Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 26 июля 1995 г. №299 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду матэрыяльнай дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 26.07.95 г.                  г.Мiнск                    N 299


 Аб зацвярджэннi  Палажэння аб парадку  стварэння  i
 расходавання сродкаў  фонду  матэрыяльнай  дапамогi
 навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў

===

     З  мэтай  эфектыунага  выкарыстання  сродкаў фонду матэрыяльнай
дапамогi  навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных  навучальных устаноў,  якi
ствараецца  на   падставе  пастановы  Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад 22  лютага 1993  г. N  89 "Аб матэрыяльным забеспячэннi
навучэнцаў   прафесiйна-тэхнiчных    вучылiшчаў   i   iндустрыяльна-
педагагiчных тэхнiкумаў",

                             ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  узгодненае з Мiнiстэрствам  фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь Палажэнне аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду
матэрыяльнай  дапамогi  навучэнцам  прафесiйна-тэхнiчных навучальных
устаноў.

     2. Планава-эканамичнаму ўпраўленню  (Астроўская  Н.А.)  давесцi
дадзенае  палажэнне  ўпраўленням  адукацыi  аблвыканкомаў,  Мiнскага
гарвыканкома i зацiкаўленым мiнiстэрствам i ведамствам да  ведама  i
карыстання ў практычнай дзейнасцi.

     3. Кантроль  за  выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Казулiна А.У.


 Мiнiстр                                           В.I.Стражаў


                                        Зацверджана
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        ад 26 лiпеня 1995 г.  N 299

 Узгоднена:
 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
  Намеснiк мiнiстра А.I.Сверж
 14 лiпеня 1995 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
  аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду матэрыяльнай
   дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў


                       I. Агульныя палажэннi

     1.1. Палажэнне распрацавана ў  адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  22  лютага  1993  года N 89 "Аб
матэрыяльным забеспячэннi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў
i iндустрыяльна-педагагiчных тэхнiкумаў" (п.12).

     1.2. Фонд  матэрыяльнай дапамогi ствараецца  з мэтай сацыяльнай
абароны   навучэнцаў  прафесiйна-тэхнiчных   вучылiшчаў,  а  таксама
навучэнцаў  вышэйшых  прафесiйных  i  вышэйшых тэхнiчных вучылiшчаў,
якiя  навучаюцца  па  праграмах  прафтэхвучылiшчаў  (першая  ступень
навучання), маючых вострую патрэбу ў такой дапамозе.

             II. Фармiраванне i парадак стварэння фонду
                 матэрыяльнай дапамогi

     2.1. Асноўнай крынiцай фармiравання фонду матэрыяльнай дапамогi
навучэнцам адзначаных тыпаў прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў
з'яўляюцца сродкi дзяржаўнага бюджэта.

     2.2.  Сродкi фонда  матэрыяльнай дапамогi  навучэнцам плануюцца
кожны  каляндарны год  i  прадугледжваюцца  ў каштарысе  расходаў на
ўтрыманне  прафесiйна-тэхнiчнага   вучылiшча  ў  памеры   да  аднаго
працэнта ад планавых бягучых расходаў па бюджэту вучылiшча.

     2.3.  Для папаўнення  фонду матэрыяльнай  дапамогi могуць  быць
выкарыстаны  таксама  сродкi   прадпрыемстваў,  калгасаў,  саўгасаў,
грамадскiх i iншых арганiзацый;  адлiчэннi ад даходаў, якiя атрыманы
ў вынiку рэалiзацыi сельгаспрадукцыi  вучэбных гаспадарак, вырабаў i
паслуг  вучэбна-вытворчых  майстэрань,  вытворчых  участкаў  i iншых
крынiц.

     2.4. Матэрыяльная  дапамога навучэнцу аказваецца  на аснове яго
заявы, цi  заявы бацькоў навучэнца   або асоб iх  замяняючых, на iмя
кiраўнiка навучальнай  установы i заключэння  камiсii па  сацыяльнай
падтрымцы i абароне навучэнцаў.

     2.5.  Камiсiя  па  сацыяльнай  падтрымцы  i  абароне навучэнцаў
ствараецца  ў навучальнай  установе, як  пастаянна дзеючая.  У склад
камiсii  ўваходзяць  педагагiчныя  работнiкi  навучальнай установы i
прадстаўнiкi  прафсаюзнага  камiтэта   навучэнцаў.  Колькасны  склад
членаў гэтай камiсii вызначаецца навучальнай установай самастойна.

     2.6.  Заключэнне  камiсii,  аформленае  пратаколам,  з'яўляецца
падставай для аказання матэрыяльнай дапамогi навучэнцам або адказу ў
ей.
     Матэрыяльная дапамога можа аказвацца навучэнцу ў грашовай форме
або набыццём  адзення, абутку.
     Тэрмiн  захавання  пратакола  пасяджэння  камiсii  i фiнансавых
дакументаў   па  атрыманнi   матэрыяльнай  дапамогi   вызначаецца  ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi.

             III. Парадак разлiку i выкарыстання сродкаў
                  фонду матэрыяльнай дапамогi

     3.1. Расходы на матэрыяльную  дапамогу ў натуральнай форме, пры
набыццi   навучэнцу   адзення,  абутку  плануюцца  i  ўлiчваюцца  па
артыкулу  14   "Набыцце  мяккага  iнвентару  i абмундзiравання", а ў
грашовай  форме - па артыкулу   18 "Iншыя  расходы".  Памер  сродкаў
фонду матэрыяльнай дапамогi паказваецца ў  разлiку    да   каштарыса
выдаткаў  прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы.

     3.2.  Па меры  неабходнасцi разлiкi  ўдакладняюцца ў  сувязi са
зменамi  цэн, тарыфаў,  узроўня iнфляцыi  i адпаведным  павелiчэннем
памера бягучых расходаў на ўтрыманне вучылiшча.

 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 1028/12.
 Дата:  07.08.95 г.




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы