Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Министерство связи и информатики Республики Беларусь от 6 апреля 1993 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па пытаннях сувязi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПЫТАННЯХ СУВЯЗI*

______________________________
     *Уступiла ў сiлу 6 красавiка 1993  г.

     Мiнiстэрства сувязi   i   iнфарматыкi   Рэспублiкi  Беларусь  i
Мiнiстэрства сувязi i iнфарматыкi Лiтоўскай Рэспублiкi,  названыя  ў
далейшым   "Дагаворныя  Бакi",  iмкнучыся  развiваць  узаемавыгаднае
супрацоўнiцтва   ў   галiне   сувязi,   забяспечваць   бесперапыннае
функцыянiраванне  сетак  i  сродкаў  электрычнай i паштовай сувязi ў
абедзвюх дзяржавах, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi будуць будаваць свае адносiны ў адпаведнасцi  з
агульнапрынятымi    нормамi   i   прынцыпамi   мiжнароднага   права,
палажэннямi  i   рэкамендацыямi   Сусветнага   паштовага   саюза   i
Мiжнароднага саюза электрасувязi.
     Пытаннi, якiя  не  ўрэгуляваны  гэтым  Пагадненнем,  а  таксама
мiжнароднымi   пагадненнямi,  удзельнiкамi  якiх  з'яўляюцца  абодва
Дагаворныя Бакi,  будуць вырашацца ў адпаведнасцi  з  заканадаўствам
кожнага з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi забяспечваюць на сваiх тэрыторыях бесперашкодны
прыём,  апрацоўку,  перавозку i дастаўку адрасатам усiх перасылаемых
паштовых адпраўленняў, а таксама па асобным Пагадненнi забяспечваюць
узаемныя   паслугi   па   распаўсюджваннi   перыядычных    выданняў,
зарэгiстраваных ва ўсталяваным парадку.
     Дэталёвае рэгламентаванне адносiн памiж Дагаворнымi  Бакамi  па
пытаннях  перавозкi  i  дастаўкi  пошты,  а таксама абмену паштовымi
пераводамi ажыццяўляецца па асобных пагадненнях памiж  Мiнiстэрствам
сувязi  i  iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь i прадпрыемствам "Летувос
Паштас".

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi  ўзаемна  забяспечваюць  прыём,   апрацоўку   i
перадачу  ўсiх  вiдаў уваходнага,  выходнага i транзiтнага абмену па
тэлефонных,  тэлеграфных i iншых другасных  сетках  электрасувязi  ў
аб'ёмах i на ўмовах, прадугледжаных асобнымi пагадненнямi, а таксама
гарантуюць свабоду транзiту праз свае тэрыторыi ўсiм вiдам  паштовых
адпраўленняў,   перадачу  праграм  тэлебачання  i  радыёвяшчання  па
асобных пагадненнях.

                             Артыкул 4

     Разлiкi i  плацяжы,   якiя   вынiкаюць   з   выканання   гэтага
Пагаднення,  будуць  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi  з дзеючымi памiж
Дагаворнымi  Бакамi  на  дзень  плацяжу  пагадненнямi  аб   iх.   Ва
ўзаемаразлiках  за перевозку пошты i друку скарыстоўваецца методыка,
узгодненая кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў, у адпаведнасцi з
рэкамендацыямi Сусветнага паштовага саюза.  Узаемаразлiкi за паслугi
электрасувязi ажыццяўляюцца па  методыцы,  узгодненай  кампетэнтнымi
органамi   Дагаворных  Бакоў,  i  ў  адпаведнасцi  з  рэкамендацыямi
Мiжнароднага саюза электрасувязi.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi нясуць роўную  адказнасць  перад  спажыўцом  за
своечасовае  i  якаснае  аказанне  паслуг  сувязi.  Парадак разгляду
скаргаў  абанентаў  на  неякасную  працу   вызначаецца   спецыяльным
пагадненнем.

                             Артыкул 6

     У мiжнародным  службовым абмене выкарыстоўваюцца афiцыйныя мовы
СПС i МСЭ - французская i англiйская.  Для  службовых  размоў  памiж
тэлефанiстамi  i тэхнiчным персаналам дапускаецца скарыстанне рускай
мовы.
     Дапускаецца афармленне  на   рускай  мове  адрасоў  тэлеграм  i
паштовых адпраўленняў,  якiя перасылаюцца памiж Дагаворнымi  Бакамi.
Тэксты тэлеграм пiшуцца лiтарамi лацiнскага алфавiта.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя Бакi у тэхналагiчных працэсах перадачы мiждзяржаўных
паведамленняў i iнфармацыi выкарыстоўваюць на прадпрыемствах  сувязi
адзiны ўлiкова-справаздачны час - сярэднееўрапейскi.

                             Артыкул 8

     Дагаворныя    Бакi    аказваюць    узаемнае   садзейнiчанне   ў
прыярытэтнай перадачы паведамленняў па сетках  i  сродках  сувязi  ў
надзвычайных сiтуацыях.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя Бакi  будуць  вырашаць  усе  спрэчныя пытаннi,  якiя
могуць узнiкнуць у  сувязi  з  тлумачэннем  i  выкарыстаннем  гэтага
Пагаднення, шляхам перагавораў i кансультацый.
     Узнiкаючыя рознагалоссi пры  выкананнi  абавязацельстваў,  якiя
прадугледжаны   гэтым  Пагадненнем,  разглядаюцца  пры  неабходнасцi
спецыяльна ствараемай камiсiяй,  складзенай з аднолькавай  колькасцi
прадстаўнiкоў Бакоў.
     Змяненнi альбо  дапаўпеннi  ў  гэтае  Пагадненне  ўносяцца   па
прапанове  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў  i афармляюцца пратаколам па
ўзгадненнi з кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 10

     Гэтае Пагадненне не  закранае  правоў  i  абавязкаў  Дагаворных
Бакоў, яiкя вынiкаюць з iншых заключаных iмi мiжнародных дагавораў i
пагадненняў.

                             Артыкул 11

     Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу ў  дзень  яго  падпiсання.  Яно
заключана  на  нявызначаны  тэрмiн  i можа быць скасавана ў выпадку,
калi адзiн з Дагаворных Бакоў за 90 дзён пiсьмова паведамiць другому
Дагаворнаму  Боку  аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

     Аформлена ў  Мiнску  6  красавiка 1993 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах,  прычым абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

Мiнiстр сувязi                                  Мiнiстр сувязi
i iнфарматыкi                                   i iнфарматыкi
Рэспублiкi Беларусь                             Лiтоускай Рэспублiкi
         Г.Грыцук                                       Г.Жынцялiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы