Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Министерства связи Республики Беларусь от 27 сентября 1997 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам сувязi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам сувязi Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне паштовай i электрычнай сувязi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*

____________________________
     *Уступiла ў сiлу 27 верасня 1997 г.

     Мiнiстэрства сувязi  Рэспублiкi  Беларусь i Мiнiстэрства сувязi
Рэспублiкi Iндыя,  якiя  ў  далейшым  называюцца  Бакамi,  iмкнучыся
развiваць   i   ўмацоўваць   супрацоўнiцтва   ў   галiне  сувязi  на
доўгатэрмiновай i ўстойлiвай аснове, а таксама на прынцыпах раўнасцi
i ўзаемнай выгады, пагадзiлiся аб наступным:

                          Паштовая сувязь

                             Артыкул 1

     Бакi ажыццяўляюць  паштовую сувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Iндыя ў адпаведнасцi з дадзеным пагадненнем, а таксама ў
адпаведнасцi  з  Актамi Сусветнага паштовага саюза i з выкарыстаннем
прызнаных абодвума Бакамi правiлаў,  распрацаваных на падставе гэтых
дакументаў.

                             Артыкул 2

     Памiж Рэспублiкай  Беларусь  i  Рэспублiкай Iндыя ажыццяўляецца
абмен прастой i заказной пiсьмовай карэспандэнцыяй (пiсьмы, паштовыя
карткi,   авiапiсьмы,   друкаваныя  выданнi,  спецыяльныя  пакеты  з
друкаванай прадукцыяй,  дробныя пакеты,  выданнi з выпуклым  шрыфтам
для сляпых),  пiсьмамi з аб'яўленай каштоўнасцю, а таксама паштовымi
пасылкамi - простымi i з аб'яўленай каштоўнасцю.

                             Артыкул 3

     Бакi пры дапамозе перапiскi будуць  вызначаць  установы  абмену
поштай  i  своечасова  паведамляць  адзiн аднаму аб змяненнях,  якiя
маюцца быць.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць   своечасова   паведамляць    адзiн    аднаму    аб
абмежаваннях, што тычацца ўмоў адпраўкi i ўручэння, а таксама зместу
паштовых адпраўленняў i якаснай стандартнасцi, вызначаных унутранымi
правiламi Бакоў.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць  аказваць узаемнае садзейнiчанне транзiту пiсьмовай
карэспандэнцыi i паштовых пасылак прыдназначэннем у iншыя краiны,  з
якiмi яны ажыццяўляюць паштовы абмен, для паскарэння перавозак пошты
i забеспячэння яе захаванасцi.

                             Артыкул 6

     Бакi прадастаўляюць новыя дадатковыя паслугi,  такiя як паслугi
мiжнароднай паскоранай пошты памiж дзвюма краiнамi.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць  праводзiць  фiлатэлiстычныя  выстаўкi  на ўзаемнай
падставе, а таксама ажыццяўляць друкаванне паштовых марак.

                             Артыкул 8

     Бакi забяспечваюць супрацоўнiцтва ў галiне  абмену  iнфармацыяй
па паштовым тэхналогiям i сельскiм паштовым паслугам.

                           Электрасувязь

                             Артыкул 9

     Электрасувязь памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i Рэспублiкай Iндыя
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi  з  дадзеным  Пагадненнем,  палажэннямi
Актаў i рэкамендацыямi Мiжнароднага саюза электрасувязi.

                             Артыкул 10

     Памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя будуць аказвацца
мiждзяржаўныя i транзiтныя паслугi тэлефоннай i тэлеграфнай сувязi.
     Бакi могуць  умовiцца аб аказаннi iншых вiдаў паслуг у патрэбны
момант.

                             Артыкул 11

     Бакi будуць вывучаць магчымасць сумеснай вытворчасцi i сбыту  ў
абедзвюх  краiнах.  Увайсцi  ў  састаў такiх сумесных прадпрыемстваў
можна  шляхам  заключэння  асобных  пагадненняў  памiж   адпаведнымi
арганiзацыямi/кампанiямi гэтых дзвюх краiн.

                             Артыкул 12

     Сумесная Рабочая   група   будзе   створана,  каб  перагледзець
тэхнiчнае супрацоўнiцтва,  ацэньваць дасягненнi ў галiне паштовай  i
электрычнай сувязi, i будзе перыядычна праводзiць нарады. Рашэннi на
такiх нарадах будуць прадстаўлены на адабрэнне абодвух Бакоў.

                             Артыкул 13

     Бакi будуць  абменьвацца   адзiн   з   адным   эксплуатацыйнымi
матэрыяламi,  якiя  патрэбны  электрычным  службам абодвух Бакоў.  А
таксама Бакi будуць своечасова паведамляць адзiн аднаму аб  змяненнi
гэтых матэрыялаў.

                             Артыкул 14

     Бакi аказваюць  узаемнае  садзейнiчанне ў прыярытэтнай перадачы
паведамленняў па сетках i сродках сувязi ў надзвычайных сiтуацыях.
     Бакi абавязуюцца  аказваць  узаемную  дапамогу  пры  лiквiдацыi
вынiкаў аварый на мiждзяржаўных лiнiях сувязi.

                     Разлiкi за паслугi сувязi

                             Артыкул 15

     Рахункi за паслугi мiжнароднай паштовай  i  электрычнай  сувязi
будуць  устанаўлiвацца,  зыходзячы  з  палажэнняў  Актаў  Сусветнага
паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрасувязi.
     Разлiкi i   плацяжы,   якiя   вынiкаюць   з   выканання  гэтага
Пагаднення,  будуць  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi  са  спецыяльнымi
пагадненнямi,   што  заключаны  памiж  адпаведнымi  эксплуатацыйнымi
ўстановамi Бакоў i ўступiлi ў сiлу на момант плацяжу.

                           Iншыя пытаннi

                             Артыкул 16

     Паштовая i  тэлеграфная  перапiска  i  тэлефонныя  размовы   па
службовых  пытаннях  памiж  Бакамi  i iх эксплуатацыйнымi ўстановамi
ажыццяўляюцца бясплатна  i  вядуцца  на  англiйскай  цi  французскай
мовах.

                             Артыкул 17

     Бакi i  iх адпаведныя эксплуатацыйныя ўстановы будуць бясплатна
абменьвацца адзiн з адным рабочымi матэрыяламi.

                             Артыкул 18

     Заходзячы з неабходнасцi далейшага  развiцця  супрацоўнiцтва  ў
галiне  паштовай  i  электрычнай сувязi памiж Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Iндыя,  Бакi могуць на  аснове  ўзаемнай  згоды  ўносiць
змяненнi або дапаўненнi да палажэнняў артыкулаў дадзенага Пагаднення
з дапамогай перапiскi.

                             Артыкул 19

     Гэтае Пагадненне не закранае правоў  i  абавязкаў  Бакоў,  якiя
вынiкаюць  з  якiх-небудзь  iншых мiжнародных дагавароў,  заключаных
iмi.

                             Артыкул 20

     Бакi будуць  вырашаць  усе  спрэчныя   пытаннi,   якiя   могуць
узнiкнуць  у  сувязi з тлумачэннем i ўжываннем дадзенага Пагаднення,
шляхам перагавораў або  кансультацый.  Пры  немагчымасцi  дасягнення
згоды ўсе пытаннi будуць вырашацца па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 21

     Дадзенае Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  дня  яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу пяцi (5)  гадоў.  Калi  нi  адзiн  з  Бакоў  не
заявiць аб спыненнi дзеяння Пагаднення ў пiсьмовым выглядзе за шэсць
(6) месяцаў да сканчэння тэрмiну яго  дзеяння,  то  яно  падаўжаецца
аўтаматычна на чарговыя 5 гадоў, i адпаведна надалей.

     Здейснена ў Дэлi 27 верасня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны
на беларускай,  хiндзi i англiйскай мовах,  прычым  усе тэксты маюць
аднолькавую  сiлу.  У  выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi будзе мець
перавагу тэкст на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства сувязi                        За Мiнiстэрства сувязi
Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Iндыя
Подпiс                                        Подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы