Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 18 августа 1995 г. №327 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб iнтэграваным навучаннi дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 18.08.95 г.                                        N 327

 Аб  зацвярджэннi  Часовага  палажэння
 аб  iнтэграваным  навучаннi  дзяцей з
 асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу постановлением Министерства образования от  18
         декабря  2006  г.  №  126  (зарегистрирован  в Национальном
         реестре - № 8/15595 от 28.12.2006 г.)   

     У мэтах  выканання артыкула 27  Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб
правах дзiцяцi"

     ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць  Часовае  палажэнне  аб  iнтэграваным навучаннi
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. (Дадатак 1).

     2.  Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.),  упраўленню  аховы  дзяцiнства  i спецыяльнай адукацыi (Бубен
С.С.) давесцi  гэты загад  да ведама  абласных, Мiнскага  гарадскога
ўпраўленняў адукацыi.

     3.   Планава-эканамiчнаму    ўпраўленню    (Астроўская    Н.А.)
падрыхтаваць прапановы  Мiнiстэрству фiнансаў  i Мiнiстэрству  працы
Рэспублiкi  Беларусь  аб  аплаце  працы  настаўнiкаў пры арганiзацыi
iнтэграванага  навучання  дзяцей   з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця.


 Мiнiстр                                         В.I.Стражаў



                                                  Дадатак 1

                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загадам Мiнiстэрства адукацыi
                                       i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 18.08.1995 г. N 327


                         ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
         аб iнтэграваным навучаннi дзяцей з асаблiвасцямi
                      псiхафiзiчнага развiцця


                       I. Агульныя палажэннi

     1.  Iнтэграванае  навучанне   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  с
Законамi  Рэспублiкi Беларусь  "Аб адукацыi  ў Рэспублiцы Беларусь",
"Аб  правах дзiцяцi",  "Аб папярэджаннi  iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi
iнвалiдаў" i Канцэпцыяй навучання,  выхавання i падрыхтоўкi да жыцця
дзяцей  з недахопамi  фiзiчнага i  псiхiчнага развiцця  ў Рэспублiцы
Беларусь.

     2. Да дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця  адносяцца
дзецi,  якiя  ў   вынiку  псiхiчных  i   фiзiчных  недахопаў   маюць
складанасцi ў навучаннi: глухiя дзецi  i са слабым слыхам; сляпыя  i
са слабым  зрокам; дзецi  з затрымкай  псiхiчнага развiцця; разумова
адсталыя  дзецi;  аўтычныя  дзецi;   дзецi  з  цяжкiмi   парушэннямi
маўлення;  з  парушэннямi  апорна-рухальнага  апарату; са складанымi
(камбiнаванымi) парушэннямi i iнш.

     3.  Iнтэграванае  навучанне  садзейнiчае рознабаковаму развiццю
дзяцей з псiхафiзiчнымi  асаблiвасцямi, стварае ўмовы для эфектыўнай
сацыяльна-працоўнай адаптацыi  i ўключэння  ў грамадства.  У працэсе
iнтэграванага навучання забяспечваюцца спрыяльныя ўмовы для сумеснай
жыццядзейнасцi  дзяцей,  маральнага   i  эмацыянальнага   выхавання,
развiцця самастойнасцi i гатоўнасцi  да ўдзелу ў грамадска  карыснай
працы.

     4. Iнтэграванае навучанне забяспечвае рэалiзацыю правоў дзiцяцi
з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця на адукацыю ў адпаведнасцi з
дзяржаўнымi   стандартамi.   Iнтарэсы   дзяцей   i   бацькоў   маюць
пераважнасць   перад    рашэннем   iншых    пытанняў:    вызначэннем
арганiзацыйных форм навучання, яго зместу i тэхналогii  фармiравання
ведаў.  Iнтэграванае  навучанне  можа  быць  арганiзавана  са  згоды
бацькоў i з улiкам рэкамендацый спецыялiстаў:  урачоў, псiхолагаў  i
дэфектолагаў.

     5.  Iнтэграванае  навучанне   павышае  адказнасць  бацькоў   за
адукацыю, выхаванне i засваенне школьнiкам з асаблiвасцямi  развiцця
агульных правiл  сацыяльных зносiн.  Бацькi ўносяць  асноўны ўклад у
работу  па  iнтэграцыi  дзiцяцi  ў  грамадства. Педагогi, псiхолагi,
спецыялiсты-дэфектолагi  аказваюць   дапамогу  сям'i   ў   разуменнi
асаблiвасцей псiхафiзiчнага  развiцця дзiцяцi  i фармiраваннi  ў яго
навыкаў самастойнай жыццядзейнасцi.

        II. Арганiзацыя i структура iнтэграванага навучання

     6. Iнтэграванае навучанне  мае наступныя арганiзацыйныя  формы:

     6.1. Класы iнтэграванага  навучання. Напаўняльнасць класа  - не
больш 20 чалавек. У класе можа  быць не больш трох чалавек з  цяжкай
паталогiяй аднароднага характару (глухiх, сляпых, разумова адсталых,
са складанымi (камбiнаванымi) парушэннямi або не больш шасцi чалавек
з  аднароднымi  неглыбокiмi  парушэннямi  (дзяцей  са слабым слыхам,
зрокам,  з  затрымкай  псiхiчнага  развiцця,  з  цяжкiмi парушэннямi
маўлення, парушэннямi  апорна-рухальнага апарату,  аўтычных дзяцей).
Максiмальная  колькасць  дзяцей  з  неаднароднымi  парушэннямi   2-4
чалавекi  (2  чалавекi  з  цяжкай   паталогiяй  або  4  чалавекi   з
неглыбокiмi парушэннямi, але не больш двух тыпаў парушэнняў).
     Камплектуюцца  адмiнiстрацыяй   школы  на   аснове   заключэння
дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра.

     6.2.   Спецыяльныя    класы   ў    агульнаадукацыйнай    школе.
Напаўняльнасць класа 6-12 чалавек у адпаведнасцi з устаноўленай  для
кожнай катэгорыi напаўняльнасцю  класа. Мэтазгодна арганiзацыя  груп
падоўжанага  дня  i  правядзенне  пазакласнай работы на iнтэграванай
аснове, сумесна з вучнямi агульнаадукацыйнай школы.
     Камплектуюцца райённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi на  аснове
заключэння дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра.

     6.3.  Карэкцыйна-педагагiчнае   кансультаванне  як   спецыяльна
арганiзаваная  форма  навучання.  Ахоплiвае  дзяцей  з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця,  якiя вучацца  ў розных  агульнаадукацыйных
школах  сельскай  мясцовасцi,  i   вучняў,  якiя  не  паспяваюць   i
патрабуюць часовай дапамогi  ў вынiку перанесенай працяглай хваробы,
якая абумовiла ўстойлiвыя функцыянальныя змяненнi.
     Группы камплектуюцца  райённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi на
аснове     заключэння      дыягностыка-рэабiлiтацыйнага      цэнтра.
Напаўняльнасць груп вызначаецца ў пункце 6.2.  Навучальна-карэкцыйны
працэс арганiзуе настаўнiк-дэфектолаг адной з агульнаадукацыйных або
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школ.
     Праводзяцца групавыя i iндывiдуальныя заняткi.

     7. Квалiфiкацыя стану  псiхафiзiчнага развiцця дзяцей,  прыём у
школу,  працягласць  урокаў,  ацэнка  ведаў  вучняў  ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi для спецыяльных школ.

     8.  Iнтэграванае  навучанне  дзяцей  з  асаблiвасцямi  развiцця
будуецца  з  улiкам  вучэбных  планаў,  праграм,  сродкаў  i метадаў
навучання адпаведнага тыпу  спецыяльных школ. Вучнi  з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  акрамя  разумова  адсталых,  атрымлiваюць
базавую  i  сярэднюю  адукацыю,  якая  адпавядае дзяржаўнаму ўзроўню
абавязковых  патрабаванняў.  Пры   неабходнасцi  могуць   захоўвацца
тэрмiны навучання  дзяцей з  асаблiвасцямi псiхафiзiчнага  развiцця,
устаноўленыя для спецыяльных школ адпаведнага тыпу.

     9. Выхаваўчая работа  з дзецьмi з  асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця вядзецца  з арыентацыяй  на падрыхтоўку  iх да паўнацэннага
жыцця ў сучасным грамадстве.  Ствараюцца i забяспечваюцца ўмовы  для
найбольш поўнай самарэалiзацыi кожнага. Задачы выхавання рэалiзуюцца
ў     рознаўзроўневым     дзiцячым      калектыве     на      аснове
асобасна-каштоўнаснага падыходу.

     10. Iнтэграванае навучанне патрабуе асаблiвай увагi да пытанняў
працоўнай   падрыхтоўкi   дзяцей   з   асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага
развiцця.  iх  працоўнае  навучанне  вядзецца  з  улiкам  вызначаных
нарматываў  спецыяльнай  школы   адпаведнага  тыпу.  Пры   наяўнасцi
належных  умоў  працоўная  падрыхтоўка  можа мець форму прафесiйнага
навучання.

     11.  У  сувязi  з  арганiзацыяй  i  ажыццяўленнем iнтэграванага
навучання    вызначаюцца     наступныя    абавязкi     адмiнiстрацыi
агульнаадукацыйнай школы:

     11.1.  Адкрывае  класы  iнтэграванага  навучання  i спецыяльныя
класы,   забяспечвае   iх   адпаведнымi   падручнiкамi,    вучэбнымi
дапаможнiкамi, неабходнымi тэхнiчнымi сродкамi.

     11.2. Вядзе работу з  бацькамi па вызначэнню сiстэмы  выхавання
дзяцей,  стварэнню  ў  сям'i  належных умоў для карэкцыi недахопаў i
сацыяльна-працоўнай адаптацыi вучняў.

     11.3.  Ажыццяўляе  кантроль  за  дзейнасцю класаў iнтэграванага
навучання  i  спецыяльных  класаў,  арганiзуе  метадычную  работу па
павышэнню  дэфекталагiчнай  кампетэнтнасцi  педагагiчнага  калектыву
школы i бацькоў.

     12. Настаўнiк класа iнтэграванага навучання:

     12.1.  Ажыццяўляе  навучанне  дзяцей  з асаблiвасцямi развiцця,
рыхтуе iх да  ўключэння ў паўнацэннае  жыццё i працоўную  дзейнасць.
Улiчвае  патэнцыяльныя  магчымасцi   кожнага  вучня,  яго   ўзровень
разумовага развiцця, магчымыя складанасцi ў навучаннi,  эмацыянальны
статус, камунiкатыўныя ўменнi i навыкi.

     12.2  Вызначае  аптымальны  тэмп  навучання  ў  адпаведнасцi  з
магчымасцямi i здольнасцямi вучняў, надае вялiкую ўвагу пераадоленню
ў iх  закамплексаванасцi i  няўпэўненасцi. Робiць  вучэнне прыёмным,
асэнсаваным, цесна звязаным з жыццём.

     12.3.  Арганiзуе  станоўчыя  ўнутрыкалектыўныя i мiжкалектыўныя
адносiны вучняў. Выхоўвае  ў iх гуманiстычны  светапогляд, маральныя
ўстаноўкi i вартасныя арыентацыi на паўнацэннае жыццё ў грамадстве.

     12.4. Далучае бацькоў да рашэння праблем навучання,  выхавання,
адаптацыi      i      рэабiлiтацыi.       Вядзе       iндывiдуальную
педагагiчна-асветнiцкую работу, накiраваную на правiльнае  разуменне
вучняў з асаблiвасцямi развiцця.

     13. Настаўнiк-дэфектолаг:

     13.1.  Сумесна  з  настаўнiкам   класа  i  псiхолагам   стварае
iндывiдуальныя  праграмы,  вызначае  iх  змест, узгадняе з бацькамi.
Рыхтуе да заняткаў спецыяльныя вучэбныя дапаможнiкi, якiя дазваляюць
весцi  карэкцыйную  работу  i  стымуляваць  кампенсацыйныя механiзмы
арганiзма.

     13.2.   Праводзiць   заняткi   з   вучнямi   пачатковых  класаў
iнтэграванага  навучання  з  цяжкай  паталогiяй  асобна  ад   вучняў
агульнаадукацыйнай   школы   (урокi   мовы,   чытання,   матэматыкi,
карэкцыйна-падтрымныя  заняткi).  Вучням,   якiя  маюць   неглыбокiя
парушэннi,  аказвае  дапамогу  непасрэдна  на  ўроку  або праводзiць
карэкцыйна-падтрымныя заняткi па групах i iндывiдуальна ва ўрочны  i
пазакласны  час.  У  5-11  класах  праводзiць  дадатковыя  ўрокi або
карэкцыйна-падтрымныя заняткi з  вучнямi з асаблiвасцямi  развiцця ў
залежнасцi ад стану iх ведаў i ўзнiкшых складанасцей у навучаннi.

     13.3.  Працуе  над  узбагачэннем  пачуццёвага  вопыту  дзяцей з
асаблiвасцямi развiцця, над  пашырэннем iх уяўленняў  аб навакольнай
рэчаiснасцi,   надае    вучэбна-выхаваўчаму    працэсу    сацыяльную
накiраванасць, забяспечвае дзейсны характар фармiравання ведаў.

     13.4.  Стымулюе  вучэбную  дзейнасць  разнастайнымi   сродкамi.
Выкарыстоўвае нетрадыцыйныя формы правядзення заняткаў,  карэкцыйныя
прыёмы, сучасныя тэхналогii спецыяльнага навучання.

     13.5. Максiмальна адаптуе iснуючыя падручнiкi да патрэб кожнага
вучня,   стварае   дадатковыя   вучэбныя   матэрыялы,   узмацняе  iх
карэкцыйную накiраванасць.

     13.6. Арганiзуе зносiны вучня з асаблiвасцямi развiцця з iншымi
вучнямi,  выхоўвае  ў   яго  ўпэўненасць,  самапавагу,   забяспечвае
эмацыянальную i сацыяльную абароненасць.

     13.7. Забяспечвае авалоданне  вучнямi з асаблiвасцямi  развiцця
беларускiм менталiтэтам,  засваенне iснуючых  традыцый, нацыянальных
здабыткаў.

                   III. Кiраванне i фiнансаванне

     14.  Агульнае  кiраванне  iнтэграваным  навучаннем   ажыццяўляе
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь. Ва ўзаемадзеяннi
з   Нацыянальным   iнстытутам   адукацыi,   Беларускiм    дзяржаўным
педагагiчным    унiверсiтэтам    вызначаюцца    асноўныя    напрамкi
ўдасканалення i развiцця  iнтэграванага навучання, павышэння  якасцi
выхавання, карэкцыi i сацыяльна-працоўнай адаптацыi.

     15. Арганiзацыя iнтэграванага навучання i непасрэднае кiраванне
iм ускладаецца  на абласныя  i раённыя  (гарадскiя) органы адукацыi.
Актыўны  ўдзел  прымаюць  педагагiчныя  калектывы агульнаадукацыйных
школ, бацькi дзiцяцi з асаблiвасцямi развiцця.

     16.  Асноўнай  крынiцай  фiнансавання  iнтэграванага  навучання
служаць сродкi мясцовага бюджету. Магчыма выкарыстанне iншых сродкаў
фiнансавання.

 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 1083/12.
 Дата:  26.09.95 г.
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы