Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 9 июня 1995 г. №222 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб вышэйшым каледжы"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                   МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 9.06.95 г.                                                 N 222

 Аб зацвярджэннi палажэння аб вышэйшым каледжы


     У сувязi са стварэннем шматузроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць палажэнне аб вышэйшым каледжы.

     2. Упраўленням  ВНУ i  педадукацыi (Даманеўскi Д.С.),  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi  (Кiрылюк  Л.Я.)  у  месячны   тэрмiн   давесцi
палажэнне да  ведама  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных навучальных
устаноў, зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў.


 Мiнiстр                                             В.I.Стражаў


 Намеснiк мiнiстра
             Т.Я.Галко

 Начальнiк упраўлення ВНУ                 Начальнiк упраўлення
 i педадукацыi                            сярэдняй спецыяльнай
                                          адукацыi
        Д.С.Даманеўскi                           Л.Я.Кiрылюк


                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      загадам Мiнiстра адукацыi
                                      i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                      9 чэрвеня 1995 г. N 222

                            УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства эканомiкi                     Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь


                             ПАЛАЖЭННЕ
                        АБ ВЫШЭЙШЫМ КАЛЕДЖЫ

===

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Вышэйшы каледж з'яўляецца навучальнай  установай  Рэспублiкi
Беларусь,  звяном  сiстэмы  бесперапыннай,  шматузроўневай адукацыi,
якая забяспечвае  роўнае  для  ўсiх  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь
(уключаючы   замежных  грамадзян  i  асоб  без  грамадзянства,  якiя
пастаянна пражываюць на тэрыторыi  рэспублiкi)  права  на  адукацыю,
рэалiзацыю   патрэб   асобы,   грамадства   i  дзяржавы  ў  сярэдняй
спецыяльнай i  вышэйшай  адукацыi  ў  адпаведнасцi  з  iнтарэсамi  i
здольнасцямi  кожнага,  i  належыць  нацыянальнай  сiстэме  адукацыi
рэспублiкi.

     2. Галоўнымi задачамi вышэйшага каледжа з'яўляюцца:

     2.1. Задавальненне патрэб асобы ў набыццi спецыяльнай  адукацыi
i квалiфiкацыi.

     2.2. Садзейнiчанне   гарманiчнаму    развiццю    асобы,  поўнай
рэалiзацыi яе здольнасцей.

     2.3. Фармiраванне    нацыянальнай    свядомасцi    грамадзянiна
Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  пачуцця павагi да iншых дзяржаў i
народаў свету.

     2.4. Падрыхтоўка  спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй
па складаных  спецыяльнасцях  i  прафесiях,  а  таксама  з  вышэйшай
адукацыяй.

     2.5. Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка  спецыялiстаў  па
новых напрамках навукi, тэхнiкi i тэхналогii.

     2.6. Павышэнне  агульнаадукацыйнага   i   культурнага   ўзроўню
навучэнцаў i студэнтаў.

     2.7. Выхаванне  глыбокай  павагi   да   дэмакратыi   як   формы
кiраўнiцтва i iснавання.

     3. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца па
некалькiх узроўнях:

     3.1. Першы - падрыхтоўка спецыялiстаў  з  сярэдняй  спецыяльнай
адукацыяй.

     3.2. Другi - падрыхтоўка спецыялiстаў  з  паглыбленай  сярэдняй
спецыяльнай  адукацыяй,  якая  ўключае прадметы па вучэбных планах i
праграмах вышэйшай навучальнай установы.

     3.3. Трэцi  -  падрыхтоўка  спецыялiстаў па адной або некалькiх
спецыяльнасцях па першым узроўнi вышэйшай адукацыi.
     Усе ўзроўнi  падрыхтоўкi  маюць прафесiйную завершанасць,  якая
дазваляе  выпускнiкам  вышэйшага  каледжа  працаваць   па   выбранай
спецыяльнасцi.

     4. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца  з
лiку асоб,  якiя маюць адукацыю ў аб'еме базавай або сярэдняй школы.
Асобы,  якiя маюць адукацыю ў  аб'еме  базавай школы, атрымлiваюць у
каледжы агульную сярэднюю адукацыю, дыферэнцыраваную ў залежнасцi ад
характару спецыяльнасцi.

     5. Прыем  на  першы ўзровень вышэйшага каледжа ажыццяўляецца на
конкурснай аснове ў  адпаведнасцi  з  Тыпавымi  правiламi  прыему  ў
сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь,  якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i  навукi.  Пераход  на  другi  i
трэцi   ўзроўнi  ажыццяўляецца  ў  парадку,  якi  вызначаецца  самiм
вышэйшым каледжам.

     6. Асобы,  якiя  вучацца  ў вышэйшым каледжы па трэцяму ўзроўню
называюцца студэнтамi, астатнiя - навучэнцамi.

     7. Вышэйшы  каледж  можа  таксама   рэалiзоўваць   iншыя   вiды
дзейнасцi:               вытворчую,              навукова-даследчую,
эксперыментальна-канструктарскую, гаспадарчую i другiя.

     8. Вышэйшы каледж з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае  пячатку  з
выявай  Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь i назвай,  бюджэтны i
пазабюджэтны  i  iншыя  рахункi  ў  банках,  якiя   адкрываюцца   ва
ўстаноуленным парадку.
     Вышэйшы каледж  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасцi  з
Канстытуцыяй   Рэспублiкi   Беларусь,   законам   "Аб   адукацыi   ў
Рэспублiцы Беларусь" ад 29 кастрычнiка 1991 г. (Ведамасцi Вярхоўнага
Савета   Рэспублiкi  Беларусь,  1991 г.,  N 33, ст.598)  i   другiмi
нарматыўнымi актамi.

                        II. АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI

     9. Падрыхтоўка   спецыялiстаў   у   вышэйшым    каледжы    можа
ажыццяўляцца  па  дзеннай,  вячэрняй i завочнай формах навучання,  а
таксама  шляхам  iх  спалучэння,  па  спецыяльнасцях  i  ў  тэрмiны,
вызначаныя  вучэбнымi планамi.  Адкрыцце i лiквiдацыя спецыяльнасцей
праводзiцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
     Патрабаваннi да   ведаў,   уменняў  i  навыкаў,  якiмi  павiнен
валодаць   спецыялiст   па   кожнай    спецыяльнасцi,    вызначаюцца
квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
     Змест падрыхтоўкi  спецыялiстаў  адлюстроўваецца   ў   вучэбных
планах i праграмах.
     Вышэйшы каледж ажыццяўляе падрыхтоўку  спецыялiстаў  на  аснове
вучэбных  планаў,  якiя  распрацаваны  i  зацверджаны  ў  вызначаным
парадку.

     10. Вышэйшы каледж мае права распрацоўваць i выдаваць канспекты
лекцый,   вучэбныя   i   метадычныя   дапаможнiкi    па    прадметах
спецыяльнасцей,   а   таксама  вучэбна-метадычную  дакументацыю  для
навучэнцаў-завочнiкаў.

     11. Навучэнцам  i  студэнтам  вышэйшага каледжа выдаюцца бiлеты
навучэнца i студэнта,  кнiжкi паспяховасцi  i  залiковая  адпаведна.
Навучэнцы   i  студэнты  дзеннай  формы  навучання,  якiя  паспяхова
вучацца, маюць права на стыпендыяльнае забеспячэнне ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     Навучэнцы i студэнты,  якiя вучацца без адрыву ад  вытворчасцi,
маюць  права  на  льготы,  прадугледжаныя  заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
     Навучэнцы вышэйшага  каледжа  маюць  права ў вызначаным парадку
заключаць дагаворы з прадпрыемствамi i арганiзацыямi ў  адпаведнасцi
Палажэннем   аб   парадку   заключэння   дагавароў   на  падрыхтоўку
спецыялiстаў i рабочых кадраў  у  навучальных  установах  Рэспублiкi
Беларусь.

     12. Асобы, якiя навучаюцца ў каледжы, маюць права:

     12.1. Бясплатнага    карыстання    падручнiкамi   i   вучэбнымi
дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання.

     12.2. Бясплатнага     карыстання     ў     працэсе    навучання
вучэбна-вытворчай, навуковай i культурна-спартыўнай базай.

     12.3. На бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.

     12.4. На ўдзел у органах самакiравання вышэйшага  каледжа  i  ў
рашэннi пытанняў яго дзейнасцi.

     12.5. На  заахвочванне  i  ўзнагароду  за  поспехi  ў   вучобе,
навукова-вытворчай дзейнасцi.

     12.6. На атрыманне работы  па  спецыяльнасцi  пасля  заканчэння
вышэйшага   каледжа   ў   адпаведнасцi   з  заключаным  дагаворам  i
накiраваннем каледжа.

     13. Асобы, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, абавязаны:

     13.1. Глыбока  авалодваць  тэарэтычнымi  ведамi  i  практычнымi
навыкамi   па   спецыяльнасцi   ў   адпаведнасцi   з   устаноўленымi
патрабаваннямi.

     13.2. Наведваць   усе   абавязковыя   заняткi  i  выконваць  ва
ўстаноўленыя тэрмiны ўсе  вiды  заданняў,  прадугледжаных  вучэбнымi
планамi i праграмамi.

     13.3. Пастаянна iмкнуцца да духоўнай i фiзiчнай дасканаласцi.

     13.4. Паважаць асабiстую годнасць выкладчыкаў.

     13.5. Выконваць   правiлы   ўнутранага   распарадку   i   iншыя
патрабаваннi, прадугледжаныя статутам вышэйшага каледжа.

     14. За высокую паспяховасць i актыўны ўдзел у грамадскай рабоце
для асоб, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, устанаўлiваюцца розныя
формы  маральнага   i   матэрыяльнага   заахвочвання.   Выбар   форм
заахвочвання   ажыццяўляецца  адмiнiстрацыяй  вышэйшага  каледжа  па
рэкамендацыi  калектыву.

     15. За  сiстэматычную  непаспяховасць,  парушэнне патрабаванняў
статута навучальнай установы i правiл унутранага распарадку да асоб,
якiя  навучаюцца  ў  вышэйшым  каледжы,  могуць  быць прыменены меры
дысцыплiнарнага ўздзеяння, аж да выключэння з навучальнай установы.

     16. Асобы,  якiя  выканалi  ўсе  патрабаваннi вучэбных планаў i
праграм,  рашэннямi Дзяржаўнай  квалiфiкацыйнай  або  экзаменацыйнай
камiсiямi,  якiя ствараюцца ў вышэйшым каледжы ў мэтах ацэнкi ведаў,
уменняў  i    навыкаў    выпускаемых   спецыялiстаў,   прысвойваецца
квалiфiкацыя  ў  адпаведнасцi  з  атрыманай спецыяльнасцю,  выдаецца
дыплом аб заканчэннi вышэйшага каледжа i нагрудны знак устаноўленага
ўзору.
     Асобы, якiя   абаранiлi  дыпломны  праект  i  здалi  дзяржаўныя
экзамены на "выдатна",  а таксама атрымалi адзнаку "выдатна" не менш
як па 75%  дысцыплiн i адзнаку "добра" па астатнiх дысцыплiнах, якiя
прадугледжаны вучэбным планам, выдаецца дыплом з адзнакай.

     17. Асобы,  якiя  закончылi  вышэйшы  каледж,  накiроўваюцца на
работу на прадпрыемствы i ў  арганiзацыi,  з  якiмi  былi  заключаны
дагаворы,   або   па   iх   запатрабаванню,   цi  працаўладкоўваюцца
самастойна.

     18. Камплектаванне  вышэйшага  каледжа  выкладчыкамi i штатнымi
навуковымi  супрацоўнiкамi  на  вакантныя  пасады  ажыццяўляецца  на
аснове дзеючага заканадаўства.
     Парадак атэстацыi педагагiчных кадраў вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     19. Выкладчыкi вышэйшага каледжа маюць права на:

     19.1. Забеспячэнне ўмоў сваей прафесiянальнай дзейнасцi.

     19.2. Творчую iнiцыятыву.

     19.3. Абарону гонару i прафесiйнай прыгоднасцi.

     19.4. Удзел у выбраннi i рабоце органаў самакiравання вышэйшага
каледжа.

     19.5. Самастойнае  вызначэнне  форм  i  метадаў   навучання   i
выхавання навучэнцаў.

     19.6. Педагагiчныя работнiкi  маюць  права  на  матэрыяльнае  i
маральнае   заахвочванне   за  поспехi  ў  педагагiчнай,  навуковай,
вучэбна-метадычнай дзейнасцi,  на ўзнагароду ардэнамi i медалямi, на
прысваенне ганаровых званняў.

     20. Выкладчыкi вышэйшага каледжа абавязаны:

     20.1. Пастаянна  ўдасканальваць  свае  прафесiянальныя  веды  i
педагагiчнае майстэрства.

     20.2. Спрыяць    уключэнню    студэнтаў    i    навучэнцаў    у
навукова-даследчую,  эксперыментальна-канструктарскую  i  iншыя вiды
работ,  якiя  садзейнiчаюць  развiццю  творчых  здольнасцей  будучых
спецыялiстаў.

     20.3. Паважаць гонар i годнасць навучэнцаў, выхоўваць iх у духу
гуманiзму, грамадзянскасцi i павагi да працы i закону.

     20.4. Валодаць высокiмi маральнымi якасцямi.

     20.5. Стрымлiвацца ад выкарыстання  вучэбнага  працэсу,  свайго
становiшча  ў  адносiнах  да  навучэнцаў  у палiтычных мэтах або для
пабуджэння  да  дзеянняў,  якiя  супярэчаць  Канстытуцыi  i  законам
Рэспублiкi Беларусь.

     20.6. Выконваць статут навучальнай установы

     21. У  вышэйшым  каледжы  праводзяцца  навуковыя  i  метадычныя
даследаваннi  ў адпаведнасцi  з  тэматычнымi  планамi,  якiя  могуць
iнтэгравацца з пэўным унiверсiтэтам або акадэмiяй.

                  III. СТРУКТУРА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА

     22. Вышэйшы каледж мае ў сваей структуры:
факультэты, кафедры i аддзяленнi.
     Дзейнасць факультэта   i   кафедры  рэгулюецца  палажэннямi  аб
факультэце i кафедры ВНУ Рэспублiкi Беларусь.
     Дзейнасць аддзяленняў   -  палажэннямi  аб  аддзяленнi  i  ССНУ
Рэспублiкi Беларусь.
     У састаў      вышэйшага      каледжа      могуць     уваходзiць
навукова-даследчыя,  вытворчыя i iншыя  падраздзяленнi,  якiя  маюць
статус структурных адзiнак вышэйшага каледжа.

     23. Вышэйшы  каледж   самастойна   фармiруе   сваю   структуру.
Структурныя  падраздзяленнi  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць на аснове
адпаведных палажэнняў, распрацаваных у пэўным парадку.

     24. У  мэтах  стварэння найбольш спрыяльных умоў для iнтэграцыi
навучання з вытворчасцю  i  навукай  вышэйшы  каледж  можа  ствараць
аб'яднаннi з другiмi вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi
ўстановамi, прафесiйна-тэхнiчнымi вучылiшчамi i прадпрыемствамi.

           IV. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     25. Навучальна-выхаваўчы працэс у вышэйшым каледжы будуецца  на
педагагiчна   абаснаваным  выбары  сродкаў  i  метадаў  навучання  i
выхавання.  Асноўныя вiды вучэбных  заняткаў  вызначаюцца  вучэбнымi
планамi   i   праграмамi:   лекцыi   (урокi),  лабараторныя  работы,
практычныя,  семiнарскiя заняткi,  вытворчае  навучанне  (практыка),
курсавое   i   дыпломнае   праектаванне,   кансультацыi,  i  таксама
кантрольныя формы i экзамены,  залiкi,  кантрольныя работы i  iншыя.
Факультатыўныя   заняткi,   накiраваныя   на  развiцце  iнтарэсаў  i
здольнасцей навучэнцаў, уводзяцца па iх жаданню.

     26. Навучанне  ў  вышэйшым  каледжы  вядзецца  на  беларускай i
рускай мовах у парадку,  вызначаным законам "Аб мовах  у  Рэспублiцы
Беларусь"  ад  26  студзеня  1990  г.  (Збор  законаў  БССР,  указаў
Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР,  пастаноў Савета Мiнiстраў  БССР,
1990 г., N 4)

     27. Пачатак  навучальнага  года  па  дзеннай  форме   навучання
устанаўлiваецца  з 1 верасня,  канец навучальнага года - адпаведна з
вучэбным планам.
     Тэрмiны правядзення  экзаменацыйных  сесiй,  час  i працягласць
канiкул, вiды практычнага навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
     Асаблiвасцi арганiзацыi  вучэбнага  працэсу  пры  навучаннi без
адрыву ад вытворчасцi вызначаюцца вучэбнымi планамi.

     28. Колькасць  навучэнцаў  у  вучэбнай  групе пры дзеннай форме
навучання па першаму i другому ўзроўню - 25-30 чалавек, па трэцяму -
20-25  чалавек,  пры  навучаннi  без  адрыву  ад вытворчасцi - 15-20
чалавек.
     Пры правядзеннi  лабараторных  работ,  практычных i семiнарскiх
заняткаў,  заняткаў   па   фiзiчнаму   выхаванню,   замежнай   мове,
iнфарматыцы  i вучэбных заняткаў па асобных прадметах,  пералiк якiх
вызначаецца  каледжам,  а  таксама  пры  курсавым   праектаваннi   i
вытворчым навучаннi ў майстэрнях вучэбная група дзелiцца на падгрупы
не менш, як па 8 чалавек.

     29. Выхаваўчыя  задачы  ў  вышэйшым  каледжы  ажыццяўляюцца  на
аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа,  iншых
нацыянальных  меншасцей рэспублiкi,  дасягненняў сусветнай культуры.
Выхаваўчая  работа  праводзiцца  па  прынцыпах   добраахвотнасцi   i
супрацоўнiцтва   адзiнага   калектыву   навучэнцаў   i  выкладчыкаў,
аб'яднаных  агульнай  мэтай,  якая  мае   асабiстую   i   грамадскую
значымасць.   Выбар   метадаў,  сродкаў  i  форм  выхаваўчай  работы
праводзiцца з улiкам iнтарэсаў i схiльнасцей навучэнцаў, iх вопыту i
ведаў.   Штодзеннае   кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчай  работай  у
вучэбных групах ажыццяўляецца класнымi кiраўнiкамi (куратарамi).
     Пры актыўным  удзеле  органаў  самакiравання ў вышэйшым каледжы
арганiзуецца работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, студый, калектываў
i   самадзейных  аб'яднанняў  навучэнцаў  i  работнiкаў  каледжа.  У
вышэйшым  каледжы  ажыццяўляецца  культурна-эстэтычная  адукацыя   i
выхаванне,    фармiруюцца   высокiя   маральныя   якасцi   грамадзян
рэспублiкi.

              V. КIРАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦЮ ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА

     30. Кiраўнiцтва дзейнасцю вышэйшага каледжа ажыццяўляе  рэктар,
якi назначаецца Мiнiстэрствам,  якому падначалена вучэбная ўстанова,
з лiку асоб,  якiя маюць  вучоныя  званнi  цi  ступенi  па   профiлю
падрыхтоўкi ў вышэйшым каледжы.
     Рэктар вышэйшага   каледжа    ў    адпаведнасцi    з    дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад iмя каледжа прадстаўляе яго ва
ўсiх арганiзацыях,  распараджаецца яго маемасцю i сродкамi, заключае
дагаворы,  выдае  даручэннi,  размяркоўвае  крэдыты,  складае штатны
расклад,  выдае ў межах кампетэнцыi вышэйшага каледжа загады  i  дае
ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.
     Рэктар вышэйшага   каледжа    ў    адпаведнасцi    з    дзеючым
заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь  назначае  i  вызваляе з пасады
прарэктараў,   дэканаў  факультэтаў,    загадчыкаўу    аддзяленнямi,
выкладчыкаў  i  iншых  работнiкаў  вышэйшага каледжа,  i вызначае iх
службовыя абавязкi.

     31. Кiраванне   вышэйшым   каледжам   ажыццяўляецца  на  аснове
спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва  i  самакiравання  калектыву
вышэйшага каледжа.
     Калектыў вышэйшага  каледжа,  якi  аб'ядноўвае   навучэнцаў   i
работнiкаў,   ажыццяўляе   свае  задачы  ў  цесным  узаемадзеяннi  з
прадпрыемствамi (установамi, арганiзацыямi) - заказчыкамi кадраў.
     Самакiраванне ў  вышэйшым каледжы рэалiзуецца ва ўмовах шырокай
галоснасцi i дэмакратыi шляхам удзелу  ўсяго  калектыву  ў  прыняццi
рашэнняў па асноўных пытаннях дзейнасцi вышэйшага каледжа i кантролю
за iх выкананнем.

     32. Вышэйшым органам самакiравання вышэйшага каледжа з'яўляецца
Савет   вышэйшага   каледжа.   Ен   ствараецца   з   мэтай  развiцця
калегiяльных,  дэмакратычных форм  у  кiраваннi  вышэйшага  каледжа,
аб'яднання   намаганняў   калектываў   выкладчыкаў,   супрацоўнiкаў,
навучэнцаў i студэнтаў,  прадпрыемстваў для  дасягнення  канчатковых
вынiкаў    па    падрыхтоўцы    i   выхаванню   высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў. Старшыней Савета з'яўляецца рэктар вышэйшага каледжа.

     33. Асноўныя напрамкi дзейнасцi Савета вышэйшага каледжа:

     33.1. Намячае  меры па выкананню рашэнняў дзяржаўных органаў па
падрыхтоўцы i  павышэнню  квалiфiкацыi  спецыялiстаў  з  сярэдняй  i
вышэйшай адукацыяй i арганiзуе iх рэалiзацыю.

     33.2. Рашае пытаннi развiцця вышэйшага каледжа i  ўдасканалення
яго  вучэбна-матэрыяльнай  i навукова-даследчай базы.  Удзельнiчае ў
распрацоўцы  мер  па  эфектыўнай  рабоце  ўсяго  калектыву,   асобых
структурных    падраздзяленняў,    захаванню   прынцыпу   сацыяльнай
справядлiвасцi.

     33.3. Прымае   статут   вышэйшага   каледжа  i  ўносiць  у  яго
неабходныя змены.

     33.4. Устанаўлiвае рэжым работы вышэйшага каледжа.

     33.5. Вызначае на падставе Правiл прыему ў навучальныя ўстановы
рэспублiкi  дадатковыя  патрабаваннi  па  прыему  з  улiкам  профiлю
падрыхтоўкi.

     33.6.   Разглядае   пытаннi   замяшчэння   пасад   прафесарска-
выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў.

     33.7. Разглядае  i  ўносiць  прапановы  ў  адпаведныя органы аб
прысваеннi ганаровых i вучоных званняў,  прадстаўляе педагагiчных  i
iншых  работнiкаў  вышэйшага  каледжа  да ўрадавых узнагарод i iншых
вiдаў заахвочвання.

     33.8. Заслухоўвае   справаздачы  аб  рабоце  членаў  калектыву,
адмiнiстрацыi аб ходзе выканання планаў развiцця вышэйшага каледжа i
вынiках   навучальна-выхаваўчай,   навукова-даследчай  i  фiнансавай
дзейнасцi i прымае па iх рашэннi.

     33.9. Прымае  удзел  у  рашэннi  пытанняу  умацавання  сувязi з
вытворчасцю i другiмi навучальнымi ўстановамi  i  рыхтуе  адпаведныя
прапановы па гэтых пытаннях.

     33.10. Разглядае адрасаваныя савету заявы навучэнцаў, студэнтаў
i  выкладчыкаў,  iншых  асоб,  якiя  датычаць  дзейнасцi навучальнай
установы, i прымае неабходныя рашэннi.

     34. Колькасць  i  склад Савета вызначаецца на сходзе працоўнага
калектыву каледжа.
     Савет выбiраецца на тры гады,  аб'яўляецца загадам рэктара.  На
месцы выбыўшых членаў Савета праводзяцца дадатковыя выбары.
     Пасяджэннi Савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы цi
па меры неабходнасцi.

     35. У   мэтах   удасканалення  якасцi  выкладання  i  выхавання
навучэнцаў  i  студэнтаў,   павышэння   педагагiчнага   майстэрства,
разгляду   вучэбна-метадычных   распрацовак   у   вышэйшым   каледжы
ствараецца метадычны савет.
     Склад, функцыi  i парадак работы метадычнага савета вызначаецца
загадам рэктара вышэйшага каледжа.

       VI. ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА

     36. Фiнансаванне  вышэйшага   каледжа   праводзiцца   за   кошт
дзяржаўных   цi   iншых   сродкаў.  Асноўнай  крынiцай  фiнансавання
вышэйшага каледжа з'яўляюцца сродкi,  якiя выдзяляюцца з дзяржаўнага
бюджэту   ў   адпаведнасцi   з   Законам   аб   дзяржаўным  бюджэце,
прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада Рэспублiкi Беларусь. Iншымi
сродкамi  вышэйшага  каледжа  з'яўляюцца  даходы  ад платных паслуг,
вытворчай i навуковай дзейнасцi,  дагаворныя або кантрактныя сумы за
падрыхтоўку кадраў, узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.
     Мiнiстэрствы, прадпрыемствы,  арганiзацыi  i  мясцовыя   органы
ўлады,  для якiх накiроўваюцца на работу маладыя спецыялiсты, могуць
перадаваць у вызначаным парадку навучальнай  установе  абсталяванне,
прыборы,  матэрыялы  i  выдзяляць  з  асабiстых  сродкаў  дадатковыя
асiгнаваннi навучальнай установе i для аказання сацыяльнай дапамогi,
прадстаўлення дадатковых iльгот i даплат студэнтам i навучэнцам.

     37. Матэрыяльную  базу  вышэйшага  каледжа  складаюць   будынкi
вучэбных карпусоў i iнтэрнатаў,  машыны i абсталяванне, транспартныя
сродкi i iншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучання i быта.
     Работнiкi i  навучэнцы  вышэйшага  каледжа  абавязаны беражлiва
адносiцца да маемасцi,  ажыццяўляць правiльную эксплуатацыю будынкаў
i  абсталявання,  прытрымлiвацца  строгай  эканомii  матэрыяльных  i
грашовых сродкаў вышэйшага каледжа.  У выпадках наўмыснага нанясення
матэрыяльнага   ўрону   яго   кошт   спаганяецца   з  вiнаватага  ва
ўстаноуленным парадку.

     38. Навуковыя   даследаваннi  фiнансуюцца   за   кошт   сродкаў
дзяржаўнага бюджэта на  выкананне  фундаментальных  даследванняў  па
самым  важкiм  напрамкам  навукi,  тэхнiкi  i  культуры,  адпаведных
мiнiстэрстваў i iншых арганiзацый на дагаварных падставах, вышэйшага
каледжа ў межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.

     39. Пасадныя аклады i аплата працы работнiкаў вышэйшага каледжа
вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     40. Матэрыяльнае  забеспячэнне   навучэнцаў   ажыццяуляецца   ў
адпаведнасцi  з  нормамi,  якiя  зацверджаны для навучэнцаў сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў,  студэнтаў  -  як  для  студэнтаў
вышэйшых навучальных устаноў.

     41. Вышэйшы  каледж  мае  права   самастойна   ўдзельнiчаць   у
рэспублiканскiх,   мiжрэспублiканскiх,  мiжнародных  мерапрыемствах,
заключаць адпаведныя дагаворы i пагадненнi.

     42. На падставе дадзенага Палажэння вышэйшы каледж распрацоўвае
Статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.

 --------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 956/12.
 Дата:  19.06.95 г.




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы