,   загадамi   i  распараджэннямi
вышэйстаячых органаў аховы здароўя i службовых асоб;
     у адпаведнасцi  з  ускладзенымi  абавязкамi па назначэнню ўрача
праводзяць фiзiятэрапеўтычныя працэдуры,  iнгаляцыi,  масаж, заняткi
лячэбнай фiзкультурай i г.д.;
     назiраюць за  станам  дзяцей  у   час   правядзення   працэдур,
паведамляюць урачу аб усiх зменах у стане здароўя дзiцяцi;
     вядуць устаноўленую медыцынскую дакументацыю.

     25. Кiраўнiцтва дзiцячай палiклiнiкi  /галоўны  ўрач,  загадчык
дашкольнашкольным  аддзяленнем/ ажыццяўляюць сiстэматычны кантроль i
нясуць асабiстую адказнасць за правiльную арганiзацыю i  правядзенне
ўсяго комплексу лячэбна-аздараўленчых мерапрыемтваў,  накiраваных на
карэкцыю адхiленняў у  стане  здароўя  дзяцей,  укараненне  сучасных
метадаў   лячэння,  павышэнне  квалiфiкацыi  медыцынскiх  работнiкаў
санаторных дашкольных устаноў; праводзяць аналiз эфектыўнасцi работы
санаторнай дашкольнай установы па аздараўленнi дзяцей.

     26. Аплата  працы  i працягласць чарговых адпачынкаў работнiкаў
санаторных дашкольных  устаноў,  устанаўлiваецца  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi заканадаўчымi актамi.


                   VI. ФIНАНСАВАННЕ I СПРАВАЗДАЧА
                   САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     27. Фiнансаванне  санаторнай  дашкольнай  установы  вядзецца  ў
адпаведнасцi  з  устаноўленай сметай за кошт сродкаў бюджэту органаў
адукацыi цi  прадпрыемства /арганiзацыi/,  у  падпарадкаваннi  якога
знаходзiцца  дашкольная  ўстанова,  а  таксама  за  кошт бацькоўскай
платы, дадатковых адукацыйных паслуг i iншых сродкаў, атрыманне якiх
не забаронена дзеючым заканадаўствам.

     28. Санаторная   дашкольная   ўстанова   мае   зацверджаны   ва
ўстаноўленым  парадку  гадавы  каштарыс  расходаў  з   паквартальнай
разбiўкай з адпаведнымi разлiкамi да яе.
     У каштарысе   разам   з   iншымi   расходамi   прадугледжваюцца
асiгнаваннi   на   абсталяванне  лячэбнай  базы  i  набыццё  лекавых
прэпаратаў.
     Загадчык    санаторнай    дашкольнай    установай    з'яўляецца
распарадчыкам крэдытаў.

     29. Санаторная  дашкольная  ўстанова   вядзе   дакументацыю   ў
адпаведнасцi з зацверджанай наменклатурай i прадстаўляе зацверджаную
фiнансавую i статыстычную справаздачу  ва  ўстаноўленыя  тэрмiны  па
падпарадкаванасцi.


          VII. КАНТРОЛЬ I КIРАЎНIЦТВА ДЗЕЙНАСЦЮ САНАТОРНЫХ
                         ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     30. Метадычнае кiраўнiцтва i забеспячэнне педгагiчнымi  кадрамi
санаторных  дашкольных  устаноў,  незалежна ад iх падпарадкаванасцi,
ажыццяўляюць органы адукацыi.

     31. Лячэбна-прафiлактычную  работу  з  дзецьмi  i  забеспячэнне
санаторных дашкольных устаноў медыцынскiмi кадрамi, незалежна ад яго
падпарадкаванасцi, ажыццяўляюць органы аховы здароўя.

     32. Кiраўнiцтва i кантроль за  фiнансава-гаспадарчай  дзейнасцю
санаторных  дашкольных  устаноў  усiх  тыпаў  i назваў ажыццяўляецца
органамi адукацыi i арганiзацыямi ў залежнасцi ад  падпарадкаванасцi
санаторнай дашкольнай установы.

                                    Дадатак

                                    да Прыкладнага палажэння аб
                                    санаторнай дашкольнай установе

                    ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ
        медыцынскiх работнiкаў санаторных дашкольных устаноў

 ---T----------------T----------------T--------------------------¬
  N ¦ Назва пасады   ¦   Колькасць    ¦         Заўвагi          ¦
 ---+----------------+----------------+---------------------------

 1.  Урач-педыятр        О,25 стаўкi     але не больш 1,5 стаўкi
                         з разлiку на    на ўстанову
                         2
                         групы

 2.  Медыцынская         О,25 стаўкi     але не больш 2 ставак
     сястра-масажыст     на              на ўстанову
                         групу

 3.  Медыцынская сястра  О,25 стаўкi     але не больш 1,5 стаўкi
     па фiзiятэрапii     на 1            на ўстанову
                         групу

 4.  Медыцынская сястра  О,25 стаўкi     але не больш 1 стаўкi на
     па водпуску         на 1            ўстанову /гэта пасада
     iнгаляцый, цеплавых групу           ўводзiцца пры наяўнасцi
     працэдур i                          iнгаляторыя, устаноўкi для
     кiслародных                         кiслародных кактэйляў/
     кактэйляў

 5.  Iнструктар ЛФК      0,25 стаўкi     але не больш  1 стаўкi на
                         на 1            ўстанову
                         групу


 Заўвагi:
     1. Прыкладныя  штатныя  нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы i  зацвярджэннi  штатаў  санаторных
дашкольных устаноў з улiкам мясцовых умоў.


                                      Дадатак 1

                                      да Прыкладнага  палажэння аб
                                      санаторнай дашкольнай установе


                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
  рэкамендуемых метадаў лячэння i фiзiятэрапеўтычнага абсталявання
             для санаторных дзiцячых дашкольных устаноў

         1. Санаторныя дашкольныя ўстановы для часта i працягла
                          хварэючых дзяцей

 1. Аэразольтэрапiя        Туман-1, Туман-2, VIIП-1, IЗI-50, IЗI-3,
                           Томек-аз
 2. Уф-апрамянiцель        УГД-2, УГД-3/для агульнага апрамянення
                           групавога/, УГН-1/для групавых
                           лакалiзаваных апрамяненняў/

 3. Тубусны кварц          БОП-4/для лакалiзаваных апрамяненняў,
                           ЭОД-1%, ОКР-21/агульнае
                           iндывiдуальнае апрамяненне/

 4. Электрафарэз           "Паток-1"

 5. Масаж, ЛФК, дыхальная
    гiмнастыка

 6. Водалячэбныя            плаванне i заняткi ў басейне,
    працэдуры               душ/дажджавы/,
                            агульныя ванны лекавыя/хвойныя,
                            валяр'янавыя, йёдабромныя i г.д./
                            мiнеральныя, мiнеральныя газавыя

 7. Цеплалячэнне            сауна
                            парафiна-азакерытавыя аплiкацыi

 8. Фiтатэрапiя

         2. Для санаторных дашкольных устаноў з эндакрыннай
                     паталогiяй/цукравы дыябет/

 1. Iндуктатэрмiя            IКВ-4

 2. Нiзкачастотная          "Полюс-1" цi "Полюс-2", "Полюс-101"
    магнiтатэрапiя

 3. Аэразольтэрапiя         "Туман-1", "Туман-2", VIIП-1, IЗI-50,
                            IЗI-3, Тамех-аз

 4. Уф-апрамяненне          агульнае групавое-УГД-2, УГД-3,
                            агульнае iндывiдуальнае -ЭОД-10, ОКР-21,
                            лакалiзаванае-БОП-4, УГН-1

 5. Ультравысокачастотная   УВЧ-30, "Ундатерм"

 6. Прыём   мiнеральнай   вады  унутр  /гiдракарбанатныя, хларыдныя,
    сульфатныя,  натрыевыя,  кальцыевыя,  магнiевыя воды  сярэдняй i
    малай  мiнералiзацыi  i рН 6,8 i больш 2-3 разы ў дзень за 10-30
    па 1/3 шклянкi на прыём/.

 7. Агульныя ванны:  мiнеральныя, мiнеральныя газавыя  /вуглякiслыя,
    сульфiдныя, лекавыя/.

 8. Фiтатэрапiя.

 9. Плаванне ў басейне, ЛФК у вадзе, фiзiчныя практыкаваннi ў вадзе.

 10. Масаж

 11. ЛФК

          3. Для санаторных дашкольных устаноў для дзяцей
                          з анкапаталогiяй

 1. Аэразольтэрапiя           "Туман-1", "Туман-2", "УIIП-1",
                              IЗI-50, IЗI-3, "Тамех-аз"

 2. Нiзкачастотная            "Полюс-1" цi "Полюс-2", цi
   магнщтатэрапiя             "Полюс-101"

 3. УФ-апрамяненне            БОП-4, УГН-1
    лакалщзаванае

 4. Плаванне ў басейне, заняткi фiзiчнымi практыкаваннямi ў вадзе

 5. Фiтатэрапiя

 6. ЛФК

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1139/12.
 Дата:  08.11.95 г.  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы