Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа

НАЙТИ ДОКУМЕНТ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 12 сентября 1995 г. №356 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублiкi Беларусь па гуманiтарных, прыродазнаўчых i тэхнiчных навуках"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     12 верасня 1995 г. № 356

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ КОНКУРСЕ НАВУКОВЫХ РАБОТ
СТУДЭНТАЎ ВНУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ГУМАНIТАРНЫХ,
ПРЫРОДАЗНАЎЧЫХ I ТЭХНIЧНЫХ НАВУКАХ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу приказом Министерства образования от 26 января
         2006 г. № 44   

     З мэтай   упарадкавання   пытанняў  арганiзацыi  i  правядзення
рэспублiканскага  конкурсу  на  лепшую  навуковую  работу  студэнтаў
загадваю:
     1. Зацвердзiць Палажэнне аб конкурсе навуковых работ  студэнтаў
вышэйшых  навучальных  устаноў  Рэспублiкi Беларусь па гуманiтарных,
прыродазнаўчых i тэхнiчных навуках (дадатак 1).
     2. Лiчыць страцiўшым сiлу Палажэнне аб рэспублiканскiм конкурсе
на лепшую навуковую работу студэнтаў па прыродазнаўчых,  тэхнiчных i
гуманiтарных навуках,  зацверджанае  загадам-пастановай Мiнiстэрства
вышэйшай i сярэдняй нацыянальнай адукацыi  БССР  ад  18  кастрычнiка
1984 г. № 106/с-40/13а/24.
     3. Зацвердзiць  iнструкцыю  па  афармленнi   навуковых   работ,
вылучаных  на  конкурс  навуковых  работ  студэнтаў  ВНУ  Рэспублiкi
Беларусь  па  гуманiтарных,  прыродазнаўчых  i   тэхнiчных   навуках
(дадатак 2).

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Загад Мiнiстэрства
                                                 адукацыi i навукi
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 12.09.1995 № 356

                             ПАЛАЖЭННЕ
           аб конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых
      навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь па гуманiтарных,
                 прыродазнаўчых i тэхнiчных навуках

                     1. Мэты i задачы конкурсу

     1.1. Конкурс навуковых  работ  студэнтаў  вышэйшых  навучальных
устаноў   Рэспублiкi  Беларусь  па  гуманiтарных,  прыродазнаўчых  i
тэхнiчных навуках (далей па тэксту - конкурс) праводзiцца кожны  год
з  мэтай  актывiзацыi  навуковай  работы студэнтаў,  якая з'яўляецца
адным   з   эфектыўных   сродкаў   павышэння   якасцi    падрыхтоўкi
высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў.
     1.2. Асноўнымi задачамi конкурсу з'яўляюцца:
     1.2.1. стымуляванне навукова-практычнай дзейнасцi студэнтаў;
     1.2.2. паглыбленне   тэарэтычнай   i   практычнай   падрыхтоўкi
студэнтаў,  развiццё  iх  творчай  думкi  i  iмкнення да пастаяннага
ўдасканалення ведаў з ўлiкам патрабаванняў сучаснай навукi, тэхнiкi,
вытворчасцi i перспектыў iх развiцця;
     1.2.3. далейшае  ўзмацненне   ўзаемасувязi   навуковай   работы
студэнтаў з вучэбным працэсам;
     1.2.4. садзейнiчанне  больш   эфектыўнаму   вырашэнню   праблем
навуковай  падрыхтоўкi  бакалаўраў  i  магiстраў  пры  пераходзе  на
двухступенную сiстэму навучання.

            2. Агульныя арганiзацыйныя пытаннi конкурсу

     2.1. Конкурс   навуковых   работ   студэнтаў    ВНУ    Беларусi
арганiзуецца i праводзiцца ў кастрычнiку-лiстападзе кожнага года.
     2.2. Чарговы конкурс аб'яўляецца загадам Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  у вераснi бягучага года.  У загадзе ўказваюцца
раздзелы навукi i тэхнiкi,  па якiх ствараюцца  конкурсныя  камiсii;
вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiм даручана правядзенне конкурсу па
адпаведных раздзелах; старшынi i сакратары конкурсных камiсiй; склад
Аргкамiтэта.
     2.3. Арганiзацыйнае i навукова-метадычнае кiраўнiцтва конкурсам
ажыццяўляюць    Аргкамiтэт    i    Беларускi   каардынацыйны   цэнтр
навукова-даследчай работы студэнтаў.
     У склад  Аргкамiтэту  ўключаюцца  старшынi  конкурсных камiсiй,
прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  Беларускага
каардынацыйнага   цэнтра  НДРС,  а  таксама  iншых  мiнiстэрстваў  i
арганiзацый.
     2.4. Старшынi   i   адказныя   сакратары   конкурсных   камiсiй
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе
прапаноў     рэктараў     (прарэктараў    па    навуковай    рабоце)
ВНУ-арганiзатараў конкурсу.
     2.5. Конкурсныя   камiсii  па  адпаведных  раздзелах  навукi  i
тэхнiкi   фармiруюцца    старшынямi    гэтых    камiсiй    з    лiку
навукова-педагагiчных   супрацоўнiкаў   ВНУ-арганiзатараў  конкурсу,
вядучых   спецыялiстаў   iншых   навучальных   устаноў,    галiновых
навукова-даследчых    iнстытутаў    i    прадстаўнiкоў   прамысловых
прадпрыемстваў адпаведнага профiлю.
     Склад конкурснай камiсii зацвярджаецца загадам рэктара вышэйшай
навучальнай  установы,  якой  даручана   правядзенне   конкурсу   па
адпаведнаму раздзелу.
     2.6. Вынiкi  конкурсу  падводзяцца  не  пазней  25  снежня   на
пасяджэннi Аргкамiтэта i зацвярджаюцца загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь,  праект якога  рыхтуе  Беларускi  каардынацыйны
цэнтр НДРС.
     2.7. Выдаткi на  правядзенне  конкурсу  ажыццяўляюцца  за  кошт
сродкаў,  выдзяляемых  для  гэтай  мэты  Беларускаму каардынацыйнаму
цэнтру НДРС Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама
iншымi  мiнiстэрствамi,  у чыё падпарадкаванне ўваходзяць ВНУ,  якiя
ўдзельнiчаюць у конкурсе;  сродкаў спонсараў  конкурсу,  дабрачынных
арганiзацый i, часткова, за кошт сродкаў ВНУ-арганiзатараў.

            3. Прадстаўленне работ для ўдзелу ў конкурсе

     3.1. У  конкурсе  могуць  удзельнiчаць  студэнты  i  студэнцкiя
калектывы дзяржаўных i  недзяржаўных  вышэйшых  навучальных  устаноў
Рэспублiкi Беларусь, а таксама студэнты замежных краiн.
     Удзельнiкамi конкурсу могуць быць i выпускнiкi, закончыўшыя ВНУ
ў год правядзення конкурсу.
     3.2. На конкурс прадстаўляюцца завершаныя навукова-даследчыя  i
даследча-канструктарскiя   работы  студэнтаў,  якiя  ўяўляюць  сабой
самастойна  выкананыя даследаваннi  i  распрацоўкi   па   актуальных
праблемах гуманiтарных, прыродазнаўчых i тэхнiчных навук.
     3.3. Работы,  прадстаўляемыя на конкурс, як правiла, вылучаюцца
на   студэнцкiх   навуковых   канферэнцыях  або  конкурсах  вышэйшых
навучальных устаноў з разлiку 6-8 работ  на  кожную  1000  студэнтаў
усiх  форм  навучання.  Навуковыя  работы  на конкурс могуць таксама
вылучацца Дзяржаўнымi экзаменацыйнымi камiсiямi па абароне дыпломных
работ.
     Вылучаныя на конкурс работы павiнны мець рэкамендацыю Савета па
НДРС ВНУ (факультэта).
     3.4. Навуковыя  работы  студэнтаў  накiроўваюцца  ў  конкурсныя
камiсii  да  30  кастрычнiка  (тэрмiн  прадстаўлення  вызначаецца па
паштоваму штэмпелю).
     3.5. Прыём  навуковых  работ,  прадстаўленых  пазней  указанага
тэрмiну,  ажыццяўляецца ў парадку выключэння па  рашэнню  конкурснай
камiсii  пры  ўмове,  што  гэта  не  прывядзе  да  змянення тэрмiнаў
прадстаўлення  ў  Беларускi  каардынацыйны  цэнтр   НДРС   вынiковай
справаздачы камiсii.
     3.6. На конкурс пад дэвiзам прадстаўляюцца пераплеценыя  першыя
экзэмпляры  нерэфератыўных  навуковых работ на беларускай або рускай
мове,  надрукаваныя  праз  паўтара  iнтэрвалы   ў   адпаведнасцi   з
iнструкцыяй па афармленнi студэнцкiх работ, накiроўваемых для ўдзелу
ў конкурсе.  Колькасць аўтараў адной работы  не  павiнна  перавышаць
трох  асоб.  Аб'ём тэкставай часткi работы (без дадаткаў) не павiнен
перавышаць 50 старонак машынапiснага тэксту для работ  гуманiтарнага
профiлю  i  30-35  старонак - для работ прыродазнаўчага i тэхнiчнага
профiлю. Макеты i экспанаты на конкурс не прадстаўляюцца.
     3.7. Да  работы  павiнен  быць  прыкладзены  водзыў  навуковага
кiраўнiка i, калi маюцца, матэрыялы,  пацвярджаючыя iх  навуковую  i
практычную   значнасць   (акты   аб   укараненнi,   копii  патэнтаў,
апублiкаваных  артыкулаў  або  тэзiсаў  дакладаў).  Гэтыя  матэрыялы
павiнны  быць змешчаны ў дадатку да работы i збрушараваны разам з яе
асноўнай часткай.
     3.8. У  асобным  канверце  пад  дэвiзам  работы  ў надрукаваным
выглядзе прадстаўляюцца звесткi аб аўтары (аўтарах) i  аб  навуковым
кiраўнiку  (кiраўнiках)  з  рэкамендацыяй  Савета  па  НДРС вышэйшай
навучальнай установы (факультэта) аб вылучэннi работы на  конкурс  з
указаннем  раздзела  конкурсу  па  адпаведнай  форме (дадатак 1),  а
таксама спiс  надрукаваных  навуковых  цi  дэпанiраваных  артыкулаў,
тэзiсаў  дакладаў,  атрыманых  патэнтаў  i копiй актаў аб укараненнi
вынiкаў работы ў вытворчасць або навучальны працэс.
     3.9. У  тым  выпадку,  калi  работы прадстаўляюцца з парушэннем
Палажэння аб конкурсе i  iнструкцыi  аб  iх  афармленнi,  конкурсная
камiсiя  мае права адхiлiць работы ад удзелу ў конкурсе i вярнуць iх
(з абавязковым указаннем прычын) у адпаведную  вышэйшую  навучальную
ўстанову.

                          4. Разгляд работ

     4.1. Паступаючыя   ў   конкурсную   камiсiю   навуковыя  работы
студэнтаў рэгiструюцца (дадатак 2) i прагледжаваюцца сакратаром  або
старшынёй камiсii. Пасля гэтага работы накiроўваюцца на рэцэнзаванне
(дадатак 3).
     4.2. Навуковыя  работы  студэнтаў ВНУ-арганiзатараў адпаведнага
раздзела конкурсу абавязкова праходзяць знешняе рэцэнзаванне.
     4.3. Рэцэнзенты,   разглядаючы  конкурсныя  работы,  ацэньваюць
актуальнасць  i  арыгiнальнасць  тэарэтычных   i   эксперыментальных
даследаванняў,  ступень практычнага выкарыстання атрыманых вынiкаў у
народнай гаспадарцы  або  навучальным  працэсе  i,  нарэшце,  якасць
афармлення   работ.   Асаблiвая   ўвага  звяртаецца  на  вынiковасць
даследаванняў,  наяўнасць   надрукаваных   артыкулаў   або   тэзiсаў
дакладаў,  патэнтаў  на вынаходнiцтва.  Пры гэтым патрэбна кiравацца
Памяткай  рэцэнзенту  (дадатак  4)  i  адпаведнай  формай   рэцэнзii
(дадатак 5).
     4.4. Пасля  атрымання рэцэнзiй работы прадстаўляюцца на разгляд
конкурснай камiсii.
     4.5. На   аснове   адпаведных   рэцэнзiй    камiсiя    адкрытым
галасаваннем, простай большасцю галасоў, пры наяўнасцi на пасяджэннi
не менш 2/3 складу,  вырашае пытанне аб рэкамендацыi  той  цi  iншай
работы   да  ўзнагароджання.  Пры  роўнай  колькасцi  галасоў  голас
старшынi камiсii з'яўляецца рашаючым.
     Рашэнне конкурснай камiсii з'яўляецца канчатковым.
     4.6. Прапановы   аб  узнагароджаннi  работ  конкурсная  камiсiя
афармляе пратаколам (дадатак 6) за  подпiсам  усiх  членаў  камiсii,
якiя ўдзельнiчалi ў пасяджэннi.
     4.7. Вынiкi   сваёй   работы   конкурсная   камiсiя    афармляе
справаздачай,  якая  накiроўваецца  ў  Беларускi каардынацыйны цэнтр
навукова-даследчай работы студэнтаў у тэрмiн,  што ўказаны ў загадзе
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь аб правядзеннi чарговага
конкурсу.
     4.8. Справаздача  ў  адным экзэмпляры павiнна ўключаць пратакол
конкурснай камiсii па раздзелу,  агульныя звесткi  аб  сваёй  рабоце
(дадатак 7).
     4.9. Навуковыя работы студэнтаў,  якiя ўдзельнiчалi ў конкурсе,
конкурсныя  камiсii  ў  месячны тэрмiн вяртаюць вышэйшым навучальным
установам з iндывiдуальнымi  рэцэнзiямi  i  iнфармацыяй  аб  вынiках
удзелу адпаведных ВНУ ў конкурсе (дадатак 8).

          5. Узнагароджанне аўтараў лепшых навуковых работ

     5.1. Работы,  набраўшыя  33  i  больш балаў,  прадстаўляюцца да
ўзнагароджання Дыпломам Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь
першай ступенi;  работы,  якiя набралi ад 29 да 32 балаў, - Дыпломам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь другой ступенi  i  работы,
набраўшыя  ад  25  да  28  балаў,  -  Дыпломам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь трэцяй ступенi.
     Работы, набраўшыя ад 20 да 24 балаў,  могуць быць рэкамендаваны
для заахвочвання па месцу навучання iх аўтараў.
     5.2. Аўтарам лепшых навуковых работ,  узнагароджаных  Дапломамi
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь першай,  другой i трэцяй
ступенi, надаецца званне "Лаўрэат конкурсу навуковых работ студэнтаў
Беларусi 199___ года".
     5.3. Аўтарам   навуковых   работ,   узнагароджаных    Дапломамi
Мiнiстэрства    адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   першай   ступенi,
выплачваецца аднаразовая грашовая  прэмiя  за  кошт  стыпендыяльнага
фонду  адпаведнай  навучальнай  установы,  памер  якой  указваецца ў
загадзе Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  аб  правядзеннi
конкурсу, або ў матэрыялах, якiя дапаўняюць гэты загад.
     5.4. Прысваенне   звання  лаўрэата  адзначаецца  ў  дадатку  да
дыплома ў выглядзе запiсу:  "У адпаведнасцi з  загадам  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь   ад   "____"________________ 199___ г.
№ ___ (прозвiшча, iмя,  iмя па бацьку) з'яўляецца лаўрэатам конкурсу
навуковых  работ  студэнтаў ВНУ Рэспублiкi Беларусь па гуманiтарных,
прыродазнаўчых i тэхнiчных навуках 199___ года".
     5.5. Лаўрэаты  конкурсу,  якiя  паступаюць  у аспiрантуру,  пры
iншых роўных умовах маюць права на першачарговае залiчэнне.
     5.6. Для  актывiзацыi  навукова-даследчай  работы  студэнтаў  i
стымулявання ўдзельнiкаў     конкурсу ў вераснi-кастрычнiку  кожнага
года    Беларускiм    каардынацыйным    цэнтрам   НДРС   праводзiцца
Рэспублiканская  навуковая  канферэнцыя   студэнтаў   i   аспiрантаў
Беларусi  з удзелам лаўрэатаў конкурсу,  па матэрыялах якой выдаецца
зборнiк навуковых артыкулаў.
     5.7. Навуковыя кiраўнiкi конкурсных работ, адзначаных Дапломамi
Мiнiстэрства    адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   першай   ступенi,
узнагароджваюцца Дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
i  грашовай  прэмiяй,  памер  i  крынiцы  выплаты  якой указваюцца ў
загадзе Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  аб  правядзеннi
чарговага конкурсу, або ў матэрыялах, якiя дапаўняюць гэты загад.
     5.8. Для   ўзнагароджання  аўтараў  лепшых  навуковых  работ  i
навуковых  кiраўнiкоў  на  чарговы  конкурс  могуць   устанаўлiвацца
спецыяльныя  ўзнагароды  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
Беларускага   каардынацыйнага   цэнтра   навукова-даследчай   работы
студэнтаў,  iншых мiнiстэрстваў, арганiзацый i ўстаноў, Нацыянальнай
акадэмii навук Рэспублiкi Беларусь, спонсараў конкурсу.

                                                           Дадатак 1

                              ЗВЕСТКI

аб аўтары i кiраўнiку навуковай работы _____________________________
                                               (назва работы)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
прадстаўленай у  199___ годзе  на  конкурс навуковых работ студэнтаў
ВНУ Рэспублiкi Беларусь на гуманiтарных,  прыродазнаўчых i тэхнiчных
навуках пад дэвiзам ________________________________________________

                               Аўтар

1. Прозвiшча _______________________________________________________
2. Iмя, iмя па бацьку ______________________________________________
3. Назва ВНУ _______________________________________________________
____________________________________________________________________
4. Факультэт, курс _________________________________________________
____________________________________________________________________
5. Надрукавана работ (усяго) _______________________________________
У тым лiку:
- навуковых артыкулаў ______________________________________________
- тэзiсаў дакладаў _________________________________________________
6. Атрыманы патэнт _________________________________________________
                                   (нумар, год)
7. Звесткi аб укараненнi ___________________________________________
____________________________________________________________________
7. Дамашнi адрас ___________________________________________________
____________________________________________________________________

                         Навуковы кiраўнiк

1. Прозвiшча _______________________________________________________
2. Iмя, iмя па бацьку ______________________________________________
3. Вучоная ступень, званне _________________________________________
4. Займаемая пасада, месца працы ___________________________________
____________________________________________________________________
5. Дамашнi адрас ___________________________________________________
____________________________________________________________________
     Работа рэкамендавана для ўдзелу ў конкурсе на пасяджэннi Савета
па НДРС ____________________________________________________________
                 (назва ВНУ або факультэта, i ВНУ)
____________________________________________________________________

"____"________________ 199__ г. пратакол № ____.

Старшыня Савета па НДРС    ________            _____________________
                           (подпiс)            (прозвiшча, iнiцыялы)

                                                           Дадатак 2

                               ФОРМА
    ўлiку навуковых работ студэнтаў ВНУ Беларусi, паступiўшых у
                         конкурсную камiсiю
*                                                                  &
---T---------------T------T---------T----------T------------T-------T---------T----------
   ¦Назва i паштовы¦      ¦  Дата   ¦  Дата    ¦   Вынiкi   ¦ Дата  ¦  Дата   ¦
   ¦   адрас ВНУ,  ¦Дэвiз ¦адпраўкi ¦атрымання ¦папярэдняга ¦адпраў-¦атрымання¦Заключэнне
 № ¦ прадставiўшай ¦работы¦ работы  ¦ работы   ¦разгледжання¦кi  на ¦рэцэнзii,¦конкурснай
п/п¦  навуковую    ¦      ¦  (па    ¦конкурснай¦   работы   ¦рэцэн- ¦яе змест ¦ камiсii
   ¦   работу      ¦      ¦паштоваму¦ камiсiяй ¦   (змест   ¦ зiю   ¦         ¦
   ¦               ¦      ¦штэмпелю)¦          ¦ парушэння  ¦       ¦         ¦
   ¦               ¦      ¦         ¦          ¦Палажэння аб¦       ¦         ¦
   ¦               ¦      ¦         ¦          ¦ конкурсе)  ¦       ¦         ¦
---+---------------+------+---------+----------+------------+-------+---------+----------

 1.
 2.

Сакратар конкурснай камiсii         ________   _____________________
                                    (подпiс)   (прозвiшча, iнiцыялы)

                                                           Дадатак 3

                            НАКIРАВАННЕ
             на рэцэнзаванне навуковых работ студэнтаў

                                            ________________________
                                            ________________________
                                            ________________________

     Конкурсная камiсiя па раздзелу ________________________________
                                           (назва раздзела)
____________________________________________________________________
просiць Вас прарэцэнзаваць наступныя работы пад дэвiзамi: __________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Пры рэцэнзаваннi прашу  Вас  кiравацца  памяткай  рэцэнзенту  i
адпаведнай формай рэцэнзii.
     Рэцэнзii ў двух экзэмплярах разам з адпаведнымi работамi  прашу
накiраваць у конкурсную камiсiю не пазней "____"___________ 199__ г.
па адрасу:
____________________________________________________________________
                  (паштовы адрас ВНУ-арганiзатара)
____________________________________________________________________

Дадатак: 1. памятка рэцэнзенту;
         2. форма рэцэнзii ў ____ экз.;
         3. навуковыя работы студэнтаў ____ экз.

Старшыня
конкурснай камiсii              ________       _____________________
                                (подпiс)       (прозвiшча, iнiцыялы)

"____"_______________ 199__ г.

                                                           Дадатак 4

                              ПАМЯТКА
      рэцэнзенту навуковых работ студэнтаў Рэспублiкi Беларусь

     У адпаведнасцi   з  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь ад "____" верасня 199 __ г. № ____ у кастрычнiку-лiстападзе
праводзiцца конкурс навуковых работ студэнтаў Рэспублiкi Беларусь па
гуманiтарных, прыродазнаўчых i тэхнiчных навуках.
     Усебаковая i крытычная ацэнка прадстаўленых  на  конкурс  работ
мае   важнае  значэнне  для  прыняцця  аб'ектыўнага  рашэння  аб  iх
навуковай i практычнай  значнасцi  i  ступенi  заахвочвання  аўтараў
работ.
     Пры рэцэнзаваннi работ Аргкамiтэт конкурсу  просiць  карыстацца
наступнымi рэкамендацыямi:
     1. Актуальнасць тэмы даследаванняў ацэньваецца ад 1 да 3 балаў.
     2. Навуковая  навiзна  i  арыгiнальнасць  iдэй,  пакладзеных  у
аснову выкананых даследаванняў, - ад 5 да 12 балаў.
     3. Тэарэтычная  i практычная значнасць атрыманых вынiкаў - ад 5
да 10 балаў.
     4. За якаснае афармленне работы налiчваецца 1 або 2 балы.
     Пры гэтым  за  кожны  надрукаваны артыкул у навуковых часопiсах
або зборнiках навуковых работ дадаткова налiчваецца  3  балы,  а  за
кожны надрукаваны тэзiс даклада - 2 балы.
     Работам, якiя  выкананы  на   ўзроўнi   вынаходнiцтва   (маецца
патэнт),  дадаткова  налiчваецца  5  балаў.  За работы,  вынiкi якiх
укаранёны ў вытворчасць, - 3 балы, а ў навучальны працэс - 2 балы.
     Прычым укараненне  ў  вытворчасць або навучальны працэс павiнна
быць пацверджана актам,  якi падпiсваецца членамi адпаведнай камiсii
i    зацвярджаецца    кiраўнiком   прадпрыемства   (установы),   дзе
выкарыстоўваюцца вынiкi прадстаўленай на конкурс работы.
     Ва ўсiх  выпадках  да   рэцэнзiруемай   работы   павiнны   быць
прыкладзены   копii   надрукаваных  артыкулаў  i  тэзiсаў  дакладаў,
атрыманых патэнтаў, акта аб укараненнi.
     У заключэннi да рэцэнзii неабходна даць ацэнку работы ў цэлым i
рэкамендацыю па ўзнагароджанню яе аўтара. Пры гэтым:
     - работы, набраўшыя 33 i больш балаў, могуць быць рэкамендаваны
да ўзнагароджання Дыпломам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
першай ступенi;
     - работы,  набраўшыя ад 29 да 32 балаў, - Дыпломам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь другой ступенi;
     - работы,  набраўшыя ад 25 да 28 балаў, - Дыпломам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь трэцяй ступенi;
     - работы,  набраўшыя  ад  20 да 24 балаў,  - да заахвочвання па
месцу навучання iх аўтараў.
     Канчатковае рашэнне аб узнагароджаннi работ  прымае  конкурсная
камiсiя.
     Рэцэнзiя прадстаўляецца ў адпаведную конкурсную камiсiю ў  двух
экзэмплярах у надрукаваным або рукапiсным выглядзе.

                                                           Дадатак 5

                              РЭЦЭНЗIЯ

     на студэнцкую навуковую работу ________________________________
                                             (назва работы)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
прадстаўленую на   конкурс   навуковых  работ  студэнтаў  Рэспублiкi
Беларусь 199 __ года пад дэвiзам ___________________________________
     Навуковая работа аб'ёмам ________ старонак тэксту змяшчае _____
малюнкаў, _________ таблiц i _________ лiтаратурных крынiц.
     Прысвечана ____________________________________________________
                              (тэма, актуальнасць)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Навiна i арыгiнальнасць iдэй,  пакладзеных у  аснову  выкананых
даследаванняў: _____________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Асноўныя вынiкi  даследаванняў, iх  тэарэтычная  i   практычная
значнасць:
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Выкарыстанне лiтаратурных крынiц: _____________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Якасць афармлення: ____________________________________________
____________________________________________________________________
     Лiчу, што  разгледжаная  работа  можа  быць  ацэнена  наступным
чынам:
- за актуальнасць тэмы                                    ____ балаў
- за навуковую навiзну i арыгiнальнасць матэрыяла         ____ балаў
- за вынiкi даследаванняў                                 ____ балаў
- за якасць афармлення                                    ____ балаў
- за наяўнасць патэнта                                    ____ балаў
- за ўкараненне вынiкаў у вытворчасць                     ____ балаў
- за ўкараненне ў навучальны працэс                       ____ балаў
- за надрукаваныя артыкулы                                ____ балаў
- за надрукаваныя тэзiсы дакладаў                         ____ балаў
                                                    УСЯГО ____ балаў

     Такiм чынам, рэцэнзiруемая работа  (агульны вывад па рабоце)
____________________________________________________________________
 (указаць заслугоўвае цi не заслугоўвае ўзнагароды Дыпломам першай,
____________________________________________________________________
                     другой або трэцяй ступенi)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

______                       ___________________
(дата)                       (подпiс рэцэнзента)

Работа атрымана                      "____"________________ 199__ г.
Работа адпраўлена з рэцэнзii         "____"________________ 199__ г.

                   Заключэнне конкурснай камiсii:

     Студэнцкая навуковая   работа,  прадстаўленая  на  конкурс  пад
дэвiзам ____________________________________________________________
                   (заслугоўвае, не заслугоўвае)
узнагароджання Дыпломам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
___________________________ ступенi.
(першай, другой або трэцяй)

Адказны сакратар                ________       _____________________
конкурснай камiсii              (подпiс)       (прозвiшча, iнiцыялы)

"____"____________ 199 __ г.

                                                           Дадатак 6

                              ПРАТАКОЛ

     конкурснай камiсii па раздзелу ________________________________
                                            (назва раздзела)
____________________________________________________________________
     Конкурсная камiсiя  у  складзе  _______   чалавек   зацверджана
загадам рэктара   ад   "____"_____________  199__  г.  №  ____.   На
пасяджэннi прысутнiчала  ____ чалавек.
     Кокурснай камiсiяй  у  199__  годзе  разгледжана ____ навуковых
работ студэнтаў, накiраваных _____ вышэйшымi навучальнымi ўстановамi
Рэспублiкi Беларусь.
     У адпаведнасцi  з  дзеючым  Палажэннем  аб   конкурсе   камiсiя
рэкамендуе:
I. Узнагародзiць Дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
першай ступенi:
1. Студэнта (ку, аў) _______________________________________________
                                  (назва ВНУ поўнасцю)
____________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку аўтара цi аўтараў на беларускай мове)
____________________________________________________________________
за работу __________________________________________________________
                      (назва работы на мове арыгiнала)
____________________________________________________________________
набраўшую ____ балаў.
2. _________________________________________________________________
другой ступенi:

трэцяй ступенi:

II. Да заахвочвання па месцу навучання:

III. За   якаснае   кiраўнiцтва   студэнцкiмi   навуковымi  работамi
ўзнагародзiць Дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь:
1. _________________________________________________________________
               (пасада, кафедра, назва ВНУ поўнасцю)
____________________________________________________________________
         (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку на беларускай мове)
навуковага кiраўнiка студэнцкай работы _____________________________
____________________________________________________________________
       (назва работы, узнагароджанай Дыпломам першай ступенi)
2. _________________________________________________________________

Старшыня                         ________      _____________________
конкурснай камiсii               (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)

Члены камiсii:                   ________      _____________________
                                 (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)
                                 ________      _____________________
                                 ________      _____________________

Адказны сакратар                 ________      _____________________
                                 (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)

"____"____________ 199__ г.

                                                           Дадатак 7

                          АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

     аб рабоце конкурснай камiсii па раздзелу ______________________
                                                 (назва раздзела)
____________________________________________________________________

----------------------------------------------T-----T---------------
                                              ¦     ¦  У тым лiку па
                  Паказчыкi                   ¦Усяго¦   асобных ВНУ
                                              ¦     +----T----T-----
                                              ¦     ¦....¦....¦
----------------------------------------------+-----+----+----+-----
                       1                      ¦  2  ¦  3 ¦....¦
----------------------------------------------+-----+----+----+-----

1. Колькасць паступiўшых работ
2. Колькасць адхiленых работ
3. Колькасць работ, вынiкi якiх надрукаваны
(артыкулы, тэзiсы дакладаў)
4. Колькасць работ, вынiкi якiх укаранёныя
(усяго)
  у тым лiку:
- у народную гаспадарку
- у навучальны працэс
5. Колькасць   работ,   па   вынiках   якiх
атрыманы  патэнты  на вынаходнiцтва
6. Колькасць   работ,  рэкамендаваных  да
ўзнагароджання  Дыпломамi Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь (усяго)
з iх:
- першай ступенi
- другой ступенi
- трэцяй ступенi
7. Колькасць работ, рэкамендаваных да
заахвочвання па месцу навучання
8. Колькасць навуковых кiраўнiкоў,
рэкамендаваных да ўзнагароджання  Дыпломамi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
--------------------------------------------------------------------
9. Агульная колькасць членаў камiсii
10. Колькасць рэцэнзентаў,
працаваўшых у камiсii
11. Вывады, заўвагi i прапановы камiсii

Старшыня                         ________      _____________________
конкурснай камiсii               (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)

Адказны сакратар                 ________      _____________________
                                 (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)

"___"____________ 199__ г.

                                                           Дадатак 8

                             IНФАРМАЦЫЯ
       аб вынiках удзелу ў конкурсе навуковых работ студэнтаў

                                            Рэктару ________________
                                            ________________________
                                            ________________________
                                            ________________________

     Конкурсная камiсiя       накiроўвае       навуковыя      работы
студэнтаў, прадстаўленыя на конкурс 199__ года  па раздзелу ________
____________________________________________________________________
                          (назва раздзела)
____________________________________________________________________

     З прадстаўленых ____ работ конкурсная камiсiя рэкамендавала:
I. Да  ўзнагароджання  Дыпломамi  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь
першай ступенi ___________ работ пад дэвiзамi: _____________________
                 (колькасць)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
другой ступенi ___________ работ пад дэвiзамi: _____________________
                 (колькасць)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
трэцяй ступенi ___________ работ пад дэвiзамi: _____________________
                 (колькасць)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
II. Да  заахвочвання  па  месту  навучання  ___________  работ   пад
                                            (колькасць)
дэвiзамi: __________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Канчатковыя вынiкi  конкурсу   будуць   аб'яўлены   ў   загадзе
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     Работы пад дэвiзамi: __________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
на  погляд  камiсii  не  заслугоўваюць  заахвочвання,  так   як   не
адрознiваюцца  высокiм тэарэтычным узроўнем навуковых даследаванняў,
практычнай значнасцю i навiзной.

     Работы пад дэвiзамi: __________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
прадстаўленыя з   парушэннем   Палажэння   аб   конкурсе,   неахайна
аформленыя i адрэдагаваныя,  з шматлiкiмi выпраўленнямi i памылкамi,
конкурснай камiсiяй не разглядалiся.

     Дадатак:
     1) Навуковыя работы студэнтаў ____ экз.
     2) Рэцэнзii з заключэннем конкурснай камiсii ____ экз.

Старшыня
конкурснай камiсii               ________      _____________________
                                 (подпiс)      (прозвiшча, iнiцыялы)
"___" ___________ 199__ г.
  
<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.

Новые документы

Рассылка

Content.Mail.Ru

Приколы, фото, юморПриколы