Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 12 мая 1995 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне статыстыкi памiж Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь i Федэральным статыстычным упраўленнем Федэратыўнай Рэспублiкi Германii"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАТЫСТЫКI ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ
СТАТЫСТЫЧНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНII*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 12 мая 1995 г.

     Мiнiстэрства статыстыкi   i   аналiзу   Рэспублiкi  Беларусь  i
Федэральнае   статыстычнае   ўпраўленне   Федэратыўнай    Рэспублiкi
Германii, надалей - Бакi,
     грунтуючыся на   палажэннях   Дагавора    памiж    Федэратыўнай
Рэспублiкай   Германiяй   i   Рэспублiкай   Беларусь   аб   развiццi
шырокамаштабнага супрацоўнiцтва ў галiне  эканомiкi,  прамысловасцi,
навукi i тэхнiкi ад 2 красавiка 1993 года,
     у мэтах  зблiжэння  метадаў  збору  i  апрацоўкi   статыстычнай
iнфармацыi,   стварэння   базы   для   мiжнародных   супастаўленняў,
правядзення кансультацый,  падрыхтоўкi  статыстычных  i  аналiтычных
матэрыялаў,  а таксама расшырэння тэхнiчнага супрацоўнiцтва ў галiне
метадалогii, падрыхтоўкi кадраў i аўтаматызаванай апрацоўкi даных,
     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Узгаднiць канкрэтны   ўклад   Бакоў   у   адпаведнасцi   з   iх
магчымасцямi ў распрацоўку i ажыццяўленне праграмы супрацоўнiцтва  ў
галiне   статыстыкi.   Узгадненне   праграмы   супрацоўнiцтва  будзе
ажыццяўляцца кожныя два гады.

                             Артыкул 2

     Федэральнае статыстычнае  ўпраўленне  Федэратыўнай   Рэспублiкi
Германii акажа Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь
дапамогу ў выкананнi задач,  якiя вынiкаюць з Урадавай  праграмы  па
пераходу  статыстыкi  на  мiжнародныя  стандарты i метадалогiю,  што
прынята ў прамыслова развiтых краiнах з рыначнай эканомiкай.
     Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь падрыхтуе
прапановы па прыярытэтных напрамках работы,  што  паслужаць  асновай
праграмы  супрацоўнiцтва,  якая прадугледжвае правядзенне семiнараў,
абмен спецыялiстамi,  арганiзацыю iх стажыроўкi i  абмен  вопытам  у
галiне  статыстычнай метадалогii.  У мэтах рэалiзацыi гэтай праграмы
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе  ў
кожным  выпадку  неабходную  колькасць кампетэнтных спецыялiстаў для
ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах.

                             Артыкул 3

     Мiнiстэрства статыстыкi   i   аналiзу    Рэспублiкi    Беларусь
абавязуецца  даваць публiкуемыя статыстычныя матэрыялы i знакомiць з
ходам эканамiчнай рэформы Рэспублiцы Беларусь,  а таксама праводзiць
кансультацыi  па  пытаннях,  якiя  знаходзяцца  ў  яго кампетэнцыi i
прадстаўляюць  iнтарэс  для  Федэральнага  статыстычнага  ўпраўлення
Федэратыўнай Рэспублiкi Германii.

                             Артыкул 4

     У выпадку  правядзення  намечаных  мерапрыемстваў  у Рэспублiцы
Беларусь  Мiнiстэрства  статыстыкi  i  аналiзу  Рэспублiкi  Беларусь
створыць  неабходныя  ўмовы  для  работы,  у  тым  лiку прадаставiць
памяшканнi,  тэхнiчныя  сродкi,   рабочыя   матэрыялы,   забяспечыць
неабходны пераклад i падтрымку на месцы.

                             Артыкул 5

     Федэральнае статыстычнае   ўпраўленне  Федэратыўнай  Рэспублiкi
Германii  возьме  на  сябе  вывучэнне   магчымасцей   рэалiзацыi   ў
Федэратыўнай Рэспублiцы Германii прапаноў па супрацоўнiцтву ў галiне
статыстыкi i распачне работу па iх узгодненаму ажыццяўленню.

                             Артыкул 6

     Федэральнае статыстычнае  ўпраўленне  федэратыўнай   Рэспублiкi
Германii   выдзелiць  экспертаў  для  правядзення  мерапрыемстваў  у
Федэратыўнай Рэспублiцы Германii i ў Рэспублiцы Беларусь,  а таксама
складзе  план  неабходнага фiнансавання мерапрыемстваў па тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву.  У  прыватнасцi,   да   планавання   i   правядзення
мерапрыемстваў  прыцягваецца  статыстычнае ўпраўленне зямлi Паўночны
Рэйн-Вестфалiя Федэратыўнай Рэспублiкi Германii.
     Пры правядзеннi   мерапрыемстваў   у   Федэратыўнай  Рэспублiцы
Германii  нямецкi  Бок  забяспечыць  тэхнiчныя  ўмовы,  прадаставiць
памяшканнi i iнфраструктуру,  акажа падтрымку на месцы i забяспечыць
неабходны пераклад.

                             Артыкул 7

     Федэральнае статыстычнае  ўпраўленне  Федэратыўнай   Рэспублiкi
Германii акажа Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь
неабходную дапамогу ў ажыццяўляемай iм рабоце па  паляпшэнню  моўнай
падрыхтоўкi    работнiкаў    Мiнiстэрства   шляхам   арганiзацыi   ў
Федэратыўнай Рэспублiцы Германii спецыяльных курсаў па ўдасканаленню
ведання нямецкай мовы.

                             Артыкул 8

     Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн.
     Дзеянне гэтага Пагаднення можа быць спынена па жаданню аднаго з
Бакоў  шляхам  накiравання  пiсьмовага  паведамлення  другому  Боку.
Пагадненне  спынiць   сваё   дзеянне   з   даты   атрымання   такога
паведамлення.

                             Артыкул 9

     Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

     Заключана ў горадзе Мiнску 12 мая 1995 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i нямецкай мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства статыстыкi               За Федэральнае статыстычнае
i аналiзу Рэспублiкi Беларусь            ўпраўленне Федэратыўнай
Подпiс                                   Рэспублiкi Германii
                                         Подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы